20.08.2021

Могілкі ў Шабанах і на паўднёвы ўсход ад Мінска

 18 жніўня 2021 г. я цэлы працоўны дзень прысвяціў некрапалістыцы (вывучэнню старых могілак). У гэты раз я збіраў матэрыял у мікрараёне Шабаны, таксама за межамі Мінска ў Магілёўскім напрамку і за прамзонай ў раёне вескі Новы Двор і зніклай вёскі Шабаны. З 11:40 да 18:15 быў у амаль няспынных пешых пераходах з месца на месца. Транспарт у большасці маіх лакацый ходзіць нармальна, але паколькі я дрэнна ведаў мясцоваць, то давялося спадзявацца на свае ногі, карту горада і ваколіц ды навігатар у смартфоне. Мабыць 2 рэчы, пра якія я не падбаў, аб чым пашкадаваў: гэта запас вады і ежы і зарадка тэлефонаў. Але ўсё абышлося добра :)

Трасцянецкі мемарыял

Лагер смерці "Малы Трасцянец" быў у 1941-44 гг. самым буйным месцам масавага знішчэння людзей у СССР і 4-м па маштабе ў Еўропе. Лагер знаходзіўся ў некалькіх месцах у раёне весак Вялікі і Малы Трасцянец і ва ўрочышчы Благаўшчына. Адпаведна і мемарыяльны комплекс раскіданы тэрытарыяльна так што паміж кожнай яго часткай кіламетры дарогі.

Помнік савецкім салдатам у скверы каля Партызанскага праспекта

Вось такім крыжом з боку МКАД і метро "Магілёўская" пачынаецца паварот на сквер з мемарыялам.
Мемарыял ад праспекта аддзяляе каля сотні метраў. Ён складаецца са стэлы, пахавання савецкіх салдат, якія штурмавалі Мінск у 1944 г., і вечнага агню, які звычайна не гарыць.



Пахаванне савецкіх салдат 1944 г. Добра, што імёны вайскоўцаў, якіх тут загінула каля ўзвода, засталіся вядомымі.

Стэла ўжо прысвечана ахвярам Трасцянецкага канцлагера, сярод якіх узгадваюцца мірныя жыхары і савецкія ваеннапалонныя. Значная частка ахвяраў гэтага лагера смерці была яўрэямі з розных гарадоў Еўропы, але гэтаму прысвечана кампазіцыя ва ўрочышчы Благаўшчына. Дарэчы, з тыла стэлы ёсць дарожка для калясачнікаў. Пахвальная інклюзіўнасць!

Гэты крыж з агароджай недалёк ад мемарыяла хутчэй за ўсё не сімвалічная магіла ахвярам аўтакатастофы, як бывае ля некаторых беларускіх дарог, а пагранічны знак: каля ўваходу ў вёску нярэдка стаіць праваслаўны крыж, а тут пачынаецца Вялікі Трасцянец.

Благаўшчына

Смешна, але ў Благаўшчыну патрапіў выпадкова (але дарэчна!), калі збіўся з дарогі на новыя "Лясныя" могілкі. Гэты мемарыял знаходзіцца на месцы масавага знішчэння яўрэяў і іншых вязняў "Малога Трасцянца". 

Яшчэ адна дэталь: мемарыял знаходзіцца па-за межамі Мінска. На карце тут Партызанскі праспект даўно перайшоў у Смілавіцкі тракт, але нейкая падстанцыя ля магістралі мае адрас Партызанскі пр. 195, таму цяжка судзіць ці ў Мінску гэта частка мемарыяла, ці не.

Схема мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" з надпісамі на некалькіх мовах.




Шлях да мемарыяла. Па абодва бакі канструкцый "вагоны" ёсць падсветка. Пандусы дазваляюць калясачнікам наведаць тэрыторыю. Трава на бетоне -- гэта сляды працы каманды газонакасцоў, якія наводзілі парадак у мемарыяле. Дарэчы, там яшчэ ёсць відэаназіранне.


У цэнтры мемарыяла -- каменны помнік, які на беларускай, рускай і англійскай мовах тлумачыць трагэдыю 150 тыс. чалавек, знішчаных нацыстамі ў Благаўшчыне.



На дрэвах па абодва бакі ад мемарыяльнага каменя развешаны аркушы паперы з іменамі і звесткамі пра знішчаных тут яўрэяў. Ёсць нават фатаграфіі, але такі народны мемарыял, як у Курапатах, ахоплівае менш сотні з 150 000 зламаных лёсаў :(



Справа ад гэтых слупоў знаходзяцца траншэі, у якіх былі знойдзены астанкі 150 тыс вязняў Трасцянца.

Брама смерці
Каля скрыжавання вуліц Сяліцкага і Шабаны ёсць 3-я частка Трасцянецкага мемарыяла: Брама смерці. Да яе з боку могілак "Малы Трасцянец" вядзе пешаходная дарога з афіцыйнай назвай "алея смерці".
Комплекс пачынаецца з вагончыкаў, падобных тым, у якіх перавозілі вязняў у лагер смерці.

Від на Браму там, дзе алея смерці пераходзіць у дарогу памяці.

Па абодва бакі дарогі памяці стаяць мемарыяльныя каменні са статыстыкай па нацысцкім лагерам Беларусі і іх ахвярам у кожным рэгіёне: 6 абласцях і сталіцы.


Брама смерці.

І дадаткова:
Схема усяго комплекса "Трасцянец" на білбордзе каля выезду з Мінска.

"Лясныя" могілкі
Гэта самыя маладыя могілкі беларускай сталіцы: працуюць з 1 сакавіка 2021 г. Дарога да іх ад Смілавіцкага тракту ці Партызанскага праспекта ідзе грунтовая і на картах пазначана як мяжа Мінска і Мінскага раёна. (Нагадаю, што далей па трассе, у Благаўшчыне адзін з будынкаў адносіцца да Партызанскага пр.). Туды некалькі разоў на дзень з Аўтазаводскай ходзіць аўтобус 178э, а вось на машыне з Мінска так проста з трасы на грунтоўку не згарнеш: трэба рабіць разварот далей у раёне Прылесся, не даязжаючы да МКАД-2.

Від на новыя могілкі з грунтовай дарогі.

Расклад працы "Лясных"


Від на калумбарыі і пахаванні праз уваходную браму. Тут з сакавіка ўжо каля сотні магіл бачна.

Від на адміністратыўныя будынкі і частку могілак, якія рыхтуюць да эксплуатацыі.
Пакуль я яшчэ здымаў міма мяне з могілак праехаў катафалк. Цікава, што калі я ішоў па грунтоўцы туды, катафалкаў не было, ездзілі толькі легкавыя аўто, а калі ішоў назад па дарозе (прыкладна 20 хвілін) праехалі 2 такіх катафалкі і 1 спецаўтобус назад і 2 катафалкі туды. Прычым толькі адна машына з іх, здаецца, была з мінскім нумарам, астатнія з іншых рэгіёнаў Сінявокай. Нічога не сцявярджаю, бо рост смяротнасці ёсць, а колькасць катафалкаў на адрэзку дарогі ў пэўны час сутак мала аб чым кажа.

Каля "Лясных" могілак пабудавана добрая сучасная паркоўка. Гэта робіць гонар гарадскім уладам :)

Побач з могілкамі пабытоўкі рабочых, якія будуюць 2-ю чаргу гэтага некропаля. На адной з іх ёсць схема праездаў па могілках "Лясныя".

Малы Трасцянец

Пра гэтыя могілкі, якія знаходзяцца паміж алеяй смерці і Ельніцкай вуліцай  ёсць 2 памылковыя ўяўленні. Першае пра сувязь з канцлагерам "Малы Трасцянец. Насамрэч, гэта проста вясковыя могілкі, якія "праглынула" беларуская сталіца. Там ёсць магілы людзей, якія памерлі падчас нямецкай акупацыі і неўзабаве пасля вайны. Але немцы знішчалі вязняў канцлагера з масавым пахаваннем у безыменных адмысловых рвах, а не выдавалі целы сваякам для пахавання ў індывідуальных магілах.

Другая памылка: пра царкву на могілках. Як бачым на здымку, Нікольская царква знаходзіцца побач з могілкамі, аддзелена ад некропаля плотам і не мае прамога выхаду на "Малы Трасцянец".

Галоўны ўваход з боку вул. Сяліцкага і алеі смерці.
Уваход з боку Ельніцкай вуліцы


У ніжняй частцы могілак знаходзяцца пахаванні позняга савецкага часу (70-80-я) і постсавецкія (1990-2010-я). У гэтай частцы ў нейкай ступені распаўсюджаны прозвішчы Захарэвіч і Дамашэвіч.

Участак сям'і Правада на 5 месцаў. Рэдка такія доўгія сустракаў пад адной агароджай.

Магіла супругаў Лемеш з амаль зніклым надпісам. Каб яго прачытаць прыйшлося змяніць налады здымка.

Помнікі з каляровымі фотаздымкамі і пераход на верхнюю (старую) частку могілак. Дарэчы добрых дарожак на гэтых могілках няма. Паміж радамі магіл нярэдка не прайсці, бо агароджа не дае такой магчымасці. Часам я магу пералазіць агароджу, але ў гэты раз на могілках былі наведавальнікі і наглядчыкі, таму я імкнуўся не прыцягваць да сябе непатрэбнай ўвагі. 

Магіла 2021 года. Знайшоў яшчэ 2 за 2020 г. Увогуле на такіх могілках, дзе можна толькі падхаваць урну з прахам да сваякоў, звычайна бываюць 1-2 пахаванні за год, таму кавід нічога не змяніў у гэтым плане.
Хлопчык Дзіма Коўзан пражыў крыху больш за 6 месяцаў 1978 года...

На верхняй частцы знайшоў драўляны помнік на магіле Хмыза. Такія нідзе не бачыў.

Побач помнік магілы першай паловы ХХ ст амаль сышоў у грунт.

Гэты крыж відавочна паставілі на месцы старой магілы адносна нядаўна.


Магіла 1925 года Міхаіла Корзуна. Помнік апрацаваны рэстаўратарамі.

А вось Антаніна Корзун памерла 5 ліпеня 1941 г. Ці звязана яе смерць з вайной, засталося загадкай.

Яшчэ адзін помнік сыходзіць у зямлю.

Ганна Ляшкевіч. Магіла 1920 г. Самыя распаўсюджаныя прозвішчы верхняй часткі могілак: Корзун і Ляшкевіч.

Магіла Станіслава Дамашевіча з эпітафіяй дарэвалюцыйным рускім правапісам. Дакладны час пахавання невядомы.
Гэты помнік на магіле 1917 г. Івана Корзуна замшэў увесь. Я счысціў мох і здолеў прачытаць надпіс. На суседнім помніку, таксама замшэлым, надпіс ужо не чытаўся.

Магіла Пятра Яскевіча. 1920 г.

Магіла 1959 г. Помнік, відавочна ХХІ ст. на месцы старога.

Мікалай Ракуць паітануў ва ўзросце 14 год ў 1935 г.

А Іван Дамашэвіч памёр 17 красавіка 1945 г. маладым. Вайна згубіла?

Вялікае гора на жалезным крыжы: Цвілік Вовачка 1941-44. Зноў вайна згубіла?

На старых могілках рэдка сустракаюцца эпітафіі на беларускай мове. На Малым Трасцянцы ёсць як мінімум адна такая: "Новік Вольга Паўлаўна 1914-2000. Памяць сясцёр і сям'і пляменніка".

Нягледзячы на тое, што могілкі не вельмі дагледжаныя, хоць іх і прыбіралі супрацоўнікі КБА на маіх вачах, бітыя старыя помнікі складаюць асобна па-за межамі некропаля.

Могілкі вёсак Шабаны і Новы двор

Калі могілкі, пра якія я пісаў вышэй адносяцца да Мінска, нават калі тэхнічна знаходзяцца за межамі горада, то гэтыя могілкі пакуль не з'яляюцца тэрыторыяй сталіцы РБ, хоць і знаходзяцца толькі ў некалькіх кіламетрах ад горада. Вёска Шабаны больш не існуе, а Новы двор стаіць побач з некропалем. Калі-небудзь усё гэта можа стаць часткай Мінска, таму я вырашыў схадзіць і сюды на поўдзень ад прамзоны Шабаноў.

Від на могілкі з грунтовай дарогі

Савецкія і пост-савецкія пахаванні ў ніжняй частцы могілак

Помнікі братоў Стрэчань і супругаў Акуліч відавочна пастаўлены ў 2010-х, хоць самі пахаванні адносяцца да пачатку нашага стагоддзя, акрамя крайняга справа.
 
Магіла жанчыны, якая памерла 15.08.2021. Можа быць яе пахавалі ў той жа дзень, што я прыйшоў.
На заднім фоне гэтага пахавання магіла Анатоля Прэсмыцкі, які відавочна меў польскія карані, бо яго прозвішча было ніпісана па-руску без літары "й".

3 магілы сям'і Герасімовіч, верагодна, бацька, сын і маці. Ці не сваякі яны краяўзнаўцы Шабаноў Казіміра Герасімовіча?

Яшчэ адна старая магіла (1931 г.) з прозвічшам Герасімовіч. Ззаду магіла Сяргея Белякова, які трагічна загінуў летам 1962 г.

Помнік 1-й паловы ХХ ст. зыходзіць у зямлю. Гэта ўжо верхняя частка могілак: звычайна ўзгорак -- месца старых пахаванняў.

Магіла 1956 г., але эпітафія аформлена ў дарэвалюцыйным стылі, хоць і сучасным рускім правапісам.

Від на забудову вёскі Новы двор, якая знаходзіцца вельмі блізка да некропаля. На пярэднім фоне -- магіла з агароджай у савецкім вайсковым стылі.

Хлопчык Віктар Цясленка трагічна загінуў ў 1972 г. Яму было толькі 6 год...

А Міхаілу Марозаву было толькі 28, калі ён трагічна загінуў у 1970 г. На гэтых могілках, здаецца, крыху больш за іншыя вясковыя некропалі тых, хто памёр маладым і трагічна.

Эпітафія Цімафея Сухочава гэта цэлае апавяданне жыцця: "Сухочаў Цімафей Паўлавіч. Нарадзіўся 4 мая 1919 г. на Алтаі. З 1941 па 1945 знаходзіўся на фронце. Памёр 11 мая 1948 года ў вёсцы Шабаны.

Вера Шчэрбач памерла ў 1928 г. ва ўзросце 21 год. Чаму? Засталося загадкай...

Павалены помнік. Надпіс не чытаецца, але від як у помніка дарэвалюцыйнага часу ці 1-й паловы ХХ ст.

Яшчэ адзін так помнік

На фоне магілы 1991 г. -- пахаванне 2020 г. Я тут знайшоў здаецца 2 магілы 2020 г.

Васіль Бортнік. 1925 г.

Максім Сенкевіч памёр 2.10.1918 г. ва ўзросце 23 г. Ці была яго смерць выклікана іспанскім грыпам ці ваенным ліхалеццем або галечай? Пытанне адкрытае для тых, хто ведае больш...

У мяне было мала часу на гэты некропаль, але ён быў больш чым я яго сабе ўяўляў. Магу дадаць, што самае распаўсюджанае прозвішча на гэтых могілках: Шабан, і гэта не здзіўляе. Яшчэ некаторыя дэталі пра знакамітыя магілы і рэшткі Міхайлаўскай царквы апісаў іншы гісторык-некрапаліст.

***
На зваротным шляху выпадкова пайшоў іншай дарогай, якая вяла ў зніклую вёску Шабаны. Там яшчэ быў як мінімум адзін жылы двор, дзе мне напоўнілі біклагу калодзежнай вадой, былі садовыя, але ўжо дзікія яблыні сярод руін: пару штук з'еў :)
Далей дарога прывяла мяне ў гэты тупік:


Але разгарнуўшыся назад, я знайшоў у зніклай вёсцы 3-капечную манету 1972 г. для сваіх сыноў і прадраўшыся скрозь дробны лесок на сваю асноўную дарогу паспеў вярнуцца ў горад на бліжэйшы аўтобусны прыпынак амаль як раз да аўтобуса, што ходзіць толькі раз у поўгадзіны. На гэтым мой паход скончыўся :)

Усе здымкі зброблены А. Берастоўскім 18.08.2021 г.

П.С. Гісторык-краязнаўца Казімір Герасімовіч абверг маю гіпотэзу, што яго сваякі пахаваны на могілках вёскі Шабаны, бо ён родам з-пад Ракава. Таксама ён даслаў артыкул па гісторыі Шабаноў, падрыхтаваны на даследаваннях вучняў СШ 142 пад яго навуковым кіраўніцтвам:


Калі немагчыма прачытаць так як ёсць, можна клікнуць на фота і павялічыць яго.

02.08.2021

Каранавірус у Беларусі. Частка 8 / Coronavirus in Belarus. Part 8

 У папярэдняй частцы я апісваў развіццё пандэміі з красавіка па сярэдзіну чэрвеня 2021 г. У гэтай паспрабую зазначыць асноўныя тэндэцыі лета і восені 2021 г.

In the previous part I described the pandemic in April-mid-June 2021. This part will cover the main tendencies of the summer and autumn 2021.

Вакцынацыя / Vaccination

Лета-2021 стала часам актыўнай папулярызацыі вакцынацыі ад кавіда. З аднаго боку, гэта неабходнасць. З другога, маю надзейную інфармацыю аб тым, што дзяржслужачых могуць прымушаць праходзіць вакцынацыю пад пагрозай адмовы дазволіць ісці ў водпуск, пазбавіць прэміі ці звольніць з работы. Пры гэтым прэзідэнт РБ некалькі разоў падкрэсліваў, што прымус вакцынавацца непрыймальны. У некалькіх выпадках да вакцынацыі заахвочвалі праз грашовыя выплаты. / Summer-2021 became the time of covid vaccination promo. On one hand, it's a need. On the other hand, I've reliable info that public sector workers may face pressure to get vaccinated being threatened to have no vacation, bonuses or even job. However, the country President stressed several times pressure to be vaccinated is unacceptable. In several cases people were incouraged to get vaccinated by getting paid extra.


Розныя ведамствы рабілі масавую SMS-рассылку з прапановай вакцынацыі ў мясцовай паліклініцы / Different authorities texted the population about the suggestion to get vaccinated in a local polyclinic.



У многіх буйных гандлёвых цэнтрах сталіцы РБ і некалькіх іншых гарадах зрабілі пункты вакцынацыі. На фота такіх пункт у былых службовым пакоі ГЦ "Дана Мол" побач з магазінам 5-ы элемент" (3 паверх). Медсёстры ў гэтым кабінеце паведамілі, што тут колюць толькі "Спутнік" і толькі 1-ы раз, другі раз можна зрабіць у любой паліклініцы горада. / In many shopping centers of Minsk and some other cities of Belarus they established vaccination booth. The photo shows such area in Dana Mall trade center in Minsk in a staff room near 5 Element shop (floor 3). The nurses there told me they only use Sputnik and only make the 1st shot; the 2nd has to be made in any municipal polyclinic.

1 жніўня па дадзеных Мінздароўя колькасць беларусаў, прышчэпленых ад кавіда пераўзышла 1 млн (з 9 млн насельніцтва). Але яшчэ да пандэміі да мяне даходзіла інфармацыя аб вакцынацыі на паперы: медык піша, што пацыент атрымаў вакцыну, але сам пацыент быў супраць (часам і медык пакрысе) і ўкол так і не рабілі. Нярэдка так рабілі, калі статыстыка патрабавала паказчыкаў вакцынацыі (напр. 50% пацыентаў паліклінікі), а жадаючых бракавала. Таму дапускаю, што ў статыстыку маглі патрапіць і тыя, хто не рабіў прышчэпку ад кавіда.

On 1 August the Ministry of Health reported that covid-vaccinated Belarusians amount reached 1 mln (out of 9 mln). Yet before the pandemic I was told about wallpaper vaccination: a medical worker writes about having inoculated a patient while that individual is against vaccination (sometimes the doctor too) and no shot was made at all. That used to be so when stats requirements took place (e.g. 50% of polyclinic patients) and those willing to go weren't enough. So, assume the stats today may include those who are not covid vaccinated in fact.

Гэтым летам два маіх знаёмых вакцыніраваліся "Спутнікам", абодва адчувалі сябе дрэнна пасля 2-га укола, але зараз адчуваюць сябе добра. Таксама СМІ паведамляюць пра тое, што каля 200 чужаземных грамадзян прайшлі  вакцынацыю на платнай аснове ў Беларусі адмыслова прыехаўшы па безвізу.

This summer two people I know got vaccinated with Sputnik; both felt bad after the 2nd shot and feel good now. Also, the mass media say about 200 foreigners got vaccinated on the fee-paid basis in Belarus, having come here for that purpose without a visa. Belarusians are entitled to have free medical service of any kind by public healthcare.

Індыйскі штам / Indian Strain

23 чэрвеня ў Мінску афіцыйна быў выяўлены індзійскі штам кавіда. Праз некаторы час яго выявілі яшчэ ў некаторых гарадах. Пакуль няма дакладнай інфармацыі, што гэты штам сапраўды небяспечней за іншыя ў Беларусі, але штодзённа Мінздароўя паведамляе пра 8-11 новых смерцяў ад COVID-19. Нажаль за апошні час было яшчэ 2 смерці сярод маіх знаёмых, дзе каранавірус меў прамое ці ўскоснае дачыненне.
On 23 June the indian strain of covid was officialy found in Minsk. Since then it have been found in some other cities. Yet there's no reliable info on the strain being more dangerous than the others in Belarus; however, the Ministry of Health daily reports 8-11 new deaths from COVID-19. Unfortunately, I've recenlty learnt of 2 more deaths among people I know, the coronavirus having impacted directly or indirectly.

Масачна-бязмасачны рэжым / The Challenge of the Mask Requirement


Пара ў вагоне метро пад плакатам, які тлумачыць як правільна насіць маску. Дзяўчына носіць яе няправільна / A couple in a metro car under a poster explaining how to wear masks correclty and why. The girl is wearing her mask incorrectly.

2 парушальнікі масачнага рэжыму (сярод многіх) на адным фота. / 2 mask requirement violators (among many) in one photo.

Я апублікаваў многа фотак таго як парушаецца масачны рэжым на розных масавых мерапрыемствах, і гэтым летам такіх было шмат. Але хочацца адзначыць і пазітыўнае: як мінімум на двух сустрэчах кіраўніцтва Мінска з рабочымі сталічных прадпрыемстваў рэжым выконваўся вельмі добра: ўдзельнікі насілі маскі і па магчымасці трымалі дыстанцыю між сабой. Хочацца, каб гэта стала добрым прыкладам іншым. Здымак з тэлеграм-канала "Минск Официально". / I've published lots of photos of the mask requirement violation in different mass event and this summer have seen many of them. Yet I want to stress the positive thinngs too: at least at two meetings of the capital municipal authorities with Minsk factories workers: the participants were all wearing masks and sometimes keeping the distance between themselves. Wish it would be a model for others. The photo from: The Telegram channel Minsk Officially of the local municipal authority.

У ліпені ў метро бачыў сям'ю з 4 чалавек. Яны стаялі без масак на платформе станцыі і пачулі аб'яву пра абавязковы масачны рэжым у метро. Крыху пажурыўшыся на нязручнасць, усе яны дасталі маскі і надзелі іх. Відавочна, яны былі не з Мінска, але іх гатоўнасць выконваць масачны рэжым нават праз уласнае "не хачу" варта пахвалы.

In July I saw a family of 4 in metro. They were standing on a station platform when they heard an announcement of the mask requirement in the subway. After grumbling a little about the inconvenience they all put their masks on. Apparently, they came to Minsk from another place, yet their readiness to comply with the requirement is praiseworthy.

Нажаль, маю адзначыць што няма ніводнай групы людзей, якія б добра трымаліся масачнага рэжыму, акрамя кітайскіх студэнтаў і турыстаў. / Unfortunately, I've to say that there's no group of people here to keep the mask requirement well apart from the students and tourists from China.

Некалі маскі былі дэфіцытам, а гэтым летам супермаркет "Грын" зладзіў распродаж масак і рэспіратараў.
Masks used to be scarce some time ago, yet this summer Green supermarket in Minsk organized a huge sale of masks and respirators.

11.08.2021 серада (Wednesday)


Цана на экспрэс-тэсты на COVID-19 крыху знізілася ў Мінску з моманту распрацоўкі  гэтых тэстаў у кастрычніку 2020 г. / COVID-19 express tests prices have dropped a bit in Minsk since their introduction in October 2020.

На цяперашні час афіцыйна регіструецца да 1000 новых выпадкаў  COVID-19 штодзень і памірае 8-11 чалавек (усяго 3562 смерці за пандэмію). Ёсць неафіцыйныя неправераныя звесткі, што з сакавіка 2020 года па сакавік 2021 смертнасць ў Беларусі склала на 32000 чалавек больш чым за аналігічны перыяд мінулага года. Зразумела, гэтыя звесткі не маюць грунтоўных пацверджанняў і нават, калі яны дакладныя, то не ўсе гэтыя смерці маюць быць прама ці ўскосна звязаны з каранавірусам, бо смяротнасць можа расці і па іншых прычынах. Тым не менш, нават, калі афіцыйная статыстыка бліжэй да рэальнасці, чым неафіцыйная, пандэмія застаецца самай вялікай небяспекай Беларусі і адной з самых ігнаруемых (што нажаль міжнародная тэндэнцыя).

As per today up to 1000 new COVID-19 cases are registered officially daily and 8-11 people die (3562 deaths since the beginning of the pandemic). There's inofficial info of 32000 extra deaths from March 2020 to March 2021 in Belarus compared to the previous period. Of course, this info doesn't have enough proofs; even if it's correct, not all these deaths are caused by the covid directly or indirectly for the death rate may grow due to other reasons. But even if the official stats is closer to the truth than this inofficial info, the pandemic remain the most dangerous problem of Belarus and among the most ignored (which is unfortunately an international tendency).

Прадавачка хлеба-булачных вырабаў ў гэты дзень пакуль выдавала мне тавар адначасова абмяркоўвала па тэлефоне два пахаванні з адпяваннем у зачыненай труне. Выразіў ёй спачуваніі як разлічыўся за пакункі.

A bakery seller on that day was discussing over the phone two funerals with church service and locked coffins as she was serving me. I expressed my consolations having paid for the goods.

19.08.2021 чацвер (Thursday)

17 жніўня колькасць афіцыйна пацверджаных выпадкаў каранавірусных смерцяў дасягнула 12. 18 і 19 жніўня гэта лічба паўтарылася. Новыя выпадкі захворванняў кавідам перавышаюць 1000 чалавек апошнія 2 дні.

On 17 August the number of officially confirmed covid death reached 12. On 18 and 19 August the number repeated itself. The new cases of covid patients grow over 1000 for the last 2 days.

28.08.2021 субота (Saturday)

Харошыя і дрэнныя навіны /Good News, Bad News
На гэтым тыдні, выносячы смецце я, як звычайна, узяў з сабой маску. Калі я не бачу вакол сябе людзей ці магу трымаць з імі неабходную дыстанцыю, я магу не насіць маску, а проста мець яе пад рукой. Але ў той дзень я вяртаўся дамой у масцы хоць акрамя мяне і адной пажылой незнаёмай жанчыны нікога не было ў двары ды і дыстанцыя паміж намі была больш чым добрая. Пажылая дама, убачыўшы, што я ў масцы дастала сваю, надзела і сказала:
-- Раз малады чалавек носіць маску, мне, мабыць таксама трэба яе надзець, хоць і не ведаю ці абараняе яна мяне...

 This week taking away the rubbish I had a mask with me as usually. When I have no one aroud me or when I can keep good distance with  people I can just keep my mask with me without using it. However, on that day I was coming home with my mask on, though there was nobody near my house, but me and an old unknown lady and the distance between us was quite good. The lady seeing me masked got out her mask too, put it on and said:
-- If a young man is wearing a mask I should put my own on too, I think, though I'm in doubt if it really helps...

Сёння другі раз у жыцці быў на пахавальнай прамове, арганізаванай па відэасувязі. Справа ў тым, што ад кавіда з дыябетам памерла жанчына, якой я больш за 10 год таму дапамагаў вывучаць Біблію і якая рабіла крокі каб стаць Сведкай Іеговы. За апошні час памерла даволі шмат людзей, якія б маглі жыць, каб не пандэмія. Другі раз за некалькі месяцаў спяваў адну і тую ж песню на жалобнай цырымоніі...

Today was a 2nd time in my life I was at a funeral talk arranged by videoconferencing. It was because a lady I had helped to study Bible over 10 years ago died from covid and diabetis; that lady had been making steps to become a Jehovah's Witness. Recently quite many people have died whom I used to know; they could be living if it weren't for the pandemic. A 2nd time for a few months I sang the same song at a mourning ceremony...

11.09.2021 субота (Saturday)
Далей пра харошыя і дрэнныя навіны. За апошні час зноў расце колькасць новых выпадкаў кавіда, але пры гэтым чалавеку з сімптомамі прастуды могуць адмовіць у тэсце на кавід з нагоды таго, што няма высокай тэмпературы, ёсць насмарк і чалавек можа быць вымушаны ісці на работу ці вучобу ў калектыў. Да масачнага рэжыму ставяцца па-рознаму: дзесьці яго трымаюцца добра, нават раздаюць маскі супрацоўнікам бясплатна, а дзесьці ён існуе толькі на паперы.

Again about good and bad news. New covid cases amount has been growing recently, yet a person may be denied a covid test if he/she has no fever or does have running nose, so that person may have to go to work or study offline. The mask requirement is treated differently in different places: somewhere it is well-kept and masks are given free to workers, in some other places it exists only on paper.

Сёння зноў пабываў на пахавальнай прамове па відэсувязі і зноў кавід. Пажылая жанчына са сходу Сведкаў Іеговы, які мы з сям'ёй наведваем.

Today I again was at a funeral talk online, again covid. An old lady from the cogreation of Jehovah's Witnesses we attend.

15.09.2021 серада (Wednesday)
Колькасць штодзенных новых выпадкаў кавіда паведамляецца як 1600-1900+. Пры гэтым сёння я праехаў цэлую станцыю метро ў раняшнюю гадзіну пік і вакол мяне былі толькі безмасачнікі. На наступнай пачалі заходзіць людзі ў масках. Мая маці кажа, што многія яе сябры і знаёмыя ў Барысаве хварэюць цяжкімі формамі кавіда, частка з іх у бальніцы.

New covid cases reported daily are 1600-1900+. Yet today during the early rush hour I had to be in a metro car for one trip between stations surrounded by unmasked people only. At the next station some people in masks began to appear there. My mom says many of her friends and acquanitances in Borisov (Barysau) are having bad forms of covid, some of them are in hospital now.

15.09.2021 нядзеля (Sunday)
16 верасня афіцыйна паведамілі пра 13 новых ахвяр кавіда. Да гэтага пісалі пра 8-12 штодзень. А 17.09 колькасць афіцыйна пацверджаных новых выпадкаў пераўзышла рэкорд снежня 2020 г. і працягвае расці, набліжаючыся да 2000 ў дзень. Учора зноў паведамілі пра смерць 13 чалавек і такім чынам з сакавіка 2020 г. па цяперашні час памерла больш за 4000 чалавек. У двух маіх знаёмых, што жывуць у розных гарадах Беларусі, нядаўна памерлі іх маці. 
 
On the 16 September 13 covid deaths were officially reported. Before 8-12 deaths had been reported daily. On the 17 September the new daily officially recognized cases amount surpassed the peak of the December 2020 and the number keeps growing. Yesterday 13 deaths were told about, so the March 2020 to now toll is over 4000. Two people from different towns in Belarus I know have lost their mothers recently.

4 хваля і мы / 4th Wave and us

10.10.2021 нядзеля (Sunday)
У канцы верасня Мінздароўя паведаміў пра пачатак 4-й хвалі COVID-19 у Беларусі. 1 кастрычніка афіцыйна паведамілі пра новыя рэкорды штодзённых захворванняў і смерцяў: 1993 і 16 адпаведна. З таго часу паведамляюць пра смерць ад кавіда 12-16 чал./дзень (4289 на гэты дзень з пачатку пандэміі). Злыя языкі гавораць пра дзясяткі смерцяў ў бальніцах Мінска штодзень, што я не магу ні пацвердзіць ні абвергнуць.

In late September the Health Ministry said the 4th COVID-19 wave is on in Belarus. On 1 October new peaks were reported officially on day cases and deaths: 1993 and 16 respectively. Since that time 12-16 covid deaths/day are reported (4289 per this day since the pandemic began). Rumors go of dozens of deaths in Minsk hospitals, which I can neither confirm, nor refute.

9 кастрычніка было прынята рашэнне ўзмацніць масачны рэжым, але яго па-ранейшаму трымаюцца не ўсе. Магчыма, за яго парушэнне будуць штрафаваць, але пакуль ніводнага такога выпадку не вядома.

On 9 October authorities decided to enforce mask requirement, yet not all people keep it. They may start imposing fines for the violation of the requirement, but no such cases have been known so far.

У маршрутцы 3 парушальнікі масачнага рэжыму на фота і яшчэ 2 за кадрам. Дарэчы магчымасць распаўсюджвання вірусаў у мікрааўтобусе высокая, бо прасторы для сацыяльнай дыстанцыі там няма. Мінск, пачатак кастрычніка. / On a shuttle minibus 3 mask requierement voilators in the photo and 2 more hidden. By the way, the chance to spread any virus in a shuttle is high due to no social distance possibility in small room. Minsk, early October.

З другой паловы верасня я, мая жонка і дзеці перанеслі нейкую "рэспіраторку", неафіцыйна аднаму з нас пацвердзілі кавід, але афіцыйна дактары дазволілі дзецям быць тыдзень на непрацаздольным лісце і адмовілі ў магчымасці бясплатна прайсці ПЦР-тэст. Таму мы з жонкай мусілі працаваць нягледзячы на здароўе. Так адбылася наша другая сустрэча з кавідам. Цяпер мы ўсе здаровыя. Некалькі нашых знаёмых цяжка хварэюць "каронай" у гэты час.

From the second half of September me, my wife and kids had some kind of respiratory disease; informally one of us was confirmed to have the covid, but formally the doctors just allowed my kids to have a leave from school for a week and denied us a possibility to have a free PCR test. So me and my wife had to keep working despite our health issues. That was our second rendez-vous with the covid. Now we are all in good health. Some people we know are having serious forms of covid these days.

У некаторых паліклініках Мінска бывае шмат народу, але ў нашай дзіцячай на гэтым тыдні было не вельмі шмат, прычым у розныя дні і ў розны час. Мы практычна ні разу не чакалі сваёй чаргі больш за пару хвілін. / In some Minsk polyclinics there may be lots of visitors, but in our kids polyclinic there were not many this week any day and any time. We didn't have to wait for more than 2 min any time.

У мінскіх аўтобусах актыўна рэкламуюць вакцынацыю ад кавіда. Многія мае знаёмыя прышчапіліся, але ў цэлым цяжка сказаць колькі людзей гатовыя прайсці вакцынацыю / In Minsk buses covid vaccination is well-advertized. Many people I know got the shots, yet it's hard to say how many people are willing to get vaccinated.

18.07.2021

Ад Ленінкі да Нацыяналкі

 

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала для мяне не толькі часткай гісторыі Рэспублікі, але часткай гісторыі майго жыцця. Раней я закранаў тэму гэтай гісторыка-культурна-архітэктурнай адметнасці толькі ўскосна, а цяпер хочацца прывесці ў парадак тое, што сказаў сам і тое, што і без мяне было вядома.

Крыху гісторыі

Згодна афіцынаму сайту Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі nlb.by: "Нацыянальная бібліятэка Беларусі адлічвае сваю гісторыю з 15 верасня 1922 г. У гэты дзень Савет Народных Камісараў Беларускай ССР прыняў пастанову "Аб установе Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі і абавязковай рэгістрацыі ўсіх твораў друку, якія выходзяць у межах ССРБ", якім бібліятэка сцвярджалася ў якасці найважнейшага дзяржаўнага і нацыянальнага інстытута, ключавога элемента інфармацыйнай інфраструктуры грамадства." Яна была створана на базе бібліятэкі БДУ.

Першым месцам знаходжання гэтай бібліятэкі быў Юбілейны дом на Захар'еўскай вуліцы (цяпер пр. Незалежнасці). Крыніца ctv.by

У 1929-32 г для Бібліятэкі ім. Леніна ўзвялі адмысловы будынак, Чырвонаармейская 9, дзе гэта бібліятэка знаходзілася як "Ленінка" да распаду СССР і як "Нацыяналка" з 1991 па 2006 г. Цяпер па гэтым адрасе знаходзіцца Савет Рэспублікі. Крыніца фота: Planeta Belarus.

Будаўніцтва "Нацыяналкі" ў 2004 г. Крыніца фота: Telegram-канал "Backtobelarus"

Цяперашні "алмаз" на пр. Незалежнасці, 116, які зрабіў Нацыянальную бібліятэку адным з архітэктурных брэндаў Беларусі, пачалі будаваць у 2004 г. 16 чэрвеня 2006 г. туды пераехала Бібліятэка. Але справядліва было б назваць гэта месца шматфункцыянальным комплексам, бо там знаходзяцца фітнес-клуб, рэстаран, кафе, дзяржаўны архіў, аглядная пляцоўка, дзіцячы пакой і пляцоўка для народных гулянняў. Фота nlb.by.

Крыху ўспамінаў

Праект "Каб не забыць" не абыходзіцца без маіх успамінаў, хоць у дадзеным выпадку яны не такія грунтоўныя.

У Нацыяналку я запісаўся на 1-м курсе, бо пісаў навуковую працу і мой навуковы кіраўнік дамовіўся аб спецыяльным дазволе працаваць у агульнай чытальнай зале Бібліятэкі. Гэта было вельмі крута! Дазвол быў памерам ў год і толькі на 3-м курсе я здолеў працягнуць знаёмства з фондамі Нацыяналкі, бо студэнты 1-2 курсаў не мелі права карыстацца яе фондамі. Усе бібліятечныя ўспаміны звязаны з пяпярэднім адрасам Нацыянальнай бібліятэкі на Чырвонаармейскай. Памятаю пошук кніг у папяровай картатэцы ў адмысловым памяшканні. Праўда, быў там і камп'ютар з электронным каталогам, што мне асабліва падабалася, бо свайго камп'ютара яшчэ не меў. Чытаў кнігі ў агульнай чытальнай зале. І не толькі ў рамках падрыхтоўкі рэфератаў ды курсавых -- нават проста для душы. Аднойчы мяне з яшчэ адным маладым чытачом папрасілі перанесці нейкія сталы з аднаго пакою ў іншы, прычым амаль у форме загаду і мы загад выканалі як так і трэба. Было дзіўна чамусьці, што можна было пакінуць кнігі на стале і ніхто іх не скрадзе. Гэта было ў 1997-2002 гг.

Да пераезду Бібліятэкі на новы адрас недалёк ад яе цяперашняга знаходжання, але, здаецца, бліжэй да вадасховішча, была вясковая хата, абнесеная драўляным плотам. У хаце, здаецца, ніхто ўжо не жыў. Відавочна, гэта быў апошні напамін пра вёску Вялікая Слепня, якую "захапіў" мінскі мікрараён Усход-1 ў канцы 60-х. Па-за хатай з боку праспекта Леніна-Скарыны-Незалежнасці была калонка з вадой. У першай палове 90-х з яе яшчэ можна было напіцца вады. Потым ў гады вучобы ў вну і працы школьным настаўнікам я ў гэтым месцы не бываў, таму нічога дадаць не маю. Крыху пра сказанае вышэй ў маім відэа:

У 2004 г. пачалася будоўля цяперашняга "алмазу" разам з упарадкаваннем тэрыторыі: ў той частцы Сляпянскага вадасховішча пабудавалі новы мост і фантан, а берагі "апранулі" ў новы бетон. Памятаю, што хтосьці з маіх суседзяў, старэйшы за мяне на год-два, "шабашыў" на будоўле Нацыяналкі, але дэталяў працы не паведамляў. Прыкладна ў гэты ж час (2003 ці 2004 г) у школе 197, дзе я адпрацоўваў размеркаванне, з нас настаўнікаў "дабраахвотна-прымусова" бралі эквівалент дзённага заробку (ці яго сярэдняе значэнне па школе?) на будаўніцтва новай Бібліятэкі. Так рабілі з усіх працуючых беларусаў і крыху менш з сем'яў школьнікаў. У маім выпадку гэты пабор быў дабраахвотны, бо я прынцыпова адмаўляўся купляць латэрэйныя білеты і ўдзельнічаць у шэрагу мерапрыемства, але хацеў паказаць начальству, што я не сквапны нонканфарміст і магу ахвяраваць на тое, што не супярэчыла маім прынцыпам.

Калі ў 2006 г. Нацыяналка пераехала бліжэй да мяне я пераформіў білет чытача дзесьці ў 2006 ці 2007 г. (прычым за эквівалент 2$), але хадзіць туды атрымалася рэдка. Амаль кожны паход пытаюся як правільна знаходзіць пэўныя кнігі праз электронны каталог, бо ён крыху мудрагелісты. 

У новым будынку Бібліятэка перастала быць толькі бібліятэкай: яна стала медыйным цэнтрам, "хабам" забаўляльных цэнтраў рознай накіраванасці. Акрамя сціплага буфета з'явіўся рэстаран. У дзень народнага адзінства-2007 беларускія кавээншчыкі неаднаразова жартавалі пра новую Бібліятэку як адметнасць, бо на той момант гэта сапраўды была амаль адзіная архітэктурная адметнасць Беларусі 2000-х.

За што я ўдзячны Нацыяналцы

З дапамогай Нацыянальнай бібліятэкі я здолеў сабраць матэрыял пра У. Смялоўскага, перапісы насельніцтва, газету "Печинские новости", карты Барысава, зніклыя вну і апублікаваць дакумент пра беларусізацыю Барысаўшчыны ў 1925 г. А таксама зрабіць відэа аб адметнасцях тэрыторыі, бачнай з агляднай пляцоўкі Бібліятэкі. А больш за ўсё я ўздячны за магчымасць наведаць выставу "Беларусь і Біблія" ў 2018 г. Апошняе было, на мой погляд самай значнай культурнай падзеяй таго года і ўнікальным шанцам для беларусаў убачыць рэдкія манускрыпты.

І яшчэ...

Асобна хочацца вылучыць некалькі рознапланавых дэталяў...

  • Калі "дыямент" пабудавалі, некалькі год хадзілі чуткі, што новы будынак мусіць рухнуць з-за дрэннага фундаменту. Не маю ніякай фактуры на гэты конт, але будынак стаіць ужо 10 год і зіхаціць рознымі агнямі ці рэкламай, калі вечар цёмны.
  • Аднойчы да мяне дайшла вусная інфармацыя, што пэўны прадпрымальнік рабіў стэлажы для Нацыяналкі, але заказчык з ім не разлічыўся і прадпрымальнік абанкруціўся, бо мусіў спраўна заплаціць падаткі, не атрымаўшы прыбытку. Інфармацыя была ад чалавека, які вельмі крытычна ставіўся да ўлады і заказчыкам была названа сама Бібліятэка. Усё, што ведаю са СМІ, што кампаніі-заказчыцы будаўніцтва (не ўласна Бібліятэка) абанкруціліся і што праблема з выплатамі падрадчыкам цягнуліся да 2009 года. Тут сітуацыя выглядае як сапсаваны тэлефон, але ці паводзілі сябе прадстаўнікі будаўнічых кампаній як "чырвоная буржуазія", якая прынцыпова не плаціць падрадчыкам (з гэтым сутыкаўся тут) або справа была ў недахопах планавання ці іншых аб'ектыўных фактарах пакуль не ведаю. Спадзяюся, што ўсе сваё атрымалі...
  • Падчас хваляванняў 2006 года па тэлебачанні паведамлялі, што напярэдадні выбараў праваахоўнікі перахапілі каробку з-пад ксеракса поўную долараў. Тэлевядучы зазначыў: "Не памятаю куды дакладна пайшлі гэтыя грошы, здаецца, на Нацыянальную бібліятэку" і для мяне гэта быў жарт сезону :)
  • Калі я ехаў на работу на аўтобусе на наступны дзень пасля тэракту 2011 года ў метро, каля рэстарана ў комплексе Нацыяналкі стаяла машына "хуткай дапамогі". У той жа дзень хадзілі чуткі, што суседні комплекс а/в Маскоўскі (яго разбілі на шчасце ў 2014 г.) стаў таксама аб'ектам нападу тэрарыстаў. Нічога не сцвярджаю, але кагосьці на такую думку магла падштрурхнуць "хуткая дапамога", бо нешта такое прагучала тады ў аўтобусе.
  • На пляцоўках ля Нацыяналкі часта праходзяць масавыя мерапрыемствы, але на святкаванне Новага году 2021 туды ніхто не прыйшоў акрамя міліцыі, наколькі ведаю з даступных відэа, бо сам у навагоднюю ноч сплю :)

Калаж першай карцінкі зроблены ў ілюстратыўных мэтах  на падставе інфармацыі, выдадзенай Яндэксам.

07.07.2021

Печы ў каментарыях

 Пасля перапынку ў некалькі год вяртаюся да мікрараёна Печы ў Барысаве, дзе я жыў з 1988 па 1996 гг. і потым ездзіў туды да бацькоў на летнія і зімовыя канікулы падчас вучобы ў БДПУ (1997-2002). Але вяртаюся толькі віртуальна: пандэмія covid-19 пакуль дазваляе мне бачыць бацькоў толькі праз інтэрнэт.

У гэты раз хачу звярнуць увагу не столькі на свае фоткі, колькі на маладаследаваны пласт матэрыялаў па гісторыі: каментарыі ў сацыяльных сетках. (Раней яны мне ўжо вельмі дапамаглі, калі я пісаў пра зніклыя вну)

Нямецкі след на Доме культуры

Адной з адметнасцяў гарадка Печы з'яўляецца былы Дом Афіцэраў, які цяпер вядомы як Печынскі дом культуры. Падчас нямецкай акупацыі тут знаходзілася разведшкола Абвера "Сатурн" ці было афіцэрскае казіно (версіі краязнаўцаў адрозніваюцца). Але дакладна вядома, што над уваходам у будынак застаўся след нямецкай акупацыі.

Мне яго паказвалі, але я яго не бачыў, як вопратку голага караля з вядомай казкі. Адны казалі, што я там мушу убачыць свастыку, другія -- слова CASINO гатычным шрыфтам. А некаторы час таму я трапіў на цікавы каментар у Аднакласніках, я яго не перакладаю з рускай і заховаю як ёсць, толькі раздзяліў на абзацы:

Дулов Александр 

В 1978 году... когда я жил в Печах здание было несколько другим  каждый год его закрашивали обыкновенной побелкой... примерно в сентябре-октябре после осенних дождей на фасаде здания проступала фигура немецкого орла во всей своей пугающей красоте.... мы мальчишками бегали смотреть... через день два фасад срочно закрашивали опять

став постарше и заинтересовавшись историей происхождения орла мы нашли в Борисовском музее истории войны документы...оказалось что в наших Печах в войну располагалось разведывательно-девирсионная школа "Сатурн" (кстати в свое время был снят фильм с одноименным названием "Падение Сатурна"... фильм снимался в Печах и в его окрестностях).... 

Немного попозже примерно 1982 году ... новый комдив Печей распорядился сколоть весь фасад и наложить новую штукатурку больше мы орла не видели....зато в 1983 году весь городок участвовал в съемках фильма "Пламя"  и целых пол года можно было наблюдать и фашистов марширующих по объездной дороге к месту съемок и красноармейцев с партизанами...

Нешта мне падказвае, што гэта сведчанне выглядае больш праўдзівым, чым астатнія наконт таго што менавіта было на фасадзе цяперашняга Дома культуры.

Настаўнікі школы №7 ва ўспамінах вучняў

У групе УКантакце "Борисов школа №7" я знайшоў цікавае абмеркаванне "Вспомним наших учителей :)". Я захаваю ананімнасць каментатараў тут, але матэрыял пакуль знаходзіцца ў публічным доступе. Зноў нічога перакладаць не буду і захаваю арфаграфію і пунктуацыю як ёсць. Маты выдалю, неістотныя дэталі публікаваць не буду. І просьба нікому не крыўдзіцца: настаўнікам не варта крыўдзіцца на вучняў, бо ніпісанае - гэта толькі іх думкі, а каментарам не варта крыўдзіцца на мяне, бо поўная карціна мінулага складаееца менавіта з такіх дробязяў, як нейкія асабістыя адносіны з настаўнікам у школе. 

Гринь!!!!!!!!

Аццкая тетка;)

***

Неонила Дмитриевна - уххх, гроза!)))))))))))

***

Гринь Галина Петровна......запомню до конца жизни...........не люблю я биологию....

***

Ой, всю жизнь помнить буду учителей 7 школы))))

А Гринь я тож ОБОЖАЛА, как и биологию


На самом деле моей любимой учительницей была и будет Журавлёва Зинаида Викентьевна)))) Она оч хорошая))))

***

у меня любимая учительница - это Светлана Васильевна Сергеева......обожаю ее))))))))

***

Давайте уже вспомним и Юльку-буфетчицу)))))))))))))

***

А Сухова - просто супер тётка!!!

***

прикиньте, сидит овчарка (кто знает. тот поймёт=))) какая-нибудь в контакте, или Нила... Слабо представляю, хотя...

***

Самая "классная" учительница это Шумило,когда она была не в духе,тряслись стены,бывший 9 "Б" 2005 года ,поймёт!;))

Ну,а ,безусловно,самая добрая -это Зинаида Векентьевна!

***

Наш любимый директор-КартельФедор Степанович,математичка-Шушкевич Галина Макаровна,наша классная и историк-Бутова Роза Андреевна(пусть земля ей будет пухом)и многие другие,которые нас чему-то научили

***

Василенко Светлана Григорьевна! Никогда не забуду!...

***

Суховой Валентине Владимировне отдельное ГРОМАДНОЕ спасибо!!! Таких бы клонировать надо...

***

Подтвержаю сказанное о Суховой Валентине Владиимровне. Душевный был классный руководитель у меня в 4-6 классах (1982-85гг). Мы ее еще называли ВВС. А сейчас о ней кто-нибудь что-нибудь знает? А еще я хочу вспомнить своего учителя начальных классов - Корчагину Валентину .... (что-то точно уже не помню, может кто поможет вспомнить). Я и некоторые мои одноклассники после 3 класса продолжали общаться с ней помимо школы.

***

... В.В.Сухова.Время над ней не властно,она не изменилась нисколечко:ни постарела,ни похудела,т.е. как была 22года назад,такая и осталась,молодец(это,наверно,потому что она до сих пор не замужем).

***

Моими любимыми учителями были Картель, Збинская, Александрова, Волкова и Тарасов

***

Картель рулит! ;-)

Он у нас 2 года был классным(Это 70 лет!!!) молодец мужик!!!

А скока он от нас натерпелся..... ;-)))

С нашим выпуском в 2003 он уже окончательно ушел на пенсию....

***

Маркевич Нина Андреевна. Училка хоть и строгая, но классный преподаватель!

***

Вот кого ,а Сухову я никогда не забуду!!!!!Такой вредной училки еще поискать надо! Самая при самая-Журавлева З.В, еще Историк Иванов В.В.,несмотря на свои причуды-прикольный мужик!

***

САМАЯ КЛАССНАЯ---ШИМАНКОВА СВЕТЛАНА ВЛАДИМИРОВНА!!!!!!!!!!!!!

***

А почему никто не вспомнил Кожевникову??))

Она у меня была классным руководителем)

***

А я вспоминаю свою классную руководительницу Ольгу Сильвестровну ( вот фамилию забыла) (Сазаненак -- А.Б.). Странная была женщина. Но математик от Бога. И очень добрая. Я ей очень благодарна. И Суховой В.В. Хоть и строгая, но справедливая.

***

Про Орловскую пацаны правду сказали,я как только 1-го сентября 2006 переступил порог 320 кабинета,сразу её возненавидел. А самым реальным преподом в этой школе я считаю Тарасова А.С.,благодаря ему за время обучения в ВПК я научилсю тому,что будуч курсантом сдаю на отлично,он многое делает для ВПК!

***

оооо,ввс (Сухава -- А.Б.) и мы ее так же кликали....а я всегда помню уважаю и люблю следующий,самых,самых--------Зинаиду Викентьевну Журавлеву-это педагог от бога,всегда поддерживала в моих начинаниях,я ее оч люблю...Тарасов Александр Сергеевич-аааа,это замечательный,самый,самый,мне как папа,люблю его;

***

люблю Сергееву Светлану Васильевну(русский), Гринь Галину Петровну(биология), Журавлеву Зинаиду Викентьевну(белорусский и бел. лит-ра)и Церковну Лидию Николаевну(инглиш). Лучших учителей не было и долго еще не будет

***

Сухова - это ППЦ, можно её любить и ненавидеть, ругать и хвалить, но преподаватель грамотный, хотя и со своими тараканами в голове. Была нашей классухой с 5-го по 11-ый классы.

***

... огромное спасибо хочется сказать Церковной Лидии Николаевне!!! Она была моей классной руководительницей. Конечно многое натерпелась от нас... и безусловно МНОГОМУ научила!!Спасибо!!!

***

Тарасов вёл стрельбу из пневматической винтовки, вспоминаю с любовью


С ужасом думаю о Гринь, *** еще та(извините за мат), мне кажется, ей реально в кайф издеваться над людьми.Всё добивалась от меня (піша дама -- А. Б.), в какой позе мне нравится спать с мальчиками, озабоченная. И не верила, что я с ними не сплю. Это нормально вообще? Слава Богу, биологию она у нас не вела, а то чувствую, закончилось бы это печально

***

Иванов Владимир Валентинович самый лучший классный руководитель!Он за нас горой стоял,мы какуюю нибудь хрень натворим,а он нас защищает! А ещё большой respect Тарасову Александру Сергеевичу, он в патриотов всю душу вкладывает. И вообще у моего выпуска все учителя отличные,не было того,кого я не любил. Всем им поклон и огромное СПАСИБО!

***

Калинина Е.Г. классная моя,это мой любимый учитель,но также и Тарасов А.С. тоже клёвый мужик я ему благодарен,что учусь в ВПК и он делает всё,чтобы мы становились ЧЕМПИОНАМИ.

***

Алексеевич мужик классный, у его на уроке не че не делал!)

***

а бы Рассоху всё равно щас бы завалил, ... сколько нервов вытрепала. И Стрекоза тоже, задрала своими индигами, чтобы они вместе с ней подохли. Самый норм препод Алексеич, жаль ушёл ,как я слышал, вот это препод Легенда =)

***

Рассоха-чудо природы,вот она всем из нашего класса 9"В"(2001)кровушки попила,была нашей классухой,а так все учителя нормальные,только каждый со своими прибамбасами.Огромое спасибо Маркевич Нине Андреевне-она нам была,как вторая мама и научила нас жизни.А Юлька с буфета-это,вообще,откол жизни,особенно,когда с бадуна.))))))

***

Я никогда не забуду Иванова В.В. и Сухову В.В. С Ивановым можно было посмеяться, а Сухова принципиальная старая дева!!! )))))

***

У нас була классной Рожко Галина Павловна (1995-6-7-8-9), приблизилельно такое-же чудо, как Рассоха (только с физкультурным уклоном) А так - Фёдор Степаныч, Нина фёдоровна (спектакли были классные) , Ну и естессно Тарасов (постоянно трындюлей вставлял)! В начальных классах врачиха прикалывала (Толстая такая в больших очках) В старших классах Жираф вёл географию. ВВС не оценила порыв моих эмоций во время рассказа стиха "Безумству храбрых поём мы славу" . Виктор Иванович - классный трудовик ! Всегда с прикольчиками )

***

Иванов,Александрова,Епифановская и Хорунжая- никогда не забуду этих чудесных людей. Душа пела на их уроках.

А вот плохие воспоминания связаны с Россохой и Глушковой.

Ад сябе дадам такія ўспаміны. Падтрымліваю ўсё добрае, што было сказана пра Сухаву і Тарасава. Н.А. Маркевіч запомнілася тым, яна проаводзіла адкрыты ўрок, дзе яе сын, мой аднакласнік Алег, і адна дзяўчына чыталі дыялог з "Людзей на балоце", дзе Яўхім Глушак прымусіў Хадоську да палавой сувязі з ім. Мележ, пранікнёна апісаў гэту драму маладых людзей (нездарма яго імём названа вуліца ў Мінску), а Ніна Андрэеўна зрабіла з гэтага прыгожы павучальны спекталь без пошласцяў. Яшчэ яна вучыла дома бываць часцей і ўвогуле, яе заслуга, што я добра авалодаў беларускай мовай.

Яшчэ крыху пра Н. А. Маркевіч я пісаў у гэтым блогу раней:

"І некаторым дакорам для мяне гучаць словы маёй настаўніцы "бел.літа" Ніны Маркевіч:
-- Вось скончыце школу, раз'едзцеся, хто куды і забудзеце бацькоўскі дом. А вы не забывайце.
А перад гэтым я якраз пераказаў верш:
Трэба дома бываць часцей.
Трэба дома бываць не госцем.
Каб душою не ачарсцвець (менавіта ў такой рэдакцыі чамусьці).
Каб не страціць святое штосьці.

І яшчэ стаяў ля дошкі." 

А Сухава "зліла" нашаму класу з настаўніцкіх "кулуараў", што Святлана Васільеўна Сяргеева мае мянушку "луч Света в темном царстве", бо аднойчы на нейкім паседжанні яна спыталася ў калег "Товарищи, а вы верите в светлое будущее?"

Таксама памятаю як В. Сухава аднойчы ўключала нам магнітафон з запісам нейкага раманса. Як гэта было звязана з канкрэтным урокам рускай літаратуры не памятаю, як і дакладна мелодыю і тэкст раманса. Не магу сказаць, што тады мяне гэта вельмі ўразіла. Але як настаўнік магу зазначыць, што гэта вельмі крута з метадычнага пункту гледжання.

З адыёзных учынкаў Сухавай магу згадаць, як яна мне ў 11 класе, калі я пачаў спазняцца на яе ўрокі (а яны былі першымі), пагразіла прыгаварыць мяне да цалавання рукі кожнай дзяўчыны ў класе. Я ў сваім сэрцы вельмі жадаў цалаваць сваіх прыгожых аднакласніц хоць куды, але моцна сароміўся і аджартаваўся, што не ведаю ці мылі яны рукі. Пасля гэтага з мяне яшчэ пэўны час кпілі хлопцы і дзяўчаты, хоць гэта было і не крыўдна, а на яе ўрокі я больш не спазняўся. У абарону настаўніцы скажу, што сам я і не такія жарты "адкалываў", выкладаючы і ў школе, і ў вну.

Яшчэ настаўнік музыкі Трубач (менавіта такое прозішча было ў гэтага педагога) першым з педагогаў агучыў смелыя думкі ў 1989 ці 1990 годзе:

- Акрамя фашызма ведаеце якая сістэма самая жорсткая?

- Сталінская? - нехта перапытаў у класе.

- Не. Камуністычная. Думаеце, нашы людзі змагаліся з немцамі за камунізм? Яны змагаліся за сваю зямлю...

Нажаль, ён трагічна загінуў, калі лез на дах свайго дома па пажарнай лесвіцы і, сарваўшыся, разбіўся. Крыху больш пра школу і настаўнікаў тут.

Як прагульвалі ўрокі ў СШ №7

Тая ж група ЎКантакце і яшчэ адна тэма для размоў даюць некаторае ўяўленне як бавілі час прагульшчыкі, якія вучыліся ў 90-я і 2000-я. Выбачайце за "прамы эфір", гэта таксама частка гісторыі.

***

В ГДО на соньке в квак рубашиться на бумеранге

***

на трудах сидели или в столовой :D

***

играл дома в денди

***

Мы с подружкой пили коньяк вместо геометрии!

***

Да Да Клуб...NEXT .......и Овчарка с Тарасовым облавой...........туда ходили))))))) ДА Бухали что ж еще))))

***

Когда я прогуливал уроки, мы с другом сидели у него дома и играли в комп, или если были деньги шли пить пиво.

***

водка нет, а вот комп дома или компъютерный клуб.

Дзень Перамогі ва ўспамінах печынцаў

Па тым жа прынцыпе публікую пару ўспамінаў жыхароў гарадка, якія апублікаваны ў групе УКантакце "п/о Печи (вчера и сегодня)"

***

Помню, когда я была еще маленькая, на этот праздник гудели все Печи. Даже из Борисова приезжали к нам.

: "Централка" вся от начала до конца в продовольственных палатках, музыка на весь городок, от бывшей офицерской столовой шашлыками пахло до самой звезды)) Народ гулял, веселился....

***

Раньше еще возле офицерской столовой, на том месте, где сейчас парковку сделали, столб ставили с подарками наверху. Кто залезет-тому и подарок. И ярмарка была :) Бордюрчики все покрасят, оркестр - праздник был.... Мдааа... :)

Ад сябе дадам: у 90-я шашлыкі ў раёне афіцэрскай сталовай былі, палаткі таксама памятаю і музыку і гулянні, а вось слуп з падарункамі не заўважыў. Яшчэ былі выступленні разведчыкаў на школьным стадыёне з біццём бутэлек аб галаву і стралянінай халастымі кулямі.


Замест эпілога

Мая 2-я радзіма пасля Мінска часам трапляе ў СМІ з нагоды смерці салдат у вайсковай частцы ці затрымання чалавека, які, па версіі праваахоўцаў, рыхтаваў тэракты ў Мінску і Пячах вясной 2021 г. Я не пішу пра такія рэчы, бо не маю што дадаць да сказанага іншымі. Але спадзяюся, што буду развіваць тэму "Печы", калі знайду яшчэ цікавы гістарычны матэрыял.

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць