Даўно марыў падлічыць рэальную колькасць ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Пры савецкай уладзе яе заніжалі, адразу пасля распаду СССР яе завышалі... Але некаторы час таму я зразумеў, што падлічыць гэта немагчыма. Зараз гэта дакажу.
Пачнем з таго, што лічыць можна па розных крытэрыях. Ці лічыць ахвярамі сталінізму толькі тых, хто "сядзеў"? Ці расстраляных? Ці тых, каго цкавалі як звера, але не пасадзілі?
Трэба памятаць, што акрамя ГУЛАГа існавалі і іншыя спосабы прыгнятаць чалавека. Дзе бы чалавек ні працаваў да пачатку 1940-х гг. была канчаткова сфарміравана сістэма, якая прымушала кожнага працаваць па-максімуму з ранку да вечара, і калгасніка і члена Палітбюро, прычым ва ўмовах няспыннай пагрозы арышту. У выніку стрэс, цяжкая праца і недахоп адпачынку касілі людзей (інфаркты, інсульты), але не толькі тых, хто працаваў. Сярод працоўных былі і цяжарныя жаншчыны, якія маглі выкінуць дзіця, як ад непамернай працы, так і на допыце ад боту міліцыянера ў жывот. Мой дзед, Дзмітрый Сямёнавіч Піянзін, быў народжаны, калі яго маці, жонка старшыні калгаса малаціла жыта разам з іншымі калгасніцамі (яе дэкрэтны адпачынак склаў аж... тры дні). А некаторых маглі прымушаць зрабіць аборт.
Помнік ненарадзіўшымся дзецям.
Але ці ўсе, каго знішчыў сталінскі рэжым былі ахвярамі? Сярод тых, хто быў пакараны смерцю ці памёр ад нечалавечага стасунку, былі і тэрарысты, якія палілі жыўцом дзяцей, жаншчын і старых (можна па-рознаму ставіцца да барацьбы 1940-50-х гг. польскіх і ўкраінскіх нацыяналістаў за беларускія землі, якія яны лічылі часткай сваёй Радзімы і спрабавалі ўсталяваць там свае незалежныя дзяржавы, але варварскаму знішчэнню мірнага насельніцтва няма апраўдання), былі і забойцы, і гандляры наркотыкамі, і насільнікі. Не бяруся судзіць ці ёсць у дзяржавы права караць смерцю крымінальных злачынцаў, але не магу паставіць іх у адзін рад з дзецьмі, якіх звёў у магілу рэжым -- як у жываце маці, так і за яго межамі.
Асноўная праблема даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій, у гэтай сувязі, тое, што пры Сталіне людзей не ставілі да сценкі і не адпраўлялі за краты за колер вачэй. Усіх, каго рабілі аб'ектам рэпрэсій, судзілі па крымінальным абвінавачванням. І вызначыць што сапраўды было, а чаго не было праз дзясяцігоддзі -- цяжкая справа. Усе дакументы сталінскіх карных ворганаў -- гэта як фантастычнае апавяданне пра ХХІІ стагоддзе, у якім апісана тое, што можа адбыцца, а можа быць толькі фантазіяй аўтара.
І вось вам адна група людзей, якіх я не магу назваць у поўным сэнсе ахвярамі -- сталінскія чыноўнікі, масавае знішчэнне якіх зрабіла дурную славу 1937 году.
Крыніца: http://www.google.by/imgres?imgurl=http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Mikhail_Tukhachevsky.jpg/200px-Mikhail_Tukhachevsky.jpg&imgrefurl=http://ru.wikipedia.org/wiki/%25D0%25A2%25D1%2583%25D1%2585%25D0%25B0%25D1%2587%25D0%25B5%25D0%25B2%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B8%25D0%25B9,_%25D0%259C%25D0%25B8%25D1%2585%25D0%25B0%25D0%25B8%25D0%25BB_%25D0%259D%25D0%25B8%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B5%25D0%25B2%25D0%25B8%25D1%2587&h=269&w=200&sz=12&tbnid=b7fOHI9hHRUy3M:&tbnh=110&tbnw=82&zoom=1&usg=__odKmckGsXjj4oN_yHZTGJYjgK2g=&docid=pOJc6PevFGUawM&sa=X&ei=0iowUrSfOYbctAaOx4GYDA&ved=0CEYQ9QEwBw&dur=3120
Маршал Тухачэўскі. Падчас Грамадзянскай вайны ліха браў закладнікаў і метадычна іх знішчаў. Прачытайце, калі ласка, адну яго інструкцыю на гэты конт:
http://historiapure.narod.ru/index/0-32
І вось, што цікава: у Мінску няма вуліцы Гімлера, ці бульвара Чыкацілы або завулка Піначэта але ёсць вуліца Тухачэўскага. А ці ёсць такая вуліца дзе-небудзь на Тамбоўшчыне?
У мяне няма дакладнай, праверанай інфармацыі аб тым насколькі апраўданым было пакаранне Тухачэўскага па справе ваенных. Але, калі нават гэта справа была сфабрыкаванай, ці нельга сказаць, што расстралялі ваеннага злачынца, а не бязвінную ахвяру сталінскіх рэпрэсій? Судзіць не мне.
Яшчэ адна група ахвяр сталінскага тэрору, якая выклікае пытанні -- ваеннапалонныя. Гаворка не пра палякаў у 1939 г., а пра немцаў, італьянцаў, фінаў, венграў, румынаў, харватаў і японцаў, а таксама савецкіх калабарацыяністаў. Я ўжо пісаў, які лёс напаткаў нямецкія ваенныя могілкі ў Мінску. Але жывых палонных кідалі на цяжкія будаўнічыя работы ва ўмовах жорсткага стасунку і неспряльнага клімату, і ў выніку толькі нямногія з іх вярнуліся дамоў па амністыі 1950-х гг.
Сярод немцаў і іх хаўруснікаў, што ваявалі супраць СССР былі розныя людзі. Адны палілі беларускія вёскі, другія раздавалі дзецям шакаладкі, адны верылі у сваю расавую перавагу на славянамі, другія ненавідзелі Гітлера і яго ідэалогію. Але за ўчынкі некаторых адказалі ўсе, хто выжыў і трапіў у палон.
Я не жадаю быць суддзёй калабарацыянстам, бо ў паліцаі, сельскія старасты, перакладчыкі і т.п. ішлі розныя людзі з рознымі мэтамі. Перад тым як на савецкую зямлю ступіў нямецкі бот, па ёй ступалі боты НКУС. Сталінскі рэжым пастараўся многае зрабіць, каб вайскоўцаў нямецкага таталітарнага рэжыму сустракалі кветкамі і хлебам-соллю многія жыхары СССР. Таму сярод тых, хто служыў немцам, былі не толькі бандыты с паліцейскімі павязкамі, але і перекананыя анцікамуністы, а таксама і тыя, хто проста зарабляў на хлеб такой службай. Не ведаю колькі з тых калабарацыяністаў, хто не рабаваў, не катаваў, не страляў патрапілі пад карную сякеру савецкай судовай сістэмы, але тут сапраўды праверыць віну кожнай асобы даволі цяжка. Нярэдка сам факт службы сельскім старастай, супрацоўнікам казіно для нямецкіх афіцэраў ці перакладчыкам быў падставай для смяротнага пакарання без суда і следства.
Дарэчы, юрыдычна кожны чалавек, які служыў у савецкай арміі з'яўляецца здраднікам. Бо прысягаў абараняць СССР да "апошняга іздыхання" (г.зн. да сваей смерці). Таму, калі 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Расіі і Ўкраіны папісалі пагадненне ад ліквідацыі СССР, кожны былы і служачы вайсковец павінен быў іх "парваць". Згадзіўшыся з распадам СССР, ён аўтаматычна парушаў сваю прысягу...
Яшчэ адзін няясны момант сталінскіх рэпрэсій -- гэта іх "сталінскасць". Звычайна галоўнымі вінаватымі ў рэпрэсіях СССР робяць Сталіна ды Берыю. Але сколькі смяротных прысудаў без суда і следства вынес маршал Жукаў? Як часта міліцыя выкарыстоўвала рэпрэсіўны апарат для банальнага рабаўніцтва (асудзілі, канфіскавалі і падзялілі)? А хіба да сярэдзіны 1930-х гг. Сталін быў абсалютным манархам СССР, а Зіноўеў, Камянеў, Троцкі і інш. проста лізалі яго боты?
Таму метадалогія вывучэння сталінскіх рэпрэсій патрабуе ўдакладненняў...
***
Цікава, але 9 студзеня 2019 г. давялося зайсці па сваіх справах у школу 121 г. Мінска і ўбачыць плакат падзякі Сталіну на кабінеце. Пра гэта 2 кароткія ролікі:

Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.