12.09.2016

Збіраем мінулае на відэа. Зніклы Ўсход-1. Частка 2

Частка 1

Яшчэ некалькі ролікаў пра зніклые адметнасці мікрараёна Ўсход -1 горада Мінска.

Зніклы мінірынак ля станцыі метро

Там, дзе зараз будуюць гандлёвы цэнтр Dana Mall, у пачатку 90-х стаялі дзясяткі кіёскаў і дзейнічаў стыхійны рынак.

Вясковая хата ля канала

Будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі ў пачатку 2000-х прывяло да знішчэння апошняй вясковай хаты, якая засталася ад вёскі Слепня на тэрыторыі кварталаў Усход-1 і Маяк Мінска.

Пешаходны пераход на скрыжаванні Каліноўскага-Незалежнасці

Пешаходны пераход на скрыжаванні вул. Каліноўскага і пр. Незалежнасці быў хутчэй зручнасцю, чым адметнасцю. Знік ён прыкладна ў 2014 г. Цяпер гэты ўчастак праспекта стаў хуткасным (да 80 км/г)

Поле, сад і частка лесапаркавай зоны

Маяк Мінска пабудаваны на месцы былога аўсянага поля і сада. Здымаю з кропкі, дзе пачалася забудова - Дом міласэрнасці. Таксама ў відэа паказана месца апошняй забудовы (2015-16 г) у суседняй лесапаркавай зоне.

Гл. таксама
Развітанне з немцамі
Мы будуем "ізм". Працяг гісторыі
Вуліцы, на якіх стары Мінск саступае месца новаму (відэаролікі) (кліпы пра вул. Ўсіхсвяцкую)

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

10 лет писанины

Когда 16 февраля 2013 года я запостил тут одну свою научную заметку , я еще не вполне представлял как дальше буду использовать этот ресурс. ...