Сёння хацеў звярнуць увагу чытачоў на некаторыя рэдкія і нестандартныя святы, якія не абмінулі і Беларусь. Я асабіста не ведаю тых, хто адзначае ніжэй пералічанае, але ўскосна сустракаў доказы таго, што такія энтузіясты ў нашай краіне ёсць.
Дзень ліку «пі» (π) – адно з незвычайных святаў, якія адзначаюць матэматыкі ў розных частках свету. Лічыцца, што першыя лічбы гэтага ліку – 3,14 – утвараюць дату: трэці месяц і 14 чысло (згодна амерыканскай традыцыі англійскай мовы напісання дат). Таму дзень «пі» адзначаюць 14 сакавіка. У гонар далейшай паслядоўнасці ліку свята пачынаюць у 1:59:26 ноччу ці ў 13:59:26 (калі лічыць 13:00 за 1 гадзіну папаўдні). Звычайна, матэматыкі ядуць «пі-рог» – пірог або торцік з выявай π. Але некаторыя адзначаюць нестандартнае свята нестандартным чынам: у азначаны час ночы ці дня робяць у туалеце «пі-пі».
З гэтай жа оперы адзначаюць свята 4 мая як дзень зорных войн. Прычына: гульня слоў з фразы з гэтага фільма May the force be with you (Хай сіла будзе з табой), якая гучыць падобна на May the fourth be with you (Хай 4 мая будзе з табой).
Дзень кантрацэпцыі ці дзень прэзерватыва. Абодва святы з'явіліся толькі ў 2007 годзе. Першы дзень афіцыйна адзначаюць 26 верасня, а другі – 13 лютага, часам таксама 26 верасня. Дзень кантрацэпцыі – сур'ёзнае афіцыйнае мерапрыемства, звязанае з планаваннем сям'і і колькасці насельніцтва, але нестандартнасць святкавання гэтай падзеі ў тым, што жыхары постсавецкай прасторы з гэтымі днямі віншую сваіх ворагаў, якіх лічаць падобнымі на кандомы, або сяброў у якасці жарту. Так, згодна парталу lenta.ru, старшы оперупаўнаважаны аэрапорта «Ўнукава» павіншаваў свайго начальніка з гэтым днём ў 2021 г. і мусіў потым пісаць тлумачальную запіску...
Яшчэ адным незвычайным святам з'яўляецца дзень блога. Яго адзначаюць 31 жніўня, бо ў 2005 г. некаторыя карыстальнікі LiveJournal убачылі ў спалучэнні лічбаў 3108 нейкае падабенства на слова blog. Традыцыйна ў гэты дзень ад блогера чакаецца распавесці пра 5 іншых блогераў. Дзень блога не трэба блытаць з днём блогера, які з 2004 года адзначаюць 14 чэрвеня!
Дзень Шуфуцінскага. Расійскі спявак М. Шуфуцінскі сваёй песняй "3 сентября" зрабіў 3 верасня неафіцыйным святам не толькі ў Расіі, але і ў іншых краінах, дзе ведаюць яго творчасць. Звычайна, ў гэты дзень трэба перагарнуць каляндар і/ці паслухаць песню, якая спарадзіла свята.
Ці адзначаю я гэтыя дні? Не. У мяне няма жадання «хайпануць» на такіх тэмах. З усіх дзён я адзначаю толькі гэты. Але ў гэтым годзе планую падтрымаць ідэю дня блога і напісаць пра іншых блогераў Беларусі, бо сабраў пра іх цікавы матэрыял.
Дарэчы, у гэтым годзе ў Беларусі можа з'явіцца новае свята – Дзень народнага адзінства. Але гэта ўжо тэма, якую не варта абмяркоўваць на адной старонцы з жартаўлівымі святамі...
Яшчэ на святочна-юбілейную тэму: 100 год БНР, 100 год БССР.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.