Яшчэ раз пра песні, сэнс якіх разумеюць няправільна
Фактычна, гэты пост -- працяг папярэдняга, напісанага ў мінулым годзе. Але ў мінулым паведамленні я пісаў пра песні, якія людзі разумелі няправільна з прычыны неразумення мовы, на якой яе спявалі. А цяпер хачу звярнуць увагу на некаторыя песні, якія людзі разумелі, але па-свойму.
1
Песня "Делу время" (1984) А. Пугачовай, дзе спявачка з'вяртаецца да шумных суседзяў, стала для некаторых саавецкіх людзей магчымасцю ціха выражаць пратэст супраць савецкай улады. На канцэртах прымадонны гледачы часам падхоплівалі прыпеў "Эй, вы, там, наверху!", адрасуючы яго кіраўніцтву СССР. (Аналагічным чынам на п'есе "Незнайка на месяцы" ў адным маскоўскім тэатры некалькі год таму фраза "Хто такія паліцэйскія? Гэта бандыты!" сарвала апладысменты дарослай публікі).
2
Песня "Перемен" (1986) В. Цоя была пра перамены ўнутры чалавека, але стала нефармальным гімнам палітычных пратэстаў, асабліва ў 2010-х гг. Так падчас мінскіх летніх пратэстаў 2011 г. гэта песня выкарыстоўвалася як заклік да палітычных зменаў. Пазней гэта песня гучала на пратэстах у Маскве 2019 г. і ў Хабараўску ў 2020 г. Падчас пратэстаў 2020 г. у Беларусі яе актыўна слухалі толькі ў жніўні, потым па папулярнасці яе абыйшла песня "Муры турмы". Нягледзячы на распаўсюджаныя чуткі, у Беларусі выкананне "Перамен" на канцэртах не забаронена, але за выкарыстанне на палітычных акцыях могуць быць праблемы.
3
Песня "Я люблю вас, девочки" (1989) Р. Жукава не мае ў сваім змесце нічога эратычнага, але некаторымі слухачамі ўспрымалася як праява бісексуальнасці артыста. Прычына ў фразе прыпеву "я люблю вас, девочки, я люблю вас, мальчики". Ёсць неправераная інфармацыя, што на некаторых канцэртах спяваку ў адказ на гэту фразу крычалі "ды выберы ты ўжо!". Часткова гэта пацвярджаецца некаторымі каментарыямі ненавіснікаў артыста ў сацыяльных сетках. Але, калі параўнаць з папярэднімі двума прыкладамі музычных кампазіцый, то гэта песня не стала гімнам бісексуалаў, ва ўсялякім разе такіх звестак не маю :)
4
Песня "Зорка Венера" на верш М. Багдановіча гэта гімн чыстаму рамантычнаму каханню, але як мінімум аднойчы сустракаў укладанне сэнсу венерычнага захворвання з боку пашлаватай публікі. Мае вучні 8 класа ў пачатку 2000-х на уроку грамадазнаўства, калі мы разбіралі па падручніку тэму кахання, і, сярод іншага, у падручніку была цытата з гэтага верша, заявілі мне:
-- Каханне нам патрэбна, а вось зорка Венера, нам зусім не патрэбна!
Ведаю, што адзін выпадак не аб чым не кажа, але дапускаю, што не толькі пару сэксуальна затурбаваных хлопцаў маглі знайсці такую асацыяцыю. Іншая справа, што такія песні слухаюць пераважна аматары з высокакультурнага асяроддзя альбо загнаныя на канцэрт школьнікі. Першыя звычайна не робяць такіх асацыяцый, другія могуць пажартаваць і забыць. Цікавая паралель: у канцы 80-х некаторыя афіцэры спявалі песню пра "блакітных князёў", і не бачылі ў гэтых нічога непрыстойнага.
У каментарыях можна прывесці іншыя выпадкі, калі песням слухачы адмыслова надавалі іншы сэнс.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.