23.08.2019

Маё стаўленне да Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы


Некаторы час таму ў адной сацыяльнай сетцы мяне папрасілі паставіць лайк старонцы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы. Гэтага я шчыра зрабіць не мог, але стаў думаць, як сам стаўлюся да БАПЦ і іншых "альтэрнатыўных" праваслаўных. У выніку, я напісаў на сваёй старонцы ў той сетцы наступнае:

"Што мне падабаецца ў БАПЦ:

1. Беларускія "альтэрнатыўныя праваслаўныя" добра ведаюць цану свабоды веравызнання: іх правы на мірныя сходы абмяжоўваюцца ў Беларусі, што можа азначаць зрыў набажэнства і штраф, перадачу маёмасці, якая з'яўляецца прадметам спрэчак паміж БПЦ і БАПЦ на карысць першай. Часткова з гэтай прычыны Аўтакефальнай царквы трымаюцца пераважна перакананыя праваслаўныя вернікі, а не "праваслаўныя атэісты" ці "захаджане".
2. БАПЦ спрыяла выданню Бібліі на беларускай мове ў перакладзе В, Сёмухі.
3. Мала сустракаў пакуль сярод прыхільнікаў Аўтакефальнай царквы актыўных барацьбітоў з рэлігійным вольнадумствам.

У чым я не згодны з БАПЦ:

1. Ёсць непераадольныя багаслоўскія адрозненні (напрыклад, я прызнаю аўтарытэт толькі Святога Пісання і лічу шанаванне ікон грахом).
2. Я лічу, што хрысціянства павінна быць па-за палітыкай. Аднак БАПЦ з'яўляецца свайго роду антаганістам БПЦ: Беларуская Праваслаўная царква актыўна падтрымлівае ўрад і мае прарасійскую накіраванасць, а Аўтакефальная царква апазіцыйна і пераважна падтрымліваецца тымі, хто жадае мець "добрыя стасункі з Расіяй праз добрую мяжу". Паколькі гаворка не ідзе пра тэалагічныя адрозненні, то гэта парушае ясны пастулат Хрыста: "Запаведзь новую даю вам, палюбеце адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы палюбеце адзін аднаго; Па тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў між сабою." (ад Яна 13:34,35). Калі гэтага прызнака няма сярод пэўнай царквы, то няма там і вучняў Хрыста, якіх павінны ўсе заўважыць па такой прыкмеце.

Што я гатовы рабіць для беларускіх "альтэрнатыўных" праваслаўных:

1. Я шчыра спачуваю ўсім, хто сутыкаецца з дыскрымінацыяй па прычыне рэлігійных перакананняў і паважаю мужнасць тых, хто не баіцца згубіць свабоду ці грошы за выражэнне непапулярных поглядаў. Пры неабходнасці я магу маліцца аб тым, каб спраўдзілася воля Бога адносна такіх вернікаў. Калі трэба будзе схаваць верніка ад пагромшчыкаў, то я паспрабую так і зрабіць.
2. Я гатовы размаўляць пра Бога, Біблію і рэлігію з прыхільнакамі БАПЦ як і любой іншай хрысціянскай царквы, калі яны прыйдуць да мяне дамоў, выконваючы загад Ісуса несці вестку пра Царства Бога. Калі буду сцісла заняты, то вылучу некалькі хвілін, каб выслухаць суразмоўцаў. Калі не -- з мяне чай/кава ўсім, хто прыйшоў да мяне з Бібліяй.

Што я гатовы чакаць ад БАПЦ і тых, хто яе падтрымлівае:

Я мяркую, што аднойчы гэта Царква перастане быць напалову падпольнай і можа заняць месца цяперашняй БПЦ (праз аб'яднанне ці замяшчэнне). У такім выпадку я гатовы і да таго, што Праваслаўная царква будзе трымацца ў большай ступені ідэй верацярпімасці, чым зараз, і да таго, што праваслаўныя актывісты будуць далей пісаць скаргі ў КДБ ці (яго пераемніцу) на маіх аднавернікаў, як гэта ёсць зараз.
Таксама я гатовы да таго, што вернікі, якія трымаюцца БАПЦ, могуць абменьвацца думкамі са мной. Зразумела, не ў якасці экуменізму. Але натуральна, што хрысціянам розных канфесій можа быць пра што пагаворыць."

Пазней, у сувязі з нядаўна праведзеным у Чарнігаве форумам у падтрымку БАПЦ, дзе ў чарговы раз прагучалі заявы, што гэта царква можа аб'яднаць беларускі народ, мне давялося дадаць яшчэ такія думкі ў каментарыях да навіны:

"Мне больш падабаецца палажэнне Канстытуцыі РБ 1994 года, якое забараняла фаварытызм дзяржавы адносна пэўнай рэлігіі. Прапанаваны фаварытызм да БАПЦ будзе працягам цяперашняй ціхай дыскрымінацыі каталікоў, пратэстантаў і нехрысціянскіх канфесій, калі грамадства схіляюць да думкі, што іншыя рэлігіі дрэнныя. Прыкладам служыць візіт святара БПЦ у ІПД. Пры наяўнасці мноства праблем у грамадстве, сям'і і г.д., на якія можа звярнуць увагу святар, падчас такіх візітаў у ВНУ святары амаль выключна абмяркоўваюць тэму сект (ёсць наша правільная вера і іншыя неправільныя ў тым ці іншым аспекце) а ва ўмовах выключнасці палажэння БПЦ ВНУ не запрашаюць прадстаўнікоў іншых канфесій і ў выніку фарміруецца памылковае ўяўленне аб гэтых канфесіях у грамадстве.
І Царква не заўсёды падтрымлівае дзяржаву ў цяжкі для апошняй час. Ва Ўкраіне ў пэўны момант УПЦ перастала маліцца за ўладу. Прычым тады, калі рэвалюцыя пачала перамагаць Януковіча."

Фота выступлення праваслаўнага святара Хацеева ў ІПД на тэму сект.

20.08.2019

З вандровак у Адэсу

У 2017-2019 гг. я некалькі разоў пабываў у Адэсе. У рамках праекта «Вандроўкі» зраблю некалькі нататак пра свае ўражанні, як раней пісаў пра Затоку і Караліна-Бугаз.

Напэўна, калі апісаць адным словам першае ўражанне ад кожнага наведвання Адэсы, то гэта «анархія»: тут няма таго парадку, што ёсць у Мінску. І гэта выражаецца ў паркоўках і вулічным руху. На пешаходных дарогах паміж пешаходамі снуюць веласіпедысты, а часам і можна сустрэць аўтамабіль.

На пешаходнай частцы вуліцы. 2019 г.


Каля Прывозу. 2019 г.

Чыгуначнік у джынсах пад колер уніформы. Адэская вобласць. 2018 г.

Другое слова для апісання карціны: «пярэстасць»: уся Адэса паўна разнастайнага народу. На чыгуначным вакзале можна сустрэць ветэранаў вайны на Данбасе з адной нагой, гандляроў усім-усім, а побач у падземным пераходзе будзе жабрак, які дэманструе нагу, з'ядаемую гангрэнай.

Яшчэ гэта пярэстасць бачна ў архітэктуры: ёсць кінутыя будынкі, шмат старых маладагледжаных у аварыйным выглядзе, як будынак "Энвілы" ў Мінску, а ёсць і хайтэкаўскія хмарачосы.

Высотка побач з прыватным сектарам. 2019 г.


 Кінуты завод ўздоўж чыгуначнай лініі на Затоку. 2018 г.

Гэты будынак на вуліцы Генуэзскай выглядае кінутым, але вечарамі тут гарыць асвятленне каля ўваходу. 2019 г.

У адэскім раёне Аркадзія, дзе летам 2019 г. я з сям'ёй спыніўся ў аднайменнай гасцініцы, пярэстасць бачна і ў нацыянальна-моўным плане: тут можна сустрэць турыстаў не толькі з Расіі ці Беларусі, але і з Турцыі, арабскіх краін, Кітая, В'етнама, Балгарыі, Польшчы, Чэхіі; тут можна пачуць англійскую, французскую і розныя цюркскія мовы, адчуць пахі грузінскай, ізраільскай, каўказскай кухні. Да мяне пару раз звярталіся на англійскай, проста каб спытацца куды ісці. А нейкім разам мы з жонкай пагутарылі з французам.

У чым Адэса апярэджвае беларускія гарады, дык гэта безбар'ернае асяроддзе. Вельмі шмат зроблена, каб чалавек у калясцы рухаўся па горадзе і ні ад каго не залежыў.

 Спуск на пляж Аркадзіі для тых, хто ходзіць, і тых, хто катаецца. 2019 г.

Гэты туалет для інвалідаў 1-га паверху ў вестыбюле атэля «Аркадзія» – выключэнне з правілаў, бо ён не працаваў увесь час майго адпачынку, 10-17 жніўня 2019 г. Амаль усе грамадскія туалеты гарадоў і заправак Украіны маюць варыянт для інвалідаў. Так трымаць!

Яшчэ адзін момант: вагі самаабслугоўвання ў некаторых магазінах: сам ўзважваеш тавар, сам выбіраеш яго з катэгорый на сэнсарным экране вагаў і сам лепіш стыкер на тавар ці ўпакоўку. У Мінску гэту працэдуру робяць толькі прадаўцы...

Уражанні ад атэля і мора

Мы спыняліся ў атэлі «Аркадзія» па турыстычнай праграме бюджэтнага варыянту. Галоўны корпус – гэта нумары павышанага камфорту, а мы жылі ў корпусе «эканом-класа», які схаваны за галоўным корпусам.

З плюсаў гасцініцы зазначу: харошы wi-fi, які даваў мне магчымасць вырашаць дзелавыя пытанні праз відэасувязь без праблем, штодзённае прыбіранне нумару, два пакоі, ў адным з якіх кухня, ванна, ну і ўсё гэта на сям'ю з 4 чалавек з усімі падаткамі, зборамі і аплатамі турфірме склала каля 1000 долараў ЗША. Зразумела, у Адэсе ёсць і больш бюджэтныя варыянты з амаль такім жа камфортам.

З мінусаў вылучу: 2 км пешшу да мора, што можа быць выпрабаваннем, калі вяртаешся з пляжу стомлены плаваннем і спякотай. Таксама ў нашым корпусе змеявікі для сушэння бялізны працавалі толькі ад цэнтральнага ацяплення – гэта значыць не працавалі ў летні сезон, і сушыць рэчы пасля мора даводзілася на халодным змеявіку, трубе ад бойлера і шэсце ад пляжнага парасона, раскладзеным паміж дзвюма табурэткамі.

Пляж Аракдзіі. Мора звычайна чыстае (толькі часам і месцамі яго паверхня пакрыта водарасцямі), але значная частка пляжу занята мясцовымі кампаніямі, праўда ў наяўнасці вузкай палоскі свабоднага пляжу ёсць свае плюсы: ніхто не ходзіць цераз тваю галаву купацца. Ну, яшчэ адзін мінус: на пляжы кураць паўсюль, ігнаруючы адмысловыя месцы для курэння, але гэта праблема кожнага курорту, дзе я быў (((

Сустрэча з выкладчыцай і палац прафсаюзаў

У 2018 г мы вярталіся ў Мінск праз Адэсу і, пакуль мелі некалькі гадзін чакаць свой цягнік, заехалі ў музей цікавай навукі. Сам музей не вельмі адрозніваецца ад беларускіх аналагаў, таму не буду вельмі падрабязна на ім спыняцца.

Потым мы вырашылі пешшу вярнуцца на вакзал, і адна жанчына ўзросту 40+ пачула маю размову з жонкай, зразумела, што мы шукаем карацейшы шлях на вакзал і рашуча прапанавала правесці нас туды. Гэта бы выкладчыца украінскай мовы ў адной з мясцовых вну.

Пакуль мы ішлі яна ўвесь час гаворыла пра горад, мора і жыццё, пераходзячы з украінскай на рускую і наадварот. Нечакана мы спыніліся недалёк ад будынку, які нічым не прыцягнуў маю ўвагу раней.
– Гэта Палац прафсаюзаў – патлумачыла наша правадніца, – тут у 14-м годзе бандэраўцы людзей забівалі. Нават сляды пажару тут яшчэ засталіся. Прыязджалі, кажуць, на аўтобусах з-пад Львова і палілі тут жывых людзей, а хто выскокваў у акно з агню, таго дабівалі. Мы гэтага Парашэнку ненавідзім і называем «Патрашэнка»...

Фота з рэпартажу Бі-Бі-Сі

Мы пагаварылі яшчэ хвілінку, яна паказала рукой на вакзал, які быў бачны непадалёку, развіталася і пайшла па сваіх справах.

Я не раз думаў, чаму у адных рэгіёнах Украіны перамаглі прыхільнікі «рускага свету», а ў іншых падобных – не. Слухаючы гэту немаладую выкладчыцу, якая не была яўнай русафілкай я нешта зразумеў. Ва Ўкраіне засталося шмат невырашаных праблем пасля рэвалюцыі 2014 года, напрыклад карупцыя і грамадзянская вайна. Для пэўных украінцаў было і застаецца актуальным жаданне змены да лепшага, а выражаць нянавісць да Прэзідэнта не з'яўляецца крымінальным злачынствам, таму не дзіва пачуць пра «бандэраўцаў» і «Патрашэнку» ў такіх рускамоўных рэгіёнах. У 2014 г. сутыкненні прыхільнікаў Расіі і Захада ішлі з пераменным поспехам у розных рэгіёнах Украіны, і тады не было зразумела ці прывядзе аддзяленне Крыма і Данбаса ад Украіны да паспяховага развіцця гэтых зямель. Цяпер, думаю, мала хто ў рускамоўных частках Украіны хоча стаць часткай «рускага свету» і мець тыя ж праблемы, што і Крым з Данбасам...

Яшчэ пару нюансаў

У Адэсе, як і шмат дзе яшчэ на Украіне ёсць шмат магазінаў, кавярняў і т.п., дзе можна плаціць міжнароднай банкаўскай карткай. Зразумела, зусім без наяўных грошай пражыць не атрымаецца. Цікава, што каля чыгуначнага вакзала ў 2018 г. працаваў абменнік валюты, які прымаў беларускія рублі (яшчэ адзін такі бачыў у Караліне-Бугаз).

Вада ў Адэсе і Адэскай вобласці мне не падабаецца на смак. Я больш звыклы да чыстай вады свайго Ўсхода-1. Але ваду з-пад крана лепш кіпяціць, а таксама купляць пітную ў бутэльках.

Смецця ў Адэсе на вуліцах больш, чым у Мінску, але значна менш, чым у Затоке. Таксама і камароў у раёне Аркадзіі амаль няма (а ў Караліна-Бугаз і Затоке яны былі праблемай, асабліва, калі вечар хочаш правесці на пляжы).

І ў якасці завяршэння...

Мае сыны на вячэрнім пляжы..

Калі не пазначана інакш, фота А.Берастоўскага

Анонс: наступнае паведамленне на гэту тэму будзе пра Браслаў 2016 г.

06.08.2019

Гісторыя і ашуканства


Навошта гісторыкам ашукваць народ?

Гісторыкі радуюцца, калі знаходзяць інфармацыю па тэме, якую даследуюць. Але проста прачытаць дакумент не значыць знайсці адказ на свае пытанні. Як матэрыялы з непасрэдным апісаннем з'явы, падзеі і г.д. складзеныя ў адпаведны перыяд гісторыі (першакрыніцы), так і гістарычныя даследаванні, якія змяшчаюць апісанне і трактоўку першакрыніц напісаны людзьмі, якія маглі мець даволі неаб'ектыўныя погляды на даследуемую з'яву. Гісторык, як і кожны іншы чалавек, можа або схлусціць, або банальна памыліцца.

 Многія звяртаюцца да падману па розных прычынах. Нярэдка за гэтым стаяць патрэбы ў грошах, прызнанні, часам, у асабістым перакананні ашуканца.

Без грошай чалавек, які займаецца гісторыяй ці іншай навуковай, выкладчыцкай або публіцыстычнай дзейнасцю, павінен думаць, дзе дастаць сродкі да існавання. Пры гэтым, ва ўмовах жыцця, маўляў, у Беларусі, такі спецыяліст хоча кожны дзень есці мяса, час ад часу дазваляць сабе тэхнічныя і іншыя навінкі і хоць бы раз на год ездзіць адпачываць не на дачу.
Часам гэта выліваецца ў адыход ад прафесійнай навукі (гісторык зарабляе грошы іншым рамяством, а ў вольны час чытае, піша, вядзе блог, крэмзае камянтары на форумах па сваёй стыхіі), але часцей у падпарадкаванні існуючым правілам гульні ў той ці іншай суполке. Гісторык (ці іншы спецыяліст) павінен гуляць паводле правілаў сваёй каманды і прызнаваць «зоны па-за крытыкай» гэтай каманды. Калі каманда лічыць, да прыкладу, што ўсе імігранты нягоднікі, то ён вымушаны абыходзіць увагай факты, якія аправяргаюць гэты «дагмат», або пісаць пра іх з выкарыстаннем прыёмаў фальсіфікацыі.

Тыя ж матывы рухаюць тымі, хто шукае прызнання. Напрыклад, доўгі час я не мог зразумець чаму ў некаторых амерыканскіх фільмах рускія (ці савецкія) выглядаюць настолькі карыкатурна, бо для звычайнага галівудскага рэжысёра няма праблемы знайсці патрэбнага эмігранта, які за пару даляраў дапаможа прадставіць рускіх, таджыкаў і яшчэ каго заўгодна як яны ёсць. Але карыкатурны вобраз рускага адпавядае ўяўленням сярэднестатыстычнага амерыканскага гледача і рэжысэр паміж праўдай і грошамі выбірае апошняе. Таму на Захадзе бывае мышыная валтузня з нагоды таго, ці варта ўжываць фразы «мама» і «тата», калі ёсць гамасэксуальныя шлюбы (хоць многае ў гэтым плане моцна перабольшваецца ў краінах былога СССР), а ў шэрагу краін былога СССР наадварот модна лаяць гомасэксуалістаў . Таму нярэдка гісторык адчувае, што павінен падфарбаваць факты і высновы, каб патрэбныя «таварышы» слухаючы або чытаючы ухвальна ківалі галавой. Пад «таварышамі» я маю на ўвазе не толькі і не столькі рознае начальства (іх, дарэчы, не так цяжка ў чымсьці пераканаць), колькі патэнцыяльных слухачоў ці чытачоў гістарычнага інфармацыйнага прадукту.

Асобная група ашуканцаў - тыя, хто выдае жаданае за сапраўднае, каб дагадзіць асабістым перакананням, незалежна ад таго, папулярна гэта ці не. Гэта і тыя, хто абараняюць «ліпавыя» дысертацыі з фальсіфікаванымі данымі, каб даказаць свае загадзя ілжывыя высновы. Гэта і гісторыкі пэўнай палітычнай загартоўкі, з жыццёвым прынцыпам «мэта апраўдвае сродкі».
Няма патрэбы казаць, што фальсіфікатары разумеюць слабыя месцы сваіх канцэпцый і, калі гаворка ідзе толькі пра грошы і прызнанні, нават не вераць у тое, што кажуць і пішуць. Калі толькі яны не закаснелі ў нейкіх забабонах. Але справа ў тым, што свядомых фальсіфікатараў адносна не шмат. Большасць навукоўцаў і калянавуковых мужоў проста вераць у пэўныя рэчы не паглыбляючыся ў сутнасць. Адзін з такіх гісторыкаў савецкай эпохі аднойчы сказаў на лекцыі: «Калі дазволілі думаць, я прыйшоў да высновы ...». Гэта значыць, што да моманту таго дазволу ён не проста маўчаў, а мяркуючы па ўсім не паглыбляўся у нейкія рэчы, аб якіх было забаронена думаць.

Метады, спосабы і прыёмы фальсіфікатараў

Адмаўленне фактаў. Да гэтага звяртаюцца не часта: інфармацыя становіцца ўсё больш лёгкадаступнай, але ўсё ж гэтым карыстаюцца несумленныя гісторыкі і іншыя спецыялісты. Аднойчы, здаецца у 2007 г., але дакладна ўжо не памятаю, у секцыі філолагаў я ўдзельнічаў у навукова-практычнай канферэнцыі факультэта міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта. У той жа секцыі выступіў з дакладам па пытаннях ідэалогіі стары выкладчык з БДЭУ. Даклад насў відавочна антызаходні характар, з ўсхваленнем славянскіх народаў і паганьбеннем амерыканцаў як нацыі, і справакаваў спрэчкі з выкладчыкамі замежных моў. Я задаў яму пытанне, ці разумна казаць пра існаванне рэлігійнай талерантнасці як нацыянальнай рысы беларусаў, калі вайна 1432-1436 гг. ў Вялікім Княстве Літоўскім па сутнасці была вайной праваслаўных з каталікамі. На гэта прагучаў прадказальны адказ: «Не было ніякай вайны».

Галаслоўнае сцвярджэнне. Калі што-небудзь цяжка даказаць, можна проста пазбягаць сітуацый, калі гэтых доказаў могуць запатрабаваць. Адна з разнавіднасцяў галаслоўных сцвярджэнняў - навешванне ярлыкоў. Да такіх ярлыкоў адносяцца, сярод іншага, фразы «калянавуковых», «псеўданавуковы», якімі навукоўцы шчодра ўзнагароджваюць працы і высновы сваіх апанентаў.

Асобны варыянт навешвання ярлыкоў і палівання брудам, папулярны ў інтэрнэце - «тролінг». Па некаторых звестках, кітайская кампартыя актыўна выкарыстоўвае «троляў» для барацьбы з апазіцыяй у сацсетках: ідзе ў сетцы ці на форуме абмеркаванне нейкай праблемы і ў адказ на адно выказванне з крытыкай палітыкі ўрада КНР - дзесяць з ўсхваленнем гэтага ўрада і палівання брудам таго, хто крытыкаваў. Апора на аўтарытэт - яшчэ адзін выгляд галаслоўнага сцвярджэння. Аргумент «прафесар Іваноў, доктар гістарычных навук, які вывучае гэтую праблему 24 гады, піша ...» не з'яўляецца важкім довадам: сваю доктарскую ён мог спісаць, купіць, яе маглі ўхваліць у вузкім коле яго сяброў, (бо аб'явы аб абароне дысертацый ў газетах, чытаюць толькі нямногія, ды і тыя не даходзяць да месца іх абароны) ды і наогул 43 доктарская і кандыдацкая - гэта праца, напісаная ў пэўным стылі на вузкую тэму, якая мала што гаворыць пра агульную эрудыраванасць і прафесійную кампетэнтнасць носьбіта вучонай ступені. А 24 гады чалавек можа проста перапісваць тое, што да яго напісалі іншыя толькі прыгожым каліграфічным почыркам і з новымі прыкладамі.  Часам апора на аўтарытэт можа выражацца ў задаванні дзясяткаў пытанняў, на якія задаўшы іх чалавек не шукае адказы, а толькі хоча прымусіць апанента змоўкнуць пад іх ціскам.

Нярэдка аўтарытэтам крыюць, калі больш няма чым крыць, таму гэты прыём крыху падобны на браханне маленькага сабачкі, які не можа спадзявацца на свае зубы.

Хлусня. Гэта можа быць не толькі наўмыснае паведамленне ілжывых звестак аб падзеях, але і чыста акадэмічны падман: выкарыстанне «літаратурных неграў» і крадзеж ідэй, «ліпавае» сааўтарства ў навуковых праектах, калі сааўтар нават не чытаў таго, што «напісаў». Гэта можа быць спасылка на неіснуючую крыніцу інфармацыі ці на крыніцу, якая насамрэч не пацвярджае ідэі і высновы таго, хто на яе спасылаецца. Часам хлусню выкарыстоўваюць у палітычнай барацьбе для дыскрэдытацыі апанентаў наступным чынам: партыя А пускае пра сябе плётку па сваім каналам дэзінфармацыі, і гэта плётка напачатку ідзе на руку яе апанентам - партыі Б. Аднак ілжывасць гэтага слыху вельмі хутка выяўляецца, пасля чаго партыя Б, якая падтрымала хоць у нейкай меры гэтую дэзінфармацыю, апыняецца ў становішчы, калі ўсе яе аргументы і заявы супраць партыі А выглядаюць непраўдападобна. Вывучэння гісторыі гэты прыём тычыцца, як правіла, у тым сэнсе, што даследчыку не трэба быць легкаверным і хутка згаджацца з інфармацыяй, атрыманай ад той ці іншай палітычнай партыі, бо для амаль кожнага ўдзельніка палітычнай барацьбы казаць ману, хоць нават супраць самога сябе, зусім не цяжка.

Абагульненне. Гэты спосаб праяўляе сябе па-рознаму. Ён можа ўключаць у сябе агульныя фразы без апоры на канкрэтныя факты - сказаць аб чымсьці важным, але пры гэтым і ні аб чым. Сюды адносяцца выпадкі, калі адкрытую хлусню спалучаюць з фразамі, якія змяшчаюць агульначалавечыя каштоўнасці і іншыя прывабныя ідэі: «каб дасягнуць свабоды, роўнасці, дэмакратыі, трэба біць (назва каго) і ратаваць (назва каго)». Абагульненне можа прымяняцца для абяленні або ачарнення шэрага, г.зн. перанос прыватнага на агульнае (напр., сярод цыган ёсць злодзеі, значыць усё цыгане такія). У савецкай і постсавецкай беларускай гістарыяграфіі Вялікая Айчынная вайна часцей за ўсё апісваецца менавіта з гэтых пазіцый: былі добрыя «нашы» і былі дрэнныя немцы. Безумоўна, гэтая вайна пакінула свой чорны след у сэрцах многіх беларусаў. І з-за гэтага цяжка судзіць аб'ектыўна. Я сам страціў некалькіх сваякоў на вайне. Пра аднаго з іх планую напісаць. Але калі ідзе вайна, жорсткасці хапае з абодвух бакоў, гэтак жа як і чалавечнасці. Сярод байцоў Чырвонай Арміі і савецкіх партызан хапала марадзёраў, гвалтаўнікоў, забойцаў мірных жыхароў і не ўсе з іх атрымалі пакаранне ад савецкай улады. У нямецкай арміі, як і сярод тых, хто пераходзіў на яе бок, хапала людзей, якія былі нездольны на жорсткія ўчынкі, якія раздавалі дзецям шакаладкі і паілі вадой ваеннапалонных. Не усе чырвонаармейцы і не ўсе салдаты Вермахта пайшлі на вайну дабраахвотна: была мабілізацыя з пагрозай смяротнага пакарання для нязгодных служыць. Вось і прыймалі розныя людзі розныя рашэнні згодна свайму сумленню ці нават насуперак яму. Таму абагульненне падзеяў гэтага адрэзку гісторыі таксама з'яўляецца свайго кшалту фальсіфікацыяй фактаў.

Націск на эмоцыі. Калі напісана «ўсе разумныя людзі, у тым ліку нас з вамі, згаджаюцца, што...», гэта ўжо не столькі галаслоўнае сцвярджэнне, колькі спроба ўздзеяння на чалавечы гонар і пачуццё ўласнай значнасці для іншых. На пачуццё жалю і / або нянавісці спрабуюць ўздзейнічаць праз апісанне пакутаў каго-небудзь (гэты прыём часта ідзе ў ход разам з абагульненнем і некаторымі іншымі спосабамі, пра якія пойдзе гаворка далей). Яшчэ адну з разнавіднасцяў эмацыйнага пасылу я паспрабую ўмоўна назваць «шарм рускага мядзведзя». Так французы называюць кавалераў, якія пакараюць сэрцы дзяўчат праз нейкую звонкавую брутальнасць. Пра такі прыём пісаў рускі паэт Някрасаў: «дивил я дерзостью мальчишек и похвалой гордился их, бичуя маленьких воришек для удовольствия больших». Калі гісторык, журналіст, публіцыст ці хто-небудзь яшчэ з таго ж «братэрства» бруднымі словамі называе гамасэксуалістаў і жанчын лёгкіх паводзінаў як быццам не баіцца цэнзуры, або кажа нешта накшталт «вы як хочаце, можа гэта непапулярна, а я ў гэтым пытанні патрыёт», ён стварае ўраджанне асобы моцнай духам, харызматычнага лідара, хоць нярэдка гэта чалавек, які не можа сабе дазволіць перайсці пэўныя межы дазволенага з фінансавых меркаванняў. Такіх падчас і трымаюць, каб яны вялі аўтарскія праграмы на радыё ці ўласную калонку ў газеце, ад чаго ёсць ураджанне, што гэта незалежныя людзі, але такія аўтары ніколі ці амаль ніколі не пераходзяць мяжу ідэалогіі сваёй рэдакцыі: калі дэманстратыўна біць бутэлькі падчас тэлешоў, бос толькі пагразіць пальцам, а калі стварыць таму босу праблемную сітуацыю з чыноўнікамі ці спонсарам – то заўтра будзеш сам збіраць тыя бутэлькі, што не паспеў разбіць. Безумоўна, хутчэй за ўсё такі чалавек можа знайсці сябе і ў іншай камандзе, але тады шарму і харызмы ў яго будзе значна менш. Вось яны і выбіраюць стабільнасць. Усе варыянты націску на эмоцыі аб'ядноўвае адно: трэба ўключыць эмоцыі чалавека, каб ён не разважаў над фактамі аб'ектыўна.

«Пыл у вочы». Гэта спосаб падмануць ці ухіліцца ад тлумачэння з дапамогай статыстыкі. Вось задача: Вася сабраў на два грыба больш, чым Пеця. Колькі ўсяго сабралі грыбоў Вася, Пеця і Даша? Ці яшчэ: сантэхнік Пятроў прапіў 32,43% свайго месячнага заробку. Колькі грошай ён прынёс жонцы (у рублях, а ня працэнтах). Адказы на гэтыя задачы атрымаць немагчыма паколькі там занадта шмат невядомых і можна толькі гадаць. Але калі не ставіць такія пытанні, то самі сцвярджэнні ў патоку іншых прыгожых выразаў будуць непрыкметныя. Такім жа чынам «голыя» працэнты нічога не паведамяць чытачу, калі незразумелымі застаюцца больш істотныя лічбы і факты. Таксама статыстыкай можна маніпуляваць з дапамогай інтэрпрытацыі: 20 тыс. долараў - гэта шмат ці мала? Гледзячы для якіх праектаў. Хтосьці можа казаць дзе трэба «толькі 20 тыс.», а яго апанент скажа «ажно 20 тыс.». Калі не паглыбляцца ў падрабязнасці, можна лёгка быць падманутым. А яшчэ статыстыку выкарыстоўваюць, каб «загрузіць» масавага чытача: ён яе прагартае і згадзіцца з сцвярджэннем аўтара не гледзячы.

Наступная група спосабаў маніпуляцыі фактаў - выбарка. Сюды адносіцца замоўчванне нязручных фактаў. Гэта адрозніваецца ад прыёму адмаўлення прызнаннем існавання такіх фактаў. Але пры гэтым пра іх імкнуцца гаварыць як мага радзей. Адзін з варыянтаў як можна гэта зрабіць - пакінуць нязручны факт прадметам выключна акадэмічнай спрэчкі, 46 публікаваць інфармацыю пра яго ў выданнях, якія амаль ніхто не чытае (напрыклад, у зборніках навуковых выступленняў выкладчыкаў пэўнага вну). Так савецкія гісторыкі ВАВ прызнаюць факты марадзерства, знішчэння паліцаяў разам з іх сем'ямі і іншыя ваенныя жорсткасці з боку партызан, але аб гэтым гавораць рэдка. Звярніце ўвагу, на якой старонцы апублікавала такія факты адна з галоўных дзяржаўных газет Беларусі: (1) і (2). З аднаго боку факт не адмаўляюць, з другога, толькі ўважлівы чытач да іх дакапаецца. Выбарка можа ўключаць у сябе не толькі падбор патрэбных кніг, газет і архіўных дакументаў, але і патрэбных людзей, у якіх возьмуць інтэрв'ю. Інтэрв'ю для фільмаў, тэле-і радыёперадач загадзя запісваюць, часам яшчэ і рэпетыруюць і абавязкова рэдагуюць. На ток-шоў можна запрасіць патрэбных людзей, як і на навуковы сімпозіум. Як гаворыцца, непатрэбнае закрэсліць ... Адна з праяў выбаркі - самацэнзура і паліткарэктнасць. (Дарэчы, на Захадзе паліткарэктнасць праяўляюць у асноўным дзяржслужачыя на працы, але гэта не значыць, што там усе па струнцы ходзяць, баючыся пакрыўдзіць імігрантаў ці каго-небудзь яшчэ).

Не хачу сказаць, што самацэнзура і паліткарэктнасць - гэта самі сабой віды фальсіфікацыі. Фільтраваць інфармацыю, каб не параніць чалавечыя пачуцці - справа патрэбная. Адна і тая ж навуковая думка па-рознаму пішацца для спецыялізаванага перыядычнага навуковага выдання, для газеты «Рэспубліка», для энцыклапедыі і для выдання «Юны тэхнік». Ды і амаль кожнаму чалавеку калі-небудзь даводзіцца ў чымсьці ісці на кампраміс. Тым не менш, калі грошы і прызнанне прымушаюць спецыяліста выкідаць істотную інфармацыю з свайго даследчага прадукту, прыходзіцца казаць аб свядомай фальсіфікацыі гісторыі.

Яшчэ адну групу спосабаў маніпуляціі данымі я ўмоўна назаву «фоташоп». У асноўным гэта перабольшанне і пераменшванне. Напрыклад, колькасць непасрэдных ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (знішчаных рэпрэсіўным апаратам СССР) нярэдка перабольшваюць да многіх мільёнаў, але ў такім выпадку насельніцтва СССР да моманту яго распаду складала б мільёнаў пяцьдзесят. Перабольшваюць і масштабнасць гэтых рэпрэсій ў 1937 годзе. 47 Перабольшваюць і масштабы хрушчоўскай адлігі. (Гэта звязана з тым, што ў 1937 г. камуністы знішчалі камуністаў, а пры Хрушчове, наадварот, вызвалялі рэпрэсіраванных камуністаў, а колькі пацярпела нявінных некамуністаў у розныя гады савецкай улады значэння не мела). У савецкім ідэалагічным слэнгу быў выраз «асобныя недахопы». Часта гэты спосаб пераменшвання хаваў за сабой значныя праблемы. Наогул слова «асобны» у дачыненні да чаго-небудзь з савецкіх рэалій паказвала яго нязначнасць і ізаляванасць: асобныя таварышы не згодныя з рашэннем калектыву. Дарэчы, адным з найбольш удалых прыёмаў пераменшвання «асобных недахопаў» заўсёды быў і застаецца ... гумар. Савецкія фельетоны высмейвалі як асобныя недахопы праблемы, якія па сутнасці былі недахопамі ўсёй сістэмы. Сучасныя гумарыстычныя пародыі пра прагных святароў і прадажных паліцэйскіх, пра недалёкага розуму спецыялістаў і ўсемагутных чыноўнікаў таксама паказваюць сур'ёзныя праблемы як асобныя недахопы.

Да фоташопаўскай групы адносіцца яшчэ адзін прыём прыхарошванне. Вось прыклад: блакада Ленінграда падчас Вялікай Айчыннай была ў сутнасці трагедыяй і сведчаннем неталенавітасці ваеннага кіраўніцтва абароны горада. Узяць гэты горад сілай зброі немцам было амаль немагчыма. Таму яны вырашылі задушыць яго голадам. І задача абараняючыхся была не дапусціць блакады. Да таго ж яшчэ да наступлення блакады можна было назапашваць прадукты харчавання ў горадзе і прадумаць сістэму іх размеркавання. Але ў начальнікаў было шмат іншых разважанняў вялікіх і важных. Тым больш, што прадуктамі, якія паступалі ў абложаны горад праз Ладагу, спачатку ўволю кармілі гэта начальства і тых, хто яго ахоўваў, а потым ужо і астатніх ленінградцаў. Многія жыхары паміралі ад голаду па дарозе на працу. Савецкая і сучасная прапаганда кажа пра іх як пра патрыётаў, гатовых з апошніх сіл змагацца за Радзіму ля станка на заводзе. Але, калі ў самога ў жываце пуста ды дзеці ўвесь час хочуць есці, нармальны чалавек думае ўжо не пра Радзіму, а пра тое, як выжыць і дзе дастаць ежу. Калі не будзеш працаваць, не атрымаеш хлебныя карткі. Ды і з 1940 г. савецкі чалавек проста не мог не хадзіць на працу: заканадаўча ён быў пастаўлены ў палажэнне афінскага нявольніка: не меў ні выхадных, ні права звольніцца, ні магчымасці спазніцца. Можна абвінаваціць мяне ў блюзнерстве, але, я думаю, гэта кашчунствуюць тыя, хто робіць з гэтай трагедыі фарс. Такія бізнесмены ад гісторыі, якія ўкладаюць сцягі і транспаранты ў рукі памерлых ад голаду ленінградцаў, падобны хвацкім трунарам, якія знойдуць патрэбныя словы, каб зарабіць грошы на чалавечым горы.

Проціпастаўленне «кат-ахвяра». Я вылучаю гэты спосаб асобна. Калі хтосьці пацярпеў паражэнне ў вайне, пакуты і смерць, яго лёгка можна запісаць у ахвяры і нават пакутнікі. Напрыклад, бальшавікі расстралялі царскую сям'ю (нават не царскую, а сям'ю двараніна і былога расійскага імператара Мікалая Раманава), то значыць былы цар быў добры. Я далёкі ад думкі, што Мікалай ІІ апраўдваў сваю мянушку “Крывавы” і не мне судзіць, ці заслугоўваў ён смяротнага пакарання ці не, але нельга сказаць, што ён не нёс ніякай віны за агрэсіўную руска-японскую вайну 1904-1905 гг., крывавыя падзеі 1905-07 гг. і іншыя цяжкасці той эпохі. Падобным чынам, калі Садам Хусейн знішчаў цэлыя курдскія паселішчы на поўначы Ірака хімічнай зброяй падчас ірана-іракскай вайны 1980-х гг., лёгка пакінуць без увагі факт, што курды да гэтых масавых рэпрэсій паднялі паўстанне за незалежнасць і атрымлівалі падтрымку ад Ірана. Як бачым, нярэдка проціпастаўленне «кат-ахвяра» выкарыстоўваецца там, дзе мела месца супрацьстаянне двух і больш агрэсараў. І калі перамагае адзін з іх, то знойдуцца гісторыкі гатовыя навесіць на пераможанага, як зрэшты і на пераможцу ярлык ахвяры.

Адсяваем збожжа ад пустазелля 

Не трэба быць геніем, каб здолець разабрацца хоць бы ў агульных рысах ў спрэчных момантах гісторыі і не дазволіць прадузятым прапагандыстам фарміраваць свой светапогляд. Калі мы не ўпэўнены ў дакладнасці дыягназу, які паставіў адзін доктар, мы ідзем да яшчэ аднаго спецыяліста. Таксама і ў вывучэнні падзей мінулага добра параўнаць некалькі розных апісанняў і ацэнак аднаго і таго ж факту або з'явы. Калі гэта па пэўных прычынах немагчыма, то варта разглядаць выкладзеную трактоўку як магчыма верную, а не прымаць яе на веру як праўду ці катэгарычна адкідаць як хлусню. Гэта гультаі прыдумалі, што сапраўдная гісторыя схаваная ў архівах. На самай справе нават без архіваў з 2-3 добрымі апублікаванымі крыніцамі (кнігі, старонкі ў Інтэрнэце і г.д.) можна шмат што зразумець.

Існуюць правераныя часам спосабы, якія дапамагаюць гісторыкам не стаць ахвярай ілжывай ці неправеранай інфармацыі. Напрыклад, гісторык можа праверыць крыніцы на тэндэнцыйнасць і глыбіню пытаннямі: хто аўтар тэксту і каго ён прадстаўляе? Што жадае даказаць аўтар гэтай інфармацыі? Наколькі ўсебакова ён разглядае праблему? 

Вось яшчэ адзін прыклад: у вучэбным дапаможніку 1990-х гг. «Нарысы гісторыі Беларусі» распавядаецца пра дзейнасць шэрагу падпольных арганізацый у пасляваеннай Беларусі, якіх аб'ядноўвала беларуская мова і нацыянальная самасвядомасць. Без каментарыяў прыводзіцца судовае абвінавачванне іх ўдзельнікаў у нацыяналістычнай прапагандзе, падрыхтоўке тэрактаў і збору зброі. (3) Але ці можна па дакументам савецкіх карных устаноў судзіць аб самім факце існавання такіх падпольных груп? Многія тэрарыстычныя групы лёгка прыдумываліся следчымі дзеля выканання планаў работы МУС і МДБ і дзеля атрымання грашовых і рэчавых бонусаў, у выніку чаго ў турму ішлі людзі, якія наогул не цікавіліся пытаннямі, па якіх ім «шылі справу».

Яшчэ адна рыса неабходная для даследчыка – інтэлектуальная сумленнасць. Гісторык можа мець асабістыя перакананні марксіста, ліберала, касмапаліта, праваслаўнага мадэрніста і сумленна прызнаваць абмежаванасць сваіх поглядаў. Гэта дапаможа не адкідываць убок факты і дакументы, якія супярэчаць навуковым і асабістым поглядам гісторыка. Лідар эстонскіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны А. Меры паказаў добры прыклад інтэлектуальнай сумленнасці ў адным са сваіх інтэрв'ю: «Пры ўсіх маіх сімпатыях да марксізма-ленінізма і Савецкага Саюза я не думаю, што ў будучым пашанцуе аднавіць савецкую ўладу. Час цяпер іншы і людзі не тыя.» (4).

Таксама неабходна добрае лагічнае мысленне. Яно дапамагае разумець псіхалогію чалавечых паводзін і бачыць перабольшванне станоўчых ці адмоўных рысаў у апісаннях той ці іншай асобы ці падзеі гісторыі, як бачна на вышэй апісаным прыкладзе з блакаднікамі.

Трэба памятаць, што выкарыстанне гісторыі ў мэтах выхавання моладзі не адмаўляе магчымасці быць праўдзівым. У многіх людзей, якія жылі да нашых дзён можна вучыцца мужнасці, працавітасці, цярпенню і іншым рысам, якія не залежаць ад асаблівасці палітычнага і эканамічнага становішча ў свеце. Наадварот, калі неправераная і тэндэнцыёзная інфармацыя падаецца як факт, то ўсе роўна знойдуцца людзі, якія зразумеюць цану такога «факта» і эфект будзе як раз супрацьлеглы: у грамадстве будзе яшчэ больш расці нецікавасць да мінулага сваей краіны і да гісторыі ўвогуле.

Спасылкі: 
(1) Еремин Л. Уберите трупный смрад!//СБ-Беларусь сегодня, 17 октября 2008 г., № 196, с. 6
(2) Коврей А. Н. Перея и алмаз.//СБ-Беларусь сегодня, 5 декабря 2008 г., № 229, с. 8
(3) НА РБ Ф. 4, воп. 20, спр. 244, арк. 216, 218, 261; воп. 54/8, спр. 1026 цыт. па: Навіцкі У. І., Сяргеева Г.Г. Ад культу асобы да спроб дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця.//Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 2/ М. П. Касцюк і інш. Інстытут гісторыі АНБ – Мн.: Беларусь, 1995 – 560с, с. 337
(4) Сапожникова Г. М. Арнольд Мери: последний эстонский герой. Судьба человека как путеводитель по новейшей истории. – Таллин: Impressum, 2009 – 160 с, с. 137

Аўтар: Андрэй Берастоўскі. 2014-2019 гг.

Руская версія артыкула
Гэты матэрыял раней был апублікаваны на сайце "Гістарычная праўда" (зараз не існуе) і ў дадатку кнігі "Сякера і планшэт".

Яшчэ па тэме:
И газет я не выписываю...
Когда ТВ лучше не верить...
аудиозапись "Советы по изучению истории"

31.07.2019

Беларусь или Белоруссия? Казахский или кахазстанский? С точки зрения переводчика.

По просьбам трудящихся продолжаем серию "Переводчик советует" :)))
Сегодня рассмотрим несколько моментов политической географии в переводе.
Я живу в Беларуси, которая прежде имела название "Белоруссия". В России многие по-прежнему пользуются старым названием как нормативным. Но в самой Беларуси слово "Белоруссия" может относиться только ко временам СССР, а название современного государства - Беларусь. И на русском, и на английском и на любом другом языке. На тему того, как правильно писать название моей "синеокой" Родины люди могут спорить месяцами на форумах. Однако сбрасывать со счетов нормы правописания, принятые в Беларуси, было бы непрофессионализмом для переводчика, даже если таковой живет в России, но переводит для (или в том числе для) белорусских заказчиков. Кроме этого, слово "Белоруссия" оскорбляет многих белорусов, и переводчик должен наводить мосты между разными народами и культурами, а не разрушать их.

По такому же принципу правильно писать Молдова (а не Молдавия), Кыргызстан (а не Киргизия), Туркменистан (а не Туркмения), Башкортостан (а не Башкирия). Аналогично, на английском и других европейских языках современные украинские города передаются с украинского: Lviv, Kharkiv... В передаче белорусских топонимов пока наблюдается бардак (об этом я писал здесь, здесь и здесь).

Еще один момент в переводе слов Russian и Kazakh. Если речь идет о языке, культуре или национальном блюде, то переводим "русский" и "казахский" соответственно. Но, когда говорится о правительстве, законах или еще чему-то относящемуся к стране, то правильно передавать: "российский" и "казахстанский". Человек может быть русским по национальности, но гражданином Казахстана. Поэтому он казахстанец. Таким же образом можно говорить о туркменистанцах, узбекистанцах и кыргызстанцах.

Еще один интересный пример: слова "нидерландец" и "нидерландский". Голландия - это часть страны, а Нидерланды - это целое. Этот же момент важно учитывать, когда речь идет о Соединенном Королевстве и Англии или о Мьянме, где живут не только бирманцы. Слово "английский" вместо "британский" может, к примеру, испортить отношения с партнером из Шотландии или Гёрнзи, а, как и в случае с Беларусью, переводчик не должен никого оскорблять.

А если в оригинале стоит слово "Голландия" или "Бирма"? Тут многое зависит от ситуации. Иногда переводчик может позволить себе сгладить углы, а порой ему ничего не остается как только передать слова оригинала во всей точности.

В комментариях в соцсетях можно привести свои примеры или высказать свое отношение к этому аспекту искусства перевода.

Иллюстрация только наглядно поясняет мысли текста и не имеет отношения к политическим разногласиям

21.06.2019

ІІ Еўрапейскія гульні 2019 / II European Games 2019

Мінула 5 год пасля Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску і горад стаў зноў цэнтрам спартыўных падзей: з 21 па 30 чэрвеня тут праходзяць ІІ Еўрапейскія гульні. Пагледзім падрыхтоўку да падзеі.

Just 5 years after Worlrd Hockey Championship in Minsk (Belarus) the same city again became a sport attraction: from 21 to 30 June it hosts II European Games. So, let's see some preparations.

Што падрыхтавалі загадзя / Early Preparations

Падрыхтоўка пачалася яшчэ ў 2016 г. Але нешта стала заўважацца толькі ў канцы 2018 г.
Preparations began in 2016. But something was visible only at the end of 2018.

Лагатып гульняў на рэкламным экране ў снежні 2018 г. Станцыя метро "Плошча Перамогі"
Games logo on ad screen in December 2018. Metro station Plosca Pieramohi.

Сімвал гульняў - ліс Лесік. Гэты стэнд знаходзіцца каля Нацыянальнай бібліятэкі яшчэ з пачатку 2019 г.
Games symbol - fox Lesik. The stand has been by National Library since 2019 began.

 Лагатып гульняў каля станцыі метро "Маскоўская". Канец снежня 2018 г.
Games logo near metro station Maskouskaja. End of December 2018.

Скрыжаванне вуліцы П. Броўкі і праспекта Незалежнасці. На экране зваротны адлік часу да Еўрапейскіх гульняў з дакладнасцю да секунды. Снежань 2018 г.
Crossroad of Vulica P. Brouki and Praspiekt Nieazaleznasci. The sreen shows the "final countdown" before European Games up to a second. December 2018.

 Валанцёры / Volunteers



Рэкламны стэнд, які запрашае студэнтаў стаць валанцёрамі Гульняў. Такіх валанцёраў набралі некалькі тысяч са студэнтаў розных вну. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт пачалі заняткі ў студзені, а не лютым і правялі сэсіі ў мае, а не чэрвені, дзеля валанцёраў і дзеля таго, каб выселіць студэнтаў з інтэрнатаў і засяліць туды частку турыстаў і валанцёраў. Некаторыя іншыя вну проста дазволілі валанцёрам здаць сэсію раней.
Валанцёры працуюць бесплатна, за выключэннем аховы. Ахоўнікаў мабілізавалі каля 2000 чалавек і ім будуць плаціць па 5 рублёў (2,5$) за гадзіну дзяжурства. Валанцёры не заўсёды носяць форму, але абавязаны мець спецыяльны ідэнтыфікацыйны бэдж. І ім забаронена прасіць аўтографы ў спартсменаў!

Promotional booth that invites students to volunteer for the Games. These volunteers have been recruited by thousands among students from various universities. Belarusian State University and Belarusian State Economic University started classes in January, not February and had examination sessions in May instead of June for the sake of volunteers and to evict the students from hostels where some tourists and volunteers are to be located. Some other universities simply  allowed the volunteers to pass examinations early.
Volunteers work for free except for security staff. The security mobilized about 2,000 people, and they will be paid $2.5/h. Volunteers do not always wear uniforms, but must have a special ID badge. And they are not allowed to ask for autographs from the athletes!

Валанцёры са студэнтаў праходзілі спецыяльныя тэсты па англійскай мове. Але некаторым валанцёрам валоданне англійскай не патрабавалася, а пэўных навучылі "інглішу" на спецыяльных курсах. (Фота даслана валанцёрам)

Student volunteers had to pass special tests in English. But some volunteers didn't have to know English well and som others were taught it at special courses. (Photo sent by a volunteer).

З 19 чэрвеня валанцёры пастаянна былі бачны па ўсёй лініі метро і ў цэнтры горада. Звычайна ў валанцэраў блакітныя заплечнікі (а ў дактароў, мабілізаваных на допінг кантроль - чорныя). Форма і заплечнікі, наколькі мне вядома, застаюцца ўдзельнікам на памяць. Твары на фота схаваны для захавання ананімнасці.

From 19 of June volunteers could be seen all the time along the metro lines and in the city center. Usually volunteers have blue backpacks (meanwhile the doctors mobilized for doping control have black ones). The uniform and backpacks, as far as I know, will remain the participants' as souvenirs.  Faces in the photos hiddeen to preserve the photographed ones' anonymity.

Каб не заблукалі / So That They Wouldn't Get Lost


Адзін з інфармацыйных пунктаў, каб дапамагчы гасцям горада не згубіцца. Гэты пастаўлены насупраць мемарыялу ахвярам тэракта 2011 г. ля станцыі метро "Кастрычніцкая". Буйное інфармбюро ёсць на цэнтральным чыгуначным вакзале, і, мяркую, ў будынку Нацыянальнага аэрапорта.

An information desk to help visitors to the city not to get lost. This can be found in front of the memorial to victims of the terrorist attack in 2011 by Kastrycnickaja metro station. A bigger infodesk is placed on the central railway station, and, I guess, in the National Airport building.

Стрэлка паказвае як дабрацца са станцыі метро "Акадэмія навук" у спарткомплекс "Алімпійскі" / Arrow showing how to get from Akademija Navuk metro station to Olympic Sports Complex.

На схему метрапалітэна нанесены спартыўныя аб'екты / Sport sites are put to metro scheme.

Рэклама паўсюль / Ads everywhere

У маі рэклама Гульняў была ўжо амаль паўсюль. Нават на дзвярах раённых паліклінік вешалі плакаты з Лесікам.
In May the Games ads were almost everywhere. Even the doors of local municipal polyclinics had posters with Lesik.

 Гэты плакат я сфоткаў у метро. / This poster I photographed in metro.

А гэты Лесік ужо каля Барысаў-Арэны ў Барысаве. Такія таксама могуць быць ў іншых буйных і сярэдніх гарадах Беларусі.
And this Lesik is near Borisov Arena in Borisov (Barysau). Such ones may also be in other big and medium-sized cities of Belarus.


 Лялечны Лесік за 40 рублеў (20$) у магазіне БелДрук на станцыі метро "Плошча Перамогі". Такіх можна знайсці і ў іншых магазінах горада.
Toy Lesik for $20 in BelDruk shop at metro station Plosca Pieramohi. This toy can be found in other shops of Minsk.

 Рэклама на мінскіх аўтобусах... / Ads on Minsk buses...

...А на скрыжаванні вуліцы Казлова і праспекта Незалежнасці цэлых 3 постара, з якіх толькі два ўлезлі на фота.
... And the crossroad of Vulica Kazlova and Praspiekt Nieazaleznasci has even 3 posters, two of which could fit into this photo.

У маі ўздоўж дарогі каля гандлёвага цэнтра "Дана Мол" вывесілі сцягі краін Еўропы ў алфавітным парадку.
In May they put flags of European nations along the road by Dana Mall shopping center alphabetically.

Лагатып Гульняў ёсць нават на аўтобусных білетах. / Games logo can be found even on bus tickets.

Культ Лесіка ў "Рублёўскім / Lesik "worship" in a Rublevski shop

Бамжы / Tramps

У 2014 г. бамжоў маглі вывозіць з Мінска напярэдадні Чэмпіянату. Такія звесткі паведамляў блогер М. Міровіч. А перад Гульнямі (я адмыслова не скарачаю "Еўрагульні", каб не блытаць турнір з мерапрыемствам, якое праводзяць спецыяльна для спартсменаў нетрадыцыйнай арыентацыі) бяздомных мінчан сталі размяшчаць у бальніцы. Так розныя жыхары і госці сталіцы пачалі дзяліць палаты з бамжамі.
In 2014, the homeless could be ousted from Minsk before the Championship. So is reported by blogger M. Mirovich. And before the Games (I specifically do not say EuroGames not to confuse the event with a tournament held specifically for homosexual athletes) homeless Minsk residents were put to hospitals. Thus, different residents and guests of the capital had to share their wards with tramps.

Білеты / Tickets

У цэлым білеты на асобныя гульні каштуюць ад 5 да 50 рублёў (2,5-25$), паколькі Еўрапейскія гульні - гэта не Алімпійскія. Але цэны на цырымонію адкрыцця вагаюцца ад 150 да 300 рублёў, а гэта вялікія грошы для многіх беларусаў. Ходзяць чуткі, што супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў прымушалі купляць білеты на Еўрапейскія гульні. Пацверджанняў не маю, але дакладна ведаю, што на чэмпіянаты па футболу ці хакеі могуць адпраўляць студэнтаў у якасці гледачоў загадам адміністрацыі таго ці іншага гарадскога раёна (звычайна іх камплектуюць з тых, хто жыве ў інтэрнатах). Ведаю, бо сам чытаў такі афіцыйны загад.

Generally tickets for a game cost from $2.5 to $25 since European Games are not as important as Olympic. But openning ceremony tickets prices vary between $75 and $150 which is much for many Belarusians. There're gossips that employees of state-owned companies were made to buy tickets for European Games. I've no confirmation, but I know exactly that students can be sent to footbal of hockey championships by orders of municipal district administrations (usually from those who live in hostels). I know it for I myself read one of such official orders.

Дарагое задавальненне / Expensive Pleasure

Вось скрыншот толькі часткі расходаў бюджэта на Гульні 2019. Ёсць ацэнкі, што агульная сума перавышае 108 млн долараў ЗША.  / Here is the screenshot of some expenses from the public budget to Games 2019. Some estimates raise the total cost to over $108m.

Міліцыя і нязручнасці / Police and Inconvenience

З самага пачатку Гульняў на дарогах стала больш міліцыі, прычым святочна апранутай. Вось стаіць патруль каля Ўсіхсвяцкай царквы на вул. Каліноўскага. На фота можна заўважыць ахову ў цывільнай вопратцы (дарэчы з рацыямі), а на царкоўнай тэрыторыі яшчэ адна машына і адна тут не патрапіла ў кадр.

Since the Games started there're more police on the street and they are dressed festively in white shirts instead of casual blue ones. The picture show a patrol by the All Saints church at Vulica Kalinouskaha. The photo also shows some plaincloth guards (by the way, with walkie-talkies), and on the church grounds there's another police car and one more is outside the picture.


На гэтых аб'явах па ўсім Мінску паказана, якія вуліцы закрыты пад велагоншчыкаў, дзе нельга паркаваць машыну, і адпаведна, што ёсць змены ў маршрутах наземнага транспарту. Як і раней, такія змены камусьці на карысць, а камусці на шкоду. Але метро пакуль працуе спраўна.

This info can be found in different areas of Minsk showing which roads are blocked for cyclist competitions and therefore citizens are asked not to park their cars there and to be patient about public transport changes. Well, some loose some win with these changes as before, but metro works well so far.

Рэакцыя ў сацыяльных сетках / Social Media Reactions

У сацыяльных сетках інфармацыя пра Гульні пераважна знаходзіцца пад тэгамі: #BrightYear #BrightYou #EuropeanGames #ЕвропейскиеИгры #ЕўрапейскіяГульні. Лідыруюць крытычныя заўвагі: неапраўдана шмат грошай укладзена ў Гульні сярэдняй папулярнасці, валанцёры дарэмна працуюць за "дзякуй", цяжка ездзіць па горадзе і паркавацца...

In social networks, the information about the Games is predominantly under the tags: #BrightYear #BrightYou #EuropeanGames #ЕвропейскиеИгры #ЕўрапейскіяГульні. Leading comments are critical: a crazy amount of money invested in the Game of mediocre popularity, volunteers are working in vain for free, it is difficult to drive around the city and park your car...

***
Еўрапейскія гульні пачалі забываць. У Мінску засталіся толькі асобныя напаміны пра іх.
European Games have started to fade from people's memory. In Minsk, there're only some reminders about them.


1. Лагатыпы на розных рэчах, якія так і не раскупілі чужаземныя турысты / Logos on various multiple things international tourists failed to buy in huge amounts

2. Людзі ў формах валанцёраў (дарэчы не абавязкова былыя валанцёры, бо валанцёры часам прадавалі сваю форму пасля Гульняў). Гэтыя напаміны трапляюцца толькі час ад часу. /
People in the of the volunteer uniforms  (by the way not necessarily former volunteers, because these sometimes sold their wear after the Games). These reminders can be met around only from time to time.
3. І лагатыпы на многіх гарадскіх будынках і аб'ектах, якія могуць дажыць да наступных падобных мерапрыемстваў, як зубр Волат на расцяжцы на Запарожскай плошчы. / Logos on many municipal  buildings and objects that can survive to the next similar event like Volat the Bison, (Games-2014 symbol) on abanner at the Zaparozskaja Plosca in Minsk.

18.06.2019

Курапаты

27 мая 2019 года я наведаў сумна вядомыя Курапаты - месца масавых растрэлаў. Афіцыйная версія сцвярджае, што тут знаходзяцца ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Неафіцыйная  - што тут гітлераўцы забівалі яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны.

 Калі я планаваў гэты візіт, лічыў што зраблю адно тлумачальнае відэа і пару дзясяткаў здымкаў, як я звычайна рабіў на іншых мемарыяльных могілках. Але на месцы вырашыў, што лепш буду рабіць толькі фотаздымкі пахаванняў, як раблю на звычайных могілках, хаця Курапаты з'яўляюцца менавіта мемарыялам, і сотні крыжоў стаяць, як правіла, не на магілах, а проста тут і там на тэрыторыі могілак.

Таксама я быў гатовы натыкнуцца на процідзеянне міліцыі, супрацоўнікаў Бараўлянскай спецыяльнай лясной гаспадаркі, адказнай за гэту тэрыторыю, апазіцыянераў, якія даглядаюць пахаванні, ці проста грамадзян з сіндромам вахцёра, але ніхто мне не замінаў фотаграфаваць мясцовасць. Тыя некалькі  чалавек, што ішлі туды-сюды ўздоўж асноўнай дарогі праз Курапаты, не звярнулі на мяне ўвагі.

 Як звычайна, фотаграфіі можна дэталёва разглядаць калі клікнуць па здымку. Амаль кожнае фота будзе суправаджацца каментарыям.

Уваход на могілкі


 Выходжу з боку ляснога масіва, які аддзяляе вул. Мірашнічэнкі ад МКАД іду праз падземны тунель пад аўтастрадай і адразу здымаю від на ўваход. Негледзячы на высокі плот, які ўсталявалі вакол Курапатаў у красавіку, брамы тут не зачыняюцца і патрапіць туды ў любы час - не праблема. Раней не было і плота. І гэта можа тлумачыць праблему вандалізма на гэтым месцы.


 Крыжы каля ўвахода стаяць рандомна. Рэдка дзе іх ставілі непасрэдна на брацкія магілы забітых тут людзей.
 Памятны знак: месца з'яўляецца мемарыялам ахварам сталінскіх рэпрэсій. Цікава, што версія аб ахвярах Халакосту на гэтым месцы, якую звычайна ў Беларусі папулярызуюць прыхільнікі "рускага свету", неасталіністы і некаторыя з настальгіруючых па СССР, не мае грунтоўнай базы доказаў. Асноўным аргументам служаць успаміны людзей, апублікаваныя ў газетах, успаміны, якія пачалі з'яўляцца толькі пасля таго, як праблему растрэлаў у Курапатах сталі вырашаць на дзяржаўным узроўні ў канцы 1980-х - пачатку 1990-х гг. Акрамя наяўнасці большай колькасці доказаў на карысць сталінскіх рэпрэсій на гэтым месцы варта зазначыць, што асноўная частка беларускага парламенту у час правядзення некалькіх афіцыйных расследаванняў расстрэлаў у Курапатах складалася з савецкіх чыноўнікаў, якія зусім не былі зацікаўлены ў дыскрэдытацыі СССР, Сталіна і камуністаў. Таму я далей буду трымацца афіцыйнай версіі забойстваў у Курапатах.


 Памятны крыж з надпісам: "пакутнікам Беларусі"

 Крыж памяці паэта і перакладчыка Тодара Кляшторнага (1903-1937). Дарэчы бліжэй да цэнтра гэтых могілак ёсць яшчэ як мінімум адзін крыж у яго гонар.

 На камяні пад крыжом амаль зніклая выява іконы.

Дарога між крыжамі


 Крыху прайшоў уздоўж асноўнай дарогі  праз Курапаты. Людзі, якія шлі гэтай дарогай і трапляліся мне тым ранкам, выглядалі як тыя, хто альбо гуляе тут як у лесе, альбо спяшаецца па сваіх справах і скарачае дарогу. На іншых могілках такога не бачыў (але такіх можна сустрэць паўсюль). Уздоўж дарог стаяць мемарыяльныя крыжы, некаторыя з пазначэннем гарадоў Беларусі, ад імя якіх яны ўсталяваны.

Польскі сектар і амерыканскі мемарыял


 Злева ад асноўнай дарогі некалькі магіл польскім грамадзянам, растраляным у Курапатах у 1937-41 гг. Гэты бела-чырвоны крыж пастаўлены ў гонар усіх палякаў, якія загінулі тут.

 Паколькі растраляных хавалі ў брацкіх магілах, на месцы якіх потым нярэдка саджалі дрэвы, то некаторыя дрэвы таксама зрабілі мемарыяламі.

 Вайсковец Уладзіслаў Хмара (злева) і дробны чыноўнік Адам Кулешевіч (справа), растраляныя ў 1940 г.
 Богуслаў Венжык студэнт марскога вучылішча Гдыні, які быў растраляны ў Мінску 17 лютага 1941 г. ва ўзросце 21 год.

 Надпіс на цэкліку: "Памяці жыхароў Заходняй Беларусі, закатаваных НКВД 1939-1940". Тут ужо не праводзіцца падзел паміж палякамі і беларусамі, якія патрапілі пад сталінскія чысткі пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР. Цікава, што ў Курапатах часцей выкарыстоўваецца рускамоўная абрэвіятура "НКВД" замест беларускай "НКУС" (ад слоў "Народны камісарыят унуртраных спраў").


 Разбіты мемарыяльны камень: падарунак амерыканскага народа беларускаму народу. Як я зазначаў, хапае людзей, якія ідуць на свядомы вандалізм у гэтым месцы, негледзячы на яго ахову дзяржавай. Часткова праблема звязана з палітызацыяй усяго, што звязана з Курапатамі. Для беларускіх апазіцыйных колаў гэта месца - сімвал барацьбы з амаль неабмежаванай уладай Прэзідэнта Беларусі. Тут праходзяць палітычныя акцыі. Таму для некаторых беларусаў, якія бліжэй па поглядах да "рускага свету" ці больш лаяльныя ўладзе, апазіцыя і ўсё, што звязана з ёй, гэта "здрада", "амерыканскія шпіёны" і тыя, хто могуць распачаць грамадзянскую вайну накшталт такой як на Данбасе. Таксама вандалізм можа быць справай рук радыкальных каляфутбольных нацыяналістаў (якія, дарэчы, пераважна не падтрымліваюць ні пуцінскую Расію, ні беларускую ўладу) ці проста хуліганаў, якія могуць лічыць, што вандалізм у дачыненні да аб'ектаў, звязаных з апазіцыяй, не такое небяспечнае злачынства, як біццё вітрын у магазінах ці нават пагром на звычайных могілках...

Бліжэй да цэнтра

Бліжэй да цэнтра стаяць крыжы памяці літаратарам і іншым дзеячам культуры.

 Яшчэ адзін крыж Т. Кляшторнаму

 Крыж памяці Міхася Чарота

 Беларускім святарам ад Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.


 Міхась Зарэцкі

 Алесь Дудар

 Далей ушанаваныя іншыя ахвяры рэпрэсій. Тут цэклік Сцяпану Сяргейчыку (1898-1937)

 Сільвановічы Пётр і Юры. Дарэчы, жалезныя крыжы тут сустракаюцца рэдка.

 Васілеўскія Антон (1868-1940), Баравік Марыя (1900-1951) Францішак (1908-1941). Цікава, ці была Баравік Марыя сапраўды пахавана тут у 1951 г., бо пасля вайны тут ужо не растрэльвалі і не хавалі. Магчыма, яе імя памылкова перанеслі з эпітафіі на іншых могілках...

 Помнік ад беларускіх іўдэяў ахвярам сталінскіх рэпрэсій розных веравызнанняў.

 Галкоўскія Іосіф і Антон былі растраляны ў 1937 г. з розніцай у некалькі тыдняў...

 Нарэйка Антон Карлавіч

 Юркевіч Франц Іванавіч (1897-1938)

 Валахановіч Адам Сцяпанавіч (1884-1937). Як і на многіх цэкліках пазначана: "растраляны".

 Эйсмант Пётр (1893-1937)

 На эпітафіі Аляксандра Аўгустайціса 1-га сакратара камсамола Беларусі, пазначана не толькі дата растрэлу, але і год рэабілітацыі (1954).

 Якаў Астроўскі (1889-1938)


 Настаўніца Сафія Георгіеўна Аніхоўская-Маева (1902-1938)

 Міхаіла Кірпічніка растралялі ў 1938, а рэабілітавалі ў 1960 г.

Рабаў Фёдар Андрэевіч (1889-1938) з Бярозаўкі Бярэзінскага раёна...

У цэнтры

 Выходжу на свайго роду "цэнтральную плошчу" мемарыяла.

 Помнік і крыжы

 Цэклік аб тым, што Курапаты з'яўляюцца гісторыка-культурай каштоўнасцю.

Цытата з біблейскай кнігі Ісаі 1:18 на камяні.

Яшчэ адзін цэклік, які пазначае гістарычную ролю Курапатаў.

Помнік ахвярам рэпрэсій зблізу

Крыж памяці гісторыка Вацлава Ластоўскага

 Крыж памяці Адама Наркевіча з дэталямі асуджэння на смерць і рэабілітацыі.

 Канстанцін Балкоўскі
 Уладзімір Цвірко (Гадзіцкі) (злева) і Віктар Пятровіч (справа)


Углыб лесу

 Паступова ад цэнтральных мемарыялаў іду направа ўглыб лесу. Чым далей у лес у напрамак дарогі, якая ідзе паралельна МКАД ад запраўкі, тым менш крыжоў.

 Бліжэй да плота можна яшчэ бачыць крыжы ўздоўж дарогі.

 Вяртаюся назад і бачу драбіну, кінутую ў хмызняку. Верагодна, з яе дапамогай да высокіх крыжоў правязваюць рушнікі ў колерах традыцыйнага бел-чырвона-белага сцяга.

 Крыж, імправізаваны з бярвенняў.

 Крыж памяці пісьменніка Цішкі Гартнага (вядомага таксама як палітык Зміцер Жылуновіч).

Зноў па левы бок дарогі

Муж і жонка Камаровы, Рыгор і Агафья,  з вёскі Голені Магілёўскай вобласці, растраляныя ў 1937-39 гг.
 Аграном калгаса Мітрафан Канановіч (1904-37)

 Міхаіл Карлавіч Насевіч

 Рэдкі крыж, усталяваны непасрэдна на брацкай магіле. Тут пахаваныя 373 чалавекі.

 Гэты крыж не абавязкова зламаны вандаламі, ён мог і струхнець.

 Яршоў Іван Фёдаравіч (1899-1938). Растраляны ў Слуцку, а не тут. Але менавіта ў Курапатах яму пастаўлены мемарыяльны крыж.

 Яшчэ адзін паламаны крыж...

 Крыж з надпісам "ад грэка-католікаў г. Баранавічы".

 Фатаграфірую асноўную дарогу праз Курапаты з боку МКАД.


 Фёдар Бадроў растраляны ў 1938 г і рэабілітаваны ў 1961 г.

 Від на МКАД. Раней уздоўж МКАД стаялі высокія крыжы, але 4 красавіка 2019 г. пасля публічнага асуджэння усталяваных тут крыжоў Прэзідэнтам Беларусі, Бараўлянскі лесгас знёс некалькі дзясяткаў крыжоў з боку кальцавой аўтастрады і абнёс усю тэрыторыю плотам. Гэта падзея ўвайшла ў гісторыю як "крыжалом", але на шчасце не скончылася сутычкамі з апазіцыянерамі, якія пратэстуюць супраць дзейнасці суседняга рэстарана. У той дзень і некалькі дзён пасля крыжалома СМІ абмяркоўвалі гэтую падзею, і даволі многія публічныя людзі, якія не раздзяюць погляды беларускай апазіцыі, асудзілі дзеянні мясцовай улады. Цікава, што ў абарону лесгаса выступілі некаторыя актывісты Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата дзяржаўныя СМІ і некалькі блогераў з ліку прыхільнікаў "рускага свету".

 Выхад на дарогу ў бок МКАД

Далей у бок рэстарана і запраўкі асноўная дарога дзеліцца на дзве. Адная вядзе да аўтобуснага прыпынку "АЗС" на МКАД. Другая - на аўтастраду, паралельную МКАД. На гэтым крыжы цэклік ахвярам сталінскіх рэпрэсій Антону Каліновічу (1897-1937) з вёскі Слабодка і Васілю Цыпянкову (1864-1930) з вёскі Стары Шклоў (абедзве вёскі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці). Магчыма, В. Цыпянкова растралялі і пахавалі ў іншым месцы, бо ў Курапатах стралялі пераважна ў 1937-1941 гг.

 Кандрат Серада (1891-1942) асуджаны за антысавецкую агітацыю. Што такога зрабіў К. Серада я дакладна не ведаю, але пад антысавецкую агітацыю можна было аднесці што хочаш, як з разуменнем экстрэмізму ў крымінальным праве сучаснай Расіі. Цікава іншае: смерць за "антысаветчыну" у 1942 г. не магла мець месца ў Курапатах. Паўтаруся: доказаў таго, што тут стралялі гітлераўскія калабарацыяністы не было знойдзена пасля неаданаразовых эксгумацый і дзяржаўных расследванняў. Па-другое, немцы за крытыку савецкай улады не каралі смерцю. З гэтага вынікае, што К. Серада загінуў у іншым месцы, а ў Курапатах ушанаваны, як і І. Яршоў, і некаторыя іншыя ахвяры сталінскіх рэпрэсій: без прывязкі да абавязковага знаходжання пэўнага чалавека ў гэтых брацкіх магілах.

 Справа ад крыжа К. Серады на фота - крыж Сяргея Серады, паэта і перакладчыка Сяргея Дарожнага (1909-1943)

 Дарога на выхад з могілак ў бок МКАД, аўтобуснага прыпынку і вёскі Цна. Справа на фота - рэстаран "Поедем поедим".

 Такі знак-напамін стаіць на кожным уваходзе на Курапаты.

Другая дарога

 Іду ўздоўж другой дарогі ад развілкі. Цяпер крыжы трапляюцца прысвечаныя ахвярам сталінізму без канкрэтных імёнаў.

 Від на  "Поедем поедим" з боку могілак.

 Крыж памяці растраляных 29 кастрычніка 1937 г. ва ўнутранай турме НКУС.


 Знак Бараўлянскага спецлесгаса і яшчэ адзін мемарыял ахварам 1937-41 гг.

Каля рэстарана

 Рэстаран  "Поедем поедим" планавалі пабудаваць як "Бульбаш-холл" яшчэ ў 2017 г. Але праблема ўзнікла ў тым, што праект захапіў пэўную частку ахоўнай зоны вакол Курапатаў. Завязаўся працяглы канфлікт з палітычнымі актывістамі. Даходзіла да боек паміж актывістамі, будаўнікамі і нават каляфутбольнымі фанатамі. Нарэшце, кампанія адмовілася ад ідэі будаўніцтва забаўляльнага комплексу побач з месцам масавых растрэлаў. Але ў 2018 г. рэстаран з некаторай забаўляльнай інфраструктурай пачаў працаваць пад іншай назвай з дапамогай іншых інвестараў. З таго часу тут рэгулярна дзяжураць некалькі актывістаў розных апазіцыйных партый і просяць кліентаў рэстарана не карыстацца яго паслугамі. Часам бываюць сутычкі з наведвальнікамі і міліцыяй.

Зазначу, што хваляванні вакол Курапатаў былі не толькі ў апошні час. Яшчэ ў 1988 г. гісторык і апазіцыйны палітык Зянон Пазняк арганізаваў шэсце з Мінска ў Курапаты, якое міліцыя спрабавала разагнаць слезатачывым газам. А ў пачатку 2000-х гг. палітычныя актывісты процідзейнічалі пашырэнню МКАД, бо падчас будаўніцтва гэтай дарогі ў савецкі час былі зрунаваны некаторыя курапацкія магілы. Зазначу яшчэ раз адну думку: добра, што падчас усіх канфліктаў вакол гэтага месца масавых растрэлаў ніхто не загінуў.

 Трэба зазаначыць, што адлегласць паміж рэстаранам і ўласна агароджанай тэрыторыяй пахаванняў значная, таму магчымае закрыццё "Поедем поедим" непазбежна падыме пытанне што рабіць з іншымі аб'ектамі, якія знаходзяцца недалёк ад месцаў пахавання і на тэрыторыі якіх патэнцыяльна могуць адбывацца святочныя мерапрыемствы. Гаворка не толькі пра рэстараны і кафе, але і жылыя дамы, якія аддзяляе толькі дарога ад такіх могілак як Цна, Масюкоўшчына і Чарнігаўскія. Калі я абмярковаў такія пытанні з пэўнымі актывістамі, чуў у адказ пра ўнікальнасць Курапатаў, як сімвала памяці ахварам сталінскіх рэпрэсій. Але я асабіста лічу, што трагэдыі на іншых могілках Мінска таксама вартыя шанавання памяці, незалежна ад таго забіў чалавека афіцэр НКУС, нямецкі паліцай ці маньяк. Таму, для мяне пытанне пакуль адкрытае...


 Плот рэстарана іспісаны надпісам "кабак НКВД закрыт"

 Уваход у рэстаран, дзе дзяжураць палітычныя актывісты. Я быў тут каля 10.00, а актывісты прыходзяць раннім вечарам у летні час.
А ці пайшоў б я ў гэты рэстаран? Па ўласным жаданні - не. Я напісаў вышэй, што не лічу наяўнасць рэстарана побач з могілкамі абсалютным злом. Але я паважаю пачуцці тых, хто бачыць у гэтым абразу памяці растраляных і дапускаю для сябе наведаць гэта месца толькі ў якасці перакладчыка, калі мой прафесійны абавазак патрабуе суправаджаць кліентаў туды, куды яны вырашылі пайсці.

 Чамусьці кідаецца ў вочы сацыяльная рэклама. Сапраўды, праблема распаду сям'і закранае і тых, хто прыходзіць у рэстаран, каб напіцца ці адпачыць, і тых, хто абараняе памяць аб сталінскхі рэпрэсіях, і тых, хто проста праходзіць гэтай дарогай ці едзе па МКАД... На даляглядзе бачны блакітны казырок падземнага пераходу, праз які я вяртаюся ў Мінск.

Па другі бок МКАД стаіць яшчэ адзін камень з крыжом у напамін пра Курапаты. Тут я згадаў, як давялося працаваць з адным чыноўнікам, які распавядаў мне, што жыў недалёк ад Курапатаў і нярэдка па маладосці ў 19070-х гг хадзіў туды на шашлыкі, бо не ведаў, што гэта за месца. Падчас свайго наведвання месца сталінскіх растрэлаў я слядоў вогнішчаў не сустракаў, але бачыў шматлікія прызнакі таго, што людзі не забываюць тых, хто загінуў падчас рэпрэсій. Спадзяюся, што гэта месца ў вачах шырокіх колаў грамадства паступова перастане ўспрымацца як пляцоўка апазіцыйных акцый, бо памяць аб сталінскіх рэпрэсіях не можа быць спадчынай толькі палітычных партый.

Усе здымкі зроблены гісторыкам Андрэям Берастоўскім.

Избранное сообщение

Метэаназіранні 2026 г.

 Працягваю свае назіранні за глабальным пацяпленнем. У мінулым годзе рабіў падрабязны агляд , у гэтым вырашыў пісаць крыху лаканічней. Студз...

Зараз чытаюць