У лютым я час ад часу публікую нешта на тэму беларускай мовы як з'явы. У гэты раз звярну ўвагу на некалькі цікавых малюнкаў, што траплялі ў аб'ектыў.
Малюнак Ірыны Буфетавай. З артыкула Сняжаны Міхайлоўскай "Застацца чалавекам. Ці бяскрыўднае брыдкаслоўе? // Беларуская думка № 9, 2024, с. 55Гэта карыкатура добра ілюструе, як іншамоўныя запазычанні становяцца моладзевым слэнгам сучаснай беларускай мовы :)
Паркоўка для пакупальніцкіх калясак ля гіпермаркета "Грошык" у Мінску на пр. Незалежнасці 117/1, ды яшчэ і пад аховай коціка. Дарэчы, "Грошык" актыўна выкарыстоўвае беларускую мову на цэтліках і ў радыёрэкламе, хоць сам уладальнік брэнда -- "Еўрагандль" -- кампанія з Расіі."Барадаты" жарт пра другую платформу візуалізавалі ў інтэрнэце. Крыніца: pikabu.ru
Гл. таксама: падобны паярэдні пост


