***
У дзядулі жыў кот Мэйсан. Ён быў шэры з белым жыватом, зялёнымі вочкамі. Ён вельмі любіў дзядулю, сябраваў з ім. Ён чакаў дзядулю з працы, сумаваў па ім. Калі ён прыходзіў, кот пачынаў бегаць па кватэры і гуляць з ім. Нават калі аднойчы бабуля лаяла дзядулю, Мэйсан стаў яе царапаць.Аднойчы, калі кот сядзеў на падваконніку, пад гэтым акном сядзела кошка і глядзела на яго. Ён мітусіўся, хацеў патрапіць да яе, але сетка ад камароў яму не давала гэтага зрабіць. Цераз якісьці час дзядуля прынёс яе ў дом. Яны толькі пачалі знаёміцца, але ў гэтыя дні здарылася нешта дрэннае...
Праз некалькі дзён пасля з'яўлення кошкі Бусі (так яе назваў дзядуля) у доме памерла бабуля. Мэйсік, напэўна, зразумеў, што адбылося штосьці дрэннае, таму што ён захварэў і нічога не еў. Буся таксама. Калі я прыходзіў да дзядулі, я ўбачыў Бусю, якая ляжала на канапе, але яна схавалася. Мэйсан таксама схаваўся недзе.
Цераз некалькі дзён пасля гэтага Мэйсік і Буся паздаравелі. Яны ўжо елі, смачна елі, не сумавалі. Буся вучыла Мэйсю даядаць ежу, бо калі кот не даядаў, кошка з'ядала сама. Яна любіла даставаць Мэйска тым, што біла яго лапкай. Мэйсік быў старэйшы і дужэйшы за яе, але ён цярпліва сядзеў, проста праганяючы яе. Але цераз хвіліну ў яго канчалася цярпенне і ён не вельмі моцна кусаў яе або біў яе лапкай. Потым ён бегаў за ёй па пакоі, яна пішчала і хавалася.
Буся і Мэйсан добра сябравалі, нават ляжалі і гулялі разам. Гэта добрыя сябры, яны разам і да цяперашняга часу.
11.04.2022
P.S. Усе персанажы і падзеі НЕ выдуманыя. Сачыненне апублікавана з мінімальнымі бацькоўскімі праўкамі лексіка-граматычных памылак і захаваннем аўтарскай арфаграфіі. На фота самі Мэйсан і Буся па стане на лета 2022 г.
Таксама:
Відэатворчасць Д. Берастоўскага ў адвольным парадку:
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.