16.11.2013

Могілкі "Пятроўшчына": востраў мінулага ў акіяне хай-тэка

Могілкі "Пятроўшчына" - адзін з двух аб'ектаў (акрамя станцыі метро), якія захавалі назву зніклай вёскі, што праглынуў горад Мінск. У адрозненне ад могілак "Уручча" "Пятроўшчына" больш дагледжана і нават мае сваю алею адметных пахаванняў - нешта падобнае ёсць на галоўных могілках горада: Усходніх (Маскоўскіх).

Паколькі заснавалі гэтыя могілкі ў 1876 г., яны павінны захоўваць таямніцы трох стагоддзяў ХІХ, ХХ і ХХІ. І гэта - побач з ультрасучаснымі высоткамі і хайтэкаўскімі забудовамі банкаў і бізнес-центраў. Таму сёння мой лічбавік мусіў спраўна папрацаваць на фатасэсіі мясцовасці.
 Від на могілкі з пр. Дзяржынскага. За могілкамі нябачнымі застаюцца хаты прыватнага сектара - гэта ўсё, што засталося ад вёскі Пятроўшчына.
 Кінутая магіла сярод пахаванняў 1960-70-х гг. Такіх "невядомых" магіл тут дзясяткі. На заднім плане бачны блакітны будынак банкаўскага цэнтра і дзве высоткі.
 Цагляная сцяна пераходзіць у дротавы плот.
 Які мае заўсёды адкрыты праход.
 Магіла вядомага беларускага праграміста і блогера, заснавальніка беларускага дамена Вікіпедыі У. Каткоўскага (падрабязней аб ім гл. тут)
 Эпітафія на яго магіле.
Магіла Каткоўскага знаходзіцца ў ніжняй частцы могілак, там, дзе зараз робяць камерцыйныя пахаванні (у апошні час на гэтых могілках хаваюць толькі да сваякоў альбо за значныя грошы, бо на 2,33 га ўсім месца не хопіць). Старыя пахаванні знаходзяцца на пагорку бліжэй да праспекта Дзяржынскага. На гэты пагорак мне прыйшлося ўзбірацца чапляючыся за расліннасць і магільную агароджу. Не столькі рэльеф, сколькі надвор'е (на брудзе і лісцях лёгка было паслізнуцца). Але там дзе магіла знаходзіцца на магіле можна было ўбачыць як побач стаяць помнікі савецкай эпохі і дарэвалюцыйнага часу, апошніх не шмат і яны амаль зышлі ў зямлю, але яны маўклівыя сведкі гісторыі.
 Гэта помнік 1924 г. Аформлены ў дарэвалюцыйным стылі.
 Надпіс на гэтым помніку зроблена дарэвалюцыйным рускім правапісам, у адрозненні ад папярэдняга.
 Пахаванне 1904 г. (Помнік прыйшлося вызваляць з палону асенніх лісцяў) Зблізу.
 Той жа помнік "у анфас"
 Стары павалены помнік побач з магілай савецкага часу.
Помнік 1915 г. Надпіс лёгка чытаецца. Алфавіт, зразумела, дарэвалюцыйны.
Тут акумулятар майго лічбавіка сеў канчаткова. У сотавых тэлефонах камеры няма. Я яшчэ пахадзіў па пагорку. Заўважыў яшчэ некалькі старых магіл (1923 г., 1940 г.) з чытаемымі гадпісамі на помніках і крыжах. Знайшоў і адзін стары помнік завалены смеццем і лісцем. Спрабаваў адкінуць буйное смецце і лісце ад помніка, але дата пахавання ўжо была ў зямлі. Я пайшоў да бакавога выхаду, якім і прыйшоў з праспекта.

Яшчэ адна думка. Я разумею, што памерлым не цяжка і не лёгка ні ад увагі жывых ні ад яе адсутнасці. На магілу, дзе пахаваны мае цёця і бабуля маю магчымасць парапіць толькі раз у год, таму тым, хто кідае магілы сваіх прадзедаў ці кідае смецце на чужыя магілы я не суддзя. Але ведаю адзін варыянт, які б мог мець сэнс для могілак "Уручча" і "Пятроўшчына". На Захадзе старыя могілкі даўно выкарыстоўваюць як месца экскурсій. Калі прывесці ў нейкі парадак старыя могілкі Мінска, яны таксама стануць прыносіць грошы і прыводзіць у горад замежных турыстаў. Я не за тое, каб ставіць там трэйлер па продажу марожанага ці дзіцячыя атракцыёны. Але не кожнаму гораду шанцуе мець астраўкі некранутай рэстаўратарамі даўніны сярод хайтэкаўскіх будынкаў. Таму, як казаў Астап Бендэр, грошы ляжаць пад нагамі, трэба толькі ўмець іх узяць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...