Апошнія некалькі дзён я працаваў над чарговай кнігай "Гісторыя ва ўмоўным ладзе" і ўрэшце скончыў. Гэта кніга прысвечана пытанням альтэрнатыўнага развіцця гісторыі. Матэрыял для яе збіраўся на працягу 2012-2015 гг.
Цікава, што многія з аднаго боку скептычна ставяцца да такіх даследаванняў, але могуць казаць фразы "Ах, калі б жывы быў Ленін!", "Калі б не было той вайны!". Тым самым яны выяўляюць сваю цікаўнасць да таго, што з'яўляецца прадметам глыбокіх аналітычных даследаванняў.
Я не сцвярджаю, што разгледжаныя мной у гэтай кнізе варыянты развіцця гісторыі абавязкова спраўдзіліся б пры адпаведных умовах. Але лічу, што верагоднасць таму значная, бо я браў да ўвагі многія дэталі эканомікі, нацыянальнага менталітэту розных народаў, міжнароднай сітуацыі ў розны момант гісторыі і чалавечай псіхалогіі. Каб з пэўнасцю напісаць штосьці, я гадамі чытаў мастацкую і спецыялізаваную літаратуру, працаваў з даступнымі дакументамі, нават слухаў музыку розных эпох.
Магчыма каму-небудзь пэўныя высновы і заключэнні будуць не да спадобы. Я не ставіў мэтай пакрыўдзіць нейкія пачуцці -- палітычныя, рэлігійныя ці патрыятычныя -- а проста рабіў высновы на падставе вядомых мне фактаў. Калі камусьці давядзецца напісаць пра гэта лепш за мяне, я буду толькі рад.
"Гісторыя ва ўмоўным ладзе" напісана ў форме асобных артыкулаў і апавяданняў. У апошніх усе магчымыя супадзенні імён і сітуацый з рэальнымі асобамі -- выпадковыя.
Вы можаце бясплатна спампаваць маю кнігу (фармат PDF) ці чытаць яе на віртуальным дыске:
https://yadi.sk/i/SZW5jwV5fvii2
Іншыя кнігі А. Берастоўскага:
Сякера і планшэт
Священник Гапон и кровавое воскресенье

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.