12.07.2013

Аб чым маўчаць уруччанскія могілкі

Сённяшні мікрараён "Уручча" ў Мінску, калісьці быў вёскай Уручча ля горада. Каля сучаснай станцыі мятро на ўзгорку схаваліся могілкі гэтай вёскі. Гэтыя могілкі выкарыстоўваюць і зараз (бо ёсць адно ці два захавання 2012 г.), таксама на многіх магілах прыбіраюцца сваякі ці валанцёры не меньш чым двойчы ў год на Дзяды і Радаўніцу. Але на гэтых могілках дзясяткі кінутых і бязвесных магіл. На некаторыя нават можна наступіць, калі не глядзіш пад ногі. Хутчэй за ўсё, гэта захаванні, зробленныя да 1930-х (самыя раннія даты на крыжах і помніках менавіта 1930-х гг.). Некалькі помнікаў зышлі ў зямлю пад пластам культурнага слою (лісце і бруд, якія слаямі нарастаюць год за годам). Цікава, што дзясяткі помнікаў звязвае адно прозвішча, што не з'яўляецца незвычайным для жыхароў адной вёскі.

Асноўная праблема гэтых могілак -- адсутнасць надзейнай аховы. З  розных бакоў ёсць адкрытыя праходы, а сам плот па перыметру тэрыторыі можа без цяжкасцяў пералезці нават фізічна неразвіты падлетак. Таму існуе пагроза вандалізму і марадзёрства. Пішу пагроза, бо бясспрэчных прызнакаў гэтага не заўважаў.

Таксама ля могілак ідзе актыўная будоўля. Многія дамы недалёк ад гэтага ўзвышша будаваліся толькі ў 1990-я гг. А офісныя пабудовы і паркінг побач з гэтымі могілкамі пабудавалі зусім нядаўна. Зараз будуюць яшчэ адзін дом з відам на спакойных суседзяў. Я далёк ад думкі, што ў бліжэйшыя гады па добрай савецкай традыцыі на могілках будуць катацца на бульдозерах. Гэта магло б выклікаць значны рэзананс у краіне. Але на могілках рабочым можна без цяжкасцяў схавацца ад брыгадзіра і міліцыі каб піць у рабочы час. (Бо ў двары якога-небудзь дома за п'янства аштрафуе міліцыя, а ў пабытоўцы можна натрапіць на злое начальства). Але я не сцвярджаю, што ў адзін з кадраў патрапілі менавіта рабочыя з суседняй будоўлі.

Таксама не думаю, што пахаваныя ў 1930-1940-х гг. людзі былі прамымі ахвярамі сталінізму і нацызму. Хутчэй за ўсё іх ніхто не расстраляў, бо такіх звычайна на могілках не хавалі. Але безумоўна яны адчулі на сваім жыцці цяжкасці той эпохі і можа гэта і скараціла іх жыццё.

Цяпер прапаную праглядзець усё самім. Прашу прабачэння ў маіх чытачоў за якасць фатаздыкаў: фатаапарат аматарскі і фатограф з мяне не файны. Фатаздымкі я крыху апрацаваў у аналагавай Фаташопу праграме Фастстоўн, каб дэталі было лепш разглядзець. Калі хто-небудзь палічыць пэўны фатаздымак умяшальніцтвам ва ўласнае жыццё, ён ці яна можа напісаць мне аб гэтым на электронную пошту і па ўзаемнай дамоўленнасці фатаздымак будзе альбо выдалены, альбо з яго будзе сцёрта пэўная асабістая інфармацыя.

Адкрыты праход з боку будоўлі






З гэтых офісаў від на могілкі











У паўночнай частцы могілак шмат старых, кінутых і невядомых магіл. Некаторыя ўзгоркі нават амаль не бачны на фота. Некалькі ўзгоркаў невялікія, значыць там пахаваны малыя дзеткі. Некаторыя помнікі падфарбаваны рэстаўратарамі.

Бутэлька ля магільнага ўзгорка.






 Праз лісце бачны пад'ёмны кран

Вагончык пабытоўкі ля могілак


А ці памінаюць памерлых півам? Я не прытрымліваюся такой традыцыі і дакладна не ведаю...



Тут 3 магільных узгорка, амаль не бачных.









Што гэта за кампазіцыя? Хто гэтыя людзі і што яны робяць?

 Гэты надпіс зроблены не па-беларуску, а па-руску з памылкай у слове "жЫла", выкарыстанне "і" ў слове "ВасІльевна" хутчэй за ўсё звязана з тым, што заказчык (ці майстар) мог пісаць толькі дарэвалюцыйным рускім правапісам. Такія выпадкі сустракаліся сярод беларускіх сялян, якія пісалі і чыталі толькі па неабходнасці і навучацца пісаць згодна новым правілам не мелі ні часу, ні жадання. (Дату захавання я не разгледзіў на фота, а калі яго рабіў не звярнуў на сам надпіс вялікай увагі)

 Яшчэ 3 ананімныя магілы.




Смецце...
 Яшчэ адна кінутая магіла. Але можа ў сваякоў яшчэ часу не было тут прыбрацца.

 Яшчэ адзін свабодны праход.

 Тут яшчэ адны могілкі. Стыхійна арганізаваныя захаванні катоў і сабак. ля тэрыторыі ўруччанскіх могілак Проста канстатацыя факта. Дарэчы пахаваць свайго коціка ці сабачку ў Мінску легальна амаль немагчыма.

Яшчэ адна "сметніца".

Як бачым, асноўная частка старых магіл знаходзіцца ў паўночнай частцы могілак. Яны пераважна прадстаўляюць сабой праваслаўныя захаванні. Большая частка без пэўнага дагляду. Надпісы на помніках і крыжах зроблены на рускай. Надпісаў на беларускай, польскай, нямецкай ці іўрыце не знойдзена.

Нават калі праз некалькі дзясяцігоддзяў хто-небудзь загадае зруйнаваць гэтыя вясковыя могілкі ў  дзелавой частцы горада, на мой погляд, гэта не будзе знішчэннем усялялкай памяці пра тых, хто там быў пахаваны. Асабіста я веру, што ў свой час Бог ажыццявіць масштабнае ўваскрэшанне памерлых, што перакрые многія "белыя плямы" гісторыі. Але гэту думку нікому не навязываю...

07.07.2013

Парадокс "тыц-тыц-тыц"

Сёння ўсю ноч чуў, як здаецца з канцэртнай пляцоўкі на Баравой ля Мінска, "тыц-тыц-тыц". Добра мне да чатырох раніцы трэба было займацца перакладам. Добра, што мае дзеці і жонка спалі. Але думаю, што для многіх гэта ноч з суботы на нядзелю была без сна.

Я не з тых людзей, якім зайздросна як іншыя вясяляцца. Калі хтосьці хоча танчыць пад музыку з дэцыбеламі Ніагары, я не супраць. Але бачу ў гэтым цікавы парадокс.

У Беларусі за апошнія некалькі гадоў было некалькі выпадкаў, калі міліцыя спыняла пратэстанцкія набажэнствы на прыватных кватэрах і, здаецца, не толькі пратэстанцкія, як парушэнні грамадскага парадку. Не думаю, што вернікі танчылі пад "ніагарскую" музыку, крычалі і білі бутэлькі. Але закон аб рэлігіі і закон аб масавых мерапрыемствах абмяжоўваюць магчымасць такіх сустрэч па-за межамі рэлігійных пабудоў.

А некалькі гадоў таму ў маім раёне (Усход-1) рыхтавалі ўрачыстае мерапрыемства звязанае з пахаваннем костак трох салдат на тэрыторыі новай праваслаўнай царквы. Адным з кампанентаў мерапрыемства быў салют. І артылерысты праводзілі штодзённую рэпетыцыю: ты гушкаешь дзіця на балконе, раён ціхі і раптам "ба-бах!".

Не ведаю, наколькі громкія канцэрты па начах і гарматная пальба ўдзень менш турбуе грамадскі спакой, чым калі, маўляў, людзі сабраліся на кватэры і чыталі там Пушкіна без санкцыі пракурора. Я далёк ад таго каб заклікаць сваім інтэрнэт-дзённікам да сякеры ці каб скардзіцца на штосьці. Але звяртаю ўвагу, што парадокс з пункту гледжання навукі ўтвараецца вельмі цікавы...

05.07.2013

"Пратэст" у мінскім аўтобусе 5 ліпеня 2013 г.

Сёння мы з жокай і дзецьмі былі відавочцамі "акцыі пратэсту" ў аўтобусе №139 (вул. Рагачоўская - аўтавакзал Маскоўскі)  каля 11 гадзін раніцы на прыпынку каля вузла пр.Незалежнасці-вул.Русіянава. Мужчына , гадоў каля 60, знешне падобны на пісьменніка В.Суворава, даў кандуктаршы на праверку білет, які ўжо перастаў дзейнічаць. Справа ў тым, што ў многіх гарадах Беларусі білеты на аўтобус друкуюць па-новаму кожныя паўгода ці год па прычыне інфляцыі. Некаторы час таму білет на адну паездку каштаваў 1500 тыс рублёў, потым 1700 тыс. і зараз каштуе 2000 тыс. (прыбл. 0,22 дол.ЗША); і кожны раз новыя білеты друкуюць а старыя дзейнічаюць толькі 10 дзён пасля ўвядзення новых (хто не паспеў, той спазніўся). Кандуктарша і яе калегі сталі патрабаваць каб ён пакінуў салон, але мужчына адмовіўся. Аўтобус спынілі і кандуктары патрабавалі мужчыне пакінуць салон, інакш аўтобус так і будзе стаяць. Пасажыры пачалі лаяцца. Адзін мужчына, гадоў за 60, матамі паспрабаваў выгнаць кандуктаршу з дзвярэй, якія яна не давала зачыніць, але яна адказала, што выклікае міліцыю і заявіць на яго і той адступіўся. Многія іншыя сталі лаяць мужчыну-безбілетніка і патрабаваць каб аўтобус рухаўся далей. Кандуктары заявілі, што выклікалі міліцыю, але "безбілетнік" сядзеў у глухой абароне і патрабаваў, каб яго везлі ў дэпо альбо выцягнулі сілай з аўтобуса. Толькі калі кандуктары заявілі, што аўтобус нікуды далей не паедзе і патрабавалі каб усе пасажыры пакінулі салон і ў перапоўненым аўтобусе засталося каля дзясяці чалавек, якія працягвалі праклінаць "безбілетніка", ён здаўся і пакініў аўтобус. Калі аўтобус яшчэ кранаўся з месца, "пратэстант" стаяў на абочыне з кандуктарамі, слухаў штосьці ў навушніках і чакаў прыезда міліцыі.

У кожнага ў такіх выпадках свая праўда. З аднаго боку, я сам аднойчы патрапіў на сітуацыю, калі мае білеты на аўтобус-тралейбус-трамвай "прагарэлі", і гэта даволі непрыемна, бо цэны павышаюць ціха, і можна проста не заўважыць як твае білецікі пераўтвараюцца ў паперку для жуйкі. З другога, хтосьці ў салоне крычаў, што іх можна мяняць на новыя (першы раз пра гэта чую) Таксама можна зразумець эмоцыі тых, хто крычаў, што спазняецца на работу, і прынцыповых кандуктараў, якія не пабаяліся ні "безбілетніка", ні натоўпу.

Гэта сітуацыя з'хяўляецца яскравым прыкладам таго, што міф аб забітых, талерантных і памяркоўных беларусах не мае ніякай падставы. Некаторыя беларускія пісьменнікі, напр. Уладзімір Караткевіч (я люблю яго творы, але праўда мне даражэй), сцвярждалі і сцвярджаюць, што беларусы -- мірныя людзі (аб гэтым нават у нацыянальным гімне пяецца) і нікому ліха не робяць. Але на самой справе многія беларусы могуць быць вельмі гарачымі і нецярплівымі, калі закранаюцца іх інтарэсы. Добра, што ў гэтым выпадку абыйшлося без мардабою...

Я не спрабую гэтым пастом звярнуць увагу на сацыяльна-эканамічныя праблемы сваёй краіны. Іх шмат і пра гэта шмат ужо напісана і без мяне. Тая высокая інфляцыя, якая пераўтварыла не толькі мае талончыкі але нават і адную "заначку" ў экв. прыблізна 10-20 дол. у пустыя паперкі, непазбежна, калі рабочыя на заводах пачынаюць, працягваюць і скончваюць свой працоўны дзень п'янствам, а потым ім плацяць па 350-500 дол бел. рублямі ў месяц. Але я звяртаю ўвагу на тое, што нават у знешне спакойнай краіне раптоўна можа "выбухнуць" як  ўжо было ў невялікім беларускім горадзе Слуцку ў 1967 г. І добра, каб так не было.

03.07.2013

1025-летие крещения Руси. А есть ли повод для праздника?

В этом году в Минске в разных местах можно встретить рекламные щиты "1025-летие крещения Руси". Но действительно ли можно говорить, что 1025 лет назад Киевская Русь приняла христианство? Предлагаю посмотреть на события 980-990-х гг. с научной точки зрения. Все нижеизложенное не является выпадом против Православной церкви. Я не православный, с Православием у меня серьёзные разногласия в религиозных взглядах. Но я не желаю вести религиозную полемику в блоге или опровергать вопросы личных убеждений православных, и если кто-то из читателей этого поста захочет высказаться по этой теме не с научной, а с религиозной позиции, то лучше писать мне лично на имейл. Впрочем, я буду удалять только нецензурные комментарии к этой странице.

Попробуем поставить под нормальное научное сомнение каждое слово в фразе "1025-летие крещения Руси". Но сначала повторим урок истории.

События 988/989 г.

Киевский князь Владимир, прозванный Красное Солнышко идет в поход на Херсонес, который принадлежал Византийской (или Восточной Римской) империи, принимает христианство и женится на византийской принцессе Анне. Затем он возвращается в Киев с византийским духовенством, уничтожает статуи языческих богов, устраивает массовое крещение киевлян и распространяет христианство в других восточнославянских городах по течению Днепра. Причем летописи сообщают, что в Новгороде массовое крещение не обошлось без кровопролития.

А была ли Русь?

За такой вопрос могут и по лицу дать. Но я его ставлю. Многие историки говорят о Киевской Руси как о национальном государстве. Но в Европе времен Владимира І Святого, Красное Солнышко практически не было национальных государств, где люди, одного языка и культуры, компактно проживающие на определенной территории были бы объединены одной страной. Существовала система подчинения мелких вооруженных правителей крупным, были союзы княжеств по принципу равенства и по принципу подчинения. Но не существовало страны под названием Киевская Русь.

Это легко доказать. Владимир первый стал князем Киева в результате междоусобной войны с родным братом. Еще он разорил Полоцк на территории современной Беларуси, когда дочь местного князя Рогволода по имени Рогнеда в грубой форме отказала выйти за него замуж. (Согласно некоторым полулегендарным сведениям, он ее за это изнасиловал и взял в жены в принудительном порядке, а когда она спустя годы попыталась его убить, их общий сын Изяслав не дал отцу с ней расправиться, и Владимир выслал жену и сына в место, где сейчас стоит  город Заславль (Беларусь)).

Двое других сыновей князя Владимира были канонизированы, как православные мученики, поскольку были убиты их братом Святополком. Затем и сам Святополк был свергнут своим братом Ярославом, известным как Ярослав Мудрый.

И вся история Киевской Руси -- это череда княжеских "разборок" с сжиганием городов. Причем речь идет не только о борьбе за владение Киевом как центром, но и попытки выйти из-под влияния этого центра, а также попытки разорить соседа и отнять у него себе кусок пожирнее.

Поэтому Русь времен Владимира Красное Солнышко -- это скорее регион вроде Евросоюза, только с общим языком. Владимир сумел его объединить силой оружия, но национальные государства в этом регионе появились многие столетия спустя. Итак Русь была, но это было множество княжеств, которые признавали власть киевского князя примерно также как жители о. Гернзи, Канады и Австралии признают власть королевы Великобритании. До России и иных восточнославянских государств еще было далеко.

1025-летие?

Я не случайно поставил год через дробь: 988/989 г. Дело в том, что разные древнерусские летописи отталкивались от разных предположительных дат сотворения мира (до исчисления времени от Рождества Христова было еще далеко). К тому же год мог считаться либо по мартовскому календарю, либо по сентябрьскому, значит одно и то же событие могло попасть в разные года (это как с календарными изменениями большевиков: Октябрьская революция празднуется 7 ноября). Поэтому я, сам к тому не стремясь, растягиваю повод любителям выпить на два года. Но если серьезно, там, где нет четкого определения года, нет и подсчета юбилеев.

Крещение языческой страны?

На самом деле многие славяне исповедовали христианство. Известно, что бабушка князя Владимира, княгиня Ольга приняла христианство в 955 (или 957, ох уж эти даты!) году. Ее сын Святослав был язычником, но в его дружине были христиане. (Причем им вера не мешала участвовать в походах на Византию и убивать единоверцев на войне). Вообще судя по всему дохристианская Русь имела некую идею свободы совести: в Киеве жили христиане, иудеи, язычники, мусульмане. Известно что хазары приняли иудаизм, но среди этого племени встречались и представители других религий, что, наряду с отсутствием летописных сведений о массовых стычках язычников с теми же христианами, свидетельствует, что менять религию на Руси было делом совести.

Правда есть летописные сведения об убийстве толпой викинга (варяга) христианского вероисповедания, который отказался принести в жертву своего юного сына славянским языческим богам (сына тоже убили). Произошло это, как считается в Киеве в 983 г. Если летопись не обманывает, то это событие показывает исключительность таких случаев религиозного экстремизма. Впрочем, в любом обществе есть люди нетерпимые к иноверцам и к распространению нетрадиционных религий и культур. А в толпе легко перейти грань дозволенного.

А теперь представим как к христианству стали относиться язычники после запрета поклоняться языческим богам и насильственного обращения в новую веру. Может ли человек изменить свои убеждения ради воли правителя? Может, если у него нет убеждений. Поэтому Владимир не достиг цели обратить своих подданных в христианство (если такая цель именно и была) и даже в 21 веке восточные славяне совмещают христианские традиции с языческими.

Но даже технически нельзя сказать о крещении всех подданных Владимира. Во-первых, попробуй обойди все города и села с армией и священниками. А потом проследи, чтобы в язычество не вернулись. Да еще и перелови по лесам убежденных язычников, которые прятались от навязчивого прозелитизма киевского князя.

Во-вторых, после христианизации Руси осталось еще много иудеев и некоторое количество мусульман. Так во времена Владимира Второго, Мономаха в Киеве случился еврейский погром. К тому же на Руси жили иммигранты из других народов, которые пришли как воины, купцы и ремесленники, и обижать которых было не в интересах князя.

Представьте себе крещение Киева. В дни Владимира это многотысячный город. Я не представляю как загнать в Днепр немощных стариков и парализованных больных, не думаю что туда со всей толпой загоняли заключенных из городской тюрьмы и рабов. А если в городе остались только те, кто уже принял христианство и другие неязычники, то сразу же на опустелых улицах начнется мародерство. Поэтому, скорее всего, крестили в Днепре некоторую часть населения Киева. Могли также просто окроплять водой большие группы людей в знак крещения. Поэтому есть значительный шанс, что большинство населения Руси вообще не было крещено в христианство ни в правление Владимира, ни после его смерти. Даже в обрядовом смысле.

Интересен факт: в 992 г. в Полоцке была создана христианская епархия. Этот год считается годом крещения Беларуси. Интересно как такими стахановскими методами распространялось христианство, если массовая христианизация региона началась только за 4-5 лет до этого события. Ведь одно дело загнать людей в реку, другое заставить ходить в церковь и найти для этого достаточно священников. Это тема отдельного исследования.

Русь не переходила в Православие.

988/989 г не мог быть годом введения Православия как государственной религии Киевского союза княжеств и главной религии региона. Дело в том, что Православная и Католическая церкви образовались только в 1054 г. в результате раскола Христианской церкви. Это правда, что византийские церковные обряды отличались от римских еще до этого. Но до 1054 г. Церковь была единой федерацией епископств, поэтому не удивлюсь, если к Владимиру для дела христианизации приезжали священники из Польши (русский и польский тогда были более схожи, чем сейчас) и других стран Европы; епископ из Германии просто по определению не мог быть еретиком на Руси до 1054 г.

Так что же было: мои пять копеек.

Есть красивая сказка как князь Владимир решил ввести новую религию в своих владениях (не представляю, с чего бы это решил любой правитель, обладающий политической проницательностью, да еще и когда полно внешних и внутренних врагов, а отношения между конфессиями в стране относительно спокойные), побеседовал с представителями ислама, иудаизма, византийского христианства и  римского направления христианской церкви, потом еще и посольства отправлял в разные страны и только византийские обряды богослужения покорили сердце князя и его посланников. Но пишут об этом православные летописи...

По-моему было вот что. Князь Владимир, как и правитель Византии были агрессорами. Каждый боролся за новые земли, включая Крым. Борьба шла не только оружием но и дипломатией: уступка за уступку. Владимиру предложили принцессу в жены, а это при определенном раскладе и участие в борьбе за византийский престол в обмен на переход в христианство. Только вместе со своей страной, разумеется. Как говорил польский король Ягайло, "корона стоит мессы" и Владимир принял предложение. Для Византии это был способ ассимилировать славян, для русских князей -- способ ассимилировать Византию через родство религии и правящих династий.

Русские летописи много пишут о том, каким плохим был Владимир до перехода в христианство и каким хорошим он стал после перемены религии. Но я не готов судить о этом. Только то, что эти летописи писали и редактировали в православных монастырях ставит под вопрос объективность авторов.

Еще раз подчеркну: я не выступаю против празднования памятных событий религии, которой не придерживаюсь. Но не могу согласиться с научностью термина "крещение Руси", как впрочем и с методами распространения христианства князем Владимиром.

02.07.2013

Прамова Д.Ф. Кенэдзі Ich bin ein Berliner

Ich Bin ein Berliner.
Прамова Д.Ф. Кенэдзі
Прадмова да перакладу
Пераклад зроблены як мага бліжэй да мовы арыгінала, фразы, якія Кенедзі паўтараў двойчы, прапісаны двойчы. Прамова адбылася 26 чэрвеня 1963 г. ў З.Берліне падчас процістаяння паміж камуністычным і паўночнаатлантычным блокамі краін, пасля таго, як была пабудавана Берлінская сцяна. Распаўсюджаная думка, што фраза «Ich bin ein Berliner» выклікала смешачкі і была ўспрынята немцамі як «я булачка з джемам» не мае пад сабой падставы, бо на нямецкай мове гэта можа азначаць «я адзін з жыхароў Берліна1». На самой справе гэта фраза спарадзіла апладысменты і авацыі, што кожны можа праверыць праслухаўшы аўдыязапіс прамовы ў інтэрнеце2.

Я маю гонар быць госцем вашага горада, па запрашэнню вашага выдатнага Мэра, які для ўсяго свету з'яўляецца ўвасабленнем барацьбы, якую вядзе Заходні Берлін. І яшчэ я маю гонар наведаць Федэратыўную Рэспубліку, дзе ўжо столькі гадоў ваш выдатны Канцлер працуе над усталяваннем дэмакратыі, свабоды і прагрэсу ў Германіі; таксама для мяне гонар прыехаць разам з маім суайчыннікам, генералам Клэям, які – быў у гэтым горадзе у самыя цяжкія моманты крызісу, і, калі спатрэбіцца, ізноў прыедзе.

Дзве тысячы гадоў таму, дзве тысячы гадоў таму найбольш пачэсным было казаць «civis Romanus sum3». Цяпер найбольш пачэсным будзе казаць «Ich bin ein Berliner4».

Дзякуй перакладчыку, які пераклаў маю нямецкую фразу.

У свеце ёсць шмат людзей, якія не разумеюць ці кажуць, што не разумеюць, розніцу паміж свабоднымі і камуністычнымі краінамі.

Хай яны прыедуць у Берлін.

Ёсць тыя, што кажуць, ёсць тыя, што кажуць, што камунізм – гэта тэндэнцыя будучыні.

Хай яны прыедуць у Берлін.

І ёсць тыя, што кажуць, у Еўропе ці дзе-небудзь яшчэ, з камуністамі можна супрацоўнічаць.

Хай яны прыедуць у Берлін.

А ёсць нават і некаторыя, якія кажуць, што камунізм гэта сапраўды ліхая сістэма, але яна дазваляе дасягнуць эканамічнага прагрэсу.

Хай яны прыедуць у Берлін5.

Свабода мае свае цяжкасці і дэмакратыя не з'яўляецца дасканалай. Але мы ніколі не спрабавалі будаваць сцяну каб утрымаць людзей у нас, не дазволіць ім пакінуць нас. Ад імя ўсіх маіх суайчыннікаў, якія жывуць многія мілі адсюль па другі бок Атлантыкі, хачу сказаць, што яны вамі вельмі ганарацца, і яны далучаюцца да вас у гэтай гісторыі нават не гледзячы на адлегласць, гэтую гісторыю, што цягнецца ўжо 18 гадоў. Не ведаю аніводнага горада, які б быў у аблозе 18 гадоў і захаваў жыццёвую сілу і дужасць, і надзею і рашучасць, якія ёсць у Заходняга Берліна.

Сцяна – гэта найяскравейшая і найбольш відавочная дэманстрацыя недахопаў камуністычнай сістэмы, якую можа толькі бачыць увесь свет, але мы не радуемся гэтаму; бо гэта, як казаў ваш Мэр, злачынства не толькі супраць гісторыі, але і супраць чалавецтва, якое раздзяляе сем'і і разлучае мужа з жонкай, брата з сястрой і народ, які хоча жыць разам.

Усё што з'яўляецца, усё што з'яўляецца праўдай пра гэты горад, з'яўляецца праўдай пра Германію: сапраўдны працяглы мір не можа быць забяспечаны пакуль адзін з чытырох жыхароў Германіі не мае элементарнага права свабоднага чалавека – рабіць самастойны выбар. За 18 гадоў міра і добрасумленнасці гэта пакаленне жыхароў Германіі заслужыла права на свабоду, што ўключае права на ўз'яднанне сямей і народа ў стане працяглага міру і дабразычлівасці да кожнага.

Вы жывеце на абароненым востраве свабоды, але ваша жыццё – частка акіяну. Так дазвольце мне папрасіць вас у канцы маёй прамовы падняць вочы ад сённяшняй небяспекі на надзею заўтрашняга дня, ад свабоды, якую мае толькі горад Берлін ці Германія на свабоду, якая ахопіць увесь свет, ад гэтага шляху да міру і справядлівасці, ад сябе і нас да ўсяго чалавецтва.

Свабода недзяліма, і калі адзін чалавек зняволены і прыгнечаны, усе не маюць свабоды. Калі ўсе свабодны, тады мы чакаем, можам чакаць дня, калі гэты горад ізноў стане адзіным і гэта краіна, і гэты вялікі еўрапейскі кантынент на мірнай планеце, якая падае вялікія надзеі. Калі гэты дзень урэшце прыйдзе, а так і будзе, жыхары Заходняга Берліна будуць мець апраўданнае задавальненне ад таго, што яны змагаліся за гэта ў першых радах амаль два дзясяцігоддзя.

Усе, усе свабодныя людзі, дзе б яны ні жылі – грамадзяне Берліна.

А таму, як свабодны чалавек, я маю гонар сказаць «Ich bin ein Berliner».

Пер. на бел. А. Берастоўскага
1“JFK: Ich bin ein Berliner (I am a jelly doughnut)” by David Emer, About.com Giude; accessed 27.06.2013, access mode: http://urbanlegends.about.com/cs/historical/a/jfk_berliner.htm
3Я рымскі грамадзянін (лат)
4Я берлінец (ням.)

5Гэту фразу Кенедзі сказаў двойчы: спачатку па-нямецку (Lass' sie nach Berlin kommen), потым па-англійску

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць