31.08.2023

Гарачае лета 2023-га

 


Лета 2023 г стала фенаменальна гарачым. Наколькі мне вядома рэкорд 2010 г., калі тэрмометр у Беларусі дасягаў +38 С, у гэтым годзе не паўтарыўся, але былі неаднаразовыя рэкорды ў канкрэтныя дні да +34 С. Увогуле не толькі ў Беларусі, але па ўсёй планеце лета было прызнана рэкордна спякотным.

У адзін з такіх спякотных дзён (прыкладна +33 С) я з дзецьмі правёў самы гарачы час на вуліцах Салігорска. Адчуванне было як у Крыму, Затоцы ці Адэсе ў мінулыя часы...


Падчас засухі ў сярэдзіне чэрвеня машыны, якія паліваюць дарогі, выкарыстоўваліся для паліўкі газонаў. Фота А. Берастоўскага

Спякота чарагавалася з залевай, якая часам была штармавой, як ў тропіках. Відэа А. Берастоўскага. Ліпень 2023 г.

Некаторы час таму я выражаў свае сумневы ў тым, што глабальнае пацяпленне -- навуковы факт. Нават калі пісаў пра анамаліі надвор'я і здымаў відэа, заставаўся скептыкам. У апошнія гады прыходжу да высновы, што глабальнае пацяпленне сапраўды ідзе і змяняе клімат Беларусі. Праз некаторы час гэта можа правесці да немагчымасці льнагадоўлі, якая з'яўляецца адным з сімвалаў нашай культуры. Але, з другога боку, расціць кавуны і вінаград стала лягчэй, а ўраджай кукурузы з'яўляецца раней. Мой сябар, які жыве за горадам, казаў, што раней спускаў свой надзіманы басейн у двары каля 15 жніўня, а цяпер купаецца нават у пачатку восені.

Яшчэ гэтым летам незвычайна актывізаваліся восы. Нажаль ад іх джалаў нават загінулі некалькі чалавек...

Неяк я пажартаваў, што месяц снежань варта пераназваць у хлюпень. Не згаворваючыся са мной паэт Уладзімір Сцяпан назваў зімовыя месяцы: "бясснежань", "прастудзень" і "саплюты".

Пажывем-пабачым што будзе далей, але гэта лета ўжо стала часткай гісторыі.

***

Здалося, што лета 2023 года скончылася 14 верасня, калі летняя навальніца перайшла ў звычайны асенні дождж і не ўсе мінчане зразумелі, што без парасона і курткі цяпер з дому лепш не выходзіць. Але потым зноў вярнулася летняе надвор'е, якое працягнула чарадавацца з асеннім. Некаторыя нават працягнулі збіраць трускалкі на дачах. Толькі з надыходам кастрычніка ўсталявалася сапраўды асенняе надвор'е. Прычым 7 кастрычніка пайшоў мокры снег.

Гл. таксама:

Сонечнае зацьменне

Наступствы ўрагану ў 2016 г. і мае разважанні аб зменах клімата ў 2021 г.

Зіма 2023-2024 была незвычайнай

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.

Избранное сообщение

Іван Шамякін. Першы генерал

 На прасторах сусветнай павуціны ёсць малавядомае апавяданне Івана Шамякіна "Першы генерал", якое варта прачытаць многім. Акрамя м...