Ужо даволі даўно мяне "падмывала" напісаць пра гэта. Калі я вучыўся ў Белджяржпедуніверсітэце ў Мінску неяк не давялося сапаставіць некаторыя факты ў галаве, а апошнія некалькі гадоў не магу ня думаць аб гэтым. Усё, ўто я чытаў у Інтэрнеце ці кнігах пра старажытнае мастацтва і жыццё старажытных людзей было адной суцельнай трактоўкай падзей пра якія мы амаль нічога ня ведаем. Калі паглядзець кнігі пра жыццё ў каменным, бронзавым і жалезным вяках, здаецца, што людзі былі дурней за нас. Іх цікавілі ежа, жытло, вопратка, ўпрыгоджванні, яны баяліся з'яў прыроды і прыносілі ахвяры ідалам і г.д.
А мы? Не, мы разумней, бо сядзім у сацыяльных сетках, ствараем інфармацыю, пішам і чытаем кнігі і разумееем, што такое гром і маланка.
Але ці ўсё так проста? Я паспрабую паставіць знак "роўна" паміж старажытнымі і сучаснымі людзьмі і прапаную ўсім паглядзець, што з гэтага атрымаецца. Разгледзім некалькі прыкладаў з жывапісу.
Парнаграфічныя "Венеры"
Для пачатку скажу, што мяне падштурхнула сесці пісаць пра тое, аб чым я, выкладчык англійскай мовы, здаецца ня маю маральнага права судзіць (бо ў раскопках ня ўдзельнічаў, археалогію вывучаў толькі адзін семестр і г.д.) Мы з братам падлеткамі любілі лазіць па кінутым закансерваваным будынкам і гарэзнічаць. Аднойчы мы знайшлі там прыклад сучаснага насценнага парнаграфічнага мастацтва: хтосьці намаляваў жаншчыну з ўсімі жаночымі "дэталямі", але без галавы і пакінуў надпіс "галаву ня буду маляваць - надта нязграбная" (надпіс быў на рускай). І кожны раз, калі я параўноўваў у памяці т.зв. "палеалітычныя венеры" (статуэткі жаншчын глыбокай старажытнасці) з тым парнаграфічным малюнкам, ня мог пазбавіцца ад думкі, што гэта адно і тое ж. Чаму мы павінны лічыць, што сённяшняя парнаграфія - гэта праява сэксуальнай разбэшчанасці, а ў старажытнасці людзі рабілі такія статуэткі каб пакланяцца жаншчыне як маці і сімвалу ўрадлівасці? Што мы ўвогуле ведаем пра іх думкі?
"Венера" з Паўдневай Беларусі (найбольш нейтральная для прагляду, таму і публікую)
А вось апісанне зусім парнаграфічнай, на маю думку, "венеры":
"Першабытны скульптар ледзьве намячае канечнасці ў фігуры, абагульнена выяўляе галаву, але падкрэслівае, гіпертрафіруючы, жаночыя дзетародныя рысы — вялікія грудзі, масіўныя сцёгны."
(крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/Венера_Вілендорфская)
А можа першабытны скульптар таксама лічыў галаву жаншчыны больш нязграбнай, чым яе "эратычныя дэталі"?
Ёсць яшчэ адна цытата, якую абазвязкова павінен прыняць да ўвагі кожны сумленны даследчык старажытнасці:
"І ўбачыў Гасподзь Бог, што вялікая разбешчанасць людзей на зямлі, і што ўсе думкі і помыслы сэрца іхняга былі ва ўсе часы ліхія" (Біблія, Кніга Быццё, раздзел 6, верш 5)
Так у Бібліі апісываецца чалавечае грамадства перад Сусветным Патопам. Тое, што Патоп сапраўды адбыўся можна праверыць з дапамогай шматлікіх паданняў народаў свету, у тым ліку і афрыканскіх плямёнаў на поўдзень ад Сахары.Таксама ёсць і археалагічныя падцвержанні гэтай падзеі гісторыі. Тады сапраўды "венеры" старажытнасці былі проста выражэннем разбешчанасці, папулярным парнаграфічным упрыгоджваннем, а не культавым прадметам.
Я не сцвярджаю, што Патоп, які некаторыя даследчыкі звязываюць з Ледніковым перыядам, быў тым часам, калі ствараліся палеалітычныя "венеры". Яны маглі быць і больш познягя часу. Але, на мой сціплы погляд, парнаграфія, яна і ў каменным веку парнаграфія.
Археалогія: ці ўсё так адназначна?
-- На раскопках пластоў 10 ст. да н.э. ў Тбілісі быў знодзены кавалак проваду, што служыць доказам існавання праваднога тэлеграфа на тэрыторыі Грузіі ў азначаны час -- паведамляе грузінскае радыё.
-- А на раскопках пластоў 10 ст. да н.э. ў Ерэване ніякага проваду знойдзена ня было, і гэта служыць доказам існавання бясправаднога тэлеграфа на тэрыторыі Арменіі ў азначаны час - адказвае армянскае радыё (анекдот)
Хіба археалогія ня сведчыць, што людзі існуюць на Зямлі ўжо некалькі мільёнаў гадоў і паступова развіваюцца ад найменьш прымітыўнага да высокаразвітага стану вытворчасці, мастацтва, грамадсткага ладу. Не ведаю, як вам, а мне не хапае ў гэта веры. Вось адна цытата, ужо даволі старая:
"...было выяўлена, што ў мінулым хуткасць утварэння радыёактыўнага вугляроду ў атмасферы была няпастаяннай і што датыроўка прадметаў, якія адносяцца да прыкладна 2 000 года да н. э. ці раней, не заслугоўвае даверу" (Seattle Post-Intelligencer, “Radiocarbon Dating Wrong,” January 18, 1976, p. C8.)
Гэта толькі адзін прыклад таго, як вучоныя прызнаюцца, што ня ведаюць ці правільна яны падлічваюць узрост сваіх знаходак.
А ці правільна дзяліць гісторыю на каменны, бронзавы ці жалезны век?: Калі так, то мы жывем у пласмасавы век і ўсе металічныя каскі нямецкіх салдат, знойдзеныя на Беларусі, адносяцца не да часоў Другой сусветнай вайны а да жалезнага веку? А калі на раскопках старажытнага селішча знойдуць бутэльку з-пад гарэлкі "Крышталь" ці павінны мы зрабіць выснову, што нашы далёкі продкі (ці суседзі) выхлябталі яе з каменных шклянак? Таму нярэдка археолагі датыруюць прадметы "на вока": бутэльку з-пад гарэлкі ў ХХІ ст. н. э., а каменны нож - у ХХІ ст. да н.э.
Таму тэорыі аб далёкіх малпападобных продках, якія бегалі ў скурах і былі дурней за нас, я ня веру. Прабачце. Некаторыя мае студэнты ведаюць камп'ютар горш за мяне, так вось склалася, і што мне іх лічыць дурнымі? Яны ведаюць штосьці іншае ў разы лепш за мяне, а галава ў нас аднолькавая...
Першабытны жывапіс у стылі схематызм.
Прапаную вам адкінуць з галавы вобраз дурнога неандэртальца і самастойна праглядзець некаторыя старажытныя малюнкі.
Калі мне трэба намаляваць на дошцы схему для студэнтаў, бывае я малюю падобных чалавечкаў. Але я ніколі ня спрабаваў намаляваць Джаконду на дошчы: няма ні часу, ні таленту.
Галоўнае, што я зразумеў: людзі старажытнасці ня былі ні дурней ні разумней за нас. Яны ведалі прыкладна тое ж, што і сучасныя плямёны Аўстраліі ці Афрыкі. Няпісьменны селянін можа ня ўмець працаваць на камп'ютары, але больш здольны выжыць у цяжкіх прыродных умовах, чым праграміст з вышэйшай адукацыяй.
Усё, што я тут напісаў - гэта накід навуковага даследавання. Чакаю водгукаў, асабліва навуковых. Бо немагчыма вывучаць гісторыю старажытнасці толькі на падставе пераказу адных і тых жа тэорый. Хіба мы дурней за нашых продкаў?

Працяг темы: http://berastouski.blogspot.com/2013/03/blog-post_16.html
ОтветитьУдалить