Некаторы час таму давялося пагутарыць з суседам, які, як і я, быў перакладчыкам, але пярсідскай мовы. Ён ў якасці анекдота распавёў мне як у Афганістане яго адзін з мясцовых жыхароў прасіў патлумачыць пра што гаворыла радыё ў яго кватэры. Чалавек размаўляў на персідскай, але не разумеў яе літаратурную версію.
Аналагічнае я чуў ад іншых былых савецкіх "ваенспецоў" пра выкарыстанне французскай мовы ў алжырскай арміі ў сувязі з тым, што арабы з розных плямёнаў не заўсёды разумеюць адно аднаго.
Тое ж самае можна сказаць і пра іншыя распаўсюджаныя мовы -- англійскую, французскую, іспанскую, партугальскую. Кожная мова зараджаецца ў дыялектах, з якіх потым лінгвісты выводзяць агульныя правілы для літаратурнай мовы, пры гэтым можа быць некалькі альтэрнатыўных стандартаў. У выніку літаратурная мова можа значна адрознівацца ад дыялектаў.
Мне гэта цікава ў сувязі з тым, што беларуская мова мае два стандарты правапісу, граматыкі і лексікі: "тарашкевіцу" (стандарт 1920-30-х гг) і "наркамаўку" (сучасны афіцыйны стандарт). Таксама існуе значны пласт перыёдыкі дыяспары беларускай эміграцыі надрукаваны лацінкай. А пра дыялекты я ўвогуле маўчу, хоць прынцыповай розніцы паміж імі мала.
Усё гэта сведчыць аб тым, што беларуская мова -- не мёртвая, а жывая "нармальная" мова. Якая развіваецца незалежна ад палітычных трактовак яе існавання і выкарыстання.
Больш інфармацыі:
Белорусский язык: в поисках правды
Яшчэ раз аб нараджэнні беларускай мовы
Несколько мифов о Беларуси и белорусах

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.