21.02.2017

Бюракратычная Беларусь: нечаканы працяг

Пэўны час таму давялося зрабіць нататкі пра бюракратыю. Некалькі тыдняў таму гэта тэма атрымала нечаканы для мяне працяг.

Падслуханае
Я добра разумею, што не трэба слухаць чужыя размовы, але часам бывае, што тое, пра што людзі кажуць адно аднаму, закранае цябе настолькі, што між волі пачынаеш слухаць уважліва. Таму маю занатаваць для гісторыі змест размовы, якую пачуў у звычайным мінскім аўтобусе.
Чалавек, які распавядаў камусьці сваю гісторыю, працаваў перавозчыкам. Нядаўна ён мусіў памяняць сваю ліцэнзію, якая дзейнічала да 2018 г. Прычына - змена ў законе, які раней дазваляў па гэтай ліцэнзіі первозіць сярод іншага марскімі шляхамі зносін, а цяпер выкрэсліваў гэту магчымаць у новай рэдакцыі. Гэты перавозчык дзесці сустрэў іншага перавозчыка, які як і ён працаваў з аўтатранспратам, але не "чухаўся" памяняць ліцэнзію. Яшчэ раз: абодва перавозілі грузы не морам, а аўтатранспратам. І той чалавек атрымаў выклік у суд, які пастанавіў канфіскаваць яго аўтаранспрартны сродак і выплаціць яму увесь прыбытак за тыя тры гады, што ён працаваў без абноўленай ліцэнзіі, прычым валавы (атрыманы да таго часу калі ён выплаціў падаткі). У гора-перавозчыка такіх грошай не было, нават калі б ён прадаў сваю кватэру. І ён даў суддзе хабар у памеры 5000 долараў і тая змяніла яму форму пакарання на штраф у памеры менш за 2,5 тыс долараў беларускімі рублямі.

Мае 3 грошы
Вось што дадам ад сябе. Па-першае, гэта яшчэ раз сведчыць пра тое, што многія беларусы зусім не вераць у магчымасць дабіцца справядлівасці ў судзе, хоць ёсць факты, якія сведчаць аб тым, што гэта рэальна. Па-другое, як я ўжо пісаў, бюракратыя ў Беларусі (як і не толькі тут) - гэта сярод іншага і магчымасць зарабляць на хабарах і штрафах. Па-трэцяе, Беларусь яшчэ не знаходзіцца ў стане поўнага сацыяльнага расслаення і не ператварылася ў краіну жабракоў, калі даюць такія хабары і штрафы (і я разумею, што не кожны можа столькі заплаціць). Па-чацвёртае, тая сістэма сацыяльна-палітычнага ладу, што дзейнічае ў краіне цяпер, пачыналася сярод іншага на хвалі барацьбы з карупцыяй. І гэта для мяне яшчэ адно сведчанне таго, што ні адзін чалавечы лад не можа быць дасканалым.

Гл. таксама: Беларуская міліцыя: нечаканы працяг

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...