14.04.2021

Каранавірус у Беларусі. Частка 7 / Coronavirus in Belarus. Part 7

 У папярэдняй частцы я апісваў развіццё пандэміі ў студзені-сакавіку 2021. У гэтай адлік пачынаецца з 1 красавіка.

In the previous part I described the pandemic in January-March 2021. This part begins from 1 April

1 красавіка мінчане і жыхары іншых месцаў масава пачалі здымаць маскі на вуліцах і больш людзей без масак стала ў памяшканнях. / On 1 April people in Minsk and other places began to take off their masks, more people began to appear umasked indoors.

Чарга ў "Белінвестбанку" 6 красавіка. Кліенты аддзелены ад супрацоўнікаў дзвярыма і вокнамі, і заходзяць у гэтыя дзверы ў масках, але ў маленькім холе могуць расслабіцца. / A queue in Belinvesbank on 6 April. Customers are separated from the bank workers by doors and windows, they put their masks on to enter these doors, yet they can relax unmasked in this small hall.

Вакцынацыя / Vaccination

Масавая вакцынацыя медыкаў Беларусі ад кавіда пачалася 19 студзеня 2021 г. З нядаўняга часу вакцынавацца можа кожны, хто хоча і не мае проціпаказанняў. Праўда, гэта мачыма праз папярэдні запіс ў раённай паліклініцы. Акрамя расійскага "Спутніка" ў Беларусі робяць прышчэпку кітайскай вакцынай ад кампаніі "Сінафарм". Прычым у некаторых паліклініках Мінска спачатку вакцынавалі толькі "Спутнікам", а потым ён скончыўся і сталі карыстацца кітайцскай. У некаторых іншых карыстаюцца толькі расійскай вакцынай. А ў пэўных можна выбіраць паміж расійскай і кітайскай прышчэпкай. Такім чынам ужо вакцынавалі некалькі дзясяткаў тысяч беларусаў па інфармацыі Мінздрава.

Mass vaccination of medical workers in Belarus began on 19 January 2021. Recently anyone can be vaccinated free of charge, if they have no counterindications. Yet one has to book their turn in local polyclinic in advance and wait. Apart from Russian Sputnik they use Chinese Sinopharm vaccine in Belarus. Interestingly, some polyclinics in Minsk had used Spuntnik before they ran out of it and then turned to the Chinese vaccine. Some others use only Sputnik. However, certain polyclinics give a choice between the Russian vaccine and the Chinese one. Thus, tens of thousands of Belarusians got vaccinated as per the info from the Ministry of Health.



Учора я прышчапіўся кітайскай вакцынай. Прыйшлося ісці ў "чужую" паліклініку, дзе я як чалавек, які супрацоўнічае з сістэмай адукацыі, мог запоўніць анкету, прайсці медагляд і атрымаць вакцыну. Спачатку мяне накіравалі ў кол-цэнтр, дзе акрамя мяне сваёй чаргі чакалі яшчэ каля 5 чалавек. Там я чакаў каля 40 хвілін. Медагляд і паперы занялі хвілін 5, а ў кабінет, дзе рабілі вакцынацыю, я патрапіў за хвіліну чакання ў электроннай чарзе. Сам укол не балючы. Праз гадзіну пасля яго і да вечара плячо, куды рабілі прышчэпку, крыху балела. Тэмпература заставалася ў норме. З ранку ўжо нічога не адчуваў увогуле. Паколькі вакцынацыя ад кавіда робіцца ў 2 этапы, мне трэба будзе зрабіць другую прышчэпку 4 мая.

Yesterday I was vaccinated with the Chinese shot. I had to go to a polyclinc outside my registration area where I could be served as an education system worker. I was supposed to fill out a paper, pass a checkup and then get a shot. First, I was sent to their call center where about 5 people were waiting for their turn. I had to wait for about 40 minutes. The checkup and the paper took around 5 minites and the electronic queue to the vaccination room took just a minute. The shot itself wasn't painful. After an hour I felt slight pain in the vaccinated shoulder till the night. My body temperature was normal. Next morning I felt just good. As the covid vaccination takes two stages I'll have to take the other shot on 4 May.

19.04.2021 панядзелак (Monday)
Штодзённы прырост новых выпадкаў кавіда складае ад 800 да 1300+. Тым часам большасць людзей на вуліцах гарадоў ходзяць без масак. На афіцыйных фотаздымках суботніка 17 красавіка я бачыў толькі 2 асобы з правільна надзетымі маскамі...
Daily increase of covid cases is from 800 to over 1300. Meanwhile most people outdoors wear no masks. The official photos of 17 April subbotnik (Saturday in spring spent for neighborhood cleaning by volunteers) show just two individuals wearing masks correctrly or I was able to find just two...

08.05.2021 субота (Saturday)
За апошні час адбылося некалькі пазітыўных падзеяў. На святы 1 мая і 2 мая (праваслаўны Вялікдзень) колькасць людзей, якія масава збіраліся на вуліцах, знізілася ў параўнанні з папярэднімі гадамі. 7 мая аб'явілі аб стварэнні уласна беларускай вакцыны ад кавіда, а 8 мая ў Мінску на "Экспабеле" ў адной з гандлёвых кропак ставарылі цэнтр для бесплатнай вакцынацыі, які будзе працаваць з 10:00 да 21:00.
There have been several positive developments recently. On the holidays of 1 May (Labor Day) and 2 May (Orthodox Easter , most Belarusians are Orthodox), the number of people who gathered en masse oitdoors decreasedcompared to previous years. On 7 May the Belarusian covid vaccine launch was announced, and on 8 May a free vaccination center was set up at one of the outlets in Minsk at Expobel Trading Center, which will be open from 10:00 to 21:00.
 
Цэнтр вакцынацыі на Экспабеле. Фота ТЦ "Экспабел" / Expobel vaccination center. Photo of Expobel Tading Center



4 мая я прышчапіўся паўторна выкцынай "Сінафарм" і атрымаў даведку аб гэтым. Пасля прышчэпкі толькі крыху балела плячо. Самае цяжкае ў гэтай працэдуры было бегаць па розных кабінетах паліклінікі, каб атрымаць штампы і подпісы розных адказных асоб. Гэта рэаліі беларускай бюракратыі.
On 4 May I was revaccinated with Sinopharm vaccine and got a certificate thereof. After the shot I just had some slight pain in the shoulder. The hardest thing for me was to shuttle from office to office of the polyclinic to get signatures and stamps of different people in charge. That's the reality of Belarusian bureaucracy.

18.05.2021 аўторак (Tuesday)

Добрыя і дрэнныя навіны / Good News, Bad News

Пачну з пазітыўнага. За гэту вясну было рэкордна нізкае наведванне масавых і святочных мерапрыемстваў. Нават парад 9 мая прайшоў вельмі сціпла з фактычным зборам ў 2-3 тысячы чалавек у кожным месцы. На футбол і дыскатэкі прыходзяць ад некалькіх чалавек да некалькіх дзясяткаў чалавек. Афіцыйна ў СМІ падаюцца больш значныя лічбы. Мяркую, што гэта больш звязана з бояззю людзей быць затрыманымі ў выпадку палітычных акцый (затрыманні за "палітыку" працягваюцца нават пасля таго як спыніліся масавыя акцыі пратэсту), чым з бояззю захварэць "каронай". Пры гэтым, нажаль, большасць наведвальнікаў масавых мерапрыемстваў ходзяць без масак.
I'll start with the positive. This spring there was a record low attendance at mass and festive events. Even the 9 May (Victory Day) Parade was very modest with an actual gathering of 2000-3000 people in each place. Football and discos visitors range from a few individuals to a few dozen people. Officially, more significant figures are given in the media. I believe that this is more due to the fear of people being detained in the case of political rallies (detentions for "politics" continue even after the mass protests have stopped) than to the fear of falling ill with the "corona". At the same time, unfortunately, most visitors to mass events go there without masks. 

Курсанты ідуць у інтэрнат. Яны часта ў гэтай частцы Мінска (метро "Акадэмія навук") бачны шэрагамі без масак, як на вуліцы, так і ў памяшканнях. Фота 10 мая 2021 г. / Military students are marching to their hostel. They often can be seen marching in rows in this part of Minsk (near Akademija Navuk metro station) without masks indoors and outdoors. Photo of 10 May 2021.


Паміж пазітыўным і негатыўным. Цэнтр вакцынацыі на "Экспабеле" сёння працуе апошні дзень. Яго зачыняюць ў сувязі з рашэннем медыцынскіх органаў аб немагчымасці стварэння неабходных умоў для вакцынацыі ў гандлёвым цэнтры. Пры гэтым прыянятыя меры, каб 2-і ўкол тыя, хто атрымаў першы, абавязкова атрымалі. Тым часам яшчэ адзін пункт вакцынацыі будзе працаваць некалькі дзён на выставе "Ахова здароўя Беларусі 2021" на пр. Пераможцаў 20/2 у Мінску.
Between the positive and the negative. The Expobel vaccination center is working its last day today. It is being closed due to the medical authorities's rulling on the impossibility of creating the necessary conditions for vaccination in a trading center. At the same time, measures have been taken to ensure that those who received the first injection could receive the second one. Meanwhile, another vaccination point will work for several days at the exhibition Healthcare of Belarus 2021 at Praspiekt Peramozcau (Pobediteley Avenue) 20/2 in Minsk.

Сумныя навіны. У мінулую пятніцу памёр у бальніцы мой сябра Валерый, якога я ведаў з 2000 г. Ён ужо трапляў ў мой блог як сын связнога мінскіх падпольшчыкаў. Валерый патрапіў ў бальніцу з падазрэннем на інсульт 3 мая, а 14 памёр ад запалення мозгу і сардэчнай недастатковасці ўскладнёных кавідам. Верагодна, кавід ён атрымаў у бальніцы. 16 мая я быў на развітанні з ім у мінскім крэматорыі. Паколькі ён быў з каранавірусам, труну не адчынялі, але рытыуальны агент казаў, што гэта можна было зрабіць у моргу. Нядаўна мне стала вядома, што ў сакавіку памёр яшчэ адзін мой знаёмы: яму было 91, але здароўе яго было добрым, з нейкай прычыны ён патрапіў у бальніцу, заразіўся кавідам і там пайшоў з жыцця...
Sad news. Last Friday my friend Valery died in hospital; I have known him since 2000. He once appeared in blog as a WWII clandestine contact's son. Valery got to hospital with possible brain enfusion on 3 May and died there from brain fever with a cardiac failure complicated with covid. Apparently, he got the covid in hospital. On 16 May I was at his funeral in Minsk Crematorium. As he had covid, his coffin was closed, yet a funeral agent said it had been possible to open the coffin in the morgue. Recently I leanned that in March another chum of mine had died: he was 91, but in good health; for some reason he went to hospital, got there the covid and passed away.

Валерый за некалькі месяцаў да смерці / Valery's photo a few months before his death.

27.05.2021 чацвер (Thursday)
Працягваю тэму добрых і дрэнных навін за гэты час. У мінулым і гэтым годзе Беларусь стала "краінай без кавіда" (covid-free country) як трапна патлумачыў мне адзін нігерыйскі бізнесмен з маскай на падбародку. Яна стала раем для замежных студэнтаў, транзітных турыстаў і замежных кавід-дысідэнтаў. Выключэнне складаюць кітайцы, якія паслухмяна носяць маскі ў публічных месцах. Я не расіст, але міграцыя розных штамаў кавіда з усяго свету разам з ліберальным масачным рэжымам -- гэта не самая лепшая ідэя падчас пандэміі. Але пасля скандала з самалётам Ryanair 23 мая многія авіякампаніі свету адмянілі рэйсы ў Беларусь і над беларускім небам, што можа хоць часова спыніць абмен штамамі "кароны".

On with good and bad news for this time. Last year and this year, Belarus became a "covid-free country", as one Nigerian businessman with a mask on his chin told me. It has become a paradise for international students, transit tourists and foreign covid dissidents. The Chinese are the exception as they obidiently wear masks in public. I am not a racist, but the migration of various covid strains from all over the world along with the liberal mass requirement here is not the best idea for the pandemic time. But after the scandal with the Ryanair plane on 23 May, the world's airlines canceled flights in Belarus and over the Belarusian sky, which may stop the exchange of strains of the "corona" at least for a while.

Студэнт з Афрыцы ў аўтобусе 91. Мінск, май 2021 г. / An African student on bus 91. Minsk, May 2021

3 афрыканцы без масак у "Дана Мол". Май 2021 / 3 Africans without masks in Dana Mall shopping center.


У Беларусі па-ранейшаму праводзіцца шмат мерапрыемстваў у памяшканнях з парушэннем масачнага рэжыму, як гэта сустрэча праўладных блогераў у Вялікім Камяні пад Мінскам 22 мая. (Скрыншоты з відэазапісу YouTube.) /  Indoor events with mask requirement violations are still held in Belarus, like this meeting of government supporting bloggers in Great Stone near Minsk on 22 May (YouTube screenshots).

Маёй жонцы гэтай вясной давялося працаваць у адным памяшканні з двума кавід-дысідэнтамі, якія прынцыпова адмаўляліся насіць маскі. Абодва захварэлі кавідам, жонцы атрымалася не заразіцца ад іх, бо пра маску і дыстанцыю яна не забывае.  
My wife had to work in one room with two covid-dissidents that stubbornly refused to wear masks. Both had covid after all; my wife had a narrow escape as she keeps mask requirement and the distance.


Але смерць працягвае збіраць даніну. Афіцыйна з пачатку пандэміі памерлі 2811 чалавек (па 10 штодзень). Нядаўна я даведаўся пра смерць яшчэ адной з аднаверніц са Сведкаў Іеговы ад кавіда. Гэта ўжо другая вядомая мне смерць Сведкі Іеговы ў Беларусі ад пандэміі. / Yet the death goes on reaping its toll here. Officially, 2811 people have died since the pandemic began (+10 daily). Recently I learned that one more lady of my fellow believers, Jehovah's Witnesses died of the covid. It's  a 2nd death of a Jehovah's Witness in Belarus that I know about.

07.06.2021 панядзелак (Monday)
Сумна было даведацца пра смерць у маі дзіцячага неўролага, якая была адным з найлепшых спецыялістаў ў Мінску і да якой нам даводзілася звяртацца наконт абодвух сыноў. Яшчэ адно назіранне за вясну: чуць размовы прахожых на вуліцы пра тое, хто ў іх захварэў, хварэе ці толькі што перахварэў кавідам стала нейкай паўсядзённасцю. А летняя спякота павялічыла колькасць людзей без масак у грамадскіх месцах. За апошні час амаль усе, хто прыходзіў да мяне дамоў па дзелавых пытаннях, былі без масак.
It was sad to learn that in May a child neurologist had died in May who used to be one of the best profis in Minsk and whom we would consult about our both sons. Another observation for this dpring: it's quite usual to hear passers-by talk about their folks who got ill, are ill or have been ill with the covid. The summer heat has increased the number of people without masks in public areas. Nearly everybody who recently visited my home on business were not wearing masks.

17.06.2021 чацвер (Thursday)
Учора афіцыйна зарэгістраваная колькасць ахвяр пандэміі ў Беларусі з яе пачатку перайшла мяжу ў 3000 чалавек (на сёння 3015). Паколькі кожны дзень паведамляюць пра новых 8-10 смерцяў (толькі 4 разы за май-чэрвень гаворылі пра 11), але пры гэтым колькасць новых выпадкаў можа вагацца ад 500 да 1000+ чалавек штодзень. Гэта адна з прычын чаму я скептычна стаўлюся да такой статыстыкі.
Yesterday the official pamdemic death toll of Belarus reached the number of 3000 people since the beginning (today it's 3015). As 8-10 deaths are reported daily (4 times in May-June being 11) yet the new cases can range from 500 to 1000+ a day. That's one of the reasons why I'm sceptical about those statistic data.

Сёння мне пашанцавала зрабіць рэдкае фота ў метро: кітаец, які носіць маску з адкрытым носам. Як я не раз пісаў, кітайцы ў Мінску -- самыя дысцыплінаваныя ў плане масачнага рэжыму і парушальнікі трапляюцца рэдка. Астатнія жыхары носяць маскі ў памяшканнях 50/50 і рэдка ў адкрытых месцах, дзе шмат народу (бо лета спякотнае)
 / 
Today I was lucky to make a photo of a Chinese weraring his mask with his nose open. Like I wrote several times the Chinese in Minsk are the most diligent in complying with the mask requirement, so finding a violator among them is a luck. Other city dwellers wear masks indoors in 50/50 ratio and sometimes in outdoor public areas (as the summer is hot).



За апошні час заўважыў такую памылку, якую атрымалася засняць на фота: людзі могуць носіць маску ці рэспіратар, але зняць яго/яе, каб пагаварыць з кімсьці. У абодвух выпадках на фотках вышэй суразмоўцы гэтых людзей былі без масак і не трымалі дыстанцыю.
/
Recently, I noticed and managed to photograph another mistake: people can wear a mask (respirator) and remove it to talk to other people. In both the cases in the photos above their interlocutors weren't wearing a mask nor they kept any distance.

09.04.2021

Операция Север | Operation North | Аперацыя Поўнач

 Мяркую чытачам майго блога можа быць цікава наведаць стрым канферэнцыі на тэму сталінскіх рэпрэсій і 70-годдзя аперацыі Поўнач 9 красавіка


I think my blog readers can be interested in watching a stream of a confeerence about Stalin's repressals in USSR and 70th anniversary of operation North 9 April


Пресс-конференция на тему 70-летия операции "Север" в Москве:


Также: https://1951deport.org/ru/

See also: https://1951deport.org/en/

18.03.2021

Пиянзины. Часть 3. Семейный архив и рабочие документы

 Оцифровка архива Дмитрия Семёновича Пиянзина (1928-2019) продолжается. Как я обещал во 2-й части, здесь я опубликую некоторые документы моей тети, Светланы Дмитриевны Пиянзиной (1955-2001) и часть рабочих документов моего деда.

Светлана Дмитриевна Пиянзина

Младшая дочь моего деда, как и моя мама, закончила Институт Культуры и проработала всю свою жизнь библиотекарем. В середине 1980-х она проработала какое-то время в Чехословакии. Потом вернулась в Минск и работала в разных библиотеках. Как и большинство непубличных людей, она просто делала свою работу без которой невозможно нормальное функционирование общества. Например, когда в 2000 году в школах Минска катастрофически не хватало учителей из-за низких зарплат, Светлана Дмитриевна помимо работы библиотекарем в средней школе 191, вела уроки у некоторых классов.

В подростковые годы и в юности тетя снабжала меня книгами из школьной библиотеки и этим способствовала формированию во мне любви к чтению, которая, похоже, передалась и моим детям. Также она заставляла меня писать диктанты на каникулах и учить английский методом карточек: она делала карточки-перевертыши на библиотечных формулярах. Позднее, этим методом я запомнил много слов английского языка и также учил лексику некоторых других языков самоучкой. Жалею, что не сказал ей за это спасибо.

Был вопрос, в котором у нас шли жаркие споры: религия. Моя тетя была убежденной православной и пыталась привить мне свои ценности. Когда я был атеист, она однажды привела меня в церковь, и я помню то, что чувствовал себя там не в своей тарелке. А когда я стал верующим, но "сектантом", то именно с тихой и сдержанной тетей у меня были самые жаркие споры. Но сейчас я благодарен ей за это. Во-первых, я сам не пускаю на самотек воспитание моих детей (а для нее я был как сын), поэтому я ее прекрасно понимаю сейчас; во-вторых, благодаря тете я основательно ознакомился с критикой своей религии и, как это ни парадоксально, я только больше утвердился в своих убеждениях :). Кстати, одна из притч моей тети и мои выводы по ней попали в этот блог.

Светлана Дмитриевна не была замужем практически всю свою жизнь. Ее отношения с разными мужчинами не складывались по разным причинам, но оказалось, что за несколько дней до своей трагической смерти она тайно вышла замуж за Игоря Николаевича Алешкевича, с которым встречалась последние годы своей жизни, но который крайне не нравился ее родителям.

Тетя Света умерла 10 декабря 2001 г. по пути на подработку: кроме работы библиотекарем, она подрабатывала уборщицей в школе в соседнем с основной работой квартале. Она бежала в эту школу по глубокому снегу в шубе и погибла мгновенно от обширного кровоизлияния в мозг. Это была первая смерть близкого человека в моей жизни.

С.Д. Пиязнзина в молодые и зрелые годы

Свидетельство о рождении Светланы Пиянзиной: она родилась в Стендале (ГДР), где Дмитрий Семёнович проходил службу. Интересно, что документ выдан уже советским консульством в Магдебурге спустя несколько месяцев после ее рождения.

Вот такой набор документов мог быть у советской леди 1970-80-х гг.


Комсомольский билет Светланы Дмитриевны. Когда она была студенткой, взнос составлял 2 копейки, а с зарплаты отчисления шли уже 10 копеек с 45 руб, 40 коп с 77-80 руб и  50 коп со 100 руб. Последний взнос зафиксирован за ноябрь 1982 года. Пошла ли потом тетя в компартию - не знаю...



А взнос в профсоюз уже колебался по неизвестному мне принципу: 80 коп, потом 20 коп, потом 40 коп, 5 коп, снова 20 коп, 80 коп и рубль в 1982 г.

Помимо гражданской специальности библиотекаря, Светлана Дмитриевна имела военно-учетную специальность: медсестра гражданской обороны. Это было обычное дело для советской женщины.

В 1983 г. С.Д. Пиянзина была награждена почетной грамотой за успехи в коммунистическом воспитании детей во время работы в детской библиотеке. Вскоре после этого она уехала на несколько лет в ЧССР, что для советского человека было очень круто (как сейчас получить грин-карту в США).

Рабочие документы Д.С. Пиянзина

Рабочие документы моего деда начинаю публиковать не в хронологическом порядке, а в порядке их доступности моим рукам и техническим средствам. Знаю, что это не совсем методически грамотно, но это лучшее, что я могу сделать в своих обстоятельствах. Начну с диапозитивов для ДОСААФ.


Эти диапозитивы начала 80-х были предназначены для иллюстрирования политинформации на занятиях в технической школе ДОСААФ, где Д.С. Пиянзин работал после ухода из армии в звании подполковника.
Кроме готовых заказанных из Ленинграда диапозитивов, в запасе Дмитрия Семеновича были пластмассовые рамки для новых слайдов. Последние были прочнее хрупких рамок завода-изготовителя.


Надо признаться, большой важности информация на позитивах не представляет: это обычная подборка советских цифр и фактов политинформации, которые никак не проверишь. Но интерес моего деда к техническим средствам обучения и наглядности безусловно, был новаторством для того времени. Сегодня использование электронных презентаций в публичных выступлениях также считается хорошим тоном для докладчика.

Еще одна интересная деталь того времени: обязательная цитата слов действующего генсека КПСС.
Цитата слов Андропова на первом слайде одной из экономических подборок

Цитата слов Черненко на первом слайде другой подборки.

На этом месте делаю паузу. Продолжение следует.

04.02.2021

Яшчэ раз пра сацыяльныя сеткі і месенджары

Калі я пісаў пра сацыяльныя сеткі 5 год таму, я ўзгадаў шмат нюансаў, якія амаль не патрабавалі ўдакладненняў увесь гэты час. Але тэхнічны прагрэс не стаіць на месцы, і выкліканыя  ім змяненні ў грамадстве ствараюць неабходнасць пісаць далей.

Познія 2010-я і частка 2020-х сталі эпохай месенджараў. У Беларусі ў 2020 г. адбыўся выбух папулярнасці месенджара Telegram (ТГ), дзе карыстальнікі могуць ставараць групы, чаты і каналы для розных мэтаў. Часткова гэта звязана з верай, што гэты сэрвіс не выдае дадзеныя карыстальнікаў іншым людзям і арганізацыям. Сакрэтныя чаты ў ТГ сапраўды маюць скразное шыфраванне, але асабістыя дадзеныя карыстальнікаў тэлеграм-каналаў не настолькі абароненыя, як у гэта вераць. Таксама інфармацыя аб тым як распараджаюцца дадзенымі карыстальнікаў кампаніі-ўладальнікі сацыяльных сетак і месенджараў застаецца таямніцай. Акрамя ТГ-каналаў папулярны групавыя чаты ў месенджарах Viber, Skype i WhatsApp.

Вось толькі некалькі прыкладаў як месенджары сталі неад'емнай часткай паўсядзённага жыцця:

Падручнік беларускай мовы для 5 класа: заданне, дзе трэба тэлефонную перапіску аформіць у адпаведнасці з правіламі пастаноўкі знакаў прыпынку.

Рэклама выставы на гарадской афішы

Версія "Рэвізора" Гогаля, дзе дыялогі аформлены ў стылістыцы месенджара.

Можна ўзгадаць і кнігі, дзе частка інфармацыі  -- гэта перапіска ў каментарыях сацыяльных сетак з дэбатамі (вось прыклад апублікаванай кнігі). Калі частка беларусаў святкавала БССР100, у форме пастоў стужкі сацыяльных сетак энтузіясты публікавалі архіўную інфармацыю.

Яшчэ адзін момант: сацыяльныя сеткі і месенджары знішчылі манаполію СМІ ў перадачы інфармацыі і фарміраванню светапогляду насельніцтва. Ва ўмовах Беларусі гэта стала вылілася ў тое, што ў 2010-х многія дзяржаўныя СМІ сталі жыць у нейкай рэзервацыі знікаючай аўдыторыі лаяльных чытачоў, слухачоў і гледачоў, і даводзіць праз іх пазіцыю дзяржаўных органаў да шырокіх колаў насельніцтва стала нерэальна. Магу памыляцца, але ў мяне такое ўражанне...

Таксама СМІ сутыкаюцца з выклікам свабоднай крытыкі свайго кантэнту праз каментарыі ў сацсетках. Ан-лайн рэсурсы ў Беларусі маюць некаторы кантроль над каментарыямі, бо да гэтага іх абавязвае дзяржава. Аднак сацыяльныя сеткі нівеліруюць гэты кантроль, бо там больш адчування ананімнасці. Вось прыклад:


Дзяржаўная газета "Заря" публікуе ў сацыяльнай сетцы на сваёй старонцы тэкст артыкула, дзе ідзе палеміка з крытыкай аднаго з недзяржаўных СМІ...

...а ў першым каментарыі чытач лагічна паказвае хібы афіцыйнага абвяржэння.

Магу зазначыць, што і сама наяўнасць шматлікіх ТГ-каналаў, блогаў, старонак і груп у сацыяльных сетках разам з лёгкасцю стварэння інфармацыі з дапамогай смартфона кідае выклік СМІ, бо папулярнасць альтэрнатыўнага кантэнта прымушае іх рэагаваць на паведамленні каналаў ці блогаў, прыдаючы ім яшчэ больш папулярнасці. Раней пазбегнуць асвятлення нейкіх пытанняў было лягчэй. У выніку беларускія СМІ ўсё больш робяцца падобнымі на фармат блогаў і маюць свае каналы ў ТГ і старонкі ў сацыяльных сетках.

У Фэйсбуку з пачатку 2020-х з'явіліся функцыя абвяржэння фейкаў. Вось так яна працуе на наступных прыкладах:
Пост у ФБ па расійска-ўкранскаму ўзброеннаму канфлікту 2022 г. атрымаў такі цэтлік.

А гэты непрыглядны фотакалаж мае ілжывую інфармацыю: фота сына прэзідэнта Эстоніі з'яўляецца фейкавым і распаўсюджваецца для распальвання нянявісці.

Таксама 2020-2021 гг. сталі часам віртуальных баёў паміж рознымі палітычнымі поглядамі ў Telegram-каналах.

Захоп пратэстнага ТГ-чата Лошыцы (Мінск) праўладнымі хакерамі. Люты 2021 г.

Праўладны ТГ-канал "Жоўтыя слівы" здзекуецца з таго, што на акцыю пратэста ў канцы мая 2021 г. у Мінску выйшлі толькі 9 чалавек. Для кантрасту гэты канал прыводзіць праўладную акцыю ў г. Жодзіна, дзе маршам прайшло каля 20 чалавек, частка з якіх была апранута ў спартыўную форму курсантаў МУС. Папярэджанне: на дадзеным канале ёсць заклікі да нянавісці па сацыяльнай прыкмеце і ненарматыўная лексіка! Скрыншот прыведзены ў ілюстратыўных мэтах як частка даследвання па гісторыі Беларусі 21 ст. і не мае мэты папулярызацыі дадзенага канала!

Дыскусія паміж функцыянерамі афіцыйнага прафсаюза адной вну і студэнтамі-пратэстоўцамі.

Дзейнасць папулярных ТГ-каналы (у дадзеных выпадках 2 прызнаныя экстрэмісцкімі ў РБ поўнасцю ці часткова) суправаджаецца з'яўленнем "хейтэрскіх" каналаў. Два прыклады вышэй адлюстроўваюць тэндэнцыю: канал з крытыкай пэўнага іншага канала робяць з падобнай назвай і напаўняюць разборам хібаў крытыкуемага канала ці яго аўтара(ў), звычайна, без якой-небудзь іншай павесткі. Папярэджанне: скрыншоты зроблены з каналаў, дзе сустракаецца мова нянавісці, ненарматыўная лексіка (у канале справа), тэорыі змовы наконт covid-19 (канал злева). Скрыншоты прыведзены ў ілюстратыўных мэтах як частка даследвання па гісторыі Беларусі 21 ст. і не мае мэты папулярызацыі ні дадзеных каналаў ні каналаў, крытыкуемых гэтымі каналамі і прызнаных экстрэмісцкімі ў РБ!
Дарэчы, рыторыка многіх "хейтэрскіх" старонак вельмі падобна да аргументаў клубаў былых жонак і антыкульцістаў.

Яшчэ сацыяльныя сеткі сталі месцам, дзе можна стварыць ілюзію поспеху і казачнага жыцця. Людзі выкладаюць фота і відэа свайго адпачынку ці маёмасці, нярэдка з элементамі падману: сфоткацца на недарагім чарнаморскім курорце з пальмамі і малпамі быццам пабываў на экзатычным востраве ці з дапамогай фотамантажу зрабіць сэлфі на фоне Эйфелевай вежы дзеля павышэння сваёй папулярнасці ў сацсетках стала чымсьці нармальным, нават калі ўсе там разумеюць, што фотка "ліпавая". Звычайнай справай бывае даведацца са стужкі, маўляў, Фейсбука, што ў сябра з'явілася новая дзяўчына, а сяброўка выйшла замуж, і праз некаторы час выпадкова даведацца, што сябра ажаніўся на зусім іншай дзяўчыне, а сяброўка фоткаецца толькі з дзіцём, якога выхоўвае адна, бо пра развод і расставанні людзі пішуць рэдка. Сустракаў выраз "інстаграмная сям'я", у якога могуць быць 2 значэнні: 1) шчаслівая і паспяховая сям'я; 2) сям'я, якая мае выгляд адсутнасці праблем, калі судзіць па фотках у Інстаграме, але пры гэтым іх мае насамрэч. Такім чынам, сацыяльныя сеткі ўсё радзей робяцца аналагам асабістага дзённіка і часцей робяцца месцам, дзе можна стварыць ілюзію поспеху, дасягненняў і шчасця.

На гэтым фоне псіхолагі нават адзначаюць старую праблему на новы лад: людзі бачаць стужку навін ад сваіх сяброў і ім здаецца, што толькі сябры жывуць сапраўды цікавым і шчаслівым жыццём, а яны самі жывуць у нейкай шэрасці і панурай паўсядзённасці. І гэта падводзіць да, бадай, галоўнага, што трэба ведаць пра сацыяльныя сеткі і месенджары: гэта толькі частка жыцця, важная, як сямейны альбом ці тэлефонны нататнік, але далёка не галоўная. Падабайкі і ўвага ан-лайн могуць быць прыемнымі, але не замяняюць рэальных адносін, рэальнага жыцця, якое немагчыма поўнасцю адлюстраваць інстаграмнымі фоткамі. Таксама, вучыцца радавацца чужым поспехам і знаходзіць добрае і цікавае ў панурай паўсядзённасці -- гэта нялёгкая навука, але вартая намаганняў.

Нарэшце сацсеткі сталі папулярным сродкам усталявання кантактаў з людзьмі. Вясной 2022 года стаў сведкам такой размовы ў адным мінскім двары паміж маладымі аўтамабілістамі: мужчынам і дзяўчынай.
-- Девушка, добрый день! Можно ваш Инстаграм?
-- Добрый день. Извините, но я замужем.
-- Ничего страшного. Извините. Хорошего дня!

26.01.2021

Каранавірус у Беларусі. Частка 6 / Coronavirus in Belarus. Part 6

Працягваю хроніку пандэміі COVID-19 у Беларусі. Падзеі з 28 лютага 2020 па 9 студзеня 2021 апісаны ў частцы 1, частцы 2, частцы 3, частцы 4 і частцы 5.

I hereby go on making COVID-19 pandemic chronicle in Belarus. The events from 28 February 2020 to 9 January 2021 can be found in Part 1, Part 2, Part 3, Part 4 and Part 5.

25.01.2021 аўторак (Tuesday)

Нам з жонкай пашанцавала, што большая частка работы ў гэтым месяцы была праз інтэрнэт. У многіх гарадах па-ранейшаму дзейнічае масачны рэжым, але за яго парушэнне звычайна не караюць. Адзіны выпадак патрапіў у СМІ: мужчыну ў Мінску, які прыйшоў у магазін без маскі, аштрафавалі, але не за факт адсутнасці маскі, а за спрэчкі з касірам, які адмовіўся абсугоўваць такога кліента і з міліцыяй. Большасць мінчан трымае рэжым, але ў дварах ці малалюдных месцах могуць быць без масак і проста трымаць дыстанцыю. Таксама бывае, што пасля дзелавых нарадаў людзі здымаюць маскі і п'юць чай/каву разам у адным памяшканні. І, нажаль, на праваслаўных набажэнствах нярэдка людзі не носяць маску ці носяць неправільна.

Me and my wife were lucky this month to have most of our workload on-line. Many cities/towns still have a mask requirement, yet for it's violation there's no penalty. One case was reported by mass media: a man in Minsk came to a shop without any mask and was fined not for the absence of a mask, but for his argument with a cashier who had refused to service him and with the police as well. Most people in Minsk keep the reuirement, yet they can have no mask when they're in a residential areas and other places with few people around; they just keep a distance then. It also happens that after a business talk people can take off their masks to drink tea/coffee together in the same room. And, unfortunately, at Orthodox religious services it isn't uncommon for the visitors to fail to wear a mask or to wear one incorrectly.


Прывакзальная плошча (Мінск). Студзень 2021 г. Людзі чакаюць свае міжгарадскія маршруткі. Большасць без масак але трымаюць дыстанцыю. Спадзяюся, што ўсе надзенуць маскі ў маршрутках... / Pryvakzal'naja Plosca (Minsk). January 2021. People are waiting for their shuttle vans to get to other towns/cities. Most have no masks yet they keep some distance. Hope they all will put their mask on inside the vehicle.

У гэтым вагоне метро на здымку можна знайсці 2 дзяўчыны без масак. Звычайна бачу аднаго парушальніка на вагон. / In this metro car you can find 2 girls without masks in the photo. Usually, I see one unmasked individual per car.

На сённяшні дзень рэгіструецца каля 1700 новых выпадкаў кавіда штодзень у сярэднім, а  колькасць памерлых склала ўчора 1658 чалавек. Асаібіста я мяркую, што колькасць людзей, якія маглі б жыць, калі б не пандэмія, і якіх больш няма, можа скласці каля 10000 чалавек. Чаму? Я пісаў у папярэдніх частках. Быў бы толькі рады памыліцца.

As per today about 1700 new covid cases are registred daily on average and the death toll as per yeterday was 1658 people. I personally think the number of people who could keep living but for the pandemic can be up to 10000. Why? I wrote about it in previous parts. And I'd be happy to err in this matter.

21.02.2021 нядзеля (Sunday)

Колькасць рэгіструемых новых выпадкаў штодзень знізiлася да 1300, а колькасць мінчан, якія ігнаруюць масачны рэжым ці носяць маскі неправільна паступова расце. Пакуль аштрафаваны 1 беларус і 20 замежных грамадзян за парушенне масачнага рэжыму ці самаізаляцыі, але ў значнай большасці за такія парушэнні нічога не бывае.

The amount of new cases registered daily dropped to 1300, the number of people in Minsk ignoring mask requirements or wearing masks incorrectly is growing step by step. So far 1 Belarusian and 20 foreigners have been fined for mask requirement or self-isolation requirement violation, but in most cases such violators go unpunished.


Жанчына без маскі ў вагоне метро побач з плакатам "Выкарыстанне маскі абавязкова!" / A lady without a mask is sitting in a metro carriage next to a Wearing Mask is Required! poster.


2 супрацоўніцы 19-й мінскай дзіцячай стаматалагічнай паліклінікі без масак у холе паліклінікі. / 2 employees of 19th Child Dental Polyclinic in Minsk without masks in the polyclinic hall.


У гэтым вагоне метро я ўбачыў каля 5 парушальнікаў, у кадр патрапілі толькі 2. / In this metro carriage I saw about 5 mask-rule violators, but just two of them got to the photo.


Гэты мужык прынцыпова адмаўляўся надзець маску ў магазіне "Дамашні", каля метро "Ўсход". Касірка прымусіла яго набыць маску на касе за 20 капеек і ён дэманстратыўна начапіў яе на вуха. Яго сабрук (побач з ім у карычневай куртцы) таксама быў без маскі, але ў суседняй касе яго абслугавалі без праблем. / That guy stubbornly refused to wear a mask in Damashni shop near Uschod metro station. The teller made him buy a mask for 0.1 $ and he put it on his ear pointedly. His buddy (next to him in a brown overcoat) had no mask, but was served at another cash desk without any fuss.


11-12 лютага ў Мінску прайшоў Усебеларускі народны сход з 2400-2700 удзельнікамі. Удзельнікам раздалі маскі, але на тэлетрансляцыі многія ў зале былі без масак і ніхто не трымаў дыстанцыю. / 11-12 Fabruary National People's Assembly (a people's two-day parliament-type gathering) with 2400-2700 delegates took place. The delegates were given masks, but the TV broadcast showed many without them and none kept any distance.


Хлопец без прапануе дзяўчынам абняцца ў Дзень закаханых у Дана Моле, дзе дарэчы ўжо некалькі месяцаў не працуюць дызінфекцыйныя кабінкі на ўваходзе. / A guy offers free hugs to girls on St. Valentine's Day in Dana Mall center. By the way, the center entrance disinfection boxes broke down a few months ago.


Некаторыя кідаюць выкарыстаныя маскі на дарогу ці ля дарогі, але большасць карыстаецца сметніцамі. / Some people throw disused mask on a path or by it, yet they the majority use rubbish bins.

Цырымонія паціскання рук у вайскоўцаў 22 лютага і міліцыянераў 23 лютага, як перадача энергіі ад прэзідэнта краіны, руку якога паціскаў адзін з афіцэраў. ТГ-канал "На страже Родины". / Handshaking ceremony among military officers (22 February) and police officers (23 February) as energy passing from the country President, with whom one of the officers shook hands. Na Strazhe Rodiny Telegram Channel

27.02.2021 субота (Saturday)

У гэты дзень год таму ў Беларусі выявілі першага пацыента з кавідам - іранскага студэнта, які лёгка перахварэў каранавірусам. Так пачаўся кароткі перыяд шчыльнай ізаляцыі кантактаў і хворых у бальніцы, пасля чаго пандэмія стала набіраць абароты. Гэта быў час калі беларусы навучыліся самаарганізацыі ў ініцыятыўныя групы, а дыстанцыйнае навучанне і работа з дому сталі доляй многіх, а не некаторых. У туалетах стала рэгулярна з'яўляцца мыла. Мая жонка навучылася рабіць маскі з розных матэрыялаў, а я нядаўна адкрыў для сябе магчымасць сушыць намоклыя маскі над сушылкамі для рук.

On this day a year ago the first covid patient, a student from Iran with light symptoms, was traced in Belarus. Thus a short period began of mass hospital isolation of contacts and patients follwed by the pandemic outburst. This was a time when Belarusians learned to make initiative groups and distant study or work became the choice of many, not some. It became natural for WCs to have soap, not as before. My wife learned to make masks of different materials, and I recently discovered for myself a possibility to dry wet masks with hand dryers.

13.03.2021 субота (Saturday)

Колькасць новых выпадкаў, зарэгістраваных штодзень, знізілася да 600-800, але 11 сакавіка ў Беларусі аб'явілі аб з'яўленні некалькіх чалавек з брытанскім штамам кавіда. Таксама паступова расце колькасць парушальнікаў масачнага рэжыма і частка навучальных устаноў, якія трымаілся дыстанцыйнага навучання, адмовіліся ад яго.

New covid cases number per day dropped to 600-800, yet on 11 March they reported that several people have the Brittish strain of covid. Also the number of mask requirement violators grows gradually and some educational establishments that used remote education have rejected it so far.

21.03.2021 нядзеля (Sunday)

Колькасць новых выпадкаў штодзень зноў вырасла да 1100-1400. Прыкладна 9 выпадкаў смерці паведамляюць штодзень, але невядома наколькі можна верыць гэтым лічбам. 7-8 студзеня паводле слоў д-ра Мартава з Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх некалькі разоў спынялі працу; ён адмовіўся паведаміць СМІ колькі чалавек загінулі, але па яго адказу можна зразумець, што іх было як мінімум 3 ці 4. Афіцыйнае расследванне пацвердзіла факт збояў, але чыноўнікі міністэрства аховы здароўя заявілі, што ніводная смерць не была звязана з гэтымі збоямі. Таксама медыкі чакаюць 3-й хвалі кавіда ў канцы сакавіка ці пачатку красавіка.

The number of new cases daily has grown to 1100-1400. About 9 deaths are reported every day, but it's hard to say if this info could be trusted. 7-8 January according to Dr. Martau's words from Vitebsk Emergency Care Hospital artificial ventillation devices stopped working several times; he refused to tell the media how many people died from this, yet his answer shows they were at least 3 or 4. The official investigation confirmed the device faults, yet Health Ministry officials said no death is relevant to these faults. Also the doctors expect the 3rd wave of covid at the end of March or the beginning of April.

Палітычны крызіс у Беларусі зараз не настолькі востры, як у маі-снежні мінулага года. Але эканамічны крызіс набірае абароты. Растуць цэны і падаткі разам з некаторым ростам інфляцыі, але даходы нашай сям'і, як і многіх іншых беларускіх сем'яў знізіліся. Пакуль не ідзе гаворка пра голад ці недахоп прадуктаў харчавання, але не выключаю і такое праз некаторы час.

The political crisis in Belarus is not as hot now as it used to be in May-December last year. But the economic crisis is getting worse. Prices and taxes grow with some inflation increase, yet our family income deacreased as well as many other familes'. Right now there's no famine or food dhortage, but I can't say it's impossible in the future to come.

25.03.2021 чацвер (Thursday)

Хаця паступова расце колькасць людзей і арганізацый, якія адмаўляюцца ад дыстанцыйнай працы, а за парушэнне масачнага рэжыму звычайна нічога не бывае, сёння і ў бліжэйшыя дні шэраг вну пераходзіць на дыстанцыйнае навучанне. З другога боку, у школах бацькоў актыўна запрашаюць сёння вечарам на кансультацыі з настаўнікамі, хоць у апошнія месяцы сустрэчы з настаўнікамі не праводзіліся з прычыны пандэміі. Найбольш відавочная прычына можа быць у жаданні адміністрацыі сталіцы і іншых гарадоў Беларусі прадуліхіць масавы ўдзел у святкаванні Дня Волі, якое ў гэтым годзе строга забаронена.

Though the amount of people and entities that refuse remote work gradualy grows and usually mask requirement violators go unpunished, today and in some days to come several universities turn to online education. On the other hand, parents are invited to schools tonight to consult teachers, while for several months it was impossible to meet with teachers due to the pandemic. Most probably it all happens due to the municipal authorities' wish to prevent people to celebrate today's Freedom Day, which is strictly banned this year.
Спратсмены ў метро. Амаль усе без масак і трымаюцца шчыльным кругам. Людзі часта так робяць, калі сустракаюцца са знаёмымі. / Spotstsmen in subway, most without masks and they stand close to one another. People often do so when meet others they know.
Дарэчы ў метро можна праходзіць без маскі, бо ахова толькі нагадае пра яе, але затрымліваць не будзе. / By the way, it's possible to get to the subway without a mak as the guards just remind people to wear them, but don't stop those who don't.

На гэтым тыдні роўна год як мая сям'я наведвае ўсе рэлігійныя мерапрыемствы толькі па відэасувязі ці ў відэазапісу. І на гэтым тыдні будзе другая Вячэра ў такім фармаце. Мне нармальна, але ведаю, што некаторым гэта стварае моцны сум.

This week it's a year my family attend all religious events via viodecoferencing or video watching. This week there will be a 2nd Memorial of that format. I'm ok about that, but I know that some people get very depressed by this.

31.03.2021 серада (Thursday)
Год таму паведамілі пра першую смерць ад каранавіруса ў Беларусі. Хадзілі чуткі, што яшчэ некалькі чалавек памерлі раней. На сённяшні дзень, паводле звестак Мінздароўя, памерла 2247 чалавек з кавідам. Магчыма, што колькасць ахвяр "кароны" значна больш.

A year ago the first death from the coronavirus was reported in Belarus. Rumors were spread that some other people had died before. As per today the Ministry of Health statistics tell of 2247 dead from the covid. "Corona" death toll may be event bigger.


26-27 сакавіка тысячы людзей сабраліся на канцэрт на "Мінск-Арэне". Многія не выконвалі масачны рэжым і ніхто не сачыў за гэтым. Колькасць такіх у горадзе расце разам з цёпылм надвор'ем. Фота TUT.BY / On 26-27 March thousands went to Minsk Arena to a concert. Many failed to keep the mask requirement, yet nobody controled that. The number of those who don't wear a mask grows as the weather gets warmer. Photo of TUT.BY.

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць