29.05.2013

Яшчэ раз аб нараджэнні беларускай мовы

Некаторы час таму мне даводзілася пісаць аб гісторыі і сучаснасці беларускай мовы. Асноўная ідэя таго, што я напісаў: сучасная літаратурная беларуская мова карыстаецца пэўнай папулярнасцю і знікаць не збіраецца (2 млн з 9 млн жыхароў Беларусі размаўляюць на ёй дома), пры гэтым больш-менш падобная на сучасную яна робіцца толькі у ХХ ст не без дапамогі савецкай улады, а ўсё, што напісана быццам па-беларуску з часоў Ефрасінні Полацкай да ХІХ ст не з'яўляецца беларускай мовай.
Перад тым як працягнуць тэму расстаўлю кропкі над і. Я абсалютна апалітычны чалавек. Не лічу сябе ні рускім (мая нацыянальнасць), ні беларускім (па краіне, дзе нарадзіўся і жыву) патрыётам. Я не маю дачынення ні да рускай, ні да беларускай плыняў нацыяналізму. Але гэта не значыць, што я абыякава стаўлюся да беларускай мовы. За апошнія некалькі гадоў я пераклаў уласна і арганізаваў пераклад шэрагу гістарычных дакументаў, у тым ліку і малавядомых, з англійскай і французскай мовы на беларускую без спадзявання штосьці на гэтым зарабіць. Таксама я напісаў шэраг навукова-даследчых і навукова-папулярных артыкулаў па сусветнай гісторыі, філалогіі англійскай мовы і перакладазнаўству. Некаторыя матэрыялы, якія я апублікаваў у Вікіпедыі не маюць рускіх аналагаў.

Я лічу, што мова не можа быць уласнасцю палітычных партый, і жадаю, каб гэты пост разглядалі з навуковага пункту гледжання, а не праз эмацыянальнае «бі і ратуй!». Не трэба заганяць мяне ў лагер русіфікатараў ці беларусізатараў. Але буду ўдзячны за кожнае навуковае ўдакладненне: факты, крыніцы, вывады. Можна накрэмзаць свой каментар да артыкула, а можна даслаць мне на пошту.

Прынцыпова новага гэты пост не мае. Усё істотнае я ўжо напісаў раней. Але хачу дадаць некаторыя новыя факты.

Руская мова Вялікага княства Літоўскага Рускага і Жамойдскага.

Я пісаў аб тым, што мова Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) называлася рускай, але гэта не значыць, што яна была рускай у сучасным сэнсе гэтага слова, хутчэй за ўсё слова «рускі» азначала «ўсходнеславянскі», а потым паступова замацавалася за афіцыйнай літаратурнай мовай Расіі. Вось доказы, што гэта тэорыя не пустая.

У прадмове да Псалтыра Ф. Скарына напісаў, што пераклаў яго «рускымі словамі», «словенскім языком».




Тэкст прадмовы з Віцебскай бібліятэкі ім. Ф. Скарыны стылізаваны сучасным кірылічным алфавітам (вылучэнне маркерам маё – А. Б.)

У 1696 г. (згодна іншым больш распаўсюджаным дадзеным – ў 1697 г.) агульная канфедэрацыя саслоўяў Рэчы Паспалітай прыняла пастанову поўнасцю спыніць вядзенне справаводства на рускай мове, і поўнасцю перавесці яго на польскую.




Цытаты з факсімільнай кнігі В. Ластоўскага , с 604 і 607

У сувязі з гэтым некалькі заўваг:


  1. Забараніць штосьці ў Рэчы Паспалітай было нерэальна: мясцовая шляхта (дваранства), даволі шырокі пласт насельніцтва гэтай дзяржавы, была сама сабе закон, і калі б нейкі князь накшалт Радзівілаў загадаў усім сваім пісарам пісаць дакументы па-руску, яму б ніхто з польскіх чыноўнікаў і слова б ні казаў. Бо інакш можна і бізуна скаштаваць. Дарэчы справаводства ў некаторых частках Вялікага княства вялося на рускай мове кірыліцай і пасля 1696-97 гг., значыць забарона была хутчэй за ўсё рэкамендацыяй.
  2. Забарона не магла закрануць права кожнага пісьменнага грамадзяніна пісаць як ён хоча. Можна было пісаць па-руску вершы каханай дзяўчыне, весці дзённік, накрэмзаць нязграбнасць на сцяне... Я сам бачу нешта падобнае ў сістэме сучаснай беларускай адукацыі: я магу пісаць па-беларуску ва ўласным блакноце што хачу (таму калі мае студэнты, якім я выкладаю англійскую, жадаюць даведацца пра свае пакаранні за прагулы, яны пытаюцца мяне што такое «красавік» і «дазвол»). Але большасць афіцыйных дакументаў я мушу запаўняць на сучаснай рускай. Часткова гэта звязана з тым, што па-беларуску не ўсе ў краіне добра разумеюць. Тое ж самае магло быць і у Рэчы Паспалітай: польская мова ў справаводстве ўводзілася як агульнанацыянальная, якую разумелі ўсе пісьменныя жыхары краіны.
  3. Забаранілі język ruski. У сучаснай польскай мове руская мова (мова Расіі) будзе język rosyjski, падобным чынам называецца яна і па-ўкраінску (росийска мова), і ў версіі беларускай мовы 1920-30-х гг. («тарашкевіцы») (расейская мова). Справа тут цёмная, але адрозненні паміж język ruski і język rosyjski павінны існаваць.


Калі мая гіпотэза не памылковая, то вышэй азначаныя факты сведчаць, што ў часы суіснавання ВКЛ, Польшчы і Вялікага княства Маскоўскага не было ні беларускай, ні ўкраінскай, ні рускай мовы ў сучасным разуменні. Хутчэй за ўсё не было і моўных стандартаў, якія б забаранялі пісаць пэўным чынам, таму і існавалі пэўныя мясцовыя адрозненні таго, што тады называлі рускай мовай у розных рэгіёнах сучасных Беларусі Расіі і Ўкраіны. А ў часы супрацьстаяння Рэчы Паспалітай з Расіяй ужо фарміравалася сучасная руская мова, на якую перайшла старая назва.

ХІХ ст: беларуская мова ці мясцовыя дыялекты?

Хто чытаў у школе «Пінскую шляхту», аўтарам якой большасць даследчыкаў лічыць Дуніна-Марцінкевіча, можа здзівіцца, што чытаў не арыгінальны твор, а пераклад на сучасную літаратурную беларускую мову. Арыгінальнай мовай з'яўляецца мясцовы палесскі дыялект. (Дарэчы, я быў сведкам таго як украінец размаўляў з беларускай-палешучкай па дамафону, ён казаў па-ўкраінску, яна адказывала на сваім дыялекце, і ён быў упэўнены, што яна ўкраінка. І гэта быў не адзіны выпадак які пераканаў мяне, што мова Палесся бліжэй да ўкраінскай, чым да беларускай.)

«Энеіда навыварат» таксама была напісана на мясцовым дыялекце, а цяпер вывучаецца ў сучасным беларускім перакладзе. Магчыма, я крыху рэзка пісаў пра «Мужыцкую праўду» К. Каліноўскага, што яна напісана не па-беларуску. (Можа я ўспрыняў яе больш як настаўнік мовы, чым як гісторык). Але ніякага беларускага правапісу не існавала ў тыя гады, таму безумоўна кожны аўтар мусіў «плясаць» ад мовы, якую чуў ад мясцовых мужыкоў. Калі думаеце, што я тут «набрахаў», можаце самі даследаваць: матэрыял аб гэтых «пікантных» падрабязнасцях беларускай літаратуры ХІХ ст свабодна дасупны ў Інтэрнеце

Безумоўна гэта быў перыяд, калі зараджаліся сучасныя беларуская і ўкраінская мовы, непадобныя на сённяшнюю рускую. І гэта было відавочна ўсім тады ў ХІХ ст. Аднак большасць дзеячоў культуры і палітыкі, ў тым ліку і многія аўтары, якія пісалі на беларускіх і ўкраінскіх дыялектах, яшчэ не разглядала гэтыя маладыя мовы як нешта сур'ёзнае і перспектыўнае. Таму па-беларуску пісалі пераважна легкія камедыйныя творы, а не шэдэўры сусветнай літаратуры ўзроўня «Гамлета». І мова выглядала як нейкі фальклорны каларыт, забаўнае адхіленне ад літаратурных стандартаў, як моўныя перлы кубанскіх казакоў ці адэсітаў. Гэта былі спробы пісаць «па-мужыцку» -- мовай малапісьменных сялян. Да прызнання беларускай мовы як літаратурнай яшчэ заставаліся дзясяцігоддзі.

Пры гэтым многае пісалася лацінскім алфавітам, а не кірыліцай часоў Ф. Скарыны.


Верш Ф. Багушэвіча «Немец» напісаны лацінскімі літарамі па-беларуску. Мова Багушэвіча падобна на сучасную. Цікава, што словы «рускі» і «расейскі» стаяць як сінонімы ў вершы. Цікава і тое, што ў сучаснай Расіі верш быў бы забаронены па абвінавачванню ў экстрэмізме.

Калі б існавала старабеларуская мова, якая б мела пэўныя правілы граматыкі, правапісу, пэўны слоўнікавы запас, то хіба не магчыма было б на гэтай мове пісаць легкія камедыі і вершы пра паноў і мужыцкую долю? Хіба б Каліноўскі не пісаў на літаратурнай беларускай, калі б такая ўжо існавала? (Але наконт апошняга, хто ведае...)

Яшчэ адзін цікавы факт: беларускую мову, як дыялект рускай, спрабавалі папулярызаваць улады Расійскай Імперыі праз выкладанне ў школе і друк у сярэдзіне ХІХ ст. Часткова гэта рабілася як процівага уплыву польскай культуры. Але гэта – прадмет асобага даследавання.

Беларуская савецкая літаратура.

З аднаго боку, савецкая ўлада многае зрабіла для развіцця літаратуры і навукі шматлікіх народаў СССР, з другога, праводзілася палітыка русіфікацыі,якая сама можа быць прадметам асобнага даследавання.

Беларускай літаратуры не пашанцавала, што яе стваралі пераважна прыкормленыя савецкія пісьменнікі, якія за свае зарплаты (хто не ведае: пісьменнікам у СССР плацілі зарплату за натхненне, не вельмі залежна ад вынікаў) пісалі абсалютна правільныя і сюррэалістычныя кнігі. Але нават у гэтых умовах былі напісаны многія глыбокія і актуальныя творы В. Быкава, І. Мележа, А. Макаёнка.

Для беларускай літаратурнай мовы гэта быў прагрэс, бо вучні ў школе былі вымушаны вучыцца правільна размаўляць і пісаць па-беларуску, незалежна ад свайго жадання. І наяўнасць шматлікіх помнікаў літаратуры замацоўвала ў памяці вучняў стандарты правільнай мовы.

Не магу сказаць, што да савецкай улады нічога не рабілася для развіцця мовы і культуры беларусаў. Але тая справа, якую зрабілі савецкія філолагі і пісьменнікі, дапамагла сучаснай Беларусі мець 2 млн носьбітаў мовы і яшчэ 1 млн тых, хто свабодна ёй валодае.

Галоўнае паўтару яшчэ раз: беларуская мова і так вялікая і магутная, такая ж вялікая і магутная як руская, башкірская, англійская, вянгерская... І няма патрэбы няцягваць за вушы тэорыю аб яе глыбокай старажытнасці і называць рускую мову XV-XVIII ст старабеларускай.

Гістарычная навука амаль кожнага народа мае шэраг брэндаў, якія падаюцца толькі з пэўнага пункту гледжання. Напрыклад, у ЗША Вайна за незалежнасць (1775-1783 гг.) і Грамадзянская вайна (1861-65 гг.) звычайна трактуюцца як рух да большай дэмакратыі і свабоды, але пры гэтым яны былі ў большай ступені барацьбой за ўладу чым грамадскім прагрэсам. Пры гэтым сумленныя амерыканскія гісторыкі не саромеюцца пісаць праўду. Не павінны саромецца і беларускія. Бо гэта як продаж тавараў: ёсць кліенты, якім патрэбна яркая прывабная ўпакоўка, але гэта не значыць што няма тых, хто хоча прачытаць складнікі на прывабнай упакоўцы і купіць не прыгожую казку, а рэальны прадукт, плюсы і мінусы якога дакладна вядомы. І менавіта на спалучэнні прывабнай упакоўкі і апісання складнікаў на ёй і робіцца паспяховы бізнес. Гісторыкам і не толькі ёсць тут над чым паразважаць.

21.05.2013

Должен ли ученый быть атеистом?

"All thinking men are atheists," the major said. "
A Farewell To Arms
Ernest Hemingway
Перевод "Все мыслящие люди - атеисты," - сказал майор (Э.Хемингуэй. Прощай, оружие)


За последние лет 100 атеизм стал господствующей религией ученых разных стран мира. Но означает ли это, что атеизм дает возможность по-научному оценивать предмет исследования?

Безусловно, нет. Атеизм многих ученых - это часть того багажа, который они получают от своих старших товарищей, "научных мам и пап". Причем почти всегда вера в несуществование Бога - это что-то само собой размеющееся, не требующее размышления и доказательств.

Мне доводилось разговаривать о религии и атеизме с разными специалистами ученого мира, и почти всегда мои попытки побудить их доказать несуществование Бога вызывали у них неприятные  чувства, которые хорошо передает диалог главных героев фильма "Титаник", Д. Камерона:
Джек: Ты его любишь? (D'you love him?)
Роза: Что-что? (Pardon me?)
Джек: Ты его любишь? (D'you love him?)
Роза: Думаю, полюблю. Не следует задавать такие вопросы.(I think I would, you shouldn't be asking this)

Цель этого поста -- не перемывать кости ученым, а показать успешную альтернативу научногму атеизму. Один из примеров учебные заведения неотомистской ориентации. Представьте учителя математики, который говорит: "По воле Провидения Господня треугольник АВС равен Треугольнику А1В1С1". Примерно в таком ключе ведется преподавание в таких школах. Но означает ли это, что все доказательства теоремы в таких учебных заведениях сводятся к воле Провидения? Нет. воля Провидения в объяснениях учителя присутствует в виде вводной информации, а доказательства теоремы такие же как и в светских учреждениях образования.

Подобным образом  средневековая арабо-исламская культура привнесла множество инноваций в архитектуру, медицину, химию, алгебру, астрономию без отказа от религии и Бога..

Не следует забывать, что многие выводы современных ученых строятся на достижениях предыдущих поколений исследователей, среди которых были и верующие, и неверующие. Поэтому нельзя утверждать, что вера в Бога мешает объективно изучать явления окружающего мира.

Аналогичные посты:
Старажытныя людзі: каму патрэбна было паказаць іх дурнымі
Старажытныя людзі: дурней ці разумней за нас? Жывапіс і разважанні.
Старажытныя людзі: сям'я, грамадства, дзяржава і рэлігія
Два мира, две науки
Православный атеизм и верующие атеисты

11.05.2013

2 грамадзянскія вайны амерыканскага народа


У 2004 г. я меў магчымасць праслухаць курс лекцый па гісторыі ЗША, які чытаў на англійскай мове прафесар Дональд Узэнхант для студэнтаў і выкладчыкаў філіяла факультэта міжнародных адносін Белдзяжуніверсітэта. Тое, што я ведаў тады з рускамоўных крыніц пра Амерыканскую рэвалюцыю канца 18 ст. і Грамадзянскую вайну ў ЗША 1861-65 гг. было падцверджана падобнай інфармацыяй на англійскай мове. У некалькіх радках можна гэта выказаць наступным чынам: падчас Рэвалюцыі (Вайны за незалежнаць ЗША) жыхары калоній аб'яднана разбілі войскі нямецкіх наёмнікаў брытанскага караля і пазбавіліся ад тыраніі, а падчас Грамадзянскай вайны праціўнікі рабства разбілі рабаўладальніцкую армію Паўднёвай Канфэдэрацыі і ўсе жылі доўга і шчасліва. Але факты не заўсёды поўнасцю супадаюць з тымі ці іншымі трактоўкамі. Я не хачу казаць, што ўсё, што пішуць у падручніках па гэтым двум пытанням -- гэта падман. Наадварот, я прапаную зірнуць на факты аб'ектыўна без жадання асудзіць ці апраўдаць, бо так мусіць рабіць кожны сумленны гісторык.
Гэты агляд не мае мэты ахапіць усе падзеі двух войн: толькі некаторыя, пераважна малавядомыя падзеі, якія можна разглядаць з розных бакоў. Таксама некаторыя рашэнні, якія прызнаны памылковымі, не трэба судзіць надта строга. Калі чалавек ці група людзей прымае рашэнне, яму ці ім цяжка вызначыць якія будуць вынікі. А рашэнні, якія прыймаюць у час палітычнай напруджанасці, могуць быць прадыктаваны больш эмоцыямі, чым розумам. Тым не меньш, аб памылковасці тых ці іншых рашэнняў буду пісаць без дыпламатычнай віціяватасці.
Амерыканская рэвалюцыйная вайна
Калоніі і метраполія: у кожнага свая праўда.
Пасля перамогі ў Сямігадовай (Франка-індзейскай) вайне (1757-1763 гг.) Вялікабрытанія атрымала новыя землі ў Паўночнай Амерыке і новыя праблемы. На новых тэрыторыях жылі французскія каланісты і індзейскія плямёны, якія падчас вайны былі ворагамі брытанскай кароны. Урад Вялікабрытаніі быў вымушаны выдаць загады, якія абмяжоўвалі правы насельніцтва англамоўных калоній на будаўніцтва новых пасяленняў на захопленых тэрыторыях, а таксама ўвесці новыя падаткі і абмежаванні ў 13 англамоўных амерыканскіх калоніях каб папоўніць бюджэт краіны. І атрымалася, што ўсе бонусы атрымалі Брытанская дзяржава, пераможаныя французы і індзейцы, а англійскія каланісты, якія рызыкавалі жыццём у гэтай вайне, павінны былі гэтыя бонусы плаціць. Гэты дысбаланс спрадзіў напруджанасць паміж каланістамі і метраполіяй. Тыя, хто жадаў стварыць незалежную дзяржаву ці групу незалежных дзяржаў на атлантычным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, атрымалі падтрымку розных катэгорый насельніцтва гэтых калоній. Тым не меньш, пасля таго як у Бостане адбылася сутычка брытанскіх вайскоўцаў з мясцовымі жыхарамі ("Бостанская бойка") напруджанне сціхла, і ўмеранныя каланісты здолелі дамовіцца з брытанскім  парламентам аб адмене пэўных эканамічных абмежаванняў у калоніях. Барацьбіты за незалежнасць засталіся адні на некалькі гадоў (1).
Бостанская бойка.
5 сакавіка 1770 года ў Бостане адбылася першая сутычка брытанскіх ваенных з амерыканскімі каланістамі. Нярэдка ўсё падаецца так: змораныя голадам і здзекамі каланісты сталі шпурляць каменні і снежкі ў вайсковы патруль і тыя растралялі мірную акцыю пратэста. Але трэба памятаць, што гэта акцыя пратэста была адначасова і нападам на вайсковы патруль, які мусіў ахоўваць горад ад беспарадкаў. Калі б вайскоўцы пакінулі вуліцу і вярнуліся ў казармы, ці была гарантыя, што "пратэстанты" не пачнуць  рабаваць магазіны, рэзаць сваіх недругаў і гвалціць іх жонак і дачок? Я ўласна ведаю, што такое атрымаць удар каменнем, хіба што траўму ад яго не атрымаў. Але і снежкі -- не проста хуліганская зброя, накшалт яек ці памідораў. Крыху больш за 10 гадоў таму я працаваў школьным настаўнікам, узімку мы з вучнямі "выяснялі адносіны" праз гульню ў снежкі, і, паколькі біліся снежкамі мы жорстка, аднойчы мне нават падбілі вока снежком. У 1899 г. бунтаваўшыя расійскія студэнты паспяхова закідывалі снежкамі, калвалкамі ільда і камянямі паліцыю. Таму снежок -- таксама зброя, якой, як і пяском, можна асляпіць салдата на некаторы час, за які яго можна абяззброіць ці нават забіць.
Камандзір патруля прыняў рашэнне страляць у нападаўшых, і тры бостнацы былі забіты. Безумоўна, тым, хто змагаўся за незалежнасць калоній, смерць нападаўшых была доказам тыраніі брытанскага караля і яго парламента. Але пры ўважлівым разглядзе падзеі, гісторык, як і следчы, можа прыйсці да іншай высновы.
Бостанскае чаяпіцце
Праз некалькі гадоў, калі напруджанне паміж насельніцтвам калоній і ўрадам метраполіі пачало сціхаць, яшчэ адна акцыя пратэсту ў Бостане была падобна шклянке бензіну на тлеючае вуголле. Прапаную разгледзіць яе ўсебакова.
Найбольш папулярнай і эфектыўнай формай пратэсту супраць брытанскай урадавай палітыкі быў байкот англійскіх тавараў у калоніях. Менавіта праз байкот парламент быў вымушаны адмяніць некаторыя непапулярныя меры. Адным з прадметаў "эмбарга" быў чай, які ў той час пілі пераважна заможныя жыхары калоній. Забарона на продаж чаю англійскіх кампаній спарадзіла прыбыльны бізнес па кантрабандзе чаю ў калоніі. Кантрабандысты не толькі добра зараблялі, але і, зразумела, не плацілі падаткаў -- ні калоніям, ні метраполіі. У гэты час урад Вялікабрытаніі дазволіў Ост-Індыйскай кампаніі манапольнае права беспасрэднага імпарту чая ў калоніі Паўночнай Амерыкі. Гэта быў нокаўт чайнай кантрабанды: цены Кампаніі былі ніжэй, а яе тавар легальны (а значыць з гаратыяй якасці).
16 снежня 1773 г. на борт некалькі караблёў Кампаніі ўзыйшлі людзі на чале з Самуэлем Адамсам, аднім з лідараў барацьбы за незалежнасць. Няма адзінай думкі ці з самага пачатку яны планавалі выкідываць легальны чай у мора, ці мірная акцыя пратэсту перайшла запланаваныя межы, але тавар Кампаніі выкінулі ў мора і такім чынам знішчылі. Зразумела, што Кампанія, якая не мела дачынення да палітычнай барацьбы, патрабавала ад урада метраполіі кампенсацыі і пакарання злачынцаў. Тады парламент Вялікабрытаніі прыняў шэраг рэпрэсіўных актаў супраць Бостана (блакада порта), калоніі Масачусэтс і астаніх 12 калоній. Але тут быў зроблен адзін з першых пралікаў: замест асуджэння змагароў за незалежнасць, Масачусэстса і бостанцаў многія жыхары астатніх калоній выступілі супраць рэпрэсіўнай палітыкі. Далёка не ўсе яны прагнулі незалежнасці, але агульная праблема аб'яднала  іх вакол лідараў накшалт Самуэля Адамса. Пачалося фарміраванне ўзброенных атрадаў г.зв. "мінтімэнаў" (каланістаў, гатовых ваяваць літаральна "за хвіліну"). Пры гэтым гучалі і галасы тых, хто шукаў кампрамісу з урадам, а не незалежнасці калоній. Напрыклад, прадстаўнікі рэлігійнай групы квакэраў Філадэльфіі восенню 1774 г. высылалі каралю і парламенту петыцыі з прапановамі мірнага ўрэгулявання (я не чытаў дакумент, але думаю, там былі сур'ёзныя кампрамісныя прапановы, а не агульныя фразы накшалт "джэнтльмены, давайце жыць дружна"). І ўрад метраполіі, і самакіраванне калоній праігнаравалі такія прапановы кампрамісу, што можна лічыць чарговым, але не апошнім пралікам (2). Да вайны заставалася меньш чым два гады.
Дарэчы, толькі некаторыя з людзей Адамса былі пераапрануты ў індзейцаў (3). І такая маскіроўка проста не мела сэнсу: чалавек еўрапейскай знешнасці з пер'ямі ў валасах так падобны на індзейца, як Джэкі Чан на Анастасію Валачкову. Хутчэй за ўсё гэта была не маскіроўка, а пачуццё гумару "пратэстантаў". А ўжо ў 19 ст. стала прынята маляваць як каля дзясятка індзейцападобных мужчын кідаюць скрыні з караблёў у мора, а маракі і прадстаўнікі Кампаніі стаяць і нават не спрабуюць спыніць тых, хто ў іх вачах былі проста хуліганамі.
Рэвалюцыя пачынаецца, а браневік не запраўлены.
Рэвалюцыя (альбо вайна за незалежнасць) пачалася, калі 19 красавіка 1775 г. буйны атрад брытанскіх вайскоцаў, які накіроўваўся на знішчэнне склада баяпрыпасаў і зброі амерыканскіх "незаконных узброенных фарміраванняў", сустрэў атрад мінітмэнаў, каля вёскі Лексінгтан недалёка ад Бостана і абстраляў іх. Пасля гэтага мінітмэны ў большай колькасці  зрабілі засаду і перастралялі яшчэ больш вайскоўцаў. Дарэчы брытанская армія, размешчаная ў калоніях, не складалася з цалкам і поўнасцю з гесэнскіх наймітаў, якія размаўлялі толькі на нямецкай і не разумелі мовы насельніцтва калоній. Наадварот, на пачатку рэвалюцыі многія з вайскоўцаў былі англічане ці мясцовыя ўраджэнцы.
10 мая 1775 г. збіраецца Другі Кантынентальны Кангрэс, сход арыстакратыі 13 калоній, якая ўдзельнічала ў мясцовым самакіраванні. 15 мая Кангрэс аб'яўляе вайну Вялікабрытаніі (значыць з 19 красавіка па 15 мая ніякіх значных сутычак паміж каланістамі і каралеўскай арміяй не абдылося?). 4 ліпеня 1775 г. Другі Кантынентальны Кангрэс прыняў Дэкларацыю незалежнасці, якая абвяшчала аб аддзяленні іх ад метраполіі па прычыне тыраніі караля (4). Многія ідэі Дэкларацыі былі бясспрэчна правільнымі. Але ёсць пытаніі па легітымнасці сходу. У калоніях не праводзілі спецыяльны рэферэндум, які б вызначыў пазіцыю большасці насельніцтва. Таму можна сказаць, што і прадстаўнікі каралеўскай улады ў калоніях, і прадстаўнікі Кангрэса дзейнічалі ад імя народа і пры гэтым з народам ні аб чым не раяліся. Тым не меньш, гэта сітуацыя ўласціва і іншым рэгіёнам: абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі і БССР і скасаванне СССР праводзілася палітычна актыўнай меньшасцю, а большасць альбо пост-фактум вітала гэтыя змены, альбо абыякава ставілася да іх, альбо журылася, але на вілы "прадстаўнікоў народа" не падняла.
У гісторыі 2-га Кангрэса цікава іншае: Петыцыя аліўкавай галінкі прынятая 5 ліпеня 1775 г (5). Калі дэлегаты Кангрэса ставілі свае подпісы пад Дэкларацыяй незалежнасці, першы з іх Джон Хэнкок напісаў свае імя і прозвішча вялікімі літарамі, каб кароль мог яго прачытаць без акуляраў. Іншыя дэлегаты таксама былі настоены па-баявому, бо разумелі, што могуць скончыць жыццё на эшафоце. Але Петыцыя аліўкавай галінкі -- гэта поўная супрацьлегласць Дэкларацыі незалежнасці. Дэлегаты Кангрэса  (праўда не ўсе) прасілі міра з каралём, называлі сябе яго вернападданымі, і ніякай думкі аб незалежнасці больш не было. Пры гэтым армія Паўночнаамерыканскіх Злучаных штатаў (ПАЗШ) на чале з Дж. Вашынгтонам ужо пралівала кроў за ідэі незалежнасці. Кароль зрабіў чарговую памылку: праігнараваў Петыцыю.
Кангрэс не быў маналітам. Там панавалі розныя супярэчлівыя думкі. Нават Дэкларацыя незалежнасці не акрэслівала паўнамоцтваў новай дзяржавы, так што не было вядома ці будзе гэта фэдэрацыя, ці саюз незалежных дзяржаў (дарэчы англійскае слова state азначае і штат (частка краіны), і дзяржаву). Але калі спачатку ад імя рэвалюцыйнага ўрада абвяшчаецца вайна за незалежнасць, а потым некаторыя прадстаўнікі гэтага ўрада выражаюць гатоўнасць цалаваць ручкі каралю, супраць прафесіянальнай арміі якога адправілі неабстрэляных апаўчэнцаў, то маральны дух апошніх ад гэтага не ўзрасце.
Лаялісты робяць вайну за незалежнасць грамадзянскай.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што каля 500 000 белых жыхароў 13 калоній былі супраць незалежнасці ад Брытаніі, а гэта каля 20% ад усяго белага насельніцтва. Акрамя белых за Карону, ваявалі індзейцы і чорныя вольнаадпушчанікі. У гэтай сувязі яшчэ адна памылка брытанскай адміністрацыі: некаторыя губернатары абяцалі волю ўсім чорным рабам Поўдня, якія пойдуць служыць у брытанскую армію, і гэтым яны адштурхнулі ад сябе буйных землеўладароў, а тыя ў сваёй большасці падтрымлівалі караля, а не Рэвалюцыю (6). Апаўчэнне амерыканскіх лаялістаў, змагаўшыхся за караля налічвала 19 000 чал. Так рэвалюцыя перайшла неўзабаве ў грамадзянскую вайну.
Ваенная перавага была ў большай ступені на баку Брытаніі: салдаты, і англійскія, і гесэнская, былі добра навучаны ваяваць, а армія Злучаных Штатаў складалася пераважна з апаўчэння "мінітмэнаў". Думаеце, індзецы былі лёгкай здабычай арміі каланістаў? Дарэмна. Па-першае, яны ўжо свабодна карысталіся агнястрэльнай зброяй і палілі з стрэльбаў ня горш за белых аднапалчан. Па-другое, індзейцы добра валодалі тактыкай партызанскай вайны і ведалі мясцоваць падчас лепш за белых. Армія Вашынгтона перамагала больш моцнага ворага раптоўнымі нападамі. Але да 1778 г., калі Францыя пачала актыўна дапамагаць амерыканскім рэвалюцыянерам, Рэвалюцыя магла скончыцца паражэннем.
Не мелі падтрымкі салдаты Вашынгтона і ў фермераў. Фермеры ахвотна прадавалі сельскагаспадарчыя вырабы брытанцам за золата і срэбра, але не жадалі нічога прадаваць барацьбітам за незалежнасць, якія спрабавалі плаціць папяровымі доларамі. І тут не столькі лаяльнасць каралю сколькі карысць, бо ў песні пяецца "спачатку думай пра Радзіму, потым пра сябе", а звычайны чалавек робіць наадварот. І да таго ж гэта была вайна не супраць знешняга ворага, а паміж рознымі палітычнымі групамі ў адной краіне.
Тое, што гэта вайна была грамадзянскай можна даказаць яшчэ аднім фактам: Бенджамін Франклін быў дыпламатычным прадстаўніком урада  ПАЗШ (потым прэзідэнтам ЗША), а яго сын Уільям -- лаялістам. Не думаю, што яны палілі з пісталетаў адзін у аднаго, але іх дарогі разышліся. А колькі было такіх выпадкаў мне невядома. Вядома толькі, што ў Паўднёвай і Паўночнай Каралінах баі паміж мясцовымі рэвалюцыянерамі і лаялістамі былі найбольш жорсткімі, бо і тых, і другіх было дастаткова.
Трэба прызнаць, вайна за незалежнасць была джэнтльменскай. Вышэйазначаных фермераў не рабавалі. Такіх выпадкаў я не ведаю. Амерыканцы ішлі ў апаўчэнне лаялістаў і апаўчэнне арміі Вашынгтона дабраахвотна, а не праз мабілізацыю. Гэта дало магчымасць усім, хто жадаў, застацца ўбаку ад удзелу ў вайне. Такой магчымасцю акрамя шырокай праслойкі апалітычных гандляроў і фермераў скарысталіся і розныя рэлігійныя меньшасці, якія лічылі насілле грахом, напрыклад квакеры.
Пасля заключэння мірнага пагаднення ў Парыжы, якое прызнавала ЗША ў межах паміж Іспанскай Фларыдай, р. Місісіпі і Канадай, каля 100 000 лаялістаў пакінулі краіну і перасяліліся ў Канаду і на Багамы. І далёка не заўсёды гэта быў пратэст. Нярэдка лаялісты ўходзілі па прычыне выгнання, рабавання і канфіскацыі маёмасці. Цікавая арыфметыка: на аднаго апаўчэнца (19 000) прыходзілася па чатыры не ваяваўшых лаяліста, а калі падлічыць, што тысячы лаялістаў загінулі ў баях з арміямі Злучаных Штатаў і Францыі, то колькасць "недабранадзейных" грамадзян, якіх пацярпелі ад рэквізіцый і выгнання толькі ўзрастае. Праўда Парыжскае пагадненне ўключала ўмову недапушчальнасці такіх рэпрэсій, і некаторым нашчадкам выгнаннікаў вярнулі канфіскаваныя маёнткі альбо заплацілі кампенсацыю (7).
Альтэрнатыўная гісторыя ЗША
Як бачым, Рэвалюцыі ў 13 калоніях магло і не быць. Калі б на месцы Георга ІІІ стаяў больш разважлілвы чалавек, Рэвалюцыю маглі б падавіць класічнай камбінацыяй бізуна і перніка. Рэвалюцыя не выстаяла б (нават сталіцу ПАЗШ Філадэльфію адбілі ў Кангрэса брытанскія войскі ў 1777 г.), калі б Францыя не пачала актыўна дапамагаць амерыканцам, а потым і адправіла дэсант на кантынент. А яшчэ Іспанія пачала вайну з Фларыду, а яшчэ Вялікабрытанія аб'явіла вайну Галандыі за гандль з амерыканскімі калоніямі...
Калі б Рэвалюцыі не было ці яна б не перамагла ЗША б не стала сверхмагутнай дзяржавай. Магчыма, аддзяленне ад Вялікабрытаніі адбылося б мірна, як  у выпадку суседняй Канады. 13 калоній альбо існавалі б як самастойныя дзяржавы, альбо як фэдэрацыя. Па ўзроўню прамысловага развіцця, магутнасці арміі і колькасці насельніцтва былыя калоніі былі б падобны Аргенціне ці Іспаніі. Рабства ўсё роўна адмянілі б, але без грамадзянскай вайны і прыкладна ў канцы ХІХ ст. Вынаходніцтвы Эдысана, Бэла, Гейтса знайшлі б сваю славу ў Еўропе. А ў др. пал. ХХ ст пачалася б эміграцыя з 13 былых калоній ў Еўропу, пераважна ў Вялікабрытанію.
Грамадзянская вайна 1861-65 гг.
Чаму пачалася вайна?
Трэба прызнаць, што раскол ЗША на Фэдэрацыю (Поўнач) і Канфэдэрацыю (Поўдзень) быў непазбежным. "Адна краіна -дзве сістэмы" -- гэта ўтопія, бо людзі пабягуць адтуль, дзе горш, туды , дзе лепш. У Кітаі "дзве сістэмы" існуюць толькі на паперы: фактычна ва ўсім Кітаі будуюць капіталізм пад камуністычнымі сцягамі, але ў Сянані і Аомыні яшчэ ёсць і дэмакратыя, а каб кітайцаў у дэмакратыю не цягнула, "бамбукавы занавес" застаўся і звычайная сям'я з Шанхая не можа паехаць на ўік-энд у Аомынь каб наведаць мясцовыя казіно: пропуск не выдадауць. Падобным чынам рабства ў ЗША было праблемай больш эканамічнай чым маральнай. Рабы беглі на Поўнач, дзе ім трэба было дзесьці жыць і працаваць. А на Поўдні праблема як іх утрымаць і якім занавесам адмежавацца ад Поўначы. Да таго ж з пашырэннем тэрыторыі краіны на усход далучаліся новыя штаты, і ўзнікала пытанне захавання баланса паміж рабаладальніцкімі і свабоднымі штатамі ў Кангрэсе. Даходзіла да перастрэлак: у Канзас  пры яго засяленні хлынулі людзі з Поўдня і Поўначы, кожны з іх імкнуўся перацягнуць штат у адпаведны лагер і пачаліся баі мясцовага значэння з нярэдкімі выпадкамі забойств.
Рух за адмену нявольніцтва ў ЗША -"абаліцыянізм" не трэба ўспрымаць як прамень дэмакратыі ў цёмным царстве. Сярод абаліцыяністаў хапала тых, каму было шкада чорных рабоў як жывёлу, якая працуе на поле замест таго каб жыць у джунглях. (Гэта падобна на тое, як сёння некаторыя змагаюцца супраць вопытаў над жывёламі і лічаць апошніх "братамі меньшымі"). Разуменне таго, што людзі цёмнаскурай расы і індзейцы не з'яўляюцца дзікарамі і роўныя беламу чалавеку па інтэлекту прыйшло ў амерыканскае грамадства прыкладна праз стагоддзе пасля гэтай вайны.  А палітыкам пераважна не было справы да таго, што белы чалавек на Поўдні мог забіць свайго чорнага раба проста так ці згвалціць яго жонку альбо дачку, што нярэдка сем'і нявольнікаў разлучалі каб прадаць іх па-асобку. Галоўная праблема для палітычнага кіраўніцтва Штатаў была магчымасць расколу краіны на дзве ці больш. А гэта, як развод у сям'і: трэба дзяліць сумесна нажытую маёмасць. Да таго ж ад свавольства Вялікабрытаніі, ваенныя караблі якой захоплівалі амерыканскіх грамадзян і прымушалі іх да службы ў каралеўскім флоце, з цяжкасцю адбіліся толькі падчас вайны 1812-1815 гг. (Другая вайна за незалежнасць ЗША). А калі краіна распадзецца на дзве, англічанам будзе іх лягчэй упакорыць па-асобку.
Размовы аб адмене рабства на ўсёй тэррыторыі ЗША прывялі да таго, што частка рабаўладальніцкіх штатаў Поўдня аб'явіла аб  сваім выхадзе з краіны і ўтварэнні Канфэдэрацыі штатаў. Прэзідэнт Злучаных Штатаў А. Лінкальн у адказ аб'явіў іх мяцежнікамі і накіраваў войскі ў некаторыя гарады Поўдня. Войскі былі сустрэты агнём. Пачалася вайна.
Не ведаю, наколькі правільна паступіў Лінкальн з юрыдычнага пункту гледжання. Да гэтага ўжо былі спробы асобных штатаў стаць незалежнымі дзяржавамі. Пры гэтым такія штаты маглі спасылацца на Дэкларацыю незалежнасці і Рэвалюцыю як прэцэдэнт: свайго роду права нацыі на самавызначэнне. Але Дэкларацыя даволі агульна распавядае пра правы асобы і народа, таму спасылацца на яе было бессэнсоўна. Як казаў адзін прадстаўнік пасольства ЗША ў Беларусі ў прамове да студэнтаў БДУ: "Мы не лічым, што сітуацыя ў Косава такая ж як і ў Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, таму незалежнасць Косава не можа быць прэцэдэнтам для Абхазіі і Паўднёвай Асетыі".
Чырвонаармейскія атакі Поўначы і Пракламацыя 1863 г.
На першы погляд здаецца, што ў Поўдня не было шансаў: Поўнач быў прамысловым, Поўдзень аграрным, насельніцтва Поўначы ў разы перавышала колькасць белых жыхароў Поўдня, якім яшчэ маглі страляць у спіны паўстаўшыя нявольнікі. Але белае насельніцтва Поўдня ваявала на сваёй зямлі, якую яны ведалі лепш за салдат Поўначы.  Таксама, ўпершыню Прэзідэнт ЗША правёў частковую мабілізацыю з прымусовым прызывам. Такія мерапрыемствы ставяць вырашаць адну задачу разам тых, хто жадаў ваенных прыгод, і тых, хто баяўся іх як хірургічнай аперацыі без наркоза (а тады былі пераважна такія аперацыі), тых, хто жадаў прадзіравіць як мага больш плантатарскіх галоў, і тых, хто лічыў забойства чалавека смяротным грахом. Вось гэты "натоўп" кінулі супраць канфэдэратаў, якія з дзяцінства вучыліся валодаць зброяй і ваяваць. Хто глядзеў экранізацыю "Унесенных ветрам", памятае, як жыхары Поўдня збіраліся на вайну з намерам закідаць фэдэралаў шапкамі. Генералы Лінкальна кідалі войскі ў атакі, падобныя чырвонаармейскім падчас фінскай ці Вялікай Айчыннай вайны. Калі палкі фэдэралаў радзелі іх папаўнялі навабранцамі і ізноў кідалі ў наступленне. Безумоўна, былі таленавітыя вайсковыя рашэнні з абодвух бакоў, але нярэдка армію канфэдэратаў выцісківалі ўглыбь Поўдня. Можа на Поўначы таксама лічылі, што пакуль ўсю іх армію пераб'юць, амерыканскія жаншчыны новых салдат панараджаюць?
Ледзь не забыў: для тых, хто надта даражыў сваім жыццём альбо жыццём чалавека ўвогуле, была афіцыйна дазволеная магчымасць адкупіцца ад службы ў арміі за 300 долараў (тады гадавы заробак чорнарабочага, на сённяшнія грошы гэта некалькі тысяч долараў, на сучасныя беларускія - некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў) (8). Пры гэтым крэдыт падчас вайны атрымаць праблематычна, а нырку тады прадаць было немагчыма. Таму такую магчымасць маглі сабе дазволіць толькі нябедныя людзі.
1 студзеня 1863 г. пачала дзейнічаць Пракламацыя Лінкальна аб адмене нявольніцтва. Але прапаную падумаць як мог дзейнічаць такі дакумент. На пачатку дзеяння Пракламацыі на баку Поўначы ваявалі салдаты з некалькіх рабаўладальніцкіх штатаў, якія не ўваходзілі ў Канфэдэрацыю. Войскі Лінкальна ўжо прасунуліся на Поўдзень і кантралявалі як целыя штаты, так і іх асобныя часткі. Таму не дзіва, што рабства адмянялася... толькі на "мяцежнай" часткі Поўдня, там дзе яшчэ маршыравалі войскі канфэдэратаў. Пры гэтым вызваленне нявольнікаў было, як тлумачыла Пракламацыя адказам на мяцеж і вымушанай мерай. Таксама вольнаадпушчанікам Лінкальн загадваў сумленна працаваць на сваіх гаспадароў за разумную плату і ўстрымлівацца ад насілля (9). Уявіце сабе нейкага дзядзечку Тома, які прыйшоў да свайго гаспадара, а той згубіў сваіх сыноў на вайне і сам рыхтаваўся да апошняга бою за маёнтак, з копіяй такой Пракламацыі і прапановай абмеркаваць, што яны абодва лічуць разумнай аплатай. Добра, калі гаспадар застрэліць такога раба на месцы... Таму Пракламацыя дзейнічала толькі на паперы. Часткова яна пачала дзейнічаць па меры далейшага адступлення канфэдэратаў. Поўнае скасаванне рабства ў ЗША было зроблена 13-й папраўкай да Канстытуцыі (ратыфикавана 6 снежня 1865 г.) (10).
Паўстанне ў Нью-Ёрку і ваеннапалонныя: жорсткасць па-за межамі фронту.
Падчас Грамадзянскай вайны на Поўначы ўзмацнілася расавая нянавісць да былых чорных нявольнікаў. Гэта было звязана з тым, якім коштам давалася кожная перамога над канфэдэратамі. Высакародных энтузіястаў, якія лічылі неабходным вызваліць рабоў заўжды было нямнога ў ЗША. Большасць астатніх грамадзян згаджаліся на адмену рабства пры ўмове, што гэта будзе не за іх кошт. Але цану заплацілі нямалую: і грошамі, і чалавечымі стратамі. Таму не дзіва, што многія лічылі гэтую вайну непатрэбнай. На фоне гэтага ў Нью-Ёрку летам 1863 г.пракацілася хваля пагромаў, падчас якіх забілі некаторых урадавых чыноўнікаў, якія былі адказныя за прызыў у войска, дзясяткі афраамерыканцаў з чорных кварталаў горада (усяго загінула 105 чал.) і разарабавалі некалькі пратэстантскіх церкваў. Пагромы спыніліся толькі калі ў горад увялі некалькі армейскіх франтавых палкоў (11).
Канфэдэраты трымалі ваеннапалонных у спецыяльным лагеры Андэрсанвіль (альбо Самтэр), дзе шмат з іх загінула ад жорсткіх умоваў жыцця і стасунку аховы (12). Стасункі да палонных канфэдэратаў на Поўначы былі не лепш. (Дарэчы гэта быў не апошні выпадак выкарыстання канцлагероў у ЗША супраць людзей, якіх лічылі ворагамі. У 1942 г. больш за 100 000 японцаў, немцаў і італьянцаў, якія жылі ў ЗША, ў тым ліку і грамадзян краіны, адправілі ў спецыяльныя 10 лагероў, як "патэнцыяльна небяспечных чужынцаў" (alien enemies)(13). Частка зняволенных памерла ад цяжкіх жыццёвых умоваў, некаторыя сем'і ніколі не злучыліся ізноў). Таму Грамадзянская вайна ў адрозненні ад вайны за незалежнасць не была джэнтльменскай.
Амаль кожная вайна нясе з сабой марадзёрства, катаванне палонных, рабаўніцтва і забойства мірнага насельніцтва. Сцэна рабаўніцтва горада на Поўдні, ў які вось-вось павінны былі ўвайсці фэдэральныя войскі, апісана эпізодам у экранізацыі "Унесенных ветрам". Больш дакладных і правераных звестак аб такіх ваенных злачынствах не маю, таму пакідаю гэта пытанне адкрытым.
Як нарадзіўся Ку-клукс-клан.
Лінкальн быў вельмі разважлівым палітыкам. Калі Поўнач атрымаў перамогу над Канфэдэрацыяй, прэзідэнт жадаў захаваць за пераможаннымі штатамі самакіраванне і пакараць толькі актыўных удзельнікаў паўстання. Але канфэдэраты зрабілі ўдалы замах на яго жыццё, і, забіўшы яго засталіся на літасць плеяды ўрада ЗША, ў якім панаваў дух помсты. У былой Канфэдэрацыі ўвялі ваеннае кіраванне. На злосць былым рабаўладальнікам чорным жыхарам давалі адміністратыўныя пасады, якія не давалі мясцовым белым арыстакратам. Рабоў надзялялі зямлёй іх былых гаспадароў. Так было на працягу прыкладна 10 гадоў, калі паступова вызвалілі адбываўшых пакаранне канфэдэратаў і вярнулі самакіраванне пераможанным штатам.
Калі сціснуць пружыну, а потым адпусціць яе, яна адскочыць. Такі ж эфект на былых белых гаспадароў мела палітыка пераможцаў. Пасля паражэння асобныя этузіясты з канфэдэратаў працягвалі "махаць кулакамі" -- нападаць на ваенных з Поўначы і вызваленных рабоў. Але Ку-клукс-клан нарадзіўся пазней у адказ на рэпрэсіўную палітыку Поўначы пасля перамогі ў вайне. Калі паўднёвыя штаты "адпусцілі" Ку-клукс-клан пачаў квітнець, а разам з гэтым з'явіліся сегрэгацыя (асобнае пражыванне белых і чорных) самасуд над былымі рабамі і ўсё гэта пакрывалася заканадаўсвтвам штатаў і мясцовымі ўладамі, якія не дапускалі чорных да магчымасці выстаўляць кандыдатуру на выбары ў самакіраванне штатаў праз маёмасны цэнз ці па прычыне малаадукаванасці былых нявольнікаў. Сітуацыю канчаткова пераламілі толькі ў 1940-60 гг.
Альтэрнатыва вайны
Магу паўтарыцца: мірнае суіснаванне рабаўладальніцкага ладу з капіталізмам не магло цягнуцца вечна ў ЗША. Адзінай альтэрнатывай мог быць распад дзяржавы на дзве без вайны, забраўшай каля паўмільёна жыццяў. Тым не меньш, Поўдзень і Поўнач маглі б быць у стане "халоднай вайны": эканамічная канкурэнцыя, жалезны занавес на мяжы, магчымыя пагранічныя канфлікты. Поўдзень застаўся б аграрнай дзяржавай, а Поўнач паступова стаў прамысловай.  Абедзве краіны ніколі б не дасягнулі росквіту і магутнасці сучасных ЗША, але Поўнач мог стаць рэгіянальнай дзяржавай, якая б мела ўплыў на паздеі ў іншых краінах Амерыканскага кантынента. Рабства было б скасавана ў Канфэдэрацыі прыкладна на мяжы 19-20 стагоддзяў, калі б стала зразумелай фатальная залежнасць эканомікі Поўдня ад рабскай сельскагаспадарчай працы і калі б з'явілася істотная патрэба іскаць альтэрнатывы. Але аб'яднанне з ЗША ўжо стала б малаверагодным: дзве краіны сталі б надта рознымі для гэтага.
Зноскі
(1) An Outline of American History. Published by US Information Agency, p.66
(2) An Outline of American History, p.70
(3) Young, Shoemaker, 183-185 цыт. па: "Boston Tea Party" at "Wikipedia" Access mode: http://en.wikipedia.org/wiki/Boston_Tea_Party Access date: May 11, 2013
(4) Тэкст Дэкларацыі ў беларускім перакладзе даступны на сайце Historiapure. Рэжым доступу: http://historiapure.narod.ru/index/0-17 Дата доступу 11.05.2013
(5) Тэкст Пэтыцыі даступны на англійскай мове па спасылцы: http://www.learner.org/workshops/primarysources/revolution/docs/olive.html Дата доступу 11.05.2013
(6) Так у лістападзе 1775 г. лорд Данмор, губернатар Вірджыніі, прапанаваў свабоду кожнаму чорнаму нявольніку, які будзе служыць у арміі Вялікабрытаніі. Гл.: An Outline of American History, p.72
(7) An Outline of American History, p.79
(8) An Outline of American History, р. 177
(9) Тэкст Пракламацыі ў беларускім перакладзе даступны на сайце Historiapure. Рэжым доступу: http://historiapure.narod.ru/index/0-10 Дата доступу 11.05.2013
(10) Тэкст 13-й папраўкі да Канстытуцыі ЗША апублікаваны ў артыкулу "Трынаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША" на сайце "Вікіпедыя" Рэжым доступу: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D1%86%D1%86%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0_%D0%B4%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%82%D1%83%D1%86%D1%8B%D1%96_%D0%97%D0%A8%D0%90 Дата доступу: 11.05.2013. Тэкст усіх паправак да Канстытуцыі ЗША ў беларускім перакладзе даступны на сайце Historiapure. Рэжым доступу: http://historiapure.narod.ru/index/0-27 Дата доступу 11.05.2013
(11) An Outline of American History, р. 177
(12) Статья "Андерсонвилль" на сайте "Википедия". Режим доступа: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D0%B4%D0%B5%D1%80%D1%81%D0%BE%D0%BD%D0%B2%D0%B8%D0%BB%D0%BB%D1%8C Дата доступа 11.05.2013
(13) Тэкст адпаведных дакументаў ў беларускім перакладзе даступны на сайце Historiapure. Рэжым доступу: http://historiapure.narod.ru/index/0-11 Дата доступу 11.05.2013

08.05.2013

Малоизвестные факты из русского Православия

Предлагаю читателям блога ознакомиться с обширной цитатой из творчества А. П. Чехова (рубеж 19-20 вв). Этот отрывок свидетельствует о некуоторых малоизвестных фактах из истории Русской Православной церкви. С одной стороны он показывает, что не все священники соответствуют образу анектодного жадного попа, с другой показывают, что не все в Церки времен заката Российской империи держалось на благородном энтузиазме. С моей стороны без комментариев. Я не православный, и судить православных не желаю. Но как историк желаю чтобы было меньше "белых пятен".

Чтобы хоть чем-нибудь сгладить неловкость своего молчания и скрыть борьбу, происходившую в нем, свя­щенник начал принужденно улыбаться, и эта улыбка, долгая, вымученная сквозь пот и краску лица, не вя­завшаяся с неподвижным взглядом серо-голубых глаз, заставила Кунина отвернуться. Ему стало противно.
- Извините, батюшка, мне нужно ехать ... - ска­зал он.
Отец Яков встрепенулся, как сонный человек, кото­рого ударили, и, не переставая улыбаться. начал в сму­щении запахивать полы своей рясы. При всем отвраще­нии к этому человеку Кунину вдруг стало-жаль его, и он захотел смягчить свою жестокость.
- Прошу, батюшка, в другой раз ... - сказал он,­а на прощанье у меня к вам будет просьба ... Тут как­то я вдохновился, знаете, и написал две проповеди ... Отдаю на ваше рассмотрение ... Коли сгодятся, прочтите.
- Хорошо-с ... - сказал отец Яков, покрывая ла­донью лежавшие на столе проповеди Кунина.- Я возь­му-с ...
Постояв немного, помявшись и все еще запахивая ряску, он вдруг перестал принужденно улыбаться и ре­шительно поднял голову.
- Павел Михайлович,- сказал он, видимо стараясь говорить громко и явственно.
- Что прикажете ?
- Я слышал, что вы изволили тово ... рассчитать
своего писаря и ... и ищете теперь нового ...
- Да ... А вы имеете порекомендовать кого-нибудь?
- Я, видите ли ... я ... Не можете ли вы отдать это
должность ... мне? .
- Да разве вы бросаете священство? - изумился Кунин.
- Нет, нет,- быстро проговорил отец Яков, пn му-то бледнея и дрожа всем телом.- Боже меня сохра ни! Ежели сомневаетесь, то не нужно, не нужно. Я Bt'_ это как бы между делом ... чтоб дивиденды свои уве. ­чить ... Не нужно, не беспокойтесь!
- Гм ... дивиденды ... Но ведь я плачу писарю то ко двадцать рублей в месяц!
- Господи, да я и десять взял бы! - прошt ­отец Яков оглядываясь.- И десяти довольно! Вы . изумляетесь, и все изумляются. Жадный поп, а.
158
куда он деньги девает? Я и сам это чувствую, что жадный ... и казню себя, осуждаю ... людям в глаза гля­деть совестно... Вам. Павел Михайлович. я по сове­с'Ги ... при вожу истинного бога в свидетели ...
Отец Яков перевел дух и продолжал:
- Приготовил я вам дорогой целую исповедь, но ... все забыл. не подберу теперь слов. Я получаю в год с прихода сто пятьдесят рублей. и все ... удивляются. куда я эти деньги деваю... Но я вам все по совести объясню ... Сорок рублей в год я за брата Петра в ду­ховное училище взношу. Он там на всем готовом. но бумага и перья мои ...
- Ах. верю, верю! Ну. к чему все это? - замахал рукой Кунин, чувствуя страшную тяжесть от этой от­кровенности гостя и не зная. куда деваться от слезливо­го блеска его г лаз
- Потом-с. я еще в консисторию за место свое не все еще выплатил. За место с меня двести рублей по­ложили, чтоб я по десяти в месяц выплачивал ... Суди­те же теперь. что остается? А ведь, кроме того. я дол­жен выдавать отцу Авраамию, по крайней мере. хоть по три рубля в месяц!
- Какому отцу Авраамию?
- Отцу Авраамию. что до меня в Синькове свя-
щенником был. Его лишили места за ... слабость, а ведь он в Синькове и теперь живет! Куда ему деваться? Кто его кормить станет? Хоть он и стар, но ведь ему и угол. и хлеба, и одежду надо! Не могу я допустить, чтоб он, при своем сане. пошел милостыню просить! Мне ведь грех будет. ежели что! Мне грех! Он ... всем задолжал. а ведь мне грех, что я за него не плачу.
Отец Яков рванулся с места и, безумно глядя на пол, зашагал из угла в угол.
- Боже мой! Боже мой! - забормотал он, то под­нимая руки, то опуская.- Спаси нас, господи. и поми­луй! И зачем было такой сан на себя принимать. еже­ли ты маловер и сил у тебя нет? Нет конца моему отчаянию! Спаси. царица небесная.
- успокойтесь, батюшка! - сказал Кунин.
- Замучил голод, Павел Михайлович! - продол-
жал отец Яков.- Извините великодушно. но нет уже сил моих ... Я знаю, попроси я, поклонись. И всякий
159
поможет, но... не могу! Совестно мне! Как я стану у мужиков просить? Вы служите тут и сами видите ... Какая рука подымется просить у нищего? А просить У кого побогаче, у помещиков, не могу! Гордость! Со­вестно!
Отец Яков махнул рукой и нервно зачесал обеими руками голову.
- Совестно! Боже, как совестно! Не могу, гордец, чтоб люди мою бедность видели. Когда вы меня посе­тили, то ведь чаю вовсе не было, Павел Михайлович! Ни соринки его не было, а недь открыться перед вами гордость помешала! Стыжусь своей одежды, вот этих латок... Риз своих стыжусь, голода... А прилична ли гордость священнику?
Отец Яков останови.\СЯ посреди кабинета и, С.\овно не замечая присутствия Кунина, стал рассуждать с са­мим собой.
- Ну, положим, я снесу и голод, и срам, но ведь у меня, господи, еще попадья есть! Ведь я ее из хоро­шего дома взял! Она белоручка и нежная, привык.\а и к чаю, и к белой булке, и к простыням ... Она у ро­дителей на фортепьянах играла ... Молодая, еще и двад­цати лет нет ... Хочется небось и нарядиться, и поша­лить, и в гости съездить ... А она у меня ... хуже кухар­ки всякой, стыдно на улицу показать. Боже мой, боже мой! Только и утехи у нее, что принесу из гостей яб· лочек или какой кренделечек ...
Отец Яков опять обеими руками зачесал голову.
- И выходит у нас не любовь, а жалость ... Не мо­гу видеть ее без сострадания! И что оно такое, госпо­ди, делается на свете. Такое делается, что если в газе­ты написать, то не поверят люди ... И когда всему это­му конец будет!
- Полноте, батюшка! - почти крикнул Кунин. пу­гаясь его тона.- Зачем так мрачно смотреть на жизнь?
- Извините великодушно, Павел МихаЙлович ... ­забормотал отец Яков, как пьяныЙ.- Извините, все это ... пустое, и вы не обращайте внимания ... А только я себя виню и буду винить ... Буду!
Отец Яков оглянулся и зашептал:
- Как-то рано утром иду я из Синькова в Лучко­во; гляжу, а на берегу стоит какая-то женщина и что­то делает ... Подхожу ближе и глазам своим не верю ...
J60
Ужас! Сидит жена доктора, Ивана Сергеича, и белье полощет ... Докторша, в институте кончила! Значит, чтоб люди не видели, норовила пораньше встать и за версту от деревни уйти ... Неодолимая гордость! Как увидала, что я около нее и бедность ее заметил, покраснела вся ... Я оторопел, испугался, подбежал к ней, хочу помочь ей, а она белье от меня прячет, боится, чтоб я ее рваных сорочек не увидел ...
- Все это как-то даже невероятно ... - сказал Ку­нин, садясь и почти с ужасом глядя на бледное лицо отца Якова.
_ Именно невероятно! Никогда, Павел Михайло­вич, этого не было, чтоб докторши на реке белье поло­скали! Ни в каких странах этого нет! Мне бы, как па­стырю и отцу духовному, не допускать бы ее до этого, но что я могу сделать? Что? Сам же еще норовлю у ее мужа даром лечиться! Верно вы изволили опреде­лить, что все это невероятно! Г лазам не верится! Во время обедни, знаете, выглянешь из алтаря, да как уви­дишь свою публику, голодного Авраамия и попадью, да как вспомнишь про докторшу, как у нее от холодной воды руки посинели, то, верите ли, забудешься и стоишь, как дурак, в бесчувствии, пока пономарь не окликнет ... Ужас!
Отец Яков опять заходил.
_ Господи Иисусе! - замахал он руками.- Святые угодники! И служить даже не могу ... Вы вот про шко­лу мне говорите, а я, как истукан, ничего не понимаю и только об еде думаю... Даже перед престолом ... Впрочем ... что же это я? - спохватился OTe~ Яков.­Вам уезжать нужно. Простите-с, я ведь это так ... изви­ните ...
Кунин молча пожал руку отца Якова, проводил его до передней и, вернувшись в свой кабинет, остановился перед окном. Он видел, как отец Яков вышел из дому, нахлобучил на голову свою широкополую ржавую шляпу и тихо, понурив голову, точно стыдясь своей от­кровенности, пошел по дороге.
«А его лошади не видн6»,- подумал Кунин. Помыслить, что священник все эти дни ходил к не­му пешком, Кунин боялся: до Синькова было семь-во­семь верст, а грязь на дороге стояла невылазная.
161
А. П. Чехов Кошмар //Собр соч в 12 томах. т. 4. М.:Правда, 1985 с. 158-161

См. также
Малавядомыя факты з гісторыі Беларускай Праваслаўнай царквы

27.04.2013

Старажытныя людзі: каму патрэбна было паказаць іх дурнымі


Вось ужо два паста я апублікаваў тут пра жыццё старажытных людзей і тэорыю эвалюцыі Дарвіна. Пакуль што не знайшоўся ніводзін кампетэнтны навуковец ці аматар, які б прывёў довады «за» ці «супраць» маіх асноўных тэзісаў: (а) старажытныя людзі не былі прымітыўнымі істотамі, якія паступова развіваліся ад горшага да лепшага ў біялагічным, інтэлетуальным і маральным плане; (б) абапірацца на тэорыю эвалюцыі Дарвіна, як на факт ненавукова; (в) усе навукі, якія даследуюць гісторыю старажытнага грамадства, настолькі абмежаваны ў сваіх магчымасцях, што не могуць даць яснае ўяўленне аб старажытным грамадстве.
Гэты пост я прысвячаю таму, як «раскруцілі» тэорыю Дарвіна і звялі вобраз старажытнага чалавека да цёмнага неандэртальца з дубінай. Разгледзім каму гэта было патрэбна.

Я ведаю, што нічога ня ведаю.
«И хотя оно (первобытное состояние) длилось много тысячелетий, доказать его существование на основании прямого свидетельства мы не можем, но признавая происхождение человека из царства животных необходимо допустить такое переходное состояние»
Ф. Энгельс. Происхождение семьи, частной собственности и государства
Чалавеку ня ўласціва шмат разважаць пра тое, што яго не датычыцца. Навукоўцы – не выключэнне з гэтага правіла. Калі біёлагі пачалі казаць пра глабальнае пацяпленне, якое пагражае планеце, большасць тых, хто ня вывучае гэту праблему, проста ў гэта паверылі. Калі ў Беларусі лета спякотнае, а зіма халодная, гэта большасць кажа, што вінавата глабальнае пацяпленне. Калі зіма цёплая і даждлівая, а лета халоднае, таксама вінавата глабальнае пацяпленне. Я не хачу казаць, што глабальнага пацяплення няма, я хачу сумленна прызнацца, што я ў гэтым не разбіраюся, і не магу заўважыць сур'ёзных змен у надвор'і за сваё жыццё.
Менавіта так сусветнае грамадства і «праглынула» тэорыю эвалюцыі Дарвіна разам з неандэртальцам з дубінай. Крыху далей гаворка пойдзе пра тых, каму гэта было патрэбна, але іх заўжды было нямнога. А большасць... Калі чалавека стварыў Бог і нашы продкі былі разумныя, зарплату сантэхніку Івану ўсё роўна не паднімуць. Калі жыццё на Зямлі ўзнікла выпадкова, нашы продкі паступова ператвараліся з прымітыўных дэгэнератаў у сучасных інтэлектуалаў, гэнетыку Сяргею ўсё роўна прыйдзецца шукаць грошы, каб выплаціць крэдыт за кватэру. Калі жыццё на Зямлю занеслі з космаса, настаўніце Яўгеніі ўсё роўна прыйдзецца завіхацца ля сваёй маці, якая памірае ад рака. Таму большасць проста ня думае доўга над такімі пытаннямі. Цікава аднак, што ў Беларусі большасць ненавукоўцаў верыць што «існуе Штосьці разумнае, якое стварыла Сусвет» і ня вераць у эвалюцыю. Але ніхто з іх ня лезе ў палеміку з навукоўцамі.
Я не хачу казаць, што з пункту гледжання маралі ўсё роўна ці чалавек развіўся ад малпы, ці яго стварыў Бог. Пра маральны аспект гаворка пойдзе далей. Я пра тое, што большасць людзей кіруюцца ня столькі маральнымі прынцыпамі сколькі ўласнай карысцю, і з гэтага пункту гледжання няістотна выясніць, ці праўду пісаў Дарвін, ці не.
Дарвін памёр, а справа яго жыве.
"Фу,  да  у  нас  --  половина  девчёнок!..  А одна  ещё  в  восьмом
забеременела! А одну на квартире поймали, где... за деньги, понимаешь? У неё
уже  своя  сберкнижка  была!  А  как открылось?  --  в  дневнике  забыла,  а
учительница нашла.  Да чем раньше, тем интересней!.. И чего  откладывать? --
атомный век!.."
А.И. Солженицын. Раковый корпус

Як казаў адзін даследчык, «ідэі маюць уплыў на гісторыю, а гісторыя мае ўплыў на ідэі». Гэта справядліва і ў дачыненні да тэорыі эвалюцыі. Па-рознаму яе асобныя палажэнні выражалі яшчэ да Дарвіна, але менавіта яму пашанцавала «раскруціцца не па-дзіцячы».
Перш за ўсё «бонусы» ад тэорыі эвалюцыі атрымалі ўсе хто жадаў свабоднай маралі: многія атэісты, ў тым ліку марксісты, апалагэты «сэксуальнай рэвалюцыі», расісты і нацыянал-сацыялісты. Камусьці з іх хацелася мець навуковае абгрунтаванне нармальнасці сваіх сэксуальных паводзін (сцэна з фільма «Кінг Конг»: жанчына-вучоны прапануе мужчыне, з якім кладецца на начлег у лясу, заняцца з ёй сэксам тлумачучы «мы таксама прыматы»), камусьці -- мець доказ няіснавання Бога (а гэта апраўданне барацьбы з рэлігіяй і рэлігійнай этыкай), камусьці было патрэбна навуковае абгрунтаванне каланіялізму, рабству, генацыду і сацыяльнай няроўнасці. Нельга сказаць што іншыя ідэі, ў тым ліку і рэлігійныя (напрыклад, вера ў тое, што цёмнаскурым хамітскім народам суджана Богам быць рабамі белых) не выкарыстоўваліся расістамі для абгрунтавання сваіх учынкаў. Але асноўная ідэя тэорыі эвалюцыі – гэта не няіснаванне Бога, а развіццё ад горшага да лепшага. Тое, што было горш за тое, што ёсць зараз, а гэта, ў сваю чаргу, зменіцца лепшым заўтра. Дарвін ня спрабаваў даць сваёй тэорыі палітычную, маральную ці рэлігійную трактоўку. Але ход яго думак спадабаўся ўсім, хто жадаў эвалюцыі ў галіне маралі. Калі сэкс па-за шлюбам асуджаецца рэлігіяй, значыць рэлігійныя абмежаванні гэта старамоднае і горшае, якое павінна змяніцца лепшым. Калі народы Афрыкі, Азіі і Амерыкі ня былі здольны супрацьстаяць агрэсіі еўрапейцаў, значыць яны павінны загінуць падчас «натуральнага адбору». У сувязі з гэтым вось цікавая цытата з аднаго рэлігійнага часопіса :
«Папытаеце сябе, "Наколькі добра ў рэчаіснасці, я ведаю аб мінулым Афрыкі"? Адкрыта гаворачы, большасць сучасных людзей вывучала афрыканскую гісторыю праз прызму адносін да яе еўрапейцаў. Для еўрапейцаў Афрыка была месцам, дзе яны зрабілі сабе імя праз гандаль, місіянерства, даследавання і заваёвы. Часцяком, еўрапейцы лічылі Афрыку адсталай і звалі яе "Цёмным кантынентам ".
Але ці думаюць самі афрыканцы, што яны былі сапраўды такімі адсталымі, як лічаць еўрапейцы? Адказ даў Нвабуез Чуквемек Окойе, з дзяржаўнага ўніверсітэцкага каледжа Нью-Ёрка, аддзела афрыканскіх і афраамерыканскіх даследаванняў. Вось што ён гаворыць адносна еўрапейскай экспансіі на тэрыторыі Афрыкі: "Дзеянне было накіравана на тое, каб апраўдаць ўплыў еўрапейцаў на афрыканцаў не з пункту гледжання ўжывання адной толькі сілы (што і было), але з пункту гледжання культурнай перавагі (чаго не было)".» (Should History Be Rewritten?//Awake! Dec.22, 1974, p.17)
Тэорыя эвалюцыі таксама многае тлумачыла атэістам і агностыкам, якія бачылі няадназначныя і супярэчлівыя паводзіны і вучэнні розных рэлігій: напрыклад, рэлігійныя войны і канфлікты з аднаго боку і заклікі святароў да любові да бліжніх з другога, вучэнне аб вечных муках у пекле з аднаго боку і аб бясконцай літасці Бога з другога. Тэорыя эвалюцыі, ў сваю чаргу, вучыць, што пакуты людзей і канфлікты – гэта частка працэсу «натуральнага адбору», ахвяры для лепшай будучыні.
Тэорыя эвалюцыі патрэбна таксама многім палітычным дзеячам і прадпрымальнікам. І справа не столькі ў апраўданні канкурэнтнай барацьбы. Уся міжнародная палітычная і камерцыйная дзейнасць пабудавана на ідэі паступовай эвалюцыі грамадства ад горшага да лепшага.
За апошнія 4 стагоддзі палітычныя дзеячы Еўропы і Амерыкі прынялі шэраг дакументаў, якія заклалі аснову сучаснага міжнароднага права. Былі створаны Арганізацыя аб'яднаных нацый, Еўрапейскі суд па правам чалавека, Арганізацыя па бяспеке і супрацоўніцтву ў Еўропе і г.д. За ўсёй гэтай дзейнасцю стаіць пэўная інфраструктура, працуюць спецыялісты, ідзе падрыхтоўка новых кадраў і на ўсё гэта патрэбны грошы, грошы і грошы... Палітыкі проста абавязаны паказаць, што іх намаганні за падатковыя грошы і ахвяраванні мецэнатаў даюць вынікі. І ўзнікае жыццёвая неабходнасць паказаць як жыць стала лепей і вясялей за апошнія гады, як пашыраюцца свабоды і магчымасці людзей. У такой сітуацыі непазбежна паказаць мінулае ў шэрым афарбаванні, і чым далей ад сённяшняга дня, тым чарней. Але ці сапраўды мы шчаслівей за сваіх продкаў?
Камерсанты жывуць за кошт вырабу і продажу тавараў і паслуг. Таму ім проста неабходна паказаць сувязь тэхнічнага прагрэсу з паляпшэннем жыцця чалавека і грамадства. Адмаўляць дасягненні навуковага прагрэсу справа дурная. Я не за тое, каб выкінуць камп'ютары і жыць у лясах з каменнымі сякерамі. Але большасць тавараў і паслуг, якія спажывае сучасны чалавек, ня маюць ніякага дачынення да яго сапраўдных патрэб. Навуковы прагрэс аблягчае жыццё чалавека ў некаторых справах, але спараджае яго залежнасць ад дасягненняў цывілізацыі, а свет камерцыі пабуджае людзей працаваць больш для набывання ўсё новых і новых тавараў і паслуг. Гэта мае свой негатыўны адбітак і на экасістэму Зямлі, і на жыццё сям'і, грамадства і дзяржавы. Таму камерсантам неабходна паказаць, што жыццё было горш, калі не было сотавай сувязі, планшэтных камп'ютараў і іншых дасягненняў прагрэсу.
Ёсць яшчэ адна група дарвіністаў, найбольш позняя па часу ўзнікнення, – гэта навукоўцы, якія пабудавалі сваю кар'еру на падмурку тэорыі Дарвіна. Паколькі тэорыя эвалюцыі закранае розныя навукі, птушку шчасця ўдалося схапіць і біёлагам, і гісторыкам, і этнографам, і псіхолагам... Гэта як прыватызацыя: хто першы зразумеў магчымасць зарабіць, той і пабудаваў свой МММ. Навука, як і рэлігія, можа быць разнавіднасцю бізнеса. І для такіх бізнесменаў ад навукі з'явіліся магчымасці зарабіць праз пошук даказаў тэорыі эвалюцыі і распрацоўку новых тэорый на яе падставе.
Тэорыя эвалюцыі перастала бы быць тэорыяй, калі б існавалі бясспрэчныя доказы яе праўдзівасці. Але як я ўжо пісаў (і ня толькі і ня столькі я) такіх доказаў няма. Прапаную маім чытачам разгледзіць як абараняюць тэорыю эвалюцыі ўсе вышэй названыя апалагеты.
Піар тэорыі эвалюцыі.
Адразу прыйдзецца адкінуць усіх, хто падтрымлівае тэорыю эвалюцыі моўчкі: апалагеты свабоды сэксу (яны практыкі а не тэарэтыкі), некаторыя навукоўцы, якія не маюць прамога дачынення да гэтай тэорыі і проста ў яе вераць і палітыкі і бізнесмены сярэдняй рукі, якім не да падтрымкі глабальных пытанняў.
Асноўная група абаронцаў – гэта навукоўцы і калянавуковыя спецыялісты (супрацоўнікі сістэмы адукацыі напрыклад). Таксама буйныя палітыкі і бізнесмены. Цікава, але на абароне тэорыі эвалюцыі стаяць і некаторыя рэлігійныя дзеячы, якія вучаць, што Бог паступова зрабіў з малпы чалавека.
Вось некаторыя спосабы абараніць тэорыю эвалюцыі (прымяняюцца ў розных сферах навуковага спазнання):
  1. тлумачыць спрэчныя факты, як доказы тэорыі Дарвіна. Так бывае, калі, напрыклад, археолагі знаходзяць старажытныя косткі: спачатку з дапамогай СМІ аб'яўляецца, што знайшлі чарговы доказ, потым робіцца падгонка фактаў пад тэорыю. Калі артэфакт старэй згодна радыёвугляроднаму гадзінніку (пра недакладнасць якога я ўжо пісаў), чым трэба навукоўцам робіцца выснова, што «гадзіннік» памыліўся і падганяецца іншая дата; па адной костке рукі ці лапы робіцца рэканструкцыя ўсяго шкілету памерлай істоты і распавядаецца чым гэта істота займалася (калі гэта быў чалавек). Асобай тэмай можа стаць кастынг неандэртальцаў на навуковым конкурсе «містэр Квазімода», можа знойду час напісаць пра гэта, можа мае чытачы напішуць. Калі шаман эвенкаў стукае сябе ў грудзі каб выклікаць літасць духаў продкаў, робіцца выснова, што ён дурань, і ўсе эвенкі таксама, нават калі яны разглядаюць дзеянні шамана як даніну мясцовай традыцыі і ня вераць ні ў духаў, ні ў Бога, і ўсе нашы старажытныя продкі таксама білі сябе ў грудзі, бо былі дурні і верылі ў духаў продкаў.
  2. моўчкі не згадзіцца з довадамі апанентаў. Я асабіста ня чуў каб былі нейкія шырокавядомыя дэбаты эвалюцыяністаў з прыхільнікамі альтэрнатыўных канцэпцый узнікнення жыцця на Зямлі. Нярэдка гэта тлумачыцца «недахопам часу на аправяржэння глупстваў». Але сапраўдны навуковец павінен быць першым крытыкам самога сябе, яго сумленне павінна пабуджаць яго знаёміцца з доказамі супраць яго ўласных перакананняў. Можа і мае сэнс пакідаць без увагі працы, ў якіх бяздоказна сцвярджаецца нянавуковасць тэорыі эвалюцыі, але пакінуць без увагі сур'ёзныя аргументы – гэта падобна як адна футбольная каманда адмаўляецца гуляць з другой і патрабуе каб ёй аўтаматычна залічылі перамогу. Такой тактыкі нярэдка прытрымліваюцца таксама палітыкі, бізнесмены і іншыя калянавуковыя дарвіністы: лепей прамаўчаць, калі маешь справу з «падкаваным» апанентам дарвінізму ці проста скептыкам, бо няма чым крыць.
  3. сцвярджаць, што эвалюцыя біялагічных відаў і эвалюцыя чалавечага грамадства ад горшага да лепшага – гэта не тэорыя, а факт, такі ж бясспрэчны, як «дважды два чатыры». Выкарыстоўваецца гэты метад і навукоўцамі і іншымі катэгорыямі дарвіністаў.
  4. крыць довады апанентаў навуковымі тытуламі, колькасцю апублікаваных прац і стажам работы. Нярэдка гэта таксама не абыходзіцца без кастынга, які адкідывае ад навукова-даследчых цэнтраў большасць нядарвіністаў з ліку патэнцыяльных маладых вучоных, і такім ёсць дзве дарогі: альбо адмовіцца ад навуковай дзейнасці, альбо працаваць у альтэрнатыўных навукова-даследчых цэнтрах, якія заплямываюцца ганьбой як нянавуковыя ці калянавуковыя. Безумоўна, ёсць і магчымасць пачакаць калі падрасцеш да пэўнага навуковага аўтарытэту каб мець сваю думку ці працаваць у тых галінах навуковага спазнання, якія не патрабуюць лаяльнасці тэорыі эвалюцыі.
  5. адмаўляцца ад тлумачэння пытання неспецыялісту, спасылаючыся на складанасць, альбо тлумачыць з дапамогай складаных незразумелых тэрмінаў. Не жадаю быць грубым, але гэта пазіцыя альбо баязліўца (як доктар з анекдота, які ня хоча пісаць дыягназ пацыента на камп'ютары таму што той будзе здольны прачытаць напісанае), альбо некампетэнтнага спецыяліста (адзін прафесар эканомікі распавядаў на лекцыі, як ён у свае студэнцкія гады задаў пытанне свайму выкладчыку, што значыць адзін эканамічны тэрмін і той адказаў «Малады чалавек, вы яшчэ надта малады, каб разумець такія складаныя рэчы!»)
    У краінах перамогшага марксізму ў навукоўца, настаўніка, чыноўніка і журналіста проста не было выбару што казаць, калі гаворка ішла пра адносіны да тэорыі эвалюцыі. Вядомае правіла савецкага інтэлігента «не думай, а калі думаеш, гаворыш, пішаш і падпісваешся, не здзіўляйся». На свабодным Захадзе ролю КПСС займае арганізацыя, ў якой ты працуеш. Калі ты кажаш тое, што лічыш правільным і гэта супярэчыць ідэалогіі тваёй камерцыйнай карпарацыі, твайго навукова-даследчага цэнтра ці чагосьці яшчэ, шукай новую работу.
А ці быў прагрэс?
«Пасля старанняў, якія цягнуліся многія стагоддзі, палiтычныя партыі паказалi сваю няздольнасць адпавядаць сучасным умовам i вырашыць праблемы, выклiкаючыя сур'ёзныяя турботы»
Брашура Асацыяцыі міжнародных даследчыкаў Бібліі «Мільёны, тых, хто зараз жыве, ніколі не памруць» (цытата перакладзена за англійскай аўтарам блога)
Я ўжо пісаў, што адны і тыя ж фармацыі ня былі ўласцівы толькі нейкай эпохе. Напрыклад, феадалізм быў ня толькі ў сярэднявечнай Еўропе, але і ў адной паўночнаамерыканскай калоніі на р. Гудзон, і ў савецкай калгаснай сістэме. Для перыядызацыі выкарыстоўваецца падгонка пэўных крытэрыяў так каб кожнае адхіленне ад іх разглядалася як адхіленне ад нормы, выключэнне з правіла. Але ці правамерна такая падгонка? Некаторыя мужчыны кажуць, што лепш адзін раз нарадзіць, чым кожны дзень галіцца. Але нараджаць дзяцей і галіцца – гэта розныя рэчы. Каменная сякера ня горш за планшэтны камп'ютар, гэта розныя прылады працы. Не разумна лічыць, што нашы продкі прыбягалі да ўтварэння пэўных эканамічных і палітычных фармацый ад дурной галавы. Наадварот, рабаўладальніцтва, феадалізм, капіталізм, «першабытны» лад і сацыялізм, а таксама саюзы плямён, дзяржавы-гарады і вялікія імперыі былі рознымі шляхамі, якімі нашы продкі будавалі свае шчасце і дабрабыт. Пры кожным раскладзе былі і тыя, хто атрымоўваў бонусы і тыя, хто цярпеў ліха. Калі пэўная эканамічная ці палітычная сістэма выраджалася, людзі адмаўляліся ад яе. Калі ізноў узнікала ў ёй патрэба, сістэму адраджалі. Пры гэтым колькасць «шчаслівых» і «няшчасных» вагалася. Але ці можна вымяраць шчасце толькі колькасцю спажытых прадметаў матэрыяльнага дабарбыту? Альбо магчымасцю чытаць кнігі і карыстацца Інтэрнетам?
Мае 2 пасты пра старажытных людзей разглядалі ўжо 14 і 15 разоў адпаведна. Ніхто яшчэ не спрабаваў даць нейкую навуковую ацэнку маім аргументам. І тут справа не ў маіх амбіцыях, а ў пошуку гістарычнай праўды. Кожны чалавек, на мой погляд, мае права разабрацца ў гэтым пытанні. І задача навукоўца паведаміць гэту праўду простымі словамі.
Як у 1996 г. казаў Сяргей Вен'ямінавіч Паноў, настаўнік гісторыі і супрацоўнік акадэміі навук РБ па метадалогіі выкладання гісторыі, «гісторыя старажытных часоў – гэта вялікая фантастыка». Калі аб паходжанні і развіцці чалавека і грамадства будуць і далей судзіць на падставе падгонкі фактаў пад прывабныя тэорыі, гісторыя старажытнасці так і будзе пісацца ў жанры «фэнтэзі».

Далей па тэме:

22.04.2013

Малавядомыя факты гісторыі беларускага праваслаўя

Гэты пост прысвечаны выключна канстатацыі фактаў. Я сам не праваслаўны, я не імкнуся весці палеміку адносна пазіцыі Беларускай праваслаўнай царквы па тым ці іншым пытанням, і не спрабую што-небудзь змяніць. Гэты кароткі пост аб малавядомых фактах з сучаснай гісторыі БПЦ напісаны без каментавання згодна маёй пазіцыі як гісторыка -- прадаставіць кожнаму чытачу магчымасць самому рабіць вывады адносна бясспрэчных фактаў.
Пры жаданні можна каментаваць непасрэдна на старонке, але пры гэтым пазбягаць заклікаў да насілля, выказыванняў, якія абражаюць рэлігійныя пачуцці праваслаўных і неправаслаўных, і ненарматыўнай лексікі (мата).
Крыніца: Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2/ М. П. Касцюк і інш. Інстытут гісторыі АНБ – Мн.: Беларусь, 1995 – 560с, с. 476


20.04.2013

Хрушчоўскія "замаразкі"


Тэрмін "хрушчоўская адліга" вядомы многім, і даволі распаўсюджана думка, што жыццё ў СССР стала "лепш і вясялей" менавіта пасля смерці Сталіна і падчас палітыкі дэсталінізацыі. Нельга адмаўляць, што масавыя рэпрэсіі перасталі быць масавымі калі на чале СССР стаў Хрушчоў, нельга сцвярджаць, што не было рэабілітацыі нявінна асуджаных. Тым не меньш у гэтым аглядзе я паспрабую паказаць, што было і шмат адмоўнага ў СССР хрушчоўскай эпохі. Камусьці гэта была адліга, а камусьці замаразкі.

М.С. Хрушчоў. Крыніца: Wikimedia.org
Безумоўна, перыяд "хрушчоўскай адлігі" пачаўся задоўга да таго як М.С. Хрушчоў стаў адзінаасобна правіць Савецкім саюзам, і ў пераменах палітычнага жыцця пасля смерці Сталіна прынялі ўдзел Берыя, Маленкоў, Жукаў і некаторыя іншыя. Таму ня ўсё станоўчае і адмоўнае гэтай эпохі звязана выключна з асобай Хрушчова, і гэта трэба памятаць пры разглядзе злачынстваў эпохі "адлігі".
Яшчэ адна дэталь: у свядомасці многіх савецкіх людзей і іх нашчадкаў замацаваліся некаторыя даты і звязаныя з імі стэрэятыпы: 1937 г. -- пік масавых рэпрэсій супраць бязвінных ахвяр Сталіна ў СССР, 1956 г. -- рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій і лібералізацыя грамадскага жыцця. Але па факту самыя масавыя рэпрэсіі на тэрыторыі будучага СССР былі ў 1919-21 гг., а ў 1937-38 гг. "пад нож" пайшлі многія з актывістаў рэпрэсій ранніх 1920-х гг. Вядома, што маршал Тухачэўскі вараварскімі  знішчаў мірнае насельніцтва Тамбоўшчыны падчас падаўлення сялянскага паўстання. Тым ня меньш расстралянага па іншай справе ў 1937 г. маршала зрабілі потым нявіннай ахвярай. У Мінску ёсць вуліца Тухачэўскага, а цікава, ці ёсць яна і ў Тамбове? У 1956 г. рэабілітацыя закранула толькі некаторую частку насельніцтва ГУЛАГа, далёка не самую бязвінную, як бачна толькі на гэтым прыкладзе. І гэта была не першая хваля вязняў ГУЛАГа, якія патрапілі пад амністыю.
Разгледзім некалькі фактаў, як добра так і малавядомых. Прапаную чытачам зрабіць свае вывады параўнаўшы і станоўчыя і адмоўныя падзеі эпохі "хрушчоўскай адлігі".

ГУЛАГ пасля смерці Сталіна
У 1953 г. Л. П. Берыя аб'явіў амністыю шэрагу зняволенных ГУЛАГа, пераважна крымінальным элементам. У выніку Савецкі саюз сутыкнуўся з новай хваляй росту злачыннасці. Аб гэтым нават знялі кінастужку "Халоднае лета 1953 г." Але гэта не было чымсьці новым, бо ў пасляваенныя гады таксама краіну ахапіў усплёск злачыннасці, калі на вуліцах некаторых гарадоў можна было бачыць патрулі аўтаматчыкаў, а перастрэлкі міліцыі і арміі з крымінальнымі бандамі (гаворка не ідзе пра партызанскія фарміраванні на захадзе СССР) былі падобны на сюжэт фільму пра гангстараў.

Л. П. Берыя. Крыніца: Wikimedia.org
Але гэта амністыя не ахапіла палітычных зняволенных і іншых ахвяр рэпрэсій, якія працягвалі адбываць свае тэрміны ў лагерах і спецпасяленнях. Нярэдка ўмовы зняволення ў казахстанскіх спецлагерах уключалі асобыя абмежаванні, напрыклад, зняволенныя ня мелі права атрымоўваць кнігі ў перадачы ці мець іх ва ўласнасці. Таксама захаваліся і "прывабнасці" сібірскага лагернага жыцця: барак узмоцненага рэжыму, цяжкая праца, здзекі аховы -- і ўсё ў дачыненні да людзей, якія нічога не зрабілі вартага такога стасунку.
У 1954 г. зняволенныя Асобага лагера ў Кенгіры ў Казахстане распачалі галодную забастоўку, якая скочылася паўстаннем, у якім удзельнічалі большасць палітвязняў і крымінальныя злачынцы. Ахова пакінула лагер і больш месяца лагер жыў сваім жыццём. Ішлі перамовы з прадстаўнікамі савецкай улады, і адначасова паўстанцы рыхтаваліся да абароны. Звонку ім спрабавалі дапамагчы харчаваннем толькі чэчэнскія перасяленцы, але прабіцца скрозь вайсковую аблогу было амаль немагчыма. Усё скончылася, калі танкі і пяхота ўварваліся ў лагер. Паўстанцы падпалілі некалькі танкаў самаробнымі бомбамі, і кінуліся ў контратаку з самаробнымі пікамі. Некаторыя кідаліся пад танкі, каб скончыць жыццё самагубствам. Бой цягнуся некалькі гадзін. Відавочцы сцвярждалі, што было вынесена некалькі дзясяткаў цел загінуўшых, удзельнік паўстання А.І. Салжаніцын прысвяціў гэтай падзее раздзел "40 дзён Кенгіра" 6-томніка "Архіпелаг ГУЛАГ",  ў якой пісаў аб сотнях загінуўшых. Паколькі мне не вядома ніякіх афіцыйных дакументаў з дакладнай лічбай, нічога дадаць пра масштаб паўстання не магу. Пры гэтым савецкія СМІ не атрымалі ніякай інфармацыі пра падзеі ў Кенгіры: ўсе звесткі былі засякрэчаны.
У тым жа 1954 г. маршал Жукаў праводзіў вайсковыя вучэнні з выкарыстаннем атамнай бомбы на Тоцкім палігоне. Пісьменнік і гісторык Віктар Сувораў апісаў гэту падзею ў апошнім раздзеле сваёй кнігі пра Г.К. Жукава "Цень перамогі". Акрамя іншых парушэнняў правоў чалавека (выпрабаванне атамнай зброі на вайскоўцах і зняволенных, падпіска аб нявыдаванні іх удзелу ў вучэннях, якая перашкодзіла адэкватнаму лячэнню пацярпелых ад радыяцыі ўдзельнікаў) пісьменнік сцвярджае, што многіх зараджаных радыяцыяй вайскоўцаў зняволілі ў спецыяльным лагеры, дзе яны паўсталі, але паўстанне хутка падавілі. Мне цяжка судзіць наколькі ў гэтым выпадку ўсё адбылося так, як пісаў В. Сувораў, але мне даводзілася правяраць многія іншыя яго сцвярджэнні, і ўсё, што я правяраў было на самой справе так. Таму ёсць значная верагоднасць, што Кенгірскае паўстанне ня было адзіным выступленнем супраць савецкай рэпрэсіўнай сістэмы ў 1954 г.

Працяг сталінскай палітыкі ў Еўропе
Лета 1953 г. было "халодным" не толькі для СССР, але і для ГДР. Паўстанне супраць сацыялістычнай улады ў Усходняй Германіі душылі і нямецкія і савецкія вайскоўцы. Безумоўна, гэта не азначае, што паўстанцы былі нявіннымі ахвярамі рэпрэсіўнай машыны. Многа савецкіх і нямецкіх грамадзян былі жорска забіты паўстанцамі. Але жорсткім быў і адказ камуністаў. Мой дзед Дзмітрый Сямёнавіч Піянзін быў відавочцам і ўдзельнікам гэтага канфлікту, і ён мне шмат распавядаў пра падзеі гэтага паўстання.
У 1956 г. ў выніку дзяржаўнага перавароту змяніўся ўрад Венгрыі. Новы ўрад аб'явіў аб выхадзе краіны з Варшаўскага дагавору і аб яе нейтралітэце. У адказ савецкія войскі штурмам узялі Будапешт і паставілі ў Венгрыі новы ўрад. Калі ў Германіі колькасць забітых савецкіх вайскоўцаў у 1953 г. ішла на дзясяткі, то ў Венгрыі ў 1956 г., згодна некаторым падлікам  загінула каля 700 савецкіх салдат. Былі выпадкі калі падчас "Вянгерскай контррэвалюцыі" радыкальная моладзь забівала цэлыя семьі савецкіх спецыялістаў, але пасля перавароту беспарадкі пачалі сціхаць. А савецкі ўрад праявіў поўную знявагу да сувярэнітэту краіны. (Калі б справа ішла толькі аб абароне жыцця савецкіх грамадзян, можна было б арганізаваць эвакуацыю, але не штурмаваць сталіцу незалежнай дзяржавы).
У гэтым постсталінскі савецкі ўрад трымаўся традыцый урада Сталіна. Выпадкаў, калі супрацоўнікі НКУС-МУС і НКДБ-МДБ арыштоўвалі і адпраўлялі ў ГУЛАГ грамадзян Аўстрыі, Чэхаславакіі, Польшчы было дастаткова ў 1940-я гг. Савецкія праваахоўцы паводзілі сябе ў краінах Усходняй Еўропы як прадстаўнікі метраполіі ў калоніях і пры Сталіне, і пры Хрушчове, і пры Брэжневе. Цікава, што Хрушчоў грукаў чаравіком па сталу, калі на адным з пасджанняў ААН яго абвінавачвалі, што ён паводзіў сябе ў краінах Усходняй Еўропы, як у калоніях СССР. Так яно і было. Палякам, усходнім немцам, (як і ваеннапалонным немцам, вызваленным з ГУЛАГа толькі ў 1955 г.), чэхам, венграм і балгарам не стала цяплей ад савецкай лібералізацыі.

Рускае эканамічнае дзіва
Эканамічныя эксперыменты Хрушчова 1956-62 гг. таксама спарадзілі шэраг новых цяжкасцяў для савецкіх грамадзян. І зводзіць усе яго эксперыменты толькі да насаджэння кукурузы неразумна. Сельскім жыхарам не стала жыць "вясялей", калі ў 1958 г. ім было забаронена мець ў індывідуальнай уласнасці скот і пакосы. У выніку пачалася канфіскацыя кароў і іншай жывёлы, якіх у асноўнай масе забілі на мяса. Былі выпадкі, калі сяляне хавалі жывелу ў лясах як партызаны. Эканамічныя эксперыменты, бездумнае дзяржаўнае планаванне і спробы вытворчых арганізацый "гуляць у лічбы"  з дзяржавай прывялі да таго, што  ў 1960-62 гг. краіну апанаваў дэфіцыт прадуктаў харчавання, ў тым ліку хлеба, і рост цэн.
Пісьменнік Віктар Сувораў паведамляе, што калі ў час "адлігі" быў недахоп ржанога і пшанічнага хлеба і абмежаванай колькасцю прадаваўся гарохавы хлеб, хтосьці павесіў на слуп ліхтара буханку такога хлеба з надпісам "рускае дзіва" ў насмешку над аданайменным гэдээраўскім фільмам пра поспехі эканомікі СССР.

Рэпрэсіі часоў "адлігі"
Пасля таго, як М.С. Хрушчоў стаў на чале СССР, ён працягнуў сталінскую палітыку знішчэння незадаволенных "лініяй партыі". Дарэчы вопыта ў яго хапала, бо пры жывым  Сталіне ён меў непасрэднае дачыненне да рэпрэсій у СССР. Да таго ж ён меў звычку спачатку прымаць рашэнне, потым думаць што з гэтага атрымаецца.
У 1961 г. ў Краснадары пракаціліся масавыя хваляванні з пагромамі ў будынку мясцовай партыйнай улады. Гэта была "першая ласціўка", веснік шырокай незадаволеннасці эканамічнай палітыкай Хрушчова. У 1962 г.  эканамічны крызіс вывеў рабочых на вуліцы Грознага, Крывога Рога, Навачэркасска і некаторых іншых гарадоў. У Навачэркасску забастоўка перарасла  ў сутыкненні з вайскоўцамі і скончылася тым, што ў дэманстрантаў страляла армія. Было забіта прыкладна 24 чалавекі. Цікава, што 7 удзельнікаў гэтай дэманстрацыі былі асуджаны на расстрэл за бандытызм. Безумоўна, падчас хваляванняў былі паранены некалькі салдат, і некаторыя ўдзельнікі маглі мець агрэсіўныя намеры, але гэта было не ўзброеннае паўстанне, а эканамічная акцыя пратэсту. Такім чынам сталінская традыцыя знішчаць нязгодных працягвалася.
Дэсталінізацыя таксама была звязана з рэпрэсіямі. Шэраг сталінскіх чыноўнікаў адпраўлялі ў высылку і турму за ўдзел у рэпрэсіях 1930-40-х гг. Безумоўна,  такія чыноўнікі атрымалі па заслугам, ва ўсялякім разе некаторыя з іх. Але калі ў сакавіку 1956 г. ў Тбілісі праходзіла дэманстрацыя пратэста супраць апаганьвання асобы Сталіна, яе разагналі куляметамі, а ўдзельнікаў судзілі. Пры гэтым усе, хто быў на чале СССР пасля смерці Сталіна самі актыўна прымалі ўдзел у масавых рэпрэсіях пры яго жыцці. (Як казаў персанаж Грыбаедава, "А суддзі хто?!")
Не стала цяплей і многім зняволенным ГУЛАГа, бо амністыі 1953 і 1956 гг. закранулі ў асноўным камуністаў і крымінальных "сацыяльна блізкіх". Але ў канцлагерах працягвалі адбываць пакаранне яўныя  праціўнікі савецкай улады. Далёка ня ўсе з іх рабілі  крымінальныя злачынствы для дасягнення палітычных мэтаў альбо прадстаўлялі пагрозу грамадству. (Салжаніцын у "Архіпелазе" сцвярджаў, што у адным з лагероў знаходзіўся 80-гадовы былы белагвардзейскі афіцэр. Цікава,што мог ён зрабіць савецкай уладзе, калі б быў адпушчаны на свабоду?)
Лібералізацыя таксама не датычылася адпраўленных у высылку з канфіскацыяй маёмасці ў пачатку 1950-х сямей рэлігійных меньшасцяў з заходніх раёнаў СССР. Частковая амністыя для гэтых вернікаў наступіла толькі ў 1965 г. Паводле сакрэтнага распараджэння Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 30 верасня 1965 г. №4020-VI адпраўленным у высылку "Сведкам Іеговы, інакенц'еўцам, адвентыстам-рэфармістам і сапраўдна-праваслаўным хрысціянам" (згодна дакумента) дазвалялася вярнуцца на радзіму пад нагляд мясцовай адміністрацыі і без вяртання канфіскаванай маёмасці. Падчас "хрушчоўскай адлігі" дзейнасць усіх гэтых рэлігійных груп разглядалася як анцісавецкая і амністыі для іх не прадугледжвалася. Можна па-рознаму ставіцца да перакананняў вернікаў нятрадыцыйных канфесій, але ў турму і высылку ў прававых дзяржавах адпраўляюць толькі за ўчынкі, а не за перакананні. Паколькі ў праваахоўчых структур СССР не было ніякіх сур'ёзных доказаў, што вышэй азначанныя рэлігіі пабуджалі людзей да дэструктыўнай дзейнасці, рэпрэсіі супраць тых, хто трымаўся гэтых рэлігійных перакананняў, як і супраць тых, хто быў па ўзросту ня здольны да актаў насілля, ня могуць быць апраўданы дзяржаўнымі інтарэсамі.
На сумленні Хрушчова ячшэ тры жыцця: ў 1960 г. тры чалавека, Ян Ракотаў, Уладзіслаў Файбішэнка і Дзмітрый Якаўлеў былі асуджаны на турэмнае зняволенне за незаконныя валюта-абменныя аперацыі (згодна некаторым звесткам у іх канфіскавалі золота і валюту ў эквіваленце 1,5 млн дол па цэнам таго часу; і трэба памятаць законных валюта-абменных аперацый тады для прыватных асоб не было). М.С. Хрушчоў дабіўся перамены закона і перагляду справы гэтых асуджаных. У выніку іх двойчы судзілі паўторна па адной і той жа крымінальнай справе і ў рэшце рэшт растралялі.
Асобная гаворка можа ісці пра "подзвігі" Г.К. Жукава, які на пасадзе міністра абароны СССР ірваў пагоны і звальняў з Узброенных Сіл афіцэраў, генералаў і маршалаў проста так без тлумачэння прычын. Можна па-рознаму ставіцца да яго таленту палкаводца, але лібералізацыя для гэтых вайскоўцаў азначала толькі, што Жукаў ня мог іх расстраляць у парыве злосці, як на фронце. Але гэта быў мірны час, а што калі б пачалася новая вайна?

Не ўсё было дрэнна, не ўсё было добра.
Безумоўна, некаторая лібералізацыя грамадскага жыцця была, але ў асноўным яна датычылася практычна поўнай адсутнасцю культу асобы Хрушчова і яго "самадзяржаўнай" улады, спынення масавых рэпрэсій і амністыі камуністам, пакараным па сфабрыкаваным крымінальным справам і паспартызацыя сяла ў пачатку 1960-х гг. (гэта дазволіла сялянам легальна пакідаць свае калгасы і пераязжаць ў горад у пошуках лепшага жыцця). Але нават з гэтымі дасягненнямі можна паспрачацца. На культ асобы Хрушчоў не "цягнуў": уявіце сабе Сталіна, які грукае чаравіком на паседжанні Генеральнай Асамблеі ААН, пошла жартуе пра значэнне слова "хунвейбін" (літаральна -"чырвонагвардзеец") пра штаны канцлера ФРГ, ў якіх ніколі не паднімецца Германія. Я асабіста не ўяўляю. Самадзяржаўная ўлада была нямагчымай таксама: савецкая і партыйная эліта назаўжды запомніла сталінскія рэпрэсіі (нават Сталін ня мог сабе ўсяго дазволіць) і не дазволіла больш нікому быць абсалютным савецкім манархам. А калгаснікі да пачатку 1960-х гг. працавалі як прыгонныя сяляне за працадні, і мелі толькі два спосабы пакінуць сяло: армія (для мужчын) і шлюб з гарадскім (для жаншчын).
Таму нельга шчыра верыць палітыкам, вучоным і дзеячам мастацтва, якія гаворылі ці гавораць аб лібералізацыі грамадскага жыцця ў СССР ў перыяд паміж Сталіным і Брэжнявым. У часы "царавання" Хрушчова некаторые  з іх так казалі па прычыне матэрыяльнай зацікаўленнасці. Цяпер многія проста паўтараюць стэрэятыпы мінулага. Аднак адліга для многіх шчырых і ня вельмі камуністаў стала замаразкамі для рабочых, сялян, вернікаў і многіх іншых жыхароў 150-мільённага СССР.
Андрэй Берастоўскі
P.S. Гэты артыкул апублікаваны з некаторымі скарачэннямі і абмеркаваннямі чытачоў тут.

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць