На вуліцы Іванаўскай мне даводзілася мэтанакіравана пабаваць толькі 3 разы, хоць знаходзіцца яна недалёк ад чыгуначнай станцыі "Мінск-Усходні", адкуль я шмат разоў ездзіў у Печы ці Жодзіна і ад ІПД на вул. Серафімовіча, дзе я працаваў 4 гады.
Аднак на гэтай вуліцы, да якой адносяцца толькі 8 дамоў, ёсць свае адметнасці, якія могуць цікавіць краязнаўцаў Мінска.
Паварот на Іванаўскую з вул. Смаленскай, у якую яна ўпіраецца сваім канцом амаль пад прамым вуглом. Дарэчы, першыя дамы ад канца вуліцы -- гэта яшчэ Смаленская.На цотным баку апошні дом: № 56. Галоўная арганізацыя, якая цяпер займае будынак РУП па эксплуатацыі будынкаў "БелЭБ (БелЭЗ)" пры Упраўленні справамі прэзідэнта РБ. А ў 1993-97 гг. тут знаходзілася рэдакцыя апазіцыйнай і крыху скандальнай газеты "Свабода".
Тут на Іванаўскай 43, яшчэ ў 2000-х знаходзіўся рэстаран "Настальгія", які праславіў у аднайменным зборы вершаў паэт і вучоны У. Смялоўскі. Потым там быў рэстаран "Твіндэк". Цяпер там "Кулінарная фабрыка "Юшка з пеўня". У лютым 2018 я зрабіў яшчэ некалькі кадраў гэтага будынка.
Скрыжаванне з вул. Андрэеўскай. Злева 2-павярховы дом № 50 барачнага тыпу
Гэты дом відавочна выкарыстоўваецца як жылы, бо ніякіх арганізацый па гэтым адрасе не значыцца і выгляд закінутага ён не мае.
Пешаходная алея з тылу д. 41
Гэты дом відавочна выкарыстоўваецца як жылы, бо ніякіх арганізацый па гэтым адрасе не значыцца і выгляд закінутага ён не мае.
Пешаходная алея з тылу д. 41
Адзіны высотны дом вуліцы: №36. Побач з ім пачынаецца скрыжаванне з Нагорнай вуліцай. Тут бярэ пачатак вуліца Іванаўская ў цяперашнім выглядзе.
Дом 39. Гэты сціплы будынак -- спецыяльнае аддзяленне "Беларусбанка" і службы сацыяльнага забеспячэння, дзе выдаюць дапамогу на пахаванне пенсіянераў-вайскоўцаў. Тут у 2019 г. мне давялося пабываць пасля пахавання майго дзеда Д.С. Піянзіна.
А вось так выглядае двор дома 41, тыл якога бачны на адным з фота вышэй.
Усе фотаздымкі зрабіў гісторык Андрэй Берастоўскі 21.04.2021.
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.