16.11.2013

Могілкі "Пятроўшчына": востраў мінулага ў акіяне хай-тэка

Могілкі "Пятроўшчына" - адзін з двух аб'ектаў (акрамя станцыі метро), якія захавалі назву зніклай вёскі, што праглынуў горад Мінск. У адрозненне ад могілак "Уручча" "Пятроўшчына" больш дагледжана і нават мае сваю алею адметных пахаванняў - нешта падобнае ёсць на галоўных могілках горада: Усходніх (Маскоўскіх).

Паколькі заснавалі гэтыя могілкі ў 1876 г., яны павінны захоўваць таямніцы трох стагоддзяў ХІХ, ХХ і ХХІ. І гэта - побач з ультрасучаснымі высоткамі і хайтэкаўскімі забудовамі банкаў і бізнес-центраў. Таму сёння мой лічбавік мусіў спраўна папрацаваць на фатасэсіі мясцовасці.
 Від на могілкі з пр. Дзяржынскага. За могілкамі нябачнымі застаюцца хаты прыватнага сектара - гэта ўсё, што засталося ад вёскі Пятроўшчына.
 Кінутая магіла сярод пахаванняў 1960-70-х гг. Такіх "невядомых" магіл тут дзясяткі. На заднім плане бачны блакітны будынак банкаўскага цэнтра і дзве высоткі.
 Цагляная сцяна пераходзіць у дротавы плот.
 Які мае заўсёды адкрыты праход.
 Магіла вядомага беларускага праграміста і блогера, заснавальніка беларускага дамена Вікіпедыі У. Каткоўскага (падрабязней аб ім гл. тут)
 Эпітафія на яго магіле.
Магіла Каткоўскага знаходзіцца ў ніжняй частцы могілак, там, дзе зараз робяць камерцыйныя пахаванні (у апошні час на гэтых могілках хаваюць толькі да сваякоў альбо за значныя грошы, бо на 2,33 га ўсім месца не хопіць). Старыя пахаванні знаходзяцца на пагорку бліжэй да праспекта Дзяржынскага. На гэты пагорак мне прыйшлося ўзбірацца чапляючыся за расліннасць і магільную агароджу. Не столькі рэльеф, сколькі надвор'е (на брудзе і лісцях лёгка было паслізнуцца). Але там дзе магіла знаходзіцца на магіле можна было ўбачыць як побач стаяць помнікі савецкай эпохі і дарэвалюцыйнага часу, апошніх не шмат і яны амаль зышлі ў зямлю, але яны маўклівыя сведкі гісторыі.
 Гэта помнік 1924 г. Аформлены ў дарэвалюцыйным стылі.
 Надпіс на гэтым помніку зроблена дарэвалюцыйным рускім правапісам, у адрозненні ад папярэдняга.
 Пахаванне 1904 г. (Помнік прыйшлося вызваляць з палону асенніх лісцяў) Зблізу.
 Той жа помнік "у анфас"
 Стары павалены помнік побач з магілай савецкага часу.
Помнік 1915 г. Надпіс лёгка чытаецца. Алфавіт, зразумела, дарэвалюцыйны.
Тут акумулятар майго лічбавіка сеў канчаткова. У сотавых тэлефонах камеры няма. Я яшчэ пахадзіў па пагорку. Заўважыў яшчэ некалькі старых магіл (1923 г., 1940 г.) з чытаемымі гадпісамі на помніках і крыжах. Знайшоў і адзін стары помнік завалены смеццем і лісцем. Спрабаваў адкінуць буйное смецце і лісце ад помніка, але дата пахавання ўжо была ў зямлі. Я пайшоў да бакавога выхаду, якім і прыйшоў з праспекта.

Яшчэ адна думка. Я разумею, што памерлым не цяжка і не лёгка ні ад увагі жывых ні ад яе адсутнасці. На магілу, дзе пахаваны мае цёця і бабуля маю магчымасць парапіць толькі раз у год, таму тым, хто кідае магілы сваіх прадзедаў ці кідае смецце на чужыя магілы я не суддзя. Але ведаю адзін варыянт, які б мог мець сэнс для могілак "Уручча" і "Пятроўшчына". На Захадзе старыя могілкі даўно выкарыстоўваюць як месца экскурсій. Калі прывесці ў нейкі парадак старыя могілкі Мінска, яны таксама стануць прыносіць грошы і прыводзіць у горад замежных турыстаў. Я не за тое, каб ставіць там трэйлер па продажу марожанага ці дзіцячыя атракцыёны. Але не кожнаму гораду шанцуе мець астраўкі некранутай рэстаўратарамі даўніны сярод хайтэкаўскіх будынкаў. Таму, як казаў Астап Бендэр, грошы ляжаць пад нагамі, трэба толькі ўмець іх узяць.

12.11.2013

А Вы адчуваеце сябе расістам?

Я ніколі не лічыў, што колер скуры чалавека можа неяк аўтаматычна рабіць яго добрым ці дрэнным. Мушу прызнацца, што ў падлеткавым узросце я быў пад уплывам некаторых дарослых, якія зняважліва ставіліся да яўрэяў. Але зараз я магу шчыра казаць, што ад гэтага ўплыву не засталося анічога ў маім сэрцы.

У апошнія пару гадоў я бачу, як беларусы, якіх увогуле памылкова лічаць талерантным народам, робяцца ўсё больш нецярплівымі да імігрантаў. З аднаго боку гэта зразумела: бо апошнія не заўсёды паводзяць сябе карэктна, шануюць мясцовыя законы і лад жыцця. З другога цікава назіраць як беларусы такім чынам робяцца ўсё больш падобнымі на астатніх еўрапейцаў.

Асабліва цікава, што ростам нецярпімасці да імігрантаў пачынае карыстацца беларуская апазіцыя. Прычым на адной хвалі з каляфутбольнымі хуліганамі. Безумоўна, наўрадці добра апранутая інтэлігенцыя, якая размаўляе па-беларуску ў паўсядзённым жыцці і шчыра верыць, што многія праблемы будуць вырашаны, калі змяніць уладу ў краіне, пойдзе па начным клубам і ўніверсітэцкім гарадкам біць "цёмнаскурых". Але той жа тэлеканал "Белсат" і некаторыя апазіцыйныя сайты кідаюць у масы ідэю, што прэзідэнт Беларусі спецыяльна запрашае кітайцаў і в'етнамцаў пераязжаць сюды на будаўнічыя праекты, каб потым засяліць імі Беларусь. Пакуль гэта толькі жарты, але яны могуць добра падаграваць расісцкія думкі і пачуцці ў сэрцы сучаснага беларуса. І пры змяненні некаторых абставін яго жыцця - могуць прывесці да адпаведных дзеянняў. Яшчэ раз кажу - беларусы не забітыя людзі, асцярожныя, але не забітыя, і папулярызацыя расізму ў той ці іншай форме можа прывесці да сумных вынікаў.

Я не думаў, што ў мяне могуць быць праблемы з расізмам. Асабліва, калі я прайшоў праз адно выпрабаванне. У 2012-13 гг. навучальным годзе я выкладаў англійскую мову на факультэце міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта. У гэты час, як і зараз, беларуская вышэйшая адукацыя спрабуе перадоліць праблему недахопу студэнтаў па прычыне таго, што насельніцтва краіны паступова змяньшаецца. Таму "дзірку" запаўняюць студэнты платнікі з-за мяжы, пераважна з Туркменістана. Плацяць яны больш за беларусаў, і разумеюць, што іх ніхто з вну не адлічыць. У мяне былі групы, дзе туркменаў было шмат. У адной яны складалі пераважную большасць над 3-мя беларускімі дзяўчынамі. Многія з іх не хадзілі на заняткі, бо звычайна ім гэта ніякай небяспекі не несла. Але я прынцыпова не ставіў залік прагульшчыкам, не сдаўшым адпрацоўку і незадавальняючы адказаўшым на пытанні. Ва ўсялякім разе па профільным прадметам. Вось тады я добра адчуў як бывае, калі ад цябе патрабуюць заліка, крычаць на цябе, пагражаюць паскардзіцца начальству (што таксама мела месца, згодна маім разведданым), прапануюць хабар і кажуць, што такую ж суму (50 дол.) давалі дэкану факультэта, калі мелі праблемы. У рэшце рэшт яны штосьці неяк вывучылі і атрымалі залікі, я, у сваю чаргу, не пераходзіў на абразы, працягваў па ўсходняй традыцыі называць іх сваімі братамі, вітацца з імі за руку, і мы разыйшліся амаль сябрамі. Я разумеў, што іх нацыянальнасць тут не пры чым, праблема была ў тым, як іх навучылі вырашаць праблемы дома і тут.

Але некалькі дзён таму я ўбачыў, што дарэмна лічыў сябе "імунізаваным" ад расізму. Я прымаў удзел у распаўсюджанні пэўнай адукацыйнай інфармацыі разам і маім напарнікам быў цёмнаскуры афрыканец. У нас было шмат магчымасцяў падтрымліваць суразмову (паміж сабой мы размаўляем толькі па-англійску) і неяк мы выйшлі на праблему беларускіх мулатаў. Яшчэ з савецкіх часоў цёмнаскурыя студэнты давалі свой унёсак народам СССР у якасці дзяцей ад мяцовых жаншчын, якіх пакідалі тут.
-- А ты ведаеш у чым тут праблема? -- пытаецца ў мяне напарнік.
-- У тым, што яны падонкі, у гэтым выпадку -- цёмнаскурыя падонкі, як маглі б быць і жоўтаскурымі або белымі падонкамі -- адказаў я.
-- Тады слухай. На самой справе праблема ў іншым. Нярэдка чорны студэнт знаёміцца з мясцовай белай дзяўчынай. Калі паміж імі ўзнікае пачуцце, ён кажа ёй "Ты ведаеш, што калі маё навучэнне тут скончыцца, я мушу вярнуцца на Радзіму. Ты будзеш гатова паехаць са мной?". Дзяўчына кажа "так". Яны жэняцца, нараджаецца дзіця і вось ён мусіць паехаць, а яна не гатова ехаць у Афрыку. Што рабіць? Знайсці работу чужынцу цяжка, дазвол на пражыванне яму працягнуць не жадаюць. Плюс па беларускім законам маці мае больш правоў на дзіця, чым бацька. І ён мусіць ехаць, а яна і дзіця застаюцца.
-- Вось яно як, я гэтага не ведаў, браце!
-- Акрамя таго некаторыя дзяўчыны бяруць шлюб і нараджаюць дзяцей, каб вырашыць свае праблемы з жыллём. Дарэчы ведаю такі выпадак, сын аднаго мадагаскарца і беларускі застаўся тут з мамай. Яна заўседы казала яму, што яго бацька загінуў. Але аднойчы, ужо будучы юнаком, той сын апынуўся на нейкім мерапрыемстве ў мадагаскарскім пасольстве і размаўляў з паслом. У размове, ён казаў паслу, што яго бацька такі і такі, загінуў. Пасол перазапытаў "Такі і такі? Я яго ведаю, ён афіцэр мадагаскарскай арміі і зрабіў бліскучую кар'еру". Праз некаторы час гэты пасол арганізаваў сустрэчу бацькі з сынам і апошні выказаў жаданне пераехаць жыць да бацькі. Пры гэтым маці на час прыезда былога мужа знікла з горада, мабыць было сорамна, што маніла сыну. Чым скончылася гэта гісторыя мне невядома.

Я зразумеў, што дарэмна выкарыстаў моцнае слова супраць людзей, абставіны і пачуцці якіх уласна не ведаў. Гэта было па-расісцку. Не ў сэнсе, што я лічыў падонкамі менавіта цёмнаскурых, а што згроб усіх "да кучы", і тых, хто кінуў дзяцей і жанок, і тых каго тыя жонкі кінулі.

А Вы, панове чытачы, адчуваеце сябе расістамі час ад часу? 

06.11.2013

Октябрьская революция: обещаного сколько лет ждать?

В Беларуси уже наступило 7 ноября, которое до сих пор отмечается как национальный праздник -- День Великой Октябрьской социалистической революции. Предлагаю в связи с очередной годовщиной этого события прочитать несколько законов и распоряжений, изданных сразу после этой революции (или переворота, если кому-то так больше нравится). Прочитать и сравнить, что из этих обещаний действительно выполнило новое правительство победивших революционеров (ведь у них на это были десятки лет)
Обращение к населению Петрограда
Декрет о мире
Декрет о земле

Не пугайтесь дореволюционного алфавита, он читается легко, а изображения я сканировал тщательно. Но если что плохо читается с блога, изображения можно сохранить на компьютер отдельными файлами или скачать тут (PDF). Думаю, что по ознакомлению с этими документами мои читатели поймут лучше, почему я принципиально не участвую в политике.
Также по теме:
Моральный кодекс строителя коммунизма и Библия: две большие разницы

04.11.2013

Пачытаем кніжкі дзецям.

Вось яшчэ некалькі "свежачкоў" каб пачытаць дзецям. Не ўсё з гэтага -- "супер-пупер", але хто шукае кніжкі на беларускай, той знаходзіць. Таму, калі я пераканаў пару чытачоў, што беларуская мова -- гэта не толькі тэлеканал БТ і бел-чырвона-белыя сцягі на акцыях апазіцыі, не толькі цымбалы і сярэднявечныя фэсты, але і "нармальныя" сучасныя кнігі для дзяцей і дарослых, я магу спакойна памерці.
Дарэчы кніжкі гэтыя -- бібліятэчныя і за іх я ні рубля не заплаціў...  І "свежачкамі" яны з'яўляюцца ў тым сэнсе, што надрукаваны ў Беларусі ў 2008-13 гг.















29.10.2013

Звяртанне Прэзідэнта ЗША Дж. У Буша да нацыі 20 сакавіка 2003 г. ў пачатку Другой іракскай вайны. Пераклад


Прайшло 10 год з таго часу як войскі ЗША і іх саюзнікаў скінулі рэжым дыктатара, якога ў 1980-х гг. лічылі сваім хаўруснікам. Не думаю, што Дж. Буш малодшы настолькі прагнуў іракскай нафты, што быў гатовы за яе пераплаціць (бо кожны жывы, паранены ці забіты вайсковец каштуе казне тысячы долараў, калі не казаць пра дарагую тэхніку, бомбы і ракеты, на якія штогод ідуць мільёны долараў). Хусейна можна было купіць, ці арганізаваць у краіне пераварот, і абыйсціся без тысяч забітых амерыканцаў. Хутчэй за ўсё ён быў ідэалістам, які шчыра хацеў насадзіць дэмакратыю сілай зброі. Таму цяпер будзе цікава пазнаёміць усіх цікаўных з зместам яго прамовы, што была зроблена ў першыя гадзіны вайны.

"Шаноўныя суграмадзяне. Толькі што войскі Амерыкі і яе саюзнікаў распачалі ваенную аперацыю, мэта якой абяззброіць Ірак, вызваліць іракскі народ і абараніць свет ад сур'ёзнай небяспекі.

Я даў загад, каб кааліцыйныя войскі атакавалі выбраныя аб'екты, важныя для вядзення вайны, дзеля таго каб зрабіць Садама Хусейна няздольным весці вайну. Гэтыя атакі - толькі пачатак шырокамасштабнай арганізаванай кампаніі.

Больш за 35 краін даюць нам неабходную падтрымку ад магчымасці карыстання марскімі і ваенна-паветраннымі базамі да перадачы разведданых і лагістычнай інфармацыі аб размяшчэнні вайсковых злучэнняў.

Кожная дзяржава, якая прымае ўдзел у кааліцыі, вырашыла ўзяць на сябе пачэсны абавязак служэння на карысць агульнай абароны.

Звяртаюся да ўсіх мужчын і жанчын, што служаць у арміі Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе, ад вас залежыць мір у неспакойным рэгіёне і на вас спадзяюцца прыгнечаныя людзі. Мы апраўдаем гэты давер.

Вораг, з якім вы будзеце ваяваць, зведае вашы ўмеласць і адвагу. Людзі, якіх вы вызваляеце, убачаць гонар і высакародны дух амерыканскіх вайскоўцаў.

У гэтай вайне Амерыка процістаіць ворагу, які зневажае канвенцыі аб вядзенні вайны і этычныя прынцыпы.

Садам Хусейн размяшчае іракскія войскі і зброю ў месцах, дзе шмат грамадзянскага насельніцтва, каб паспрабаваць выкарыстаць нявінных мужчын, жаншчын і дзяцей як шчыт для сваіх вайскоўцаў. Гэта будзе яго апошняе злачынства супраць свайго народа.

Хачу, каб і Амерыка, і ўвесь свет ведалі, што войскі кааліцыі будуць рабіць усё магчымае, каб не дазволіць нанясення шкоды мірнаму насельніцтву.

Наземная кампанія ў краіне памерам з Каліфорнію можа цягнуцца дольш і быць цяжэй, чым думаюць некаторыя, а дапамога іракцам пабудаваць адзіную стабільную і свабодную дзяржаву запатрабуе ад нас пастаяннай падтрымкі.

Мы ідзем у Ірак з павагай да яго грамадзян, да іх вялікай цывілізацыі і да іх рэлігійных перакананняў.

У нас няма іншай мэты адносна Ірака, як толькі ліквідаваць пагрозу і вярнуць кантроль над краінай у рукі народа.

Я ведаю, што сем'і нашых вайскоўцаў моляцца, каб тыя вярнуліся дадому здаровымі і як мага хутчэй.

Мільёны амерыканцаў зараз моляцца з вамі за бяспеку дарагіх вам людзей і мірнага насельніцтва Ірака.

Вам належыць удзячнасць і пашана ад усяго амерыканскага народа за тую ахвяру, што вы прыносіце, і ведайце, што наша армія вернецца дадому як толькі яе місія будзе выканана.

Наша краіна ідзе на гэтую вайну неахвотна, але нашы мэты зразумелыя. Народ Злучаных Штатаў, а таксама і нашы сябры і хаўруснікі не будуць чакаць літасці ад злачыннага рэжыма, які пагражае выкарыстаннем зброі масавага знішчэння.

Мы сустрэнем гэту пагрозу зараз з арміяй, авіяцыяй, флотам, берагавой аховай і марской пяхотай, каб потым не прыйшлося сустракаць яе з арміяй пажарных, паліцыі і медыкаў на вуліцах нашых гарадоў.

Цяпер, калі пачаўся канфлікт, адзіная магчымасць яго скараціць - гэта прымаць рашучыя меры, і я завяраю вас, што ў гэтай кампаніі не будзе месца паўмерам, для нас не будзе ніякага іншага заканчэння вайны акрамя перамогі.

Мае суайчыннікі, пагроза нашай краіне і свету міне. Мы пройдзем праз гэты небяспечны час і працягнем мірную працу. Мы абаронім нашу свабоду. Мы прынясем свабоду іншым і пераможам.

Хай Бог блаславіць нашу краіну і яе абаронцаў."

Пераклад з англійскай Андрэя Берастоўскага
29 кастрычніка 2013 г.

25.10.2013

Яшчэ раз аб ляпавых перакладах

Адзін пост гэтага блога ўжо быў прысвечаны плённаму разгляданню ляпавых перакладаў на англійскую мову з беларускай і рускай. ("Ляпавы" пераклад на англійскую) Асноўная праблема няўдалых перакладаў у тым, што перакладчык ведае не ўвесь дыяпазон значэнняў слова замежнай (а то і роднай мовы) і таму перадае тую ці іншую ідэю альбо зусім няправільна, альбо непрыгожа. Фразы накшалт "аўтар Дэйвід Джонс" (author -- яшчэ і пісьменнік), "людзі, англійскай расы" (race -- i нацыянальнасць, і раса) ці "кароль Хірад" (замест "цар Ірад") можна зразумець таму што значэнні асобных словаў перакладзены амаль правільна.

А воось некалькі англійскіх выразаў, значэнне якіх зусім іншае, чым сума значэнняў слоў, з якіх яны складаюцца
be dressed to kill - шыкоўна апрануцца, вельмі прыгожа апрануцца, а не апрануцца для забойства
sit on the fence - часцей за ўсё не літаральна сядзець на плоце, а чакаць
show white feather - праявіць баязлівасць
Holy Ghost - Святы дух, а не прывід. (асноўнае значэнне слова ghost як раз "дух, духоўны" а не "прывід", але апошняе значэнне больш вядома і папулярна) Таксама так па-англійску называюць траву "дзягіль аптэчны"
Вось так, 1+1 не заўсёды =2. Таму, колькі б часу хто не вучыў англійскую, як замежную, у слоўнік пры перакладзе заглядаць трэба.

Іншае па тэме:
Перевод игры слов на занятиях по переводу с английского (блог)
Памылковыя сябры перакладчыка (Вікіпедыя)

20.10.2013

Дазвольце Вашу ручку, пані, або сучасныя беларускія дамы і кавалеры



"Целуй ручку! Да, не мне!"
к/ф "Женитьба Бальзаминова"
***
Перш за ўсё лічу вартым распавесці як я выйшаў на даследаванне гэтай тэмы. Мае мама і тата вучылі мяне ў мае юнацкія гады, што ветлівы мужчына цалуе руку дзяўчыне ці жанчыне, і заахвочвалі мяне так рабіць у некаторых сітуацыях, але пры гэтым я бачыў што гэта практычна нідзе не робіцца ў Беларусі. Большасць жанчын і дзяўчат, з якімі я супрацоўнічаў як выкладчык англійскай мовы ці перакладчык ці сустракаўся як сусед ці знаёмы, віталі мяне "безкантактна": проста сказаць "прывітанне" і лёгка кіўнуць галавой было дастаткова. У рэлігійным супалкаванні, да якога я належу, найчасцей за ўсё мужчына і жанчына паціскаюць руку адзін аднаму пры прывітанні ці знаёмстве. Але ў маім жыцці было некалькі сітуацый, якія прымусілі мяне паспрабаваць разабрацца ў якіх межах звычай цалаваць даме руку захаваўся ў сучаснай Беларусі і ў якіх сітуацыях успрымаецца адэкватна. Вось адна з іх.
Я выкладаў у ІПД. Сваіх навучэнцаў я заўсёды ўспрымаю як дзелавых партнёраў, таму перад заняткам я вітаўся за руку з кожным студэнтам-хлапцом, калі была такая магчымасць. І аднойчы адна студэнтка, назавем яе для ананімнасці Іванова, паставіла мяне ў далікатную сітуацыю:
-- А мне, Андрэй Валер'евіч, Вы павінны як ветлівы мужчына пацалаваць руку! -- сказала яна, выцягнуўшы ў мой бок руку літарай "г".
Сітуацыя была тупіковая. Калі я адмовіўся б пацалаваць яе руку, то гэта было б хамствам з майго боку. Проста паціснуць руку таксама было немагчыма, бо дзяўчына паўтарыла свае патрабаванне. А калі б я пацалаваў яе руку, то мусіў б пацалаваць і ўсім астатнім дзяўчынам. А ў сучасных рэаліях гэта ўсё роўна як б я зняў штаны ў аўдыторыі: смешачкі, фотасесія з выкладаннем вынікаў у Інтэрнет, пачырванелыя твары асобных дзяўчат, якія маральна не гатовы каб мужчыны цалавалі ім рукі. Да таго ж, на заняткі любіла хадзіць рознае начальства, каб знайсці за што зачапіцца і дэпрэміраваць педагога на карысць сваёй самаадданай працы. Таму, калі б мяне "застукалі" за цалаваннем ручак, "разбор палётаў" чакаў бы ўсю кафедру. Але ў мяне было нестандартнае рашэнне:
-- Ведаеце, пані Іванова, праблема ў тым, што я не "блакітны" (рогат ў аўдыторыі), і калі я пацалую Вам руку, мне захочацца пацалаваць Вас куды-небудзь яшчэ. Я магу паабдымацца з хлапцамі ці расцалаваць іх у абедзве шчакі, калі трэба, і нічога не адчуць пры гэтым. А з дзяўчатамі ў мяне інакш, таму я імкнуся не кранаць іх ні рукамі, ні губамі.
Другая сітуацыя склалася адносна нядаўна. Адзін мой сваяк часта з замілаваннем цалаваў руку майму старэйшаму сыну, і мне прыйшлось тлумачыць апошняму, што мужчына мужчыне ў нашай краіне руку паціскае, а не цалуе, што ў рэшце рэшт спрарадзіла пытанне а ў якіх выпадках сучасны ветлівы беларус можа пацалаваць руку жанчыне? І як правільна гэта рабіць?
І вось я паспрабаваў ўдумліва разабрацца ў гэтым для сябе і сваіх сыноў. А пішу гэта ў навуковым блозе таму, што знайшоў даволі шмат цікавай інфармацыі, якой няма пакуль на беларускай мове. І я вырашыў залатаць гэту "дзірку" праз некалькі навуковых ан-лайн выданняў і ўласны блог.
Адразу акрэслю адну мяжу, я тут не пішу пра цалаванне рукі, як праяву пяшчоты, якая магчыма ў праяўленні мужа да жонкі, жаніха да нявесты, сына да маці ці бацькі да дачкі і якая ў ідэале павінна рабіцца толькі дома, як і іншыя асабістыя знакі ўвагі: бо камусьці пабочнаму гэта можа быць непрыемна. Гаворка ідзе пра сітуацыі, калі мужчына цалуе руку жанчыне пры знаёмстве, прывітанні, развітанні ці ў знак падзякі і выражае ёй такім чынам сваю павагу.
Маральны кодэкс сучаснага беларуса.
У перапоўненым аўтобусе сітуацыя: малады чалавек сядзіць і гуляе з тэлефонам, а побач стаіць старая жанчына. Урэшце, яна не вытрымлівае:
-- Джэнтльменаў няма!
-- Не, бабуля, адказвае малады чалавек, -- джэнтльменаў поўны аўтобус, вось мястоў няма!
З анекдота
Існуе стэрэатып, што цалаванне жаночай рукі -- адзін з прызнакаў харошага чалавека. Але я ўласна бачыў што гэта далёка не так. Аднойчы нейкі знаёмы маіх бацькоў пры развітанні галантна пацалаваў руку маёй маці, а на наступны дзень ён разводзіўся з жонкай. Дык вось, жонку ён пакінуў з малалетнім сынам і да гэтага часу сынам не цікавіцца. Дарэчы, гэты сын ўжо дарослы (ох, і старэю ж я!), а бацька той толькі аліменты плаціў. Можа ён і ў чымсьці джэнтльмен, але на мой погляд, ён, прабачце, быдла.
Як бачым, ёсць чатыры розныя рэчы, якія нярэдка памылкова лічаць адным і тым жа: вытанчаныя манеры паводзін, высокія маральныя прынцыпы, дабрыня і ветлівасць. Пры гэтым многім беларускім мужчынам не хапае ўсяго гэтага. І акрамя цалавання жаночых рук (якое падчас выклікае спрэчкі і непаразуменні), такія "джэнтльмены" не трымаюцца і больш прызнаных правілаў паводзін: саступіць месца жанчыне ў транспарце, паднесці рэчы, прытрымаць дзвер. І нават калі плённа працаваць над культурай адносін палоў, то ўсё роўна застануцца ўбаку дабрыня і высокія маральныя прынцыпы, якія не магчыма начапіць, як гальштук, і зняць калі захочаш.
Этыкет і ветлівасць.
"Девчонкам я поцеловал руки, чтобы потом позволили себя еще куда-нибудь поцеловать"
В. Винокур
Этыкет і ветлівасць не адно і тое ж. Першае -- гэта строгія падрабязныя правілы, якіх ніхто не можа поўнасцю трымацца, і кожны выконвае некаторыя з іх  адпаведна сваім магчымасцям і выхаванню. Другое ўяўляе сабой выкананне асноўных правілаў прыстойнасці. Але і ветлівасць, і этыкет можна аб'яднаць словамі "самакантроль" і "самаабмежаванне".
Калі ў Інтэрнеце паднімаюць ідэю: было б правільна адрадзіць звычай цалаваць руку даме, і прыводзяць у прыклад суседнюю Польшчу, то звычайна пакідаюць без увагі некаторыя нюансы. Першае, звычай цалаваць руку даме паступова губляе сваю распаўсюджанасць і ў Польшчы, і ў іншых краінах Еўропы. Другое, адрадзіць можна толькі тое, што знікла, а гэты звычай захаваўся ва ўсіх еўрапейскіх краінах, толькі абмежавана. Трэцяе, да масавага ўжывання гэтага звычая грамадства Беларусі маральна не гатова, таму "насадзіць" яго "зверху" ці "знізу" або "збоку" ніхто не здолее. Нават больш просты працэс папулярызацыі беларускай мовы мае шматлікія цяжкасці і магчыма расцягнецца надоўга. Чацвёртае, распаўсюджанне гэтага звычая можа выкарыстоўвацца патэнцыяльнымі лавеласамі, што прывядзе да яго прафанацыі і вульгарызацыі.
Я не настолькі дасканала ведаю правілы этыкету, каб аўтарытэтна даваць парады, і сам трымаюся толькі самых бясспрэчных з іх, таму скажу самае галоўнае з таго, што зразумеў:
Акрамя павагі, цалаванне рукі можа перадаваць розныя адносіны -- пакланенне чалавеку, рамантычны інтарэс або рэлігійны сэнс, -- таму неабходна каб і мужчына, які цалуе даме руку, і жанчына, якой цалуюць руку, і па меньшай меры большасць прысутных пры гэтым правільна разумелі гэты жэст. Інакш будзе, як трапна казаў В. Чарнамырдзін, "жадалі як лепш, а атрымалася як заўжды".
Паколькі сутнасць ветлівасці і этыкету ў самаабмежаванні, мужчына не павінен першым хапаць жаншыну за руку (максімум папрасіць дазвол), гістарычна склалася, што жаншчына першая падае руку мужчыне. Пры гэтым няправільна торкаць яе мужчыне ў вусны згарнуўшы далонь да сябе, як Вікторыя Клачкова з камедыі "Не нарадзіся прыгожай", бо мужчына мусіць мець права выбару -- паціснуць ці пацалаваць. Калі жанчына хоча, каб ёй паціснулі руку, яна падае яе па-мужчынску (далонь убок), але калі яна хоча, каб руку менавіта пацалавалі, то падае яе ўперад перад сабой прыкладна на ўзроўні пояса і трымае далонь уніз. І, як бачым, будучыня цалавання жаночых рук на Беларусі застаецца ў руках саміх жанчын, бо ініцыятыва падаць руку кавалеру належыць даме.
Ветлівы мужчына крыху дакранаецца вуснамі да тыльнага боку жаночай рукі на секунду ці дзве. Можна і не дакранацца, а толькі зрабіць імітацыю пацалунка а-ля Эркюль Пуаро (падобным чынам на Захадзе вітаюць адзін аднаго цалаваннем у абедзве шчакі і пры гэтым толькі дакранаюцца шчакой да шчакі і цалуюць паветра, а не саму шчаку). Выражэнне павагі ці падзякі не пакідае месца бурным эмоцыям - гучна "цмокаць", палка прыпадаць да жаночай рукі, як расійскі спявак Мікалай Баскаў ці экс-прэзідэнт Францыі Жак Шырак, пакрываць пацалункамі пальцы, далонь ці запясце жаночай рукі  можна толькі ў адносінах "муж-жонка" (прычым сам-насам). Таксама трэба памятаць два факта з чалавечай фізіялогіі: 1) верхняя губа з'яўляецца моцным сэнсарам, і гарачыя пацалункі не важна ў якую частку цела могуць прабудзіць жаданне "працягнуць далей", 2) алкаголь спараджае інтарэс да процілеглага полу, і таму падпітаму мужчыне можа здавацца, што ён толькі спрабуе паказаць сябе джэнтльменам, а на самой справе цалаваць жаночую руку яго пабуджаюць гармоны, а не павага да жанчыны. (Дарэчы, жанчынам звычайна непрыемна, калі ім цалуюць рукі вуснамі з якіх ідзе пах перагару з салатам "аліўе".)
Па прычыне ўсяго гэтага мае сэнс трымацца прынцыпа "лепш недарабіць, чым перарабіць". Калі мужчына сумленна лічыць сябе маральна негатовым пацалаваць руку жанчыне ў сітуацыі, дзе гэта лічыцца правільным і пажаданым, ён заўсёды можа лёгка паціснуць ёй кончыкі пальцаў ці паціснуць усю далонь, як мужчыне. Нават калі каму-небудзь гэта будзе не да спадобы. У рэшце рэшт, ветлівасць складаецца і з многіх іншых рэчаў.
Але і беларусам, і беларускам трэба памятаць, што звычай цалаваць даме руку ў знак павагі нікуды не знік, з ім можна нечакана сутыкнуцца ў пэўных колах беларускай інтэлігенцыі або з боку чалавека іншай нацыянальнасці і культуры. Калі стрыманнай беларускай жанчыне цалуе руку больш эмацыянальны паляк, было б з яе боку няправільна аддзёрнуць руку, выцерці яе аб спадніцу ці казаць "што вы, што вы!". Падобнае датычыцца і мужчын. Самаабмежаванне і павага да пачуццяў іншых людзей -- да чаго заклікаюць правілы этыкету і нормы ветлівасці -- выражаюцца не толькі ў тым каб устрымацца ад дзеяння, але і ў тым каб зрабіць прыемнае іншаму. Правільны стасунак да такога звычая, як і да падобных яму абдымкаў, пацалункаў у шчаку можа пабудаваць мосцік паміж людзьмі розных культур ці субкультур і зрабіць добрае ўражанне аб самім чалавеку, яго сям'і, сябрах і народзе.

Гл. таксама:
Ігар Карпенка. Выкладчык. Акцёр. Чыноўнік

Ілюстрацыя зроблена нейрасеткай

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць