11.01.2024

Песні, якія сталі пераасэнсаваннем вершаў

Не сакрэт, што песні могуць змяніць успрыманне вершаў, паказаць словы паэта пад іншым вуглом. Бывае нават, што песня перадае зусім іншую думку, чым хацеў сказаць аўтар верша... Прапаную чытачам блога некалькі прыкладаў такіх пераасэнсаванняў.

1) "Любочка" ў Агніі Барто (1945) і гурта "Маша і мядзведзі" (1997)


Песня гурта "Маша і мядзведзі" (кліп ўверсе) стала поўным перасэнсаваннем верша А. Барто (ніжэй). З верша нават былі выкінуты словы (вылучаны чырвоным), якія мянялі яго рытм на маршавы і перадавалі галоўную думку паэтэсы: за знешняй прыгажосцю і прывабнасцю дзяўчыны прыхаваны яе хамства і эгаізм.

Синенькая юбочка,

Ленточка в косе.

Кто не знает Любочку?

Любу знают все.

Девочки на празднике

Соберутся в круг.

Как танцует Любочка!

Лучше всех подруг.

Кружится и юбочка

И ленточка в косе,

Все глядят на Любочку,

Радуются все.

Но если к этой Любочке

Вы придете в дом,

Там вы эту девочку

Узнаете с трудом.

Она кричит ещё с порога,

Объявляет на ходу:

— У меня уроков много,

Я за хлебом не пойду!

Едет Любочка в трамвае —

Она билета не берет.

Всех локтями раздвигая,

Пробирается вперед.

Говорит она, толкаясь:

— Фу! Какая теснота!—

Говорит она старушке:

— Это детские места.

— Ну садись,— вздыхает та.

Синенькая юбочка,

Ленточка в косе.

Вот какая Любочка

Во всей своей красе.

Случается, что девочки

Бывают очень грубыми,

Хотя необязательно

Они зовутся Любами.

Замест вылучанага мной чырвоным зместу верша ў "Машы і мядзведзяў" гучаў прыпеў:

Liebe, liebe, amore, amore

Либо-либо, любовь

Liebe, liebe, amore, amore

Либо-либо, любовь

Такім чынам, павучальны сэнс паэтычнага твору Барто саступіў месца простаму апісанню танца дзяўчыны ў стылі "поп". Але папулярнасць "папсовай" версіі "Любочки" даў вершу другое жыццё ў 90-я і 2000-я. Нават майму малодшаму сыну было лягчэй вучыць яго на памяць дзякуючы версіі "Машы і мядзведзяў".

2) "Каждый хочет любить" (Лявонцьеў, 1999)  і "Интервенты" (Нясмелаў, 1920)

Многія чулі песню В. Лявонцьева "Каждый хочет любить", але не так вядома, што ў яе аснову быў пакладзены верш Арсенія Нясмелава "Интервенты". Перадрукоўваю арыгінал верша з блога ЖЖ карыстальніцы Staroverca:

Серб, боснийский солдат, и английский матрос

Поджидали у моста быстроглазую  швейку.

Каждый думал: моя! Каждый нежность ей нёс

И за девичий взор, и за нежную шейку...

И врагами присели они на скамейку,

Серб, боснийский солдат, и английский матрос.

Серб любил свой Дунай. Англичанин давно

Ничего не любил, кроме трубки и виски...

А девчонка не шла. Становилось темно.

Опустили к воде тучи саван свой низкий.

И солдат посмотрел на матроса, как близкий,

Словно другом тот был или знались давно.

Закурили, сказав на своём языке

Каждый что-то о том, что Россия - болото.

Загоралась на лицах у них позолота

От затяжек...  А там, далеко, на реке,

Русский парень запел заунывное что-то...

Каждый хмуро ворчал на своём языке.

А потом в кабачке, где гудел контрабас,

Недовольно ворча на визгливые скрипки,

Пили огненный спирт и запененный квас

И друг другу сквозь дым посылали улыбки

Через залитый стол, неопрятный и зыбкий,

У окна, в кабачке, где гудел контрабас.

Каждый хочет любить, и солдат, и моряк,

Каждый хочет иметь и невесту и друга,

Только дни тяжелы, только дни наши - вьюга,

Только вьюга они, заклубившая мрак.

Так кричали они, понимая друг друга,

Чёрный сербский солдат и английский моряк.

Кліп песні Лявонцьева

У версіі песні Лявонцьева баснійскі салдат стаў "югаслаўскім" (такой краіны як Югаславія не існавала ў 1920 г., бо да 1929 г. яна называлася Каралеўствам Сербаў, Харватаў і Славенцаў), а абставіны і месца іх сустрэчы былі схаваны. Замест вайскоўцаў, якія рызыкавалі сваім жыццём на тэрыторыі Расіі падчас Грамадзянскай вайны 1918-22 гг. і самі не ведалі навошта, з'явіліся два мужчыны з розных краін і культур, якія чакалі адну дзяўчыну, не дачакаліся, напіліся разам ў карчме і з сапернікаў ператварыліся ў сяброў. Драма ператварылася ў вадэвіль.

Цікава і тое, што малавядомы верш стаў песняй у 1999 г., калі ішлі баявыя дзеянні ў Косава, дзе албанцы змагаліся за незалежнасць ад Югаславіі, а ЗША і Вялікабрытанія праводзілі спецаперацыю на баку албанскіх паўстанцаў. На фоне канфлікта песня пра югаслаўскага салдата і англійскага матроса, якія хочуць кахаць, мець нявесту і сябра, гучала як сваеасаблівы заклік да міру. Але косаўскі канфлікт сышоў у цень і "Каждый хочет любить" стала яшчэ адной песняй пра каханне, сяброўства і п'янку :)

Дадам яшчэ адну дэталь, важную для мяне. Аўтарка ЖЖ, дзякуючы якой я пазнаёміўся з гісторыяй песні Лявонцьева, вельмі катэгарычна ставіцца да паэта Нясмелава па прычыне яго антысавецкіх поглядаў, супрацоўніцтва з белагвардзейскай эміграцыяй і японскай разведкай на тэрыторыі Кітая. Але я пішу без ярлыкоў і ацэнак. Мінулае і погляды Нясмелава, як і Лявонцьева або самой блогеркі Staroverca, для мяне не маюць значэнне. Тым больш, што гэта паведамленне пра вершы і песні, а не пра палітычныя погляды і ўчынкі іх аўтараў.

3) Requiem М. Цвятаевай у выкананні А. Пугачовай

Кліп песні "Рэквіем"

Твор М. Цвятаевай "Рэквіем" (1913) стаў песняй Алы Пугачовай ў 1988 г. Прымадона перадала верш Сярэбранага веку песняй слова ў слова. Тады здаецца ў чым тут змяненне? На мой погляд, Пугачова была такой выканаўцай, якая найлепш перадала эмоцыі і пачуцці аўтаркі верша і тым адцяніла Цвятаеву. Ва ўсялякім разе, і ў мяне, і ў многіх жыхароў позняга СССР ды постсавецкай прасторы словы "Рэквіема" асацыююцца менавіта з Пугачовай, а не з Цветаевай.  Марына Цвятаева скончыла жыццё самагубствам у 1941 г., калі яе жыццё і паэзія мелі значэнне для невялікага кола знатакоў і ніхто на ўвесь Савецкі саюз не чытаў (не тое, каб спяваў!) яе "Рэквіем". Пугачова стала адной з самых аўтарытэтных спявачак СССР і сучаснай Расіі, ёй ужо 74 гады і пакуль усе мы смертны, нажаль. Таму яе магчымая ў нейкай будучыні смерць верагодна зробіць песню "Рэквіем" напамінам больш пра прымадону, чым пра паэтэсу Сярэбранага веку. 

4) "Спадчына" Янкі Купалы і ансамбля "Песняры"

Кліп песні "Спадчына"

Фактычна песня "Спадчына" з'яўляецца скарочанай версіяй аднайменнага верша Янкі Купалы (1913), тэкст якога публікую далей:

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

І лесу шэлест верасны,

І ў полі дуб апалены.

Аб ёй мне будзіць успамін

На ліпе бусел клёкатам

І той стары амшалы тын,

Што лёг ля вёсак покатам;

І тое нуднае ягнят

Бляянне-зоў на пасьбішчы,

І крык вароніных грамад

На могілкавым кладзьбішчы.

І ў белы дзень і чорну ноч

Я ўсцяж раблю агледзіны,

Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,

Ці трутнем ён не з'едзены.

Нашу яго ў жывой душы,

Як вечны светач-полымя,

Што сярод цемры і глушы

Мне свеціць між вандоламі.

Жыве з ім дум маіх сям'я

І сніць з ім сны нязводныя...

Завецца ж спадчына мая

Усяго Старонкай Роднаю.

Калі ў сітуацыі з Цвятаевай і Пугачовай песня адцяніла верш, то тут "Песняры" проста пакінулі  думкі пра абарону спадчыны верша без увагі. Хутчэй за ўсё гэта было жаданне не адкінуць нешта як малаістотнае, а ўпісацца ў фармат эстраднай песні. І слава "Песняроў", песні якіх гучалі ва ўсім СССР, пацягнула і верш Купалы ва ўсесаюзную папулярнасць. У Беларусі верш Купалы вучаць у школе, таму вядомасць слоў "Спадчыны" не залежыць ад ужо мінулай славы "Песняроў".

Фармат папулярнай эстраднай песні мусіў выканаўцаў скараціць твор Купалы, але ведаю сітуацыю, калі верш "Спадчына" прачыталі без скарачэнняў у стылі рэп. Гэта адбылося прыкладна ў 1999 ці 2000 г. у 1-й гімназіі г. Барысава на ўроку беларускай літаратуры. Вучні заўважылі, што верш добра кладзецца на рытм папулярнай тады песні, і на матыў гэтага рэпа адзін з іх прачытаў пераказ прама на ўроку. Настаўніца беларускай літаратуры пачырванела, але не спыніла самадзейнасць. Клас адбіваў такт у падтрымку таварыша і так Купала прагучаў па-сучаснаму. Мой брат вучыўся ў тым класе, бачыў гэту сітуацыю на ўласныя вочы, і тады гэта здавалася смешным эпізодам яму і мне. Цяпер я разумею, што гэта была стыхійная праява дыялога культур і пераемнасці пакаленняў. І менавіта так быў перададзены сэнс захавання нацыянальна-культурнай спадчыны да якога заклікаў паэт.

Гл. таксама

Песні, сэнс якіх звычайна разумеюць няправільна

Жалобны марш Шапэна

30.12.2023

2023 год идет к финалу

 


Этот год остался относительно стабильным и для меня, и для страны. Мои расходы на жизнь постепенно начинают догонять доходы и скоро совсем сравняются, но затрудняюсь сказать типичная ли эта ситуация для белоруса.

В стране

Из самых громких изменений, возможно, стоит выделить размещение тактического ядерного оружия РФ на территории Беларуси впервые после ядерного разоружения Республики в 1992-1996 гг. Другие события вроде ввода на территорию Синеокой военных из ЧВК "Вагнер", после попытки похода последней на Москву, а затем и последующего вывода этой военной группы из Беларуси, могли казаться значительными в моменте, но выглядят лишь эпизодом на фоне российско-украинского конфликта. 

Из прочих событий года, значимость которых не берусь определять, выделил вот какие:

Год начался и закончился обсуждением молодежных разборок

В январе по разным странам бывшего СССР прокатились стычки молодежных группировок в общественных местах, зачинщиками которых в большинстве случаев стали последователи движения ЧВК "Рёдан", называвшие себя частной военной компанией "по приколу". В Беларуси драки не допустили массовыми превентивными задержаниями в нескольких крупных городах и последующими попытками контроля за любителями аниме вообще, даже мирными. В декабре в России вышел сериал "Слово пацана" о молодежных бандах Казани конца 80-х,  набравший быструю популярность среди русскоязычных зрителей и риторика опасения что история повторится и найдутся многие подражатели, снова охватила СМИ Беларуси и России.

Также этот год стал временем ротации в политическом и экономическом поле. В течении года разрегистрировали партии: БНФ-КХП, БНФ, партия "зелёных", "Грамада", Республиканская партия, ОГП, Аграрная партия, Социал-демократическая партия народного согласия Белорусская патриотическая партия и Белорусская социально-спортивная партия. Перерегистрированы КПБ, ЛДПБ, Республиканская партия труда и справедливости и зарегистрирована одна новая партия: "Белая Русь".

Ротация охватила и коммерческие организации. 



На месте исчезнувшей сети магазина "Домашний" появляется дискаунтер "Грошик", активно использующий белорусский язык в оформлении товаров.


В январе 2023 постепенно закрылись магазины сети "Виталюр"...


.... На их месте открылись магазины "Санта", порой с кассами самообслуживания, как этот возле метро "Восток".
Вместо "Макдональдса" открылся бренд "Mak.by", частично похожий на своего предшественника.


19.11.2023 сайт abw.by, преемник газеты "Автобизнес Weekly" обновился последний раз. Позднее прекратил издание журнал "Дзеяслоў". 

Временно закрыта к посещению католическая церковь Св. Симеона и Елены на пл. Независимости в Минске. Также ликвидирована община протестантской церкви "Новая жизнь".

Список прекративших существование коммерческих и некоммерческих организаций, в том числе и ставших частью истории независимой Беларуси, к сожалению, этим не исчерпан...

К теме ротации стоит отнести и отказ от белорусской латиницы в топонимике и замену её надписями на русском и белорусском языках в различных частях страны

Продолжилось противостояние сторонников и противников русского мира и уголовное преследование участников протестов 2020 года.

Реакция сторонников русского мира в Телеграме на смерть 11.07.2023 в одной из больниц Гродно художника Алеся Пушкина, осужденного на 5 лет колонии закрытым судом по обвинению в намеренных действиях по реабилитации нацизма и издевательство над госсимволами. 

Погода в Беларуси впадала в крайности. Лето 2023 побило рекорды жары

И жара чередовалась с тропическими ливнями, нехарактерными для климата страны.

В ноябре начались метели раньше срока. А конец года стал теплым и практически бесснежным.

В спорте можно выделить Игры СНГ и взятие Ариной Соболенко титула первой ракетки мира, который она же и утратила в этом же году.

Кроме того появилось еще больше обновлений для безбарьерной среды для лиц с ограниченными возможностями: надписи брайлем, туалеты для ФОЛ.

"Брайль" в ЦУМе...

... на лифте в Печах.

Туалет для ФОЛ в ЗАГСе Первомайского района Минска (открыли после ремонта здания).

В области столичного общественного транспорта: ввели единый проездной, бесплатный проездной для школьников...

... И новые табло для троллейбусов и автобусов под цвет вида транспорта.

И наконец, можно упомянуть про штурмы магазинов "Мода Макс", иногда, заканчивающиеся проблемами с милицией, возрождение интереса к кукле Барби, вызванное популярностью нового фильма "Барби" и Свидетелей Иеговы, которые не привлекли к себе внимание 100-летием своей деятельности в Беларуси, но попали в СМИ страны как жертвы терактов в Германии и Индии.

У нас на районе...

В нашем микрорайоне Восток-1 не только менялись вывески магазинов и их внутреннее убранство.

Обновили школьный стадион школ 121 и 137






Обновился интерьер почтового отделения 114.




Также отремонтировали филиал нашей районной детской поликлиники, где не только обновили интерьер, но и добавили элементы для инвалидов по зрению.

А вот в туалет для колясочников в нашей взрослой районной поликлинике так просто не попадешь. Хорошо, что есть вообще, плохо, что его закрывают.

А на станции метро "Восток" заменили турникеты на выход на современные ))).

В моей жизни

Бурная деятельность блогера за 10 лет сменилась точечной. Но все же удалось описать еще несколько улиц столицы, посетить несколько городоводин крупный этномузей. Также с младшим сыном побывали на "Першым ровары". И наконец, почему-то этот год стал для меня годом дани уважения к своему деду: я впервые привез его правнуков на его могилу, закончил обработку его архива и сдал на водительские права категории В. Когда я был молодым, дед побуждал меня сдать на категорию В в автошколе ДОСААФ, где он работал, за счет Минобороны, но такой вариант мне не подходил. В прошлом году я окончательно решил получить "права" и, после долгих усилий, в конце нынешнего года пополнил ряды обладателей ВУ. Возможно, однажды я напишу и об этом...

В нынешних условиях вести летопись своего времени непросто, но планирую продолжать. Надеюсь написать побольше о своем Востоке-1 и 80-х годах прошлого века.

Предыдушие годы: 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021, 2022.

13.12.2023

Лацінка ўсё?

 2023 год стаў годам барацьбы з беларускай лацініцай на тапонімах. У мінулым годзе выйшла пастанова аб адмове выкарыстання гістарычнай лацінкі ў надпісанні вуліц, станцый метро і іншых геаграфічных аб'ектаў, якой карысталіся з 2000 г. Пастанова не толькі замацавала статус кво, калі большасць арганізацыя вырашала сама як пісаць сваю назву і адрас на сайтах на замежных мовах: перакладам з рускай (беларускай), транслітарацыяй (або транскрыпцыяй) з рускай ці з беларускай (што спараджала мноства вырыянтаў напісання), але і прывяла да доўгай працы па замене надпісаў на вуліцах Мінска.

Такой лацінкай пазначалі прыпынкі ў 2022 г. для чужаземцаў на табло аўтобуса 921 (які, дарэчы, больш не ходзіць у Мінску з гэтага года).

Так па стане на 2022 г. быў пазначаны дом 88 па пр. Незалежнасці. Гэта быў рэдкі выпадак, калі пазначалі ў трох варыянтах: на беларускай кірыліцай і лацінкай і на рускай. Часам яшчэ можна сустрэць дамы, пазначаныя па-беларуску кірыліцай і лацінкай, але звычайна адрас на шыльдзе пазначаюць толькі на рускай ці беларускай мове кірыліцай.

Тлумачэнне правілаў карыстання лацінкай паводле стандартаў 2000 г. у адной з устаноў Мінска па стане на лета 2022 г.

У 2022 г. актывісты рускага свету сталі рэгулярна ставіць пытанне перад чыноўнікамі аб неабходнасці адмяніць выкарыстанне лацінкі і замяніць іх выкарыстаннем толькі рускай і беларускай моў.

Пост з ТГ-канала В. Бондаравай
Пост з ТГ-канала Д. Белякова

Пост УКантакце Т. Сідаровіч аб сустрэчы з чыноўнікамі 13.09.2022, дзе яна і яе аднадумцы падымалі пытанне адмены выкарытання лацінкі і прызнанне Курапатаў месцам гітлераўскіх, а не сталінскіх рэпрэсій. Сідаровіч скардзілася, што артыкул у "Вячэрнім Мінску" перадаў яе словы са скажэннямі.

Крыху пазней скаргі на лацінку дайшлі да кіраўніцтва краіны, і ў красавіку 2023 г. былі распрацаваны новыя правілы перадачы лацінкай беларускай тапанімікі на манер, якім карыстаюцца ў Расіі і ў пашпартах Беларусі: адсутнасць дыякрытычных знакаў і прывязка да транскрыпцыі англійскай мовы пры перадачы гукаў "ч" "ш" "ц" (ch, sh, ts адпаведна) з магчымасцю выбару перадаваць слова з рускай ці беларускай мовы (раней толькі з беларускай). Таксама тапаніміка на станцыях метро і прыпынках наземнага транспарта павінна перадавацца толькі на нацыянальных мовах без лацінкі і перакладаў на англійскую ўвогуле. У верасні таго ж года кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РБ Сергеенка патлумачыў, што неабыякавыя грамадзяне "ў лацінізацыі беларускай мовы ўбачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцый".


У чэрвені  2023 г. пачалі здымаць лацінку з афармлення прыпынкаў грамадскага транспарту.

Замена выглядае вось так. Ліпень 2023 г.

Паступова гэты лёс напаткаў усе мінскія наземныя прыпынкі стылізаваныя пад лацінку

Было 29.05.2023...

Цяпер. (Здымак 11.11.2023)

У канцы верасня 2023 г. пачалі мяняць шыльды мінскага метро з указаннем станцый. Цяпер як за савецкім часам усё толькі на рускай і беларускай мовах.

Познім вечарам 10 лістапада 2023 г. лацінцы ў метро зрабілі "ноч доўгіх нажоў"...


... усе астатнія надпісы лацінкай былі заменены надпісамі на рускай і беларускай.

Цікава, што некаторыя надпісы да знішчэння лацінкі і надпісаў на англійскай патрапілі на фота для майго блога па розных прычынах. 10 год пісаніны далі магчымасць бачыць жыццё ў дынаміцы :)

Чыгуначная станцыя "Лошыца" ў 2015 г...

...і ў лістападзе 2023 г. Верагодна ўнізе дададуць надпіс рускай мовай

Паказальнік напрамкаў на станцыі метро "Усход" ў 2014 г. (на фота мае паметкі з тлумачэннямі, дасяжнымі тут)

І так гэта выглядае з 11.11.2023.

Трэба зазначыць, што беларускую лацінку яшчэ можна сустрэць на некаторых дарожных знаках і шыльдах з адрасамі мінскіх дамоў. Мяркую, што барацьба па замене шыльдак з лацінкай не скончыцца ў 2023 г.

Мае 3 грашы

Паколькі я некалькі год распрацоўваў тэму выкарыстання лацінкі ў розных мовах свету (аб гэтым гл. тэг "Лацінка" унізе паведамлення), магу зрабіць некалькі заўваг. 

Ідэя аб тым, што лацінка прывязвае Беларусь да Польшчы не мае ніякіх грунтоўных падстаў, бо і дыякрытычныя сімвалы там пераважна чэшскія, і сувязь адной краіны з другой не можа быць толькі праз алфавіт. Беларусь і Польшча не маюць такіх моцных палітычных, эканамічных, культурных і рэлігійных сувязяў, каб праз алфавіт адна краіна праглынула другую.

Беларуская лацінка не была ідэальным выйсцем перадачы вулічных надпісаў для наведвальнікаў з-за мяжы, але замена яе на рускія надпісы не вырашае праблемы. Нават калі б Беларусь увайшла ў склад Расіі 6 абласцямі з поўнай ліквідацыяй нават нейкіх элементаў аўтаномнасці, усё роўна Мінск маглі б наведваць госці, якія не ведаюць ні рускую, ні беларускую і для якіх гэтыя надпісы будуць як асірыйскі клінапіс. Расія дублюе частку сваіх дарожных знакаў і тапонімаў англійскай мовай, але калі напісаць замест Čyhunačnaja vulica (Чыгуначная вуліца) Zheleznodorozhnaya street ці Railway street, то не будзе значна лягчэй госцю з-за мяжы, бо не ўсе замежнікі валодаюць англійскай. Акрамя таго, не асабліва лагічна шукаць магчымасць адарвацца ад польскага і чэшскага ўплыву, каб павялічыць англа-амерыканскі.

Надпісы на дарогах Расіі. Фота з інтэрнэту.

З другога боку, я б не бачыў у гэтай вайне з лацінкай нейкай адметнай перамогі тых беларусаў, якія мараць зрабіць яе часткай Расіі і якім непрыемна практычна ўсё, што мае дачыненне да беларускай мовы, культуры і гісторыі. Чалавек, які валодае беларускай мовай, па-ранейшаму можа чытаць творы ХІХ-ХХ ст., напісаныя беларускай лацінкай, дарэчы, больш падобнай на польскую, чым паводле стандарта 2000 г. Беларуская мова пакуль не знікла з вулічных надпісаў. І прынятыя заканадаўча змяненні выглядаюць як нейкая ўступка ўлады грамадзянам у пытанні, якое для ўлады не мае прынцыповай значнасці. Час пакажа як будуць развівацца падзеі і як будуць вырашацца пытанні тапанімікі ў далейшым.

***

Пазней тэндэнцыя прывяла да адмовы ад надпісаў па-англійску на чыгуначным вакзале. Праз час я пачуў на вуліцы размову двух юнакоў на гэту тэму:

- Они (мат) сняли английские надписи, потому что они боялись, что они прочитают английскую "Пэ" как "Рэ"

- Да, (мат)!

Калі не пазначана інакш, фота зроблены А. Берастоўскім

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць