27.03.2015

Загарніце мне Аляску, калі ласка!

«Людзям патрэбна тое, што Вам не патрэбна» -- гэта дэвіз аднаго з сайтаў для прыватных і камерцыйных аб'яў. Цікава, што прыкладна тое ж самае справядліва і да палітыкі куплі зямель у Паўночнай Амерыцы Злучанымі Штатамі. Пры гэтым гаворка ідзе не пра набыццё зямель сіламі прыватнай асобы ці нават калоніі або штата – такім чынам у індзейцаў набылі востраў Манхэтэн (Нью-Ёрк), а у рускіх каланістаў – Форт-Рос (Каліфорнія). Гаворка пойдзе пра некалькі сітуацый, калі Злучаныя Штаты куплялі землі іншых дзяржаў.



Купля Луізіяны 1803 г.
Адразу падкрэслім, што гэта тэрыторыя значна выходзіць за межы сучаснага штата Луізіяна. Таксама адзначым, што ў розныя перыяды гісторыі Луізіяна, заснаваная французамі і названая так у гонар французскага караля Людовіка XIV (Louis XIV), належыла не толькі Францыі, але і Іспаніі. З 1800 г. гэта была ізноў французская калонія. Але на 1803 г. гэта была слабазаселеная еўрапейскімі каланістамі прастора ва ўладаннях напалеонаўскай Францыі.
Напалеон Банапарт вёў барацьбу за панаванне ў Еўропе і Паўночнай Афрыцы. Акрамя таго, Францыя знаходзілася ў стане доўгай грамадзянскай вайны і пастаяннага канфлікту з большасцю сваіх еўрапейскіх суседзяў з пачатку Рэвалюцыі 1789 г. Розныя даследчыкі называюць розныя лічбы, але яны згодны, што за гэты час пастаянныя войны забралі жыццё больш чым 1 млн французаў. Адначасова пачалася партызанская барацьба за незалежнасць ад метраполіі ў некаторых амерыканскіх калоніях Францыі. У такіх умовах утрымаць Луізіяну, на якую з цікавасцю глядзелі Вялікабрытанія, Іспанія і ЗША, было праблематычна. І ідэя прадаць ЗША Луізіяну прыйшлася французам да спадобы.
Прадстаўнікі двух урадаў дамовіліся ў Парыжы аб перадачы гэтай калоніі ЗША ў абмен на 15 млн долараў аблігацыямі, . Дамоўленасць замацавалі дагаворам падпісаным 30 красавіка 1803 г (1). Паводле дагавора французская армія павінна была пакінуць Луізіяну на працягу трох месяцаў. Пры гэтым ЗША выкупалі землі спачатку ў французаў, а потым за прыкладна такую ж суму – ў індзейцаў, якія пражывалі на той тэрыторыі. Цікавым момантам з'яўляецца і тое, што у тэксце дагавора выкарыстоўваліся як грыгарыянскі каляндар, так і каляндар Французскай рэспублікі. Так апошні – дзясяты – артыкул дагавора завяршаўся фразай: «Заключана ў Парыжы ў дзясяты дзень месяца фларэаля адзінаццатага года Французскай рэспублікі або 30 красавіка 1803 г.».

Анэксія Фларыды 1810-19 гг.
У 18-пач. 19 стст. Фларыда была спрэчнай тэрыторыяй, накшалт Крыма ў пач 21 ст. У розны час яна належыла розным метраполіям і ў 1779 г. Іспанія скарысталася Амерыканскай рэвалюцыяй, каб увесці войскі ў Фларыду. Вялікабрытанія ужо звязала сябе вайной супраць рэвалюцыйнай арміі каланістаў, Францыі, якая актыўна дапамагала рэвалюцыянерам, і Галандыі. Вайна з Іспаніяй у гэтых умовах не магла ісці досыць актыўна і брытанскі леў праглынуў анэксію Фларыды іспанцамі.
У 1810 г. ЗША актыўна цікавіліся магчымасцю пашырыць свае ўладанні і як раз Іспанія пачала губляць сваю каланіяльную імперыю. Скарыстаўшыся момантам Злучаныя Штаты ўвялі сваю армію ў Заходнюю Фларыду, якая межавала з Луізіянай. Іспанская армія здолела утрымаць толькі частку гэтай тэрыторыі – акругу Мабіл паміж рэкамі Перл і Пердыда. Але ў 1812 г. калі Іспанія падтрымала бок Вялікабрытаніі падчас Англа-амерыканскай вайны 1812-14 гг. армія ЗША заняла і акругу Мабіл.
У лютым 1819 г. ЗША і Іспанія заключылі Дагавор Адамса-Оніса сутнасць якога была ў наступным: іспанская армія на паўвоставе Фларыда не магла стрымаць мясцовых індзейцаў ад рэйдаў на тэрыторыю ЗША, у выніку армія ЗША сама рабіла рэгулярныя рэйды ва Усходнюю Фларыду і адначасова накапілася фінансавых прэтэнзій грамадзян ЗША да Іспанскай кароны ў сувязі з індзейскімі рэйдамі на 5,5 млн долараў. У выніку Іспанія мусіла бясплатна перадаць ЗША Паўвостраў, свае прэтэнзіі на Аляску і Арэгон і ўзяць на сябе абавязак выплаціць кошт прэтэнзій амерыканскім грамадзянам. Таксама Дагавор Адамса-Оніса замацоўваў за ЗША права на ўжо набытыя землі Заходняй Фларыды і невялічкай часткі Новай Іспаніі (будучай Мексікі). Пасля гэтых набыткаў Злучаныя Штаты абяцалі не прэтэндаваць на іншыя ўладанні Іспаніі ў Амерыцы.
Цікава, што праз гады, у 1898 гг. Злучаныя Штаты падтрымалі паўстанні на Кубе і Філіпінах супраць іспанскага ўладарства і распачалі вайну з Іспаніяй. Пасля перамогі над Іспаніяй, Штаты дазволілі існаванне на Кубе нейкай васальнай дзяржаўнасці, а Філіпіны забралі сабе ў якасці калоніі, прычым з таго часу армія ЗША стала ваяваць з былымі саюзнікамі – партызанскімі атрадамі філіпінскіх сепаратыстаў. Але нагодай парушэння былой дамоўленасці не чапаць іспанскія тэрыторыі сталі дзве падзеі. Пачнем з другой: падчас вайны з кубінскімі сепаратыстамі па нейкай прычыне загінулі амерыканскія маракі карабля «Мэн», што і стала падставай для вайны з Іспаніяй. А першая падзея адбылася ў 1823 г. падчас выступлення прэзідэнта Джэймса Манро, які аб'явіў, што калі еўрапейскія краіны паспрабуюць вярнуць Іспаніі яе згубленыя калоніі, ЗША будуць абараняць сувярэнітэт маладых лацінаамерыканскіх дзяржаў, як уласны. Гэта заява ўвайшла ў гісторыю як дактрына Манро 1. Таму з аднаго боку амерыканскія джэнтльмены далі слова і забралі яго, з другога боку да гэтага вялі вышэй згаданыя палітычныя змены.

«Круты» Ўокер і купля Гадсэна.
Перад Мексікай у ЗША не было ніякіх абавязкаў, таму адваяванне значнай часткі мексіканскай зямлі ў 1840-х гг. не было парушэннем дамовы з Іспаніяй. Пасля ўваходу Тэхаса ў склад ЗША і далучэння іншых зямель паміж Каліфарнійскім паўвостравам і Тэхасам заставаўся яшчэ адзін значны кавалак зямлі, які не дазваляў пабудаваць чыгунку і іншыя камунікацыі паміж тымі часткамі тэрыторыі Штатаў, што «навісалі» над тэрыторыяй Мексікі.
У лістападзе 1853 г. адзін амерыканскі авантурыст па прозвішчу Ўокер з атрадам 45 такіх жа авантурыстаў зрабіў рэйд на Каліфарнійскі паўвостраў і стварыў там часовую «нарудную рэспубліку» Санора. Праз некалькі месяцаў ён мусіў збегчы ў ЗША. Але ў гэты час ад урада ЗША мексіканскаму ўраду паступіла прапанова прадаць Злучаным Штатам выступ паміж Каліфорніяй і Тэхасам. Цяжка сказаць ці быў рэйд «крутога» Ўокера ў мексіканскую Каліфорнію часткай планаў ЗША або выключна прыватнай акцыяй (бо гэта тэрыторыя была Дзікім Захадам, дзе амаль не дзейнічалі пісаныя законы і кожны мог зрабіць падобны рабаўнічы рэйд, прыкладна да 1880- гг.), але ён стаў яшчэ аднім доказам таго, што Мексіка не магла належным чынам абараняць сваю незалежнасць і меньшым ліхам было згубіць частку сваёй тэрыторыі, чым быць поўнасцю праглынутай ЗША. У выніку Мексіка аддала 120 тыс. кв. км сваёй зямлі за 10 млн долараў па дагавору 30 снежня 1853 г. У гісторыю гэта аперацыя ўвайшла як «купля Гадсэна».

Купля Аляскі 1867 г.
Ізноў ідэя купляць непатрэбныя іншым землі была ўзгадана ў 1867 г. Гэта самая вядомая для жыхароў былога СССР сдзелка па продажы зямлі Злучаным Штатам – продаж Аляскі. Цікава, што цяпер больш папулярна ідэя, што Аляску прадаваць ЗША было не трэба. Асабліва пасля таго, як там у 1890-х гг. знайшлі золата. Расійская група «Любэ» нават абвінавачвае ў продажы Аляскі імператрыцу Кацярыну ІІ, якая ў 1867 г. мела жалезнае алібі: ўжо дзясяткі год як знаходзілася ў магіле. Пра выкуп Аляскі ў ЗША для заснавання там свабоднай ад бальшавікоў Расіі быў зняты авантурны фільм «Аляску, сэр!».
Але ў час продажу і многія дзясяцігоддзі пасля яго панавала ідэя, што гэта Расія «наварылася» за кошт ЗША. Вось як аб гэтым піша гісторык-правацэнтрыст С.Г. Пушкароў: «... пустынная паўночна-заходняя частка Амерыканскага матэрыка, паўвостаў Аляска, была продана ў 1867 г. Паўночна-Амерыканскім Злучаным Штатам (за 7 мільёнаў долараў, прычым многія амерыканцы лічылі, што яна таго не варта)»(3). Далей Пушкароў піша пра поспехі расійскай каланізацыі Сярэдняй Азіі і Далёкага Ўсходу.
І сапраўды трымаць Рускую Амерыку для Расійскай Імперыі стала накладна. Продаж гэтага кавалка зямлі развязаў Расіі рукі для экспансіі ў Кітай і Сярэднюю Азію.
У ЗША сапраўды многія лічылі куплю Аляскі марнаваннем 7,2 млн долараў золатам. Клімат непрывабны. Тэрыторыя аддзелена Канадай ад асноўнай часткі Злучаных Штатаў. Амаль ніякай сувязі з важнымі гандлёвымі шляхамі зносін. Нават пасля залатой ліхаманкі 1890-х гг. Аляска засталася малазаселеным і слабаразвітым рэгіёнам ЗША.
Цікавы некаторыя факты, звязаныя з дагаворам па продажу Аляскі (3). У тэксце дакумента, які дарэчы быў складзены на англійскай і французскай мовах – апошняя для рускіх, рускі імператар назван імператарам усіх Расій (магчыма па прычыне яго тытула цара «Вялікія, Малыя і Белыя Русі»). Таксама ніякіх варожых дзеянняў да рускіх каланістаў амерыканцы не планавалі. Дагавор гарантаваў усім цывілізаваным жыхрам Аляскі, якія вырашылі застацца, пасля адыходу рускай арміі («у зручны для яе час» (Артыкул VI)) і адміністрацыі, правы і свабоды грамадзян ЗША. На прыняцце рашэнне пакінуць Аляску ці застацца яе цывілізаваным жыхарам адводзілася 3 гады. Індзейцаў і алеутаў чакала наступнае «Нецывілізаваныя плямёны мусяць падпарадкоўвацца законам і пастановам, якія Злучаныя Штаты могуць прыймаць адносна плямёнаў абарыгенаў сваёй краіны» (Артыкул ІІІ).
Дагавор быў падпісаны 30 сакавіка 1867 г. і пэўны час перапрацоўваўся. А 18 кастрычніка таго ж года ў г. Наваархангельск, які цяпер вядомы як Сітка, прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы Аляскі і шэрагу астравоў пад юрысдыкцыю ЗША.



КанадаНаша
Гэта былі не адзіныя сітуацыі, калі да ЗША адыходзілі землі, якія краіна набывала без актыўных баявых дзеянняў. Так у 1818 г. Вялікабрытаніяі ЗША «раўнялі» канадскую граніцу З таго часу яна ад Скалістых гор да Ляснога возерах азёр ідзе роўна па 49-й паралелі. Частка зямлі перайшла да Канады, частка да ЗША. Пры гэтым тэрытарыяльны абмене ЗША аддалі меньш зямлі, чым атрымалі. Ніякіх праблем з масавым перасяленнем народаў пры гэтым у вялікую гісторыю не ўвайшло. Арэгон (ізноў гэта тэрыторыя не толькі ўласна сучаснага штата Арэгон, але і некалькіх іншых паўночна-заходніх штатаў) стаў сумесным уладаннем Вялікабрытаніі і ЗША. Некаторыя тэрытарыяльныя спрэчкі з Брытаніяй прывялі да таго, што яна саступіла Злучаным Штатам Арэгон і некаторыя іншыя землі ў два этапа: ў 1842 і 1846 гг. Пазней, у 1872 г. ЗША адсудзілі праз міжнародны арбітраж ў Вялікабрытаніі астравы Сан-Хуан. Былі яшчэ некаторыя межаванні на граніцы паміж Аляскай і Канадай, але праглынуць поўнасцю малазаселеную Канаду ЗША так ніколі і не здолелі.

***
У гэтай гісторыі мяне асабліва цікавіць пытанне гістарычнай альтэрнатывы. Што было б з ЗША, калі б яны не набылі ўсе гэтыя землі? Сумленна кажучы, ЗША маглі б абыйсціся без Фларыды і Аляскі. Таксама купля Гадсдэна не была самым прынцыповым набыткам. Але купля Луізіяны павялічыла тэрыторыю ЗША ўдвая і дала ім кантроль над важнымі воднатранспартнымі рэсурсамі. Менавіта тут пачынаецца шлях ЗША да сусветнага лідарства. Другім падобным крокам стала заваяванне мексіканскіх зямель і «ТехасНаш», з той розніцай, што ў гэтых выпадках нельга ў поўным сэнсе прымяніць прымаўку money talks («усё вырашаюць грошы») 3. Без Луізіянскай куплі і мексіканскіх зямель ЗША былі б такой жа па магутнасці дзяржавай як і яе цяперашнія суседзі.
Гэта эпоха таксама паказала, што еўрапейскія дзяржавы не ўспрымалі свае калоніі, як частку Радзімы, хоць падчас і сцвярджалі адваротнае, бо Радзіму, як вядома, не прадаюць...

Зноскі:
1 – Вось вытрымка выступлення прэзідэнта ЗША Дж. Манро, якую лічаць Дактрынай Манро:
Па прапанове ўрада Расійскай імперыі, якая была зроблена праз прадстаўніка рускага імператара ў нашай краіне, ўсе неабходныя паўнамоцтвы былі дадзены нашаму паслу ў Санкт-Пецярбургу для правядзення перамоў аб вызначэнні правоў і інтарэсаў абедзвюх дзяржаў на паўночна-заходнім узбярэжжы амерыканскага кантынента. Падобная прапанова была зроблена Яго Імператарскай Вялікасцю і ўраду Вялікабрытаніі, які прыняў яе. Кіраўніцтву Злучаных Штатаў да спадобы такая праява дружалюбнасці і ўсе, хто кіруе нашай краінай, даражаць прыязнымі адносінамі з Імператарам Расіі і гатовы рабіць усё магчымае, каб паміж урадамі Расіі і ЗША расло ўзаемаразуменне. Гэта сітуацыя спарадзіла шэраг спрэчак, і, ў той ступені, ў якой закранаюцца правы і інтарэсы ЗША, ўзнікае неабходнасць распрацаваць прынцыпы, якія недазволяць ніякія новыя спробы еўрапейскіх дзяржаў каланізаваць землі амерыканскага кантынента, якія сталі незалежнымі дзяржавамі...
На пачатку апошняга ўрадавага паседжання, былі зроблены значныя намаганні кіраўніцтва Іспаніі і Партугаліі палепшыць жыццё людзей у сваіх дзяржавах, але гэтыя намаганні рабіліся з надзвычайнай умеранасцю. Няма патребы казаць, што і вынікі такіх намаганняў былі далёка не такімі, якіх чакалі. Мы з цікаўнасцю назіралі за падзеямі ў гэтай частцы свету, з якой у нас настолькі сціслыя сувязі, ў тым ліку і паходжанне нашага народу. Грамадзяне Злучаных Штатаў усім сэрцам раздзяляюць пачуцці да ідэалаў шчасця і свабоды брацкіх народаў па той бок Атлантыкі. Што датычыцца войн, якія вядуць краіны Еўропы, мы не жадаем умяшацца ў іх, і такое ўмяшанне супярэчыла б нашым палітычным прынцыпам. Толькі калі парушаюцца нашы правы ці ёсць пагроза іх парушэння, мы вымушаны прыняць абарончыя меры. Мы маем відавочную сувязь з узнікшым ў нашым паўшар'і рухам, і кожны прагрэсіўны і непрадузяты наглядач разумее гэтую сувязь. Палітычная сістэма краін Свяшчэннага Саюза можа мець значные адрозненні ад палітычнай сістэмы дзяржаў Амерыкі. Наша сістэма дзяржкіравання адрозніваецца ад краін Саюза, і мы заплацілі за яе абарону вялікай крывёй і многімі стратамі; да таго ж найбольш адукаваныя з грамадзян дапрацавалі гэтую сістэму да стану сталасці, і мы карыстаемся з яе нябывалым раней дабрабытам; таму наша краіна не можа адмовіцца ад яе. У сувязі з гэтым мы ўдзячны дзяржавам Саюза за добрыя і шчырыя адносіны з нашай краінай, але якую-небудзь спроб гэтых дзяржаў пашырыць сферу дзеяння іх сістэмы дзяржкіравання ў гэтым паўшар'і мы будзем раглядаць як пагрозу міру і бяспеке Злучаных Штатаў. Мы не спрабуем умяшацца ў жыццё зямель, якія цяпер застаюцца калоніямі ці залежнымі тэрыторыямі краін Еўропы. Але ўрады краін, якія аб'явілі аб сваёй незалежнасці і захавалі яе, і незалежнасць якіх мы па добраму разважанню і з чыстым сумленнем прызналі, на наш погляд, не могуць быць аб'ектам якога-небудзь прыгнёту ці кантролю з боку якіх-небудзь еўрапейскіх дзяржаў за выключэннем сітуацый, калі гэтыя амерыканскія краіны праяўляюць варожасць да Злучаных Штатаў. Падчас вайны паміж гэтымі дзяржавамі і Іспаніяй мы аб'явілі нейтралітэт, калі прызналі іх незалежнасць, і мы імкнемся захаваць нейтральную пазіцыю, калі нічога не зменіцца і кампетэнтныя супрацоўнікі ўрада ЗША не вырашаць ажыццявіць змяненні неабходныя для бяспекі краіны.
Апошнія падзеі ў Іспаніі і Партугаліі служаць доказам, што ў Еўропе пакуль неспакойна. Тое, што еўрапейскія саюзныя дзяржавы знайшлі неабходным ажыццявіць узброенае ўмяшанне ва ўнутранныя справы Іспаніі, з'яўляецца доказам нестабільнасці ў рэгіёне. Але да якой ступені будзе ажыццяўляцца такое ўмяшанне - гэта пытанне турбуе кожную незалежную краіну, форма дзяржаўнасці якой адрозніваецца ад формы дзяржаўнага ладу краін Саюза, нават калі такая краіна знаходзіцца далёка і, безумоўна, сярод такіх краін не ў апошнюю чаргу трэба назваць Злучаныя Штаты. Наша палітыка ў дачыненні да Еўропы, якой мы трымаемся з таго часу як у ёй пачаліся войны, што доўгі час траслі і турбавалі рэгіён, застаецца, тым не меньш, нязменнай: устрымлівацца ад умяшання ва ўнутранныя справы еўрапейскіх дзяржаў, прызнаваць легітымнасць кожнага еўрапейскага ўрада, які дзейнічае дэ-факта, развіваць прыязныя адносіны з гэтым урадам і захоўваць гэтыя адносіны праз чэсны і нязменны палітычны курс, задавальняючы справядлівыя просьбы кожнай такой дзяржавы ва ўсіх магчымых выпадках і не дазваляючы ніякай шкоды анікому. Але відавочна, што становішча ў абедзвюх Амерыках адрозніваецца ў значнай ступені ад еўрапейскага. Немагчыма, каб краіны-члены Свяшчэннага Саюза распаўсюджвалі сваю палітычную сістэму ў Паўночнай ці Паўднёвай Амерыкі і пры гэтым не неслі пагрозу міру і шчасцю нашай краіны; неверагодна і што нашы паўднёвыя браты, пакінутыя без знешняй падтрымкі, згадзяцца на такія перамены дабраахвотна. Таксама немагчыма каб мы абыякава ўспрынялі такую інтэрвенцыю ў якой-небудзь праяве. Калі параўнаць сілы і рэсурсы Іспаніі і гэтых новых незалежных дзяржаў, а таксама калі прыняць да ўвагі вялікую адлегласць паміж імі, зразумела, што Іспанія аніколі не здолее пакарыць іх. Пры гэтым Злучаныя Штаты застаюцца вернымі свайму палітычнаму курсу: даць магчымаць абодвум бакам самастойна вырашаць іх праблемы і спадзявацца, што іншыя дзяржавы будуць праводзіць такую ж палітыку..."
2 – Звычайна прынята гаворыць пра 13 першых штатаў ЗША, але іх было ўжо 14 з 4 сакавіка 1791 г. калі Рэспубліка Вермонт стала штатам ЗША.
3 – Мексіка атрымала ад ЗША кампенсацыю за землі Тэхаса, Каліфорніі і Нью-Мексіка, якія адыйшлі да ЗША ў 1845-48 гг., у памеры 15 млн долараў з скасаванем некаторых іншых фінансавых прэтэнзій паўночнай суседкі.

Крыніцы і літаратура:
(1) Louisiana Purchase Treaty Between the United States of America and the French Republic // Сайт Avalon Project. Доступ: http://avalon.law.yale.edu/19th_century/louis1.asp
(2) Treaty concerning the Cession of the Russian Possessions in North America by his Majesty the Emperor of all the Russias to the United States of America // Сайт Avalon Project. Доступ: http://avalon.law.yale.edu/19th_century/treatywi.asp
(3) С.Г. Пушкарев. Обзор русской истории. Самара, 1993, с 344


20.03.2015

Сонечнае зацьменне

Першае ў сваім жыцці сонечнае зацьменне я назіраў 11 жніўня 1999 г. Памятаю, як мы з братам у Пячах выйшлі з дому, каб убачыць гэтую з'яву. Сонечныя акуляры не дапамагалі, і мы паклалі паверх іх тонкую фольгу. Тады атрымалася ўбачыць, як невялічкі кавалак Сонца пачарнеў. Але мы чакалі большага: знікнення святла і пахаладання -- і не дачакаліся. Толькі праз гады я даведаўся, што поўнае сонечнае зацьменне ў Беларусі не здараецца :)

Зацьменні 31 мая 2003 г, 3 кастрычніка 2005 г, 1 жніўня 2008 г. і 4 студзеня 2011 г. прайшлі зусім незаўважна ў маім жыцці. Ніхто з маіх сяброў і знаёмых не абмяркоўваў гэту з'яву, а за навінамі я пэўна не так старанна сачыў. Ды і змены на беларускім небе ў вочы не кідаліся.

20 сакавіка 2015 г. я падрыхтаваўся інакш: Спусціўся ў падвал, дастаў невялікі кавалак аконнага шкла, закурыў яго запаленай старой асадкай і абматаў бакі малярнай лентай. На вуліцы ў спалучэнні з сонечнымі акулярамі бачна было добра. Дома -- толькі ў адкрытае акно. Ізноў няпоўнае зацямненне азначала яго звонкавую нябачнасць.

 Сонца на фота падчас зацьмення

Мой "інструмент"

Мая суседка па пляцоўцы ў той дзень казала мне, што бачыла поўнае зацьменне ў Слуцку прыкладна 50 год таму. Тады яна знаходзлася на адкрытай прасторы. Цемра наступіла раптоўна, але не была поўнай. Таксама раптоўна стала вельмі холадна, нават пачаў дзьмуць вецер. Суседка казала і пра тое, што ў гады яе дзяцінства акрамя закурвання шкла, карысталіся бітымі каляровымі бутэлькамі, але чорных акуляраў не было. (Верагодна, што гэта жанчына бачыла або частковае зацьменне ў 1954 г. (яно было поўным у Брэсце) ці менш маштабныя частковыя зацьменні 1961, 1966, 1975 ці 1976 г.)

Мае студэнты ў той дзень глядзелі на зацьменне і праз дыскеты, і праз акуляры, і праз шкляныя прадметы. У адным з мінскіх паркаў стаяў моцны тэлескоп, з якім працаваў мой сябар -- аматар астраноміі. З яго слоў у самы пік зацямнення, прыкладна з 13:06 па 13:09, сонечнага святла стала відавочна менш, як быццам звечарэла (дыск сонца зышоў у цень на 70%). Я гэты момант "правароніў". 

З таго часу ў РБ назіраліся і іншыя зацьменні, але наступная з'ява такога кшталту, якую я спрабаваў адсочыць, адбылася 29 сакавіка 2025 г. Тады ў Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах геаграфічнай Еўропы, адбылося яшчэ адно частковае зацьменне сонца (да 8% дыска зоркі). На гэты раз мае сыны з энтузіазмам шукалі магчымасць паглядзець на рэдкую з'яву. Сонечныя акуляры з фальгой не працавалі, бо харчавая фольга была надта тоўстай. Хлопцы шукалі іншыя варыянты, у тым ліку і кавалак шкла, які б можна было пакрыць сажай, як 10 год таму, але ў гэты раз мы спяшаліся па іншых справах, і нам бракавала часу на плённыя астранамічныя назіранні. Мой малодшы сын Любамір сказаў, што праз анучу і сонечныя акуляры ўбачыў закрыты месяцам край сонца.

Па маіх адчуваннях пік зацьмення прайшоў незаўважанным: было яснае сонечнае надвор'е і колькасць святла не мянялася з з набліжэннем піку зацьмення. Вуліцы Мінска, здаецца, былі заліты сонцам увесь дзень. Любамір сцвярджаў, што каля 14.00 святла стала менш. Пік зацьмення наступіў яшчэ праз паўгадзіны, але мы на той момант былі ў памяшканні з тоўстымі шторамі і не мелі магчымасць убачыць змены як трэба :(, але іншыя беларусы рабілі фоткі

12 жніўня 2026 г. частковае сонечнае зацьменне зноў наведала Беларусь. На гэты раз сонца заходзіла. Толькі ў некаторых заходніх рэгіёнах было бачна, як месяц закрыў 76% сонца. А ў Мінску у пік падзеі было цяжка заўважыць ці змярканне ідзе ад зацьмення, ці аблокі ды сам захад свяціла даюць менш святла. Таму зноў нічога не заўважыў. 
Фота максімальнай фазы зацьмення ў Гродне (76%) ад Аляксандра Федаракі, апублікаванае ў ТГ-канале "Метэавайб"

Зноў спадзяюся ўбачыць падзею лепш у наступны раз. Дарэчы, 16 мая 2227 г. на захадзе Беларусі зноў можна будзе пабачыць поўнае зацьменне сонца. Спадзяюся дажыць :)

2015, 2025-26 гг.

13.03.2015

Яшчэ чытанкі для дзетак

Я ўжо даўно вырашыў закрыць тэму "Бяры кніжку ў рукі", бо апублікаваў досыць доказаў наяўнасці і даступнасці сучаснай беларускай літаратуры для дзяцей (Ды й без мяне такіх доказаў хапае). Але не здолеў абмінуць увагай некалькі "звярыных" кніжак, што браў на старэйшага сына ў дзіцячай бібліятэцы №10 г. Мінска. Выданы паміж 2004-14 гг. Добры змест, выдатная папера і цудоўныя фотаграфіі. А вось мае здымкі вокладак.





Гл. таксама: Сучасныя беларускія казкі і вершы на аўдыя

07.03.2015

Беларусь у палоне хай-тэка


Я не магу даць адказ наколькі лепш стала жыццё ў Беларусі, пачынаючы з 90-х да сённяшняга часу дзякуючы высокім тэхналогіям. У кожнай справы ёсць адмоўныя і станоўчыя бакі, і цяжка вызначыць які фактар -- станоўчы ці адмоўны стане галоўным праз некаторы час. Але мае сэнс зрабіць некаторыя нататкі па некалькім момантам развіцця тэхналогій, якія ўжо робяцца часткай найноўшай гісторыі Беларусі.

Плаці карткай

Фота ілюстратыўнае. Крыніца тут.

Плацёжныя карткі з'явіліся ў Беларусі ў 1995 г., але сваю першую картку я атрымаў, калі вучыўся ва ўніверсітэце. Не памятаю ці быў гэта 2000 ці 2001 г. Памятаю, што за карткай, якую цэнтралізавана выдавалі студэнтам-стыпендыянтам, стаяў доўгую чаргу, прыкладна дзве гадзіны. Гэта была картка Беларусбанка.

Тады узровень інфляцыі дазваляў здымаць у банкамаце менш за 5000 руб. У 2015 г. ніжні ліміт быў 50 тыс. руб. У 2016 г. ніжні ліміт быў 5 новых рублёў, а ў 2020-х планку паднялі да 10 новых рублёў. Інфакіёскаў яшчэ доўга не было і банкаматы былі толькі ля банкаўскіх аддзяленняў. Але ўжо з анцівандальнымі экранамі.

Калі я пачаў працаваць у 2002 г., афармленне карткі было справай на аматара, які не жадаў стаяць у чарзе за зарплатай. Так было і ў 2004 г., калі я пачаў працаваць у БДУ. Але ў 2008 г., калі я прыйшоў працаваць у мінскую гімназію №25, гэта было ўжо абавязкова. Можа не столькі абавязкова, але ўсе пытанні з настаўнікамі вырашаліся ў форме загадаў. Праўда я не бачыў у гэтым праблемы. Памятаю некалькі выпадкаў сутыкнення з асобамі, якія адмаўляліся ад плацёжных картак, таму што лічылі іх сродкам кантролю над імі з боку Д'ябла. Я так не лічу, але наяўнасць такой думкі ў грамадстве дае магчымасць беларусам сапраўды навучыцца быць талерантнымі.

Зараз у мяне 5 рабочых картак з 4 розных банкаў. Не, я не міліянер (у Беларусі ўсе міліянеры, бо мінімальная зарплата больш за 1 млн руб), проста па ходу сваёй дзейнасці па навучанню англійскай мове я супрацоўнічаў з рознымі арганізацыямі і сабраў калекцыю плацёжных картак.

Акрамя мабільнага і інтэрнэт банкінга беларусы выкарыстоўваюць карткі розным чынам. Самае простае выкарыстанне ў тэхнфобаў: зняць усе наяўныя грошы, атрыманныя як зарплата, пенсія ці ганарар. Самае незвычайнае ўжыванне карткі пра якое я чуў, калі адзін мужчына друкаваў чэк за чэкам у інфакіёску, каб выкарыстаць іх замест туалетнай паперы.

Мабільнікі
"У наш час такі вірлівы // Як мабільнік не набыць, // Не адчуць сябе шчаслівым: // Ёсць магчымасць гаварыць // З кім захочаш на планеце. // А жадаешь адпачыць -- // Ёсць заўсёды ў інтэрнэце // Фільмы й песні для душы."
Іван Астроўскі. Тэлефонныя званкі (2017) // Не любитель я грустных стихов. Мн.: Колоград, 2024, с. 24

Адна з першых рэкламных аб'яў сотавай сувязі. Крыніца ілюстрацыі тут.

7 мая 1993 года ў Беларусь прыйшла сотавая сувязь тэхналогіі NMT-450. 1-я станцыі былі на Залатой горцы, і ў мікрараёнах Захад, Зялёны Луг і Серабранка. Аператар гэтага стандарта, "БелСел", дзейнічаў у Беларусі да 2014 г. А 16 красавіка 1999 у Беларусі з'явіўся першы аператар мабільнай сувязі стандарта GSM: Velcom (пазней пераназваны ў А1).

Так выглядаў лагатып "Вэлкома" у першыя гады існавання кампаніі.

Першыя "вэлкомаўскія" мабільнікі з'явіліся у 2-х маіх аднагрупнікаў у 2000 г. Да гэтага мабільнікамі карысталіся пераважна чыноўнікі і багацеі. Памятаю, як яны весела званілі на парах і хлопцы з важным відам выходзілі з аўдыторыі і імкнуліся казаць "Алё" яшчэ перад тым як яе пакінуць. Памятаю, як падчас лекцыі пра тэму кахання на занятку па англійскай літаратуры ў аднаго з іх зайграла монафанічная мелодыя з песні Лаліты і Сашы "Ты отказала мне два раза" і ўся наша група палягла з рогату. Але гэта быў яшчэ час сканвордаў і плэераў і мабільнікі і пейджэры насілі больш для форсу, чым для ўжывання.

Калі я купіў свой першы тэлэфон у лістападзе 2004 г., аператар МТС патрабаваў абавязковы дэпазіт ў памеры 70000 руб на абаненцкі рахунак. Праз пару год я купіў сім-карту Вэлком у дадатак і дэпазіт быў ўжо 3000 руб. А яшчэ праз некалькі год мне далі дзве "сімкі" аператара "Лайф" за "дзякуй" падчас акцыі ў супермаркеце.

Мае тэлефоны пераважна простыя і функцыянальныя. Толькі жонка мае смартфон. Але бачу як нават людзі ва ўзросце, з прыкметамі тэхнафобіі набываюць "крутыя" тэлефоны і смартфоны (звычайна з дапамогай дарослых дзяцей) і ў некаторых выпадках паступова мяняюць сваё стаўленне да высокіх тэхналогій.

Цікава і што дзеці цяпер пачынаюць знаеміцца з высокімі тэхналогіямі з пялюшак. Мой малодшы сын, якому было крыху больш за 1 год пасля знаёмства з сэнсарным экранам тэлефона жонкі доўга торкаў палец у экран майго простага тэлефона пакуль не зразумеў ролю кнопак. Пазней ён гуляў з калькулятарам, як з тэлефонам.

Інтэрнэт кожнаму

Фота ілюстратыўнае, крыніца тут

Байнэт з'явіўся на свет 5 мая 1994 г., калі Беларусь атрымала свой дамен ў Сеціве, але Інтэрнэтам ужо карысталіся і да гэтага.

Прыкладна ў пачатку 2000-х гг. мае аднакурснікі пачалі паступова карыстацца Інтэрнэтам. Часта для гэтага трэба было ісці ў камп'ютарны клуб ці кібер-кафэ. У сярэдзіне 2000-х гг. у мяне жыў мой малодшы брат і я карыстаўся яго камп'ютарам з інтэрнэтам, які працаваў праз тэлефонны кабель. І аднойчы я забыў выключыць інтэрнэт, абрубіў у кватэры тэлэфонную сувязь і накруціў 10000 руб доўга брату. Ніхто не мог нічога зрабіць, бо мы з братам былі на рабоце і, акрамя нас, ніхто не мог яго адключыць.

 Доўгі час я жыў катэгорыяй, што інтэрнэт павінен быць абмежаваны і трафік трэба эканоміць як ваду ці святло. Аднойчы, ў 2008 г., я нават так адключыў злучэнне ў адным кінутым без увагі камп'ютары, які атрымоўваў трафік праз арганізацыю. Праўда абыйшлося без наступстваў. Сітуацыя для мяне змянілася ў 2010 ці 2011 г. калі мы падключылі анлім. Цяпер у мяне ёсць 3G-мадэм, ёсць трафік у тэлефоне, ёсць Wi-Fi, і я бачу насколькі сярэднястатыстычны беларус стаў звязаны з Сецівам. Мы карыстаемся Інтэрнэтам, каб працаваць, знаходзіць даведачную інформацыю, глядзець тэлевізар, чытаць газеты, часопісы і кнігі, размаўляць па відэасувязі, слухаць музыку і радыё, пісаць лісты па электроннай пошце і праз сацыяльныя сеткі і паведамленні ў месенджарах. Мы адыходзім ад камп'ютара, каб узяць у рукі планшэт ці тэлефон. Памятаю, як чуў такую параду: камп'ютарам трэба карыстацца як пральнай машынай. Але гэта немагчыма. Пральная машына не будзе варыць табе каву, з дапамогай пральнай машыны ты не закажаш прадукты і не патэлефануеш сябру, жонцы, кліенту ці начальству. Таму безлімітны Інтэрнэт шмат зрабіў, каб многія беларусы сталі ад яго залежнымі, як эканамічна, так і псіхалагічна.

Але няма гора без дабра: Беларусь стала адной з краін, якая выпускае праграмістаў. Беларускія праграмісты сёння канкурыруюць з індыйскімі, але з апошніх лягчэй стварыць новую каманду, наколькі я ведаю ад спецыялістаў у гэтай галіне.

Віртуальныя казкі

Расце ўжо другое пакаленне залежных ад камп'ютарных гульняў беларусаў. Мае студэнты на занятках (дарослыя дзядзькі) абмярковаюць як парваць з залежнасцю ад "танкаў" (дарэчы, "Свет танкаў" -- гэта беларускі брэнд) ці "кантры". Большая частка гульняў ідзе ан-лайн. Стары савецкі гаджет "Электроніка", на якім у 1980-х гг. гулялі ў "Ваўка, які ловіць яйкі",  адыйшоў у гісторыю разам з пейджэрамі і відэамагнітафонамі.

Мае дзеці, 2 і 5 год, яшчэ не знаёмы з камп'ютарнымі гульнямі. Мы з жонкай рэдка гуляем самі. Старэйшы сын атрымаў планшэт пасля таго як навучыўся чытаць. Гэта была прынцыповая ўмова. І цяпер ён чытае з планшэта. Але я абяцаў спампаваць яму якую-небудзь гульню, пры ўмове карыстання ёй толькі ў рамках абмежаванага часу.

Ведаю выпадак, калі трохгадовае дзіця глядзела парнаграфічны ролік у тэлефоне свайго бацькі. Мы ужо усталявалі бацькоўскую блакіроўку непрыстойных сайтаў на галоўны камп'ютар, але да астатніх дэвайсаў яшчэ не дайшлі.

Яшчэ хачу зазначыць, што камп'ютар і Інтэрнэт дапамаглі вырашыць праблему беднай матэрыяльнай базы ў сістэме адукацыі. Раней была праблема дастаць касетны магнітафон ці "відак" на занятак і недахоп падручнікаў у вну. Цяпер, многае рашае ноўтбук ці планшэт настаўніка, тэлефоны навучэнцаў і віртуальныя дыскі.

Вялікі брат назірае за табой


Відэаназіранне прыйшло ў Беларусь разам з камп'ютарнымі тэхналогіямі ў 1990-х гг, але масавасць набыло са з'явай воблачных сховішчаў, якія дазвалялі захоўваць запісы з камер у воблачных серверах.

У многіх службах ёсць абавязковы аўдыязапіс размовы з кліентам і відэакамеры па перыметру памяшкання. Час ад часу гэта дапамагае затрымаць злачынчаў і хуліганаў. Але не трэба думаць што такім чынам магчыма рэалізаваць оруэлаўскі фантастычны таталітарны рэжым з поўным кантролем над жыццём асобы. Асноўная праблема ў тым, што тады трэба да кожнага грамадзяніна прыставіць 10 наглядачоў ды на кожнага наглядача паставіць яшчэ па аднаму. А пакуль 1-2 наглядача некалькі гадзін назіраюць за масай розных грамадзян, яны практычна няздольны кантраляваць дзеянні кожнага асобнага з іх.

Таксама рэгістратары ў машынах, камеры відэаназірання ў пад'ездах жылых дамоў і нават унутры жылля перасталі быць нейкімі дзіўнымі наваротамі для багацеяў. Так часам можна сустрэць камеру назірання нават у невялікіх пад'ездах сціплых жылых дамоў, пастаўленую самімі жыхарамі. 

Матэрыял перапрацаваны ў 2024 г. Калі не пазначана інакш, здымкі і ілюстрацыі зроблены А. Берастоўскім. Крыніца першага ілюстратыўнага фота тут.

21.02.2015

Альтэрнатыўная гісторыя СССР 1988-2015 гг.

У гісторыі СССР было некалькі пераломных момантаў. Напрыклад, ёсць версія, што калі б пасля смерці Сталіна на чале савецкай улады стаў Берыя, то ён правёў б паступовую дэмакратызацыю жыцця, распусціў ГУЛАГ і калгасы. Такую думку з спасылкай на некаторыя факты можна сустрэць у працы А. Бушкова "Ледзяны трон" і ў рамане В. Суворава "Аблом". Паколькі я мала ведаю пра асобу Берыі, то ўстрымаюся ад далейшых разважанняў па гэтаму моманту. Таксама Вялікая айчынная вайна магла б пачацца зусім інакш і з іншымі вынікамі. Замест Сталіна на чале СССР у пэўны момант гісторыі мог стаць іншы чалавек, напрыклад Леў Троцкі, і СССР быў бы зусім іншай дзяржавай. Прычым даволі цяжка сказаць якой.
Але чаму я выбіраю 1988 г., як пераломны момант для СССР? Адказ кароткі - Галоснасць. Перабудова проста ўключала некаторыя эканамічныя рэформы, якія не цягнулі за сабой палітычныя змены. Ні Гарбачоў, ні яго акружэнне не ставілі сабе задачу дэмакратызацыі жыцця да 1988 г. Гэта можа быць даказана прыкладам падаўлення студэнцкіх хваляванняў у Якуціі і Казахстане ў 1986 г. і спробамі схаваць інфармацыю пра Чарнобыль (якія маглі бы быць паспяховым, калі б радыяцыя пайшла ў Расію, а не ў Еўропу).  Галоснасць, якая ўключае ў сябе свабоду слова і мірных асацыяцый, свабоду веравызнання і празрыстасць дзеянняў ўрада, стала прычынай смерці савецкай улады. Без Галоснасці не было б кансалідацыі анцікамуністычных і анцісавецкіх сіл у палітычныя партыі і пераход на іх бок шэрагу камуністаў з улады.
Цяжка сказаць, чаму тады камуністычныя лідэры вырашылі ўвесці гэта змяненне. СССР пазбягаў любой галоснасці (апрача крытыкі Сталіна) падчас эканамічнага крызісу на пачатку 1960-х гадоў, і любыя пратэсты глушыліся з усёй сур'ёзнасцю, таму крызіс 1980-х гадоў не было прычынай, для саступак грамадству. Можа быць, ураду СССР былі неабходны новыя ідэй ад грамадства і больш кантролю над карумпаванымі чыноўнікамі? Але таксама магчыма, што Гарбачоў не думаў аб наступствах, перш чым праводзіць у жыццё ідэю Галоснасці (тое ж самае магчыма сказаць і пра яго анціалкагольную кампанію, а таксама пра яго абяцанне даць кожнай савецкай сям'е сваю кватэру да 2000 г.). Але для альтэрнатыўнай гісторыі гэта не мае значэння ў любым выпадку.  Давайце уявім, што палітыку Галоснасці альбо ўвогуле не праводзілі, альбо хутка згарнулі. Урад СССР карыстаецца палітыкай пугі і перніка. З аднаго боку, любыя акцыі пратэсту, непазбежныя ў канцы 1980-х гадоў, душацца. (Яны адбываюцца па ўсёй краіне, асабліва на Каўказе, у Заходняй Украіне і Прыбалтыцы, дзе мясцовыя нацыяналісты паспрабуюць накіраваць эканамічныя пратэсты у бок сепаратызму). Можа быць, ёсць забітыя, але не шмат. З іншага боку, індывідуальныя прадпрымальнікі атрымліваюць легальныя магчымасці для вядзення бізнесу і плацяць 50% ад свайго прыбытку ў выглядзе падаткаў. Ідэалагічную аснову для гэтага можна знайсці ў артыкуле 17 Канстытуцыі  СССР 1977 г. Магчыма іх не будуць афіцыйна назваць бізнесменамі, але могуць адзрадзіць тэрмін "камерцыйнае прадпрымства", які выкарыстоўваўся ў СССР 1940-х гг.  Але эканоміка працягвае стагніраваць. З-за недахопу спажывецкіх тавараў адбудзецца часовае адраджэнне картачнай сістэмы, а таксама будзе новы віток развіцця ценявога рынку. Карупцыя расце на ўсіх узроўнях. 
У краінах Варшаўскага дагавора праходзяць бунты супраць камуністычных рэжымаў. Яны могуць ўключаць у сябе забойства савецкіх салдат ва Ўсходняй Германіі. Можа быць, Югаславія таксама пакутуе ад сепаратызму. Але ўлады гэтых краін хутка пакладуць канец такім хваляванням, каб пазбегнуць савецкай ваеннай інтэрвенцыі. Пасля гэтага будуць новыя хвалі імігрантаў у Заходнюю Еўропу, і да 2015 г. лідэры ЕС закрыюць граніцу з камуністычнымі краінамі і будуць спрабаваць адправіць назад бежанцаў як нелегальных імігрантаў.  Камуністычныя і сацыялістычныя ўрады будуць працягваць існаваць у Манголіі, Алжыры, Лівіі, Сірыі, Паўднёвым Емене і Іраку. Венесуэла, Эквадор і Непал далучацца да групы "сяброў" СССР.  Халодная вайна будзе працягвацца. Часам будуць ісці перамовы аб супрацоўніцтве з капіталістычнымі краінамі, пакуль не ўзнікне чарговая праблема з дысыдэнтамі ў Савецкім Саюзе, ці пакуль не з'явіцца новае ўзбраенне у натаўскіх арміях і г.д.  СССР не будзе падтрымліваць кітайскую Перабудову і цяпер у Савецкім саюзе будуць называць кітайскіх камуністаў рэвізіяністамі, а не наадварот. Але гэта дасць падставу для перасялення лішкаў насельніцтва Кітая ў СССР у якасці палітычных бежанцаў. Апошнія будуць казаць аб сацыяльных кантрастах, недаступнасці бясплатнай медыцынскай службы і пенсій, кантролю над нараджальнасцю ў Кітаі і пра сапраўдны сацыялізм у Кріане Саветаў, таму СССР прыймеь больш кітайцаў у якасці новых грамадзян, чым цяперашняя Расія.  Агрэсія Садама Хусэйна супраць Кувейта прывядзе да перамоваў паміж СССР і ЗША. Кампраміс заключаецца ў наступным: іракскія войскі выводзяцца з Кувейта і ЗША не прымае ніякіх ваенных дзеянняў супраць Ірака. Гэта ў сваю чаргу дазволіць захаваць жыццё многім тысячам іракцаў. Хусейн можа быць забіты і заменены кімсьці больш лаяльным СССР.  Вайна ў Афганістане прынясе ў ахвяру жыццё каля 2 млн афганцаў і 40000 або 50000 савецкіх салдат да 2015 года.
Уявім, што ў 2001 годзе некалькі пасажырскіх самалётаў тараняць вежы маскоўскага Крамля, і рэакцыя свету цалкам адрозніваецца: некаторыя эксперты пачынаюць казаць пра надыход міжнароднага тэрарызму, некаторыя амерыканскія тэлеканалы паказваюць гэтую акцыю як помсту афганскіх змагароў за свабоду Імперыі зла. Пасля гэтага Гарбачоў (ці яго пераемнік) звальняе кіраўніцкага КДБ і ГРУ. Напад не можа быць схавана ад грамадзян і выкарыстоўваецца для тлумачэння дэфіцыту спажывецкіх тавараў дэфіцыту і іншых праблем. Працяг вайны ў Афганістане, а таксама падаўленне дысідэнцкага руху будуць апраўданы барацьбой з тэрарызмам.
Анціалкагольная кампанія 1988-2000 гг. прынясе шмат эканамічных праблем. Савецкія СМІ будуць сцвярджаць, што гэта какмпанія была паспяхова ў цэлым, але мела некаторыя "асобныя недахопы". У 2000 г. аналагічнае тлумачэнне адбудзецца ў дачыненні да абяцанне Гарбачова даць кватэру кожнай сям'і ў краіне.  Землятрус 1988 г. ў Арменіі засакрэчваецца (ці яго наступствы заніжаны), так што ахвяры бедства атрымліваюць менш матэрыяльнай падтрымкі і рэстаўрацыйныя працы займае больш доўгі час.  Праблема міграцыі з розных частак СССР у Маскоўскую вобласць і іншыя развітыя рэгіёны спарадзіць новыя этнічныя канфлікты, якія СМІ будзе хаваць ад шырокай публікі, так што рух рускіх нацыяналістаў не будзе так шырока распаўсюджаны як зараз . У любым выпадку праблема мігрантаў не будзе такой вострай у СССР. 
Насельніцтва СССР (у 2015г. -- больш, чым 300 млн) будзе працягваць карыстацца бясплатнай адукацыяй, медыцынскім абслугоўваннем, магчымасцю атрымаць бясплатнае жыллё ад дзяржавы. Але дабрабыт савецкіх грамадзян будзе ніжэй, чым у жыхароў цяперашніх постсавецкіх краін.  Няма арганізаванай апазіцыі да ўлады камуністычнай партыі. Дысыдэнты ўяўляюць сабой у асноўным індывідуумаў або невялікія "кухонныя" групы незадаволенных.  Новыя тэндэнцыі адбудуцца пры з'яўленні World Wide Web. Інтэрнэт будзе прадастаўляцца дзяржаўнымі структурамі і праходзіць шчыльную цэнзуру. Але Самвыдат -- кнігі і іншая забароненая інфармацыя --будзе распаўсюджвацца офф-лайн з дапамогай кампакт-дыскаў і флешак або па электроннай пошце. Няма доступу да Facebook, але могуць быць савецкія сацыяльныя сеткі. Яны таксама будуць падвяргацца цэнзуры і кантралявацца КДБ, так што любыя негалосныя пратэсты (супраць вайны ў Афганістане і іншых «некаторых недахопаў"), арганізаваныя праз сацыяльныя сеткі будуць лёгка задушаны. Хоць дысідэнцкі рух будзе слабым пасля рэпрэсій пачатку 1980-х гадоў, эколагі, праваабаронцы і нават простыя людзі будуць здольны штосьці змяніць у жыцці: магчыма, што некаторых прадажных чыноўнікаў звальняюць, некаторыя экалагічна небяспечныя праекты спыняюць пад ціскам незадаволеннасці ў сацыяльных сетках. У 2012 г. сацыяльныя сеткі выкарыстоўваюцца ва ўсім свеце для заахвочвання пратэстаў. СССР будзе ўжываць двайныя стандарты для іх: любыя акцыі пратэсту ў пра-камуністычных краінах асуджаюцца, як натхнёныя ЦРУ, а між тым КДБ будзе пабуджаць камуністаў у Іране і Егіпце, зрабіць рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі. Неўзабаве савецкія сацыяльныя сеткі зачыняцца "па жаданню працоўных", "каб пазбегнуць небяспекі распаўсюджання педафіліі". 
Развіццё навукі ў 2010-х гадоў можа дазволіць вырабляць савецкія смартфоны і планшэтныя камп'ютары  Развіццё культуры ажыццяўляецца ў рэчышчы сацыялістычнага рэалізму. Могуць быць такія новыя тэндэнцыі як камсамольскі рэп або патрыятычныя графіці. Мікіта Міхалкоў працягвае здымаць фільмы, Пугачова працягвае спяваць і ажэніцца з Максімам Галкіным (без усялякай агалоскі, вядома); пісьменнікі ствараюць новыя кнігі, якія ўключаюць сучасныя тэхналогіі і сюжэты, але ніякай крытыкі сацыялістычнага рэжыму. Ёсць афіцыйныя сайты пісьменнікаў СССР, якія дазваляюць загружаць свае кнігі бясплатна або купіць іх з дапамогай электронных грошай. Выбітны беларускі пісьменнік маёй краіне, вядомы ва ўсім СССР, Васіль Быкаў працягвае пісаць кнігі пра Вялікую Айчынную вайну. Пасля яго смерці ў 2003 г. яго помнік узведзены ў Мінску, але ў той жа час яго неапублікаваныя антыкамуністамі кніга апавяданняў "Сцяна" распаўсюджваеца з дапамогай флешак.  Пры гэтым усё больш людзей, асабліва маладых, губляюць цікавасць да кніг і аддаюць перавагу гутаркам праз Інтэрнет ці мабільную сувязь.
Цалкам магчыма, што Руская Праваслаўная Царква будзе атрымаць некаторыя перавагі: дазвол адкрываць новыя храмы ці новыя багаслоўскія школы. Для гэтага патрыярхі, напрыклад, Алексій II і Кірыл выступаюць аб сімфоніі сацыялізму і хрысціянства, выражэнні Божай волі праз камуністычны ўрад і г.д. Будуць падобныя саступкі ісламу. Але ніякай свабоды не можа быць прадастаўлена рэлігійным меншасцям СССР: яны па-ранейшаму будуць лічыцца «агентамі амерыканскага імперыялізму». Pussy Riot будуць арыштаваныя без усялякай агалоскі і правядуць 5 год у турме за сваю акцыю ў царкве.  Праблема наркаманіі і незаконнага абароту наркотыкаў не будзе такой сур'ёзнай, як у сучаснай Расіі, але моладзь можа знайсці сваю «кампенсацыю» ў алкагалізме і таксікаманіі.  І, вядома, магчымасці савецкіх грамадзян на выезд за мяжу будуць падобны магчымасцям паляцець на Марс. Пры гэтым праблема будзе не толькі ў выглядзе цяжкасцяў, якія можа ствараць савецкая ўлада, а і ў нежаданні развітых краін свету даваць візы савецкім турыстам, як патэнцыяльным эмігрантам.
Няма тапанімічных змен, такіх як пераназванне Ленінграда ў Пецярбург, але новыя вуліцы і гарады атрымаюць імёны савецкіх выдатных людзей. У 2013 г. ў Мінску ўрачыста адзначаюць 150-годдзе паўстання Кастуся Каліноўскага з адкрыццём новага помніка барацьбіту з царскім рэжымам, а вось адзначэнне 1025-годдзя хрышчэння Русі праходзіць больш ціха і сціпла.
І апошняй рысай можна адзначыць залежнасць савецкай эканомікі ад экспарту сыравіны ў Еўропу, пераважна вуглевадародаў.

16.02.2015

Альтэрнатыўная гісторыя Расійскай імперыі, і дэмакратычнай Расіі. На ростанях 1917 года.

Перш за ўсё, я хацеў бы адзначыць некаторыя асаблівасці. Гэта даследаванне не адлюстроўвае якіх-небудзь палітычных памкненняў, таксама не з'яўляецца праяўленнем нейкай настальгіі аб мінулым. Таксама я не спрабую апісаць усе магчымыя варыянты развіцця Расіі, калі б у 1917 г. гісторыя пайшла б іншым шляхам.
Важнай часткай любога годнага даследавання мінулага, -- дапамагчы ацаніць страчаныя перавагі і пазбегнуць будучай ці патэнцыяльнай небяспекі. Таксама вынікамі альтэрнатыўнага гістарычнага аналізу можна выкарыстаць для змянення нейкіх дзеянняў у палітыцы, эканоміцы і інш., але я не стаўлю сваёй мэтай штосьці памяняць у сучаснай Расіі, ці Беларусі ці якой-небудзь яшчэ краіне. Гісторыя мае цэннасць незалежна ад таго наколькі з яе ўрокаў спрабуць навучыцца людзі.
У 1917 г. Расія двойчы стаяла на ростанях гісторыі. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. паклала канец Расійскай імперыі, а Кастрычніцкая рэвалюцыя – спробе стварыць дэмакратычную дзяржаву ў Расіі (я ўжываю тэрмін «рэвалюцыя» не ў якасці падтрымкі камуністычных ідэй, а ў сэнсе таго, што гэта падзея сапраўды змяніла сусветную гісторыю). Давайце падумаем, што магло здарыцца, калі б гэтыя дзве рэвалюцыі не адбыліся.
Расійская імперыя 1917-2015 гг.
Імператар Мікалай II аддае загад задушыць паўстанне ў Петраградзе (да 1914 г. Санкт-Пецярбург) і на працягу некалькіх дзён паўстанцы гінуць ў сутыкненнях з арміяй і паліцыяй або іх арыштоўваюць, некаторыя з іх пакараны смерцю ваеннымі судамі. Імперыя працягвае існаваць. Расія перамагае Германскую імперыю і яе саюзнікаў да сярэдзіны 1918 г. з той жа колькасцю загінуўшых, як і было на самой справе, і атрымоўвае тыя ж «бонусы», што і Вялікабрытанія і Францыя напрыклад да Расіі адыходзіць частка сучаснай Славакіі, населеная русінамі, а таксама частка Усходняй Прусіі і некаторыя землі Турцыі , Рэвалюцыі ў пераможаных краінах непазбежны, і там з'яўляюцца незалежныя Турцыя, Венгрыя, Аўстрыя, Югаславія, Чэхаславакія. Фінляндыя і Польшча працягваюць заставацца часткай імперыі. Расія становіцца членам Лігі Нацый, якая можа быць пазней ператворана ў ААН.
Эканоміка краіны пакутуе цяжкія часы пасля Першай сусветнай вайны, якая ўваходзіць у падручнікі пад назвамі «Другая айчынная» ці «Вялікая». Прамысловыя прадпрыемствы ідуць праз цяжкасці дэмілітарызацыі і канверсіі. Праводзіцца грашовая рэформа. Але неўзабаве лёгкія грошы ад экспарту нафты, пшаніцы і драўніны прыносяць некаторую палёгку. Праз некаторыя гады эканамічнае развіццё дасягае свайго даваеннага становішча. У той жа час большасць насельніцтва краіны жыве ў беднасці ў сельскіх раёнах. Дваранства паступова губляе свае зямельныя ўладанні і маёнткі. Але селянам не хапае зямлі і сельская гаспадарка застаецца не вельмі добра развітай. Многія людзі пераязджаюць у ЗША і Канаду і ўтвараюць там вялікія абшчыны. У той жа час насельніцтва Сібіры і сучаснага Казахстана расце за кошт усходнеславянскіх мігрантаў, якія фінансава падтрымліваюцца ўрадам. Расія каланізуе Манголію і некаторыя частках Кітая, каб перамясціць лішак насельніцтва на новыя землі. У 1970-х гг. насельніцтва Расійскай імперыі складае прыкладна 600 млн.
Іспанскі грып 1918 г. забівае каля 15 млн чалавек у Імперыі. У сельскіх раёнах, гэта спараджае беспарадкі. Некаторых урачоў забіваюць падчас такіх хваляванняў.
Вялікая дэпрэсія 1929 г. паражае эканоміку Імперыі. Гэта прыводзіць да збяднення новых мільёнаў людзей. Голад забівае тысячы, сяляне нападаюць на маёнткі багацеяў і адбываюцца новыя яўрэйскія пагромы.
Індустрыялізацыя ідзе павольней і займае многія дзясяцігоддзі. У 1960-х гг. краіна па-ранейшаму застаецца аграрнай. Большасць насельніцтва -- сяляне. Будаўніцтва чыгунак і інфраструктуры адбываецца вельмі павольна. Першае метро, хутчэй за ўсё, будзе пабудаваны ў Маскве ў 30-я гады пры ўдзеле замежных інжынераў.
Палітычная структура не зменіцца да смерці Мікалая II у, магчыма, ў 1930-я гг. Яго пераемнік Аляксей, які наўрад ці стане яшчэ адным Іванам Жахлівым, павінен правесці шэраг важных пераўтварэнняў пад пагрозай новых рэвалюцый: увесці канстытуцыю, роўныя правы для сялян, гараджан і дваран ў адносінах да выбараў у парламент і г.д. , аддзяліць Праваслаўную Царкву ад дзяржавы. Дваранства і духавенства пратэстуе, але пераважная большасць насельніцтва падтрымлівае гэтыя змены. Большасць апазіцыйных партый атрымаюць месцы у Думе, але некаторыя радыкалы з сацыялістычных рэвалюцыянераў і рускіх нацыяналістаў працягваюць ажыццяўляць час ад часу тэрарыстычныя акты супраць урадавых чыноўнікаў і грамадзянскага насельніцтва. Фінляндыя альбо стане незалежнай або становіцца чымсьці накшталт Канады для Вялікабрытаніі. Нацыянальныя аўтаноміі пачынаюць развівацца ў асноўным у разрэзе выкладання ў школах на мясцовых мовах і павелічэння колькасці нацыянальных прадстаўнікоў у мясцовых органах улады.
У Германіі паралельна з'яўляецца дыктатар, а-ля Гітлер (для краіны, якую паставілі на калені ўмовамі Версальскага мірнага пагаднення, ідэі рэваншызму робяцца вельмі папулярнымі). Ён здольны ўзяць пад кантроль дэмілітарызаваныя тэрыторыі Германіі і, верагодна, сфарміраваць альянс з Італіяй і супраць Вялікабрытаніі і Францыі. Яны дапамагаюць іспанскім фашыстам выйграць вайну супраць рэспубліканцаў, якія не атрымліваюць ніякай падтрымкі з боку Расіі. Італія часова нападае на Албанію і Грэцыю, але неўзабаве церпіць паражэнне. Акрамя таго, Германія і Італія могуць пачаць новую вайну супраць Францыі і Вялікабрытаніі і паспрабаваць заключыць мірны дагавор з Расіяй, што магчыма. У той жа час адбываецца вайна паміж Румыніяй і Венгрыяй за Трансільваніі. Мяркуючы па паводзінах венграў падчас Другой сусветнай вайны, хутчэй за ўсё, яны мелі крыху большы шанец выйграць вайну, чым румыны але, безумоўна, такая вайна магла б цягнуцца доўга. Такім чынам, гэтыя 2 краіны, а таксама Фінляндыя не сталі б саюзнікамі Германіі і Італіі. Германія можа выйграць вайну супраць краін Заходняй Еўропы, пры нейтралітэце Расіі ці ва ўмовах актыўнай патрымкі з боку Расійскай імперыі. Але пры гэтым, нямецкая армія не мае ні спецыялістаў падрыхтаваных ў савецкіх ваенных акадэміях, ні патокаў стратэгічна важных рэсурсаў у плане некаторых рэдкіх каляровых металаў з прамыслова развітага СССР, так што яе моц будзе зусім іншай. Германія не будзе здольна заваяваць Францыю і Бенілюкс. Увогуле, у 1950-х гг. краіны Еўропы, верагодна, стане больш дэмакратычным і, пачнуцца крокі да фарміравання Еўрапейскага саюза.
Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія могуць стаць самымі магутнымі краінамі свету. Цалкам магчыма, што яны будуць мець нейкія вайны і канфлікты з Японіяй у 1930-40 гг. Руская армія можа мець некаторыя сутыкнення з японцамі ў Паўночным Кітаі і Манголіі. Яна будзе мець некаторую магчымасць перамагчы японцаў, калі выступіць ў саюзе з ЗША і Вялікабрытаніяй, таму што Расея 1930- гг. не будзе мець ваенны і прамысловы патэнцыял роўны савецкаму ў адпаведны перыяд. Паражэнне ў барацьбе з Японіяй за сферы уплыву Расія губляе некаторыя калоніі на Далёкім Усходзе, але Манголія застанецца калоніяй Расіі. Цалкам магчыма, што Злучаныя Штаты здолеюць распрацаваць атамную бомбу і скінуць яе на некаторыя японскія гарады. Вялікабрытанія, Францыя і Японія пачнуць развіваць сваю атамную збою неўзабавае пасля яе з'яўлення ў ЗША.
У 1960-х гг. многія калоніі па ўсім свеце атрымаюць незалежнасць. Сярод іх Польшча, Фінляндыя, Літва, Латвія і Эстонія. Будуць і спробы аддзяліцца ад імперыі сярод народаў Каўказа, у Беларусі, Украіне і ў Сярэдняй Азіі. Цалкам верагодна, што метраполіі створаць саюз, падобны Паўночнаатлантычнаму альянсу супраць новых незалежных краін, з удзелам Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Японіі і Расіі. У той жа час ЗША спрабуюць "пасябраваць" з былымі калоніямі і іх адносіны з Вялікабрытаніяй стануць ад гэтага горш.
Працэсы ўрбанізацыі і індустрыялізацыі, хутчэй за ўсё, змяніць Расею да пачатку 1980-х гг. Сем'і расіян у гэты час аддаюць перавагу жыццю ў вялікіх гарадах і маюць толькі 1-2 дзяцей. З былых калоній і нацыянальных аўтаномій у гарады Расіі едуць мігранты, якія складаюцца з нерускіх эмігранаў і нашчадкаў рускіх перасяленцаў, якіх мясцовыя нацыяналісты прымусілі вярнуцца ў Расію. Канфлікт паміж рускімі і нярускімі нацыяналістамі становіцца ўсё больш відавочным і прыводзіць да пагромаў, тэрактаў і нават баёў па ўсёй Імперыі.
Цалкам магчыма, што малыя прадпрыемствы маюць значны сегмент ў расійскай эканоміцы 1980-х гадоў, але асноўная прыбытак ідзе ад экспарту драўніны, нафты, газу, і сельскагаспадарчай прадукцыі. Сельскагаспадарчая кааперацыя становіцца ўсё больш і больш папулярнай сярод сялян: яны будуць наймаць або купляць трактары і некаторае іншае абсталяванне абшчынамі ці кааператывамі. Лёгкая прамысловасць будзе лепш развіта, чым цяжкая. Цалкам натуральна, што некаторыя канцэсіі па распрацоўцы прыродных рэсурсаў набываюцца замежнымі кампаніямі, якія атрымліваюць ільвіную долю прыбытку ад іх эксплуатацыі. У многіх такіх выпадках здараецца подкуп дзяржаўных чыноўнікаў. Увогуле, бюракратыя і карупцыя застаюцца вялікімі праблемамі Імперыі.
У сярэдзіне 1990-х гадоў Расія сутыкаецца з перавагамі і недахопамі камп'ютэрных і інтэрнэт-тэхналогій. Усе хай-тэкаўскае абсталяванне будзе імпартным, але некаторыя праграмы могуць быць распрацаваны ў Расіі (як аўтсорсінг, так і арыгінальныя вырабы). З аднаго боку, электроннай камерцыя і электронная адукацыі прынясуць новыя грошы і створаць новыя працоўныя месцы. З другога боку, экстрэмісты і злачынцы розных відаў будуць выкарыстоўваць гэтыя новыя тэхналогіі для дасягнення сваіх мэтаў. Тэхнафобія і залежнасць ад электронных навінак будуць новымі праблемамі ў краіне. Цалкам магчыма, што сацыяльныя сеткі будуць выкарыстоўвацца нацыянальнымі сепаратыстамі каб арганізаваць масавыя акцыі пратэсту. Па прычыне эскалацыі тэрарызму і пратэстаў, а таксама этнічных канфліктаў Расія прадаставіць незалежнасць для большасці неславянскіх народаў, пераважна народаў, Каўказа і Сярэдняй Азіі і прыме меры, каб абмежаваць іміграцыю з гэтых новых незалежных краін.
Да 2015 года Расія можа ўступіць у ЕС, але застанецца для Еўропы пастаўшчыком прыродных рэсурсаў. Каб далучыцца да Саюза, краіна павінна будзе адмяніць смяротнае пакаранне (што не робіць ніякіх праблем, так як смяротнае пакаранне выкарыстоўвалася рэдка ўжо на працягу двух папярэдніх стагоддзяў), палепшыць сваю інфраструктуру і прадаставіць больш грамадзнскіх правоў расіянам. Карупцыя па-ранейшаму будзе праблемай, і расіяне, як рабочая сіла будзе масава ехаць ў Еўропу, (бо няма ніякіх строгіх межаў з ЕС і насельніцтва Расіі складае 700 або 800 млн). Цяжка сказаць, ці стане Расійская імперыя Расійскай федэрацыяй да 2015 г., але любы манарх, ці то з Раманавых, ці нейкай іншай дынастыі, будзе цараваць, але не кіраваць. Будзе нейкая рэлігійная і палітычная свабода, амаль ніякай цэнзуры, але вельмі слабы сярэдні клас (хоць мацней, чым у сучаснай Расіі).

Расійская Федэрацыя 1917-2015 гг.
Зараз давайце прадставім, што бальшавікі не ўзялі ўладу ў Расіі ў кастрычніку 1917 года Устаноўчы сход будзе вырашаць праблемы сацыяльнай няроўнасці, рэлігійнай і нацыянальнай дыскрымінацыі і неразвітай эканомікі. Краіна, хутчэй за ўсё, ператворыцца ў канфедэрацыю, накшалт сучаснай Садружнасці Незалежных Дзяржаў, таму што нацыянальны сепаратызм будзе пагражаць ўраду Расіі ўзброенным супрацўленнем. Цалкам магчыма, што Польшча будзе спрабаваць ўключыць ў свой склад тэрыторыі Беларусі і Украіны як новую Рэч Паспалітую і будзе змагацца з рускай арміяй і партызанскім рухам украінскіх нацыяналістаў. Турцыя паспрабуе ўварвацца ў Арменію і Азербайджан. Могуць быць канфлікты паміж рознымі кланамі ў Сярэдняй Азіі і на Каўказе.
Сяляне будуць граміць маёнткі дваран і іншых багацеяў па ўсёй краіне. Левыя радыкалы і рускія нацыяналісты і манархісты будзе працягваць тэрарыстычную барацьбу і праводзіць іншыя гвалтоўныя акцыі. Але грамадзянская вайна не адбудзецца. Сялянам будуць надаваць больш зямлі і большасць дваран атрымаеце некаторую кампенсацыю ад урада Расіі, за сваю зямлю, якую аддадуць сялянам.
У той жа час Расея будзе сярод пераможцаў Першай сусветнай вайны, але наўрад ці будзе карыстацца нейкімі перавагамі ад перамогі.
Расія, магчыма, стане рэспублікай. Яе эканоміка будзе будавацца на сельскай гаспадарцы, продажы ў Еўропу прыродных рэсурсаў і прадуктаў лёгкай прамысловасці.
Як правіла, ніякіх іншых адрозненняў ад імперыі можна прасачыць, калі ў Расіі не з'явіцца дыктатар. Таму я хацеў бы развіць некаторыя моманты, непазбежныя і для Імперыі, і Рэспублікі. Яшчэ адну рэч варта адзначыць: ніколі не міліцыя будзе пераназваная назад у паліцыю, бо гэтаб перакрэсліла дэмакратычныя дасягненні Лютаўскай рэвалюцыі.

Непазбежная будучыня Расіі 1917-2015 гг.
Абедзве Расіі ніколі не сталі б высокаразвітымі прамысловымі дзяржавамі. Не было б палёта Гагарына ў космас ці канкурэнцыі з ЗША за сусветнае лідарства. Насельніцтва будзе расці хутка да 1960 -х гг. і будзе прыкладна 500 млн ў 2015 г (калі тэрыторыя застаецца ў памеры сучаснай Расіі).
Сталіцай краіны будзе Петраград. Ён не будзе перайменаваны ў Пецярбург зноў.
Абедзве Расіі сутыкнуцца з сусветнымі тэндэнцыямі: бунт моладзі, незаконны абарот наркотыкаў, рух хіпі ў 1960-х гг.
Расіяне ўсё радзей і радзей будуць хадзіць у царкву. Многія цэрквы будуць закрыты з-за іх нерэнтабельнасцю і пераўтвораны ў гандлёвыя ці забаўляльныя цэнтры. Свабода рэлігіі прымусіць праваслаўную царкву дзейнічаць у канкурэнцыі з іншымі рэлігіямі. Можа быць, гэта прынясе такія змены, як рок-музыка на набажэнствах або пропаведзі на сучасных рускай і іншых мовах замест традыцыйных стараславянскай. Ці былі б дазволены аднаполыя шлюбы і прызначэнне святарамі гомасэксуалістаў дакладна сцвярджаць не буду, але такую магчымасць не выключаю, бо прыклад кансерватыўнай Вялікабрытаніі падцвярджае, што змены адбываюцца нечакана.
Барацьбіты за чыстае навакольнае асяроддзе з'явяцца ў Расіі, і яны будуць у апазіцыі да Нацыянальнай акадэміі навук, бо апошняя будзе звязана з прамысловымі «акуламі». Экатэрарысты будуць рабіць час ад часу напады на некаторыя навукова-даследчыя цэнтры і прамысловыя прадпрыемствы. Адначасова з'явяцца нацыянальныя прадукты, пазначаныя «не выпрабована на жывёлах».
Інтэрнэт і камп'ютарныя тэхналогіі будуць мець прыкладна той жа эфект на грамадства Расіі, як і ёсць цяпер. Абедзве краіны будуць пакутаваць ад міграцыі з былых членаў імперыі і канфліктаў паміж імі і рускімі нацыяналістамі. Магчыма, што ў некаторых расійскіх школах хуліганы будуць страляць настаўнікаў і аднакласнікаў і ў грамадстве будуць дэбаты ці варта абмежаваць свабодны продаж агнястрэльнай зброі.
У Расійскай імперыі і Расійскай Федэрацыі лічылася б «крутым» і модным сярод маладых людзей пратэставаць супраць чаго-нібудзь. Гэта будзе звязана з адсутнасцю практыкі масавых рэпрэсій ці калектыўнай адказнасці (звальненне начальства за ўчынкі падначаленых). Так Pussy Riot проста б аштрафавалі за скандал, які яны зрабілі ў царкве, але іх альбомы былі б больш папулярнымі сярод моднай моладзі. Цалкам магчыма, што праз сацыяльныя сеткі будуць распаўсюджваць заклікі, накшалт «шпурні яйка ў чыноўніка» ці «дай аплявуху міліцыянеру», ў адказ на што будуць выходзіць распараджэнні аб забароне наведваць публічныя месцы з яйкамі і разважанні аб магчымасці дазволіць супрацоўнікам міліцыі абараняцца ад аплявухі.
Карупцыя, сацыяльны кантраст і залежнасць ад экспарту прыродных рэсурсаў будзе заставацца вострымі праблемамі Расіі.
Не было б савецкіх абмежаванняў для развіцця культуры. Іван Бунін, Сяргей Ясенін, Уладзімір Маякоўскі, а таксама вядомы беларускі пісьменнік Янка Купала пісалі б тое, што яны сапраўды жадалі. Маякоўскі мог б зарабляць сабе на жыццё, напісаннем вершаванай рэкламы (як і было ў рэальным жыцці). Я думаю, што найбольш «сальныя» вершы Маякоўскага і Ясеніна выходзілі б у свет праз прыватныя друкарні. Паступова б знікла амаль уся цэнзура ў дачыненні да мастацтва. У той жа час не было б ніякай рэгулярнай зарплаты для прафесійных пісьменнікаў: яны б проста мелі нейкі працэнт ад выдання сваіх кніг.
Я бяруся казаць аб спорце і альтэрнатыўным развіцці кіно, бо я ведаю пра гэта вельмі мала. Ва ўсякім выпадку, буйныя краіны маюць большы выбар добрых спартсменаў і іншых таленавітых людзей, чым маленькія. Можа быць, пры падрыхтаванні Масквы да Алімпійскіх гульняў 1980 г. прыйшлося б накіраваць міліцэйскія (ці паліцэйскія) падраздзяленні з бронетранспарцёрамі ў трушчобы горада і весці баі з мясцовымі бандамі як у Рыа дэ Жанейра. Але я ўпэўнены, што такія поп-зоркі, як Ала Пугачова былі б такімі ж багатымі, як яны ў цяперашні час.
Звычай цалаваць заможнай даме руку стаў б такой жа рэдкасцю, як і на Захадзе, як і рангавыя звяртанні («Ваша выскароддзе» ці «Ваша светласць»). Пры гэтым у грамадстве, часцей б карысталіся зваротам «гаспадзін», чым гэта ёсць у сучаснай Расіі
Такія словы, як «ГУЛАГ», «КДБ», «савецкі» і «спадарожнік» ніколі не б не сталі міжнароднымі, не было б ніякіх расійскіх касмічных караблёў і маўзалея Леніна (ён б так памёр спакойна за межамі Расіі, у абодвух выпадках) камуністычны рух існаваў б у асноўным у рамках парламенцкіх партый і некаторых радыкальных тэрарыстычных груп. Другая сусветная вайна была б не такой крывавай. Расія б наўрадці стала ядзернай дзяржавай. Руская мова не стала б настолькі вядомай ва Ўсходняй Еўропе і эканоміка Расіі б у большай ступені кантралявалася пэўнымі міжнароднымі карпарацыямі (у асноўным у плане нафтаздабываючай галіны). Ці было б усё гэта лепш для Расіі і свету? Я не гатовы адказаць на гэта пытанне. У кожнай дарогі ёсць свае плюсы і мінусы.

Мінск, 2012-2015 гг.

09.02.2015

Радыё як "тэлеэкран" і як памочнік




Калі я жыў у Мінску ў сваіх бабулі і дзядулі ў 1990-х - пачатку 2000-х гг. я яшчэ не чытаў раман Оруэла "1984". Але ў нас дома быў адзін оруэлаўскі "тэлеэкран", які ніколі не выключаўся (добра, што хоць не сачыў за намі): правадное радыё. Бацькі маёй мамы разважалі так: калі мы плацім толькі за наяўнасць радыё ў доме, навошта яго выключаць? У абодвух пакоях і на кухні стаялі па прыёмніку.

Звычайна я прыязджаў да іх на канікулы да лета 1996 г., калі канчаткова пераехаў у Мінск. Таму я рос пад беларускае радыё, якое ўключалася, здаецца, ў 5.50 "піканнем" і нацыянальным гімнам і выключалася ў 0.00 (таксама з гімнам). Была таксама гадзіна цішыні з 14.00 да 15.00. Вось так я жыў пад фон беларускага нацыянальнага радыё ўсе гады, што вучыўся ва ўніверсітэце і калі пайшоў на першую работу -- настаўнікам у школу.

Калі ты жывеш у нейкіх спецыфічных умовах і не бачыш альтэрнатывы, здаецца, што так і павінна быць. Не, ў маіх бацькоў у Барысаве не было праваднога радыё, ані моды слухаць радыё як фон увесь дзень. Але я рос пад гэты фон у дзеда...

Мяняўся рэпертуар на радыё, але я не асабліва слухаў яго кантэнт, памятаю толькі нейкія прыклады забаўнай рэкламы на беларускай:
Укладайце пад  працэнты
Маркі, долары і цэнты -- 
Будзе шмат карысці...

Памятаю, што ўпершыню адчуў, што мяне дастала гэта радыё, калі аднойчы ў мяне моцна балела галава (не, не "пасля ўчарашняга": я гіпатонік) і ў гэты час па радыё ішла перадача "Спявай душа народная" -- нейкія бабулі цягнулі сваю песню. Я адчуў моцнае жаданне выключыць "мацюгальнік" на кухне, і я быў дома адзін. Але раней бабуля казала мне, што радыё не трэба выключаць і я не стаў яго выключаць нават для сябе! Мне было здаецца 19 ці 20 год...

Пасля таго як у 2003-м памерла мая бабуля дзед праз некаторы час перастаў рана паднімацца, каб гатаваць сняданак мне і сабе. Я стаў гаспадаром на кухне раніцай і з гэтага часу снедаў у цішыні! О, які гэта было добра! Адчуванне прыкладна тое ж што і калі ты дабег да туалета праз некалькі гадзін цярпення.

У наступным годзе я ўжо падаў заяву ў ЗАГС (мы з жонкай разам ужо амаль 11 год) і стаў рыхтаваць рамонт у кватэры. Разеткі "тэлеэкранаў" на кухне і ў нашым пакоі мы замуравалі. Магнітафон жонкі лавіў розныя хвалі -- ад доўгіх да ЎК -- таму зусім без радыё мы не засталіся.

У мінулым годзе прыйшоў канец апошняй радыёкропке, дзед пераехаў да маіх бацькоў у Барысаў і мы правялі ў яго пакоі капітальны рамонт. Адначасова мы засталіся і без тэлевізара. І ізноў я адчуў палёгку, што яшчэ адзін "мацюгальнік", які заклікаў мяне біць і ратаваць у сувязі з грамадзянскай вайной ва Ўкраіне, заціх.

У гэтай гісторыі ёсць сваеасаблівы працяг. Некаторы час таму я адчуў неабходнасць палепшыць сваё валоданне беларускай, бо роднай мовай яна мне ніколі не была, а пасля сканчэння работы ў школе ў 2004 г. я пэўны час рэдка карыстаўся ёй у паўсядзённым жыцці. Сярод іншага, я пачаў ізноў слухаць радыё на беларускай.

Трэба зазначыць, што ні адна сучасная FM-станцыя Беларусі не працуюе выключна на беларускай мове. Можна вылучыць тры станцыі, што накіраваны на беларускамоўнага слухача і працуюць на розных частотах і ў Інтэрнеце: нацыянальны канал ад Белтэлерадыёкампаніі, і дзве "апазіцыйных" станцыі -- "Свабода" і "Рацыя". Але частка зместу перадач кожнай з гэтых станцый праходзіць на рускай мове, бо розныя спецыялісты, якіх запрашаюць у студыю на размову, рэдка свабодна размаўляюць па-беларуску. Пры гэтым апазіцыйныя медыя імкнуцца праводзіць такую тактыку: няважна ці размаўляе па-беларуску госць, вядучы абавязаны задаваць яму пытанні на беларускай. А дзяржаўнае радыё наадварот трымаецца прынцыпа: калі суразмоўца не валодае беларускай у патрэбнай ступені, вядучы размаўляе з ім па-руску, але да слухачоў звяртаецца па-беларуску. Астатнія беларускія станцыі рэдка карыстаюцца беларускай мовай у эфіры (часцей за ўсё гэта альбо рэкламны ролік, альбо папулярная песня, альбо госць праграмы, які прынцыпова размаўляе па-беларуску ў паўсядзённым жыцці). Ну і яшчэ ў сённяшніх рэаліях нельга казаць пра тэлеканалы, перыядычныя выданні ці радыёстанцыі, бо ўсё яны сталі мульцімедыйнымі парталамі: на сайце газеты ці часопіса можна праглядзець відэаролік, а на сайце радыёстанцыі -- прачытаць артыкул.

Магу сказаць, што калі мне спатрэбілася палепшыць сваё веданне беларускай, дзяржаўны нацыянальны канал мне спадабаўся па кантэнту больш, чым "Свабода". Першую станцыю я слухаў на FM праз гарнітуру мабільніка, другую -- праз Інтэрнет, што прывязвала мяне да дамашняга камп'ютара. Таксама я аддаю больш перавагі афіцыйнаму стандарту беларускай мовы, як больш простаму ва ўжыванні, і гэта быў яшчэ плюс "нацыяналкі". І апошні момант: на дзяржаўнай станцыі пакуль няма доўгага смакавання праблем, якое ўласціва апазіцыйным медыя, таму слухаць яго лягчэй, чым "Свабоду". ("Рацыю" пакуль пакідаю па-за параўнаннем, бо спробы паслухаць яе праз браўзер майго кнопкавага мабільніка паспяхова праваліліся.)

Не ведаю, што слухаюць аматары праваднога радыё на нацыянальным канале, але кантэнт FM-дыяпазона робіцца ўсё больш забаўляльным і інтэрактыўным. Не лічу сябе аматарам радыё, але час ад часу слухаю яго праз мабільнік, калі гуляю з дзецьмі ці еду куды-небудзь, ці прыбіраю кватэру. Прычым пераважна для нейкага фона.

Я не асуджаю сваіх бабулю і дзедулю за спецыфічны падыход да радыё. Яны выраслі ў савецкі час, калі людзей не вучылі быць ашчаднымі. Падобным чынам мая бабуля пэўны час не выключала на кухне газ на працягу дня, каб эканоміць запалкі. Сёння многія не могуць пражыць 5 хвілін без сваіх "гаджэтаў", таму я не маю маральнага права судзіць старое пакаленне за іх стаўленне да радыё.

Правадны прыёмнік савецкіх часоў дапамог мне памятаць мову, якую я хачу ведаць і любіць. Таксама некаторыя рэчы, якімі ён мяне карміў як быццам праз зонд, я пераасэнсаваў у цяперашні час. У той жалобнай песні, якой бабулі з "Душы народнай" пагаршалі мой галаўны боль, была фраза, што стала лейтматывам майго бацькоўскага жыцця:
Дзеткі абнялі -- 
Спацкі не далі
І гэта рэалія жыцця таты двух сыноў: апошні раз я прачнуўся сам у жніўні мінулага года, а паспаць днём, калі недаспаў ноччу, дзеткі не дадуць...

Ёсць думка, што правадное радыё можа быць зручным у час ваенных дзеянняў, бо яго цяжка знішчыць і з яго дапамогай можна апавясціць паветраную трывогу. Але я не гатовы ізноў слухаць яго з 5.50 да 0.00. Я навучыўся даражыць свабодай выключыць радыё...
Марка "Беларускаму радыё 100 гадоў", выява з сайта "Белпошты", belpost.by

***
2020-26 гг. унеслі свае карэктыроўкі ў тэму, пра якую я пісаў у сярэдзіне 2010-х гг.  І трэба прызнаць, што гэтаму паведамленню не хапала гістарычных падрабязнасцяў, таму паспрабую дадаць што магу праз 9 год.

1 ліпеня 2003 г. палажэннем Міністэрства інфармацыі РБ была ўведзена 50% квота на выкананне беларускай музыкі ў радыёэфіры, а 1 студзеня 2005 г. яе павялічылі да 75%. Гэта палажэнне, хоць і было паслаблена з цягам часу, спрыяла развіццю беларускага шоу-бізнеса, бо гаворка ішла пра раскрутку беларускіх выканаўцаў, незалежна ад таго на якой мове песня і ў якім жанры музыка. Час паказаў, што гэты пратэкцыянізм апраўдаў сябе, хоць і рашэнне не было папулярным.

* У 2016 г. поўнасцю спыніла праца праваднога радыё, якое будзіла мяне ранкам у дзяцінстве і юнацтве і кропкі якога мы замуравалі падчас рамонту, за год да смерці праваднога вяшчання. Смерць праваднога радыё азначала паступовую смерць многіх беларускамоўных перадач мясцовага маштабу, арыентаваных на сельскіх жыхароў ("Бярэзінская хваля", "Веснік Быхаўшчыны"), альбо іх пераход на хвалі у малапапулярны час ("Весткі Случчыны").

* Радыё "Бі-Эй", заснаванае ў 1993 г., адзін з шматлікіх праектаў беларускіх пратэстантаў (у дадзеным выпадку баптыстаў), які пачынаўся як забаўляльны і рэлігійны адначасова, але потым стаў выключна забаўляльным і вельмі папулярным, не дацягнула некалькі тыдняў да 30-годдзя свайго існавання і спыніла вяшчанне па прычыне банкрутцва. Але засталася спадчына гэтага праекта: радыё "Мелодыі стагоддзя", якое круціць песні мінулых гадоў. Дарэчы, нейкая пераемнасць была і ў ланцугу маладзёжных радыё: у 1963-1994 гг. дзейнічала станцыя "Беларуская маладзёжная", якая ў гады Перабудовы пачала ўсё часцей падымаць вострыя пытанні, потым яе замяніла "Радыё 101,2 FM", беларускамоўная станцыя 1994-96, якая выйшла на самаакупнасць, але была зачынена загадам Мінінфармацыі РБ, а ў 2003 г. на частаце 101,2 стала вяшчаць станцыя "Пілот FM" ад БРСМ.

* Радыё "Свабода", "Рацыя", "Еўрарадыё" і іншыя апазіцыйныя ўраду РБ станцыі па стане на кастрычнік 2024 г. аб'яўлены экстрэмісцкімі рэсурсамі і заблакаваны ў Беларусі. За інтэрв'ю "Еўрарадыё" мой былы аднакурснік гісторык Ігар Мельнікаў атрымаў 4 гады калоніі па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (пазней быў памілаваны).

* Радыё "Сталіца" перажыла ў жніўні-верасні 2020 г. поўную ратацыю кадраў, калі месца прафесійных журналістаў і вядучых занялі спецыялісты ў іншых сферах. Спачатку новыя кадры рабілі шмат памылак, пэўны час "Сталіца" круціла архіўныя запісы старых перадач звольніўшыхся супрацоўнікаў. У 2024 г. адчуванняў непрафесіяналізму ад новых супрацоўнікаў і ад узроўню іх беларускай мовы не было. Але ёсць адчуванне, што цяпер там царства рокераў: бо ў эфіры амаль пастаянна ідзе рок-музыка.

* "Альфа-радыё", якое заснавалі ў 1999 г., было папулярным сярод маіх аднакурснікаў у пачатку 2000-х гг. Памятаю як яны рабілі тое, што сёння назвалі б словам "стэнд-ап" з пародыяй на "Альфу":
-- Я правяла ноч з Вялікім танцуючым пінгвінам! (сімвал "Альфы" ў той час -- А. Б.)
-- Спадзяюся, гэта была палярная ноч?
-- Так!
-- Званіце на "Альфа-радыё" і вас зразумеюць!
З 2003 г. кантрольны пакет акцый "Альфа-радыё" належыць Мінінфармацыі, але доўгі час "Альфа", як большасць іншых радыёстанцый FM-дыяпазону, пазбягалі вострых момантаў палітыкі і толькі перыядычна разбаўлялі музыку і забаўляльны кантэнт навінамі з "БелТА", якія чыталі хутка і без смакавання. Выключэннем стаў выпадак, калі прыкладна 18 жніўня вядучы аднаго з FM радыё перадаў прывітанне мірным пратэстуючым і паставіў ім "харошую песню". У 2021 г. "Альфа" значна палітызавалася: праграма "Будні" стала "баявым лістком" барацьбы з умоўным Захадам, а сярод песен сталі круціць і палітычныя песні групы "Галасы з места" з крытыкай "прэзідэнта Светы" і іншых удзельнікаў пратэстаў 2020 г. Пасля таго як на мяжы дзясяцігоддзяў я стаў менш слухаць радыё праз гарнітуру тэлефонаў, я пачаў слухаць яго ў машыне і новыя тэндэнцыі "Альфы" выглядалі для мяне неяк дзіўна і непрыгожа, як кожнае нагнятанне нанавісці да якой-небудзь сацыяльнай групы. Але з другога боку, на "Альфе" часцей сталі круціць песні пра Беларусь на беларускай мове, што раней не было характэрна для гэтай станцыі.

* 15.11.2025 адзначалася 100 гадоў Беларускага радыё. На 1-м інфармацыйным канале гралі цалкам песню "Радзіма мая дарагая", першыя ноты якой доўга былі пазыўным праваднога радыё, у ветэранаў радыёвяшчання бралі інтэрв'ю, а Белпошта выпусціла марку ў гонар падзеі (выява вышэй)

* За апошнія гады чуў некалькі смешных ці проста забаўных абмовак на хвалях і ў прыкладаннях радыёстанцый. Можа год ці 2 таму на польскамоўнай перадачы міжнароднага радыё Беларусі вядучы, якому польская мова не была роднай, сказаў пра апошні "гвоздь в гроб", потым, зразумеўшы памылку (бо на польскай "труна" будзе "трумна", а слова "груб" азначае магілу), паўтарыў слова "трумна" са смехам. На 1-м канале Беларускага радыё, 2 ліпеня 2026 г. падчас выпуску навінаў у 18:00 на рускай мове вядучая "на аўтамаце" перайшла на беларускую і сказала "заключили пагадненне" адразу дадаўшы "соглашение" (пазней яшчэ чуў такія беларусізмы ў рускамоўных перадачах гэтага канала). Самая забаўная памылка была на "Жаночым радыё" 23.07.2026 г., калі ў 20:00 дыктар аб'явіў: "На "Жаночым радыё" 16:00".

* "Радыёфакт" -- найстарэйшая праграма 1-га канала Беларускага радыё (у эфіры з 1991 г.). Памятаю, як я юным студэнтам снедаў пад гукі пазыўных "Белая Русь ты мая-а-а!" і рэгулярна чуў дыялог:
-- Што там на вуліцы, дарагая? -- пытаецца сонным голасам мужчына.
-- Гэта ведае толькі ён, --гучыць у адказ больш бадзёры і малады жаночы голас.
-- Хто? -- збянтэжана, і можа крыху раўніва пытаецца той жа мужык.
-- Радыёфакт -- адказвае жанчына.
А летам 2026 г. я, ўжо сівы бацька 2-х дзяцей, ехаў на дзелавую сустрэчу, якая мела адбыцца ў 8:00, слухаў радыё ў машыне і нечакана для сябе заўважыў, што ў эфіры ідзе "Радыёфакт". Нечаканасць была ў тым, што я рэдка слухаю радыё ў такі ранні час, і не заўважыў, як я старэю, а перадача ўсё жыве :)

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць