Лета 2024 г. б'е рэкорды лета-2023. Прыродныя катаклізмы ўжо працяглы час здараюцца летам у Беларусі: спачатку некалькі дзён пануе моцная спякота, потым ідуць трапічныя ліўні з ветрам, затапленнем вуліц, дамоў, паломкамі інфраструктурамі і нажаль смерцю 1-2 чалавек амаль кожны раз, звычайна ад падзення дрэў ці некіх канструкцый. У гэтым плане 13 ліпеня гэтага года не адрозніваецца ад урагану які адбыўся роўна 8 год да гэтага (відэа 1 і відэа 2 наступстваў стыхіі), ад трапічнай залевы 18 ліпеня мінулага года і ад іншых падобных момантаў.
Аднак ёсць і новае. Здаецца, ніколі раней тэмпература ў сярэдзіне лета не дасягала такіх вышынь. За дзень да таго МНС прыслала СМС-папярэджанне: "13 ліпеня тэмпература паветра дасягне +35 +37 о С. Беражыце сябе!". Наступным ранкам па адчуваннях было проста спякотна як у Затоцы, па факце тэмпература дасягала 31-32 о С. Да спякотнага лета мы звыклыя, таму вялікіх праблем гэта нашай сям'і не стварала. Нічога не паказвала, што набліжаецца трапічны вецер.
Вечарам мне з дзецьмі спатрэбілася ехаць у другую частку горада. Прыкладна ў 6 вечара было адчуванне, што набліжаецца навальніца: хмары засцілалі неба, але было душна нават пры адчыненых вокнах машыны. На скрыжаванні недалёк ад тралейбуснага прыпынку "Вірская", дзе мы стаялі на светлафоры, мы зразумелі, што будзе не проста "незапланаваная" метэаролагамі навальніца. У "Мінск-Свеце" ў сотне метраў ад нас пясок круціла ў маленькім смерчы, на вуліцы падняўся моцны вецер, які кідаў смецце і пясок паўсюль. Мы зачынілі вокны і адчулі, што вецер спрабуе змясціць машыну. Страшна не было, але было непрыемна.
Мы паехалі далей. Вакол лёталі некалькі невялікіх кардонных каробак і пласмасавых абгортак, але ў нас не патрапілі. Адзін аўтамабіліст дзяліўся, што бачыў як ляталі дарожныя знакі. Хутка мы даехалі да патрэбнай паркоўкі на вул. Казінца і тут падняўся зусім моцны вецер.
Вецер рве банеры з флагштокаў на пляцоўцы каля бізнес-цэнтра "Гермес" на вул. Казінца
Хутка мы даведаліся, што дома ў нас адключылася святло, як і на ўсім Усходзе-1. Ці стала прычынай гэтага маланка або вецер, мне пакуль невядома. Праз пару гадзін мы ехалі дамоў. На дарогах часам валяліся сцяжкі, сарваныя з ліхтарных слупоў ветрам і іншыя прадметы, але большай часткай праблем праехаць не было.
Ужо на праспекце Незалежнасці ў раёне Ўсхода-1 бачна было, што электычнасць абрубіла ва ўсім квартале. Светлафоры не працавалі. Рэкламныя агні былі толькі на баку "Маяка Мінска". Паварот з праспекта на вул. Каліноўскага стаў сапраўдны праблемным пры адсутнасці светлафора, бо трэба было саступаць сустрэчным машынам. Магазіны нашага квартала не працавалі, і мне прыйшлося ісці ў "Дана Мол" купіць прадукты на вячэру. На пуці сустракаю знаёмага.
--Андруха, здароў! Што тут здарылася?
-- Здаецца з-за ўрагану электрычнасці няма.
Як гэта магчыма? Кабель жа пад зямлёй! Ведаеш, калі электрычнасць дадуць?
-- Дакладна не ведаю, але чуў, што могуць і заўтра. (так пачула ад кагосьці мая жонка)
-- У мяне, блін, курыца ў халадзільніку пратухне! І вады няма, і святла няма!
-- Пайду купіць прадукты ў "Дану". Там святло ёсць?
-- Вядома! Гэта ж у нас савецкая сістэма, а там усё сучаснае. Мабыць, генератары стаяць. Ну, бывай!
"Дана Мол" працаваў нармальна. У "Грыне" быў вялікі для 10 вечара натоўп. А калі я выйшаў, то ўбачыў, што ў нашым квартале аднавілі святло. Як высветлілася пазней, мае сыны паспелі памыцца пры адключанай гарачай вадзе пры адсутнасці святла пры свечках. Рамантыка! :)
Від на Усход-1 у 10 вечара 13 ліпеня 2024 г. з ўвахода ў "Дана Мол". Вецер паваліў сметніцы каля "Беларусбанка" і яшчэ адну адкінуў далей. Шмат дзе валялася галлё дрэў, у тым ліку на праезных частках, нават на наступны дзень.
Нажаль, стала вядома пра смерць 2 чалавек і яшчэ некалькіх пацярпелых ад гэтай стыхіі. Можна сказаць, што нам у некаторым сэнсе пашанцавала, бо ні мы, ні наша маёмасць не пацярпелі ад буры.
Але я ўбачыў адзін важны момант. Многія падобныя катастрофы раней так не закраналі маё жыццё, максімум прыходзіў дамоў мокры. А "канец святла" нагадаў пра неабходнасць рыхтавацца да стыхійных бедстваў, бо адсутнасць тых жа паўэрбанкаў зрабіла нашыя тэлефоны ўразлівымі перад працяглай адсутнасцю святла, амаль поўная адсутнасць у кішэні наяўных грошаў, замененых пластыкавай карткай таксама можа быць праблемай. І колькасць прадуктаў, якія залежаць ад халадзільніка, перавышае колькасць тых, якія захоўваюцца без яго. Толькі перабоі з вадой у іншых кварталах беларускай сталіцы прымусілі мяне мець запас пітной вады.
14 ліпеня зноў уключылі гарачую ваду і жыццё яшчэ больш наладзілася :) У той жа дзень у Лунінецкім раёне град пабіў машыны і мы разважалі ці паўтарыцца сітуацыя ў Мінску. Навальніца прыйшла хутчэй, чым казаў прагноз надвор'я, але абышлося без граду... А на Гомельшчыне ўраган нанёс вялікія разбурэнні і забраў жыццё яшчэ некалькіх чалавек. Усяго за 13-14 ліпеня загінула 7 чалавек па дадзеных МНС.
18 ліпеня ў Мінску ў некалькі прыёмаў паўтарылася трапічная залева мінулага года (спасылка на відэа у пачатку паста). У выніку заліла некаторыя станцыі мінскага метро, падземныя паркінгі, вуліцы, Камароўскі рынак. Адбыўся транспартны калапс. Мне давялося стаяць у шматлікіх заторах, калі ехаў дамоў і дабіраўся я паўтары гадзіны замест планаваных 40 хвілін. Але мне пашанцавала, бо у многіх месцах горада машыны проста апынуліся напалову пад вадой. Купаліся (нават літаральна) і пешаходы. Многія лічаць гэты дождж самым моцным за гісторыю метэаназіранняў у беларускай сталіцы.
Залева размыла частку ўзгорка каля Сляпянскага вадасховішча ў раёне скрыжавання пр. Незалежнасці і вул. Філімонава з боку мікрараёна Усход-1.
Былі яшчэ навальніцы са шквалістым ветрам. Так 28-29 ліпеня парывы ветра таксама вялі да разбурэнняў у розных частках Беларусі. На шчасце, ніхто не загінуў, але як мінімум 2 чалавекі атрымалі траўмы...
***
У жнўні надвор'е мянялася туды-сюды, але спякота і "патопы" працягнулі сваю працу. Некалькі разоў аб'яўлялі чырвоны ўзровень неябспекі, але больш не было штармавых папярэджанняў, якія б паўтарылі ліпеньскія падзеі.
Мінскае мора (Заслаўскае вадасховішча) броснее ад анамальнай спякоты. 9 жніўня 2024 г.
Аб'ява пра чырвоны ўзровень небяспекі 19 жніўня 2024 г.
У верасні надвор'е засталося па-летняму спякотным. Але аб гэтым глядзіце
тут.
Гл. таксама:
Комментариев нет:
Отправить комментарий
Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.